Latest posts

cybulinka
4 May, 11:54edited
Як мазгі ператвараюць жыцьцё ў сны?Навукоўцы прааналізавалі больш за 3 700 гісторый сноў з дапамогой штучнага інтэлекту і высьветлілі, што нашыя сьненьні наўпрост залежаць ад асобы і штодзённага досьведу. Сны — гэта не копія дня, а дынамічны канструкт, дзе зьмешваюцца памяць, уяўленьне і эмоцыі.Чытайце падрабязна пра вынікі дасьледавання ў новым канале:https://t.me/cybulinka/11
cybulinka
21 Apr, 15:56
Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьняЯпонскія навукоўцы выявілі, што вугляводы могуць спрыяць набору вагі нават бязь лішніх калёрыяў. У досьледзе мышы, якія атрымлівалі дадатковыя крыніцы вугляводаў, пачыналі важыць больш – не празь пераяданьне, а празь зьніжэньне энэргетычных выдаткаў арганізму. Пры гэтым у печані назапашваўся тлушч, мяняўся склад крыві, а ўсе паказьнікі вярталіся да нормы, як толькі вугляводы прыбіралі.Чытаць цалкам ➡
cybulinka
20 Apr, 08:26
Спадарства, ужо амаль год я спрабую разьвязаць адну тэхнічную праблему: мой асноўны ўліковы запіс, на якім ствараўся гэты канал, быў спачатку заблякаваны, а потым я страціў да яго доступ. На жаль, падтрымка маўчыць з траўня мінулага году, і надзеі на аднаўленьне правоў уладальніка амаль не засталося.Зараз я магу толькі публікаваць і рэдагаваць допісы з дадатковага адмінскага акаўнту. Таму канал перабывае ў падвешаным стане. Каб мы маглі разьвівацца, выкарыстоўваць новыя функцыі й фарматы, а таксама быць упэўненымі, што сувязь не перарвецца ў адзін момант, я пастанавіў стварыць новы ўтульны дом для нашай супольнасьці.https://t.me/cybulinkaПэўны час на гэтым канале будуць дублявацца некаторыя допісы, але ўсе самыя цікавыя матэрыялы будуць выходзіць у новым месцы. Урэшце гэты канал, на жаль, перастане абнаўляцца.Чакаю вас на новым канале)https://t.me/cybulinka


cybulinka
17 Apr, 14:09
Фруктоза можа быць ня толькі крыніцай калёрый, але і адыггрываць значную ролю ў разьвіцьці мэтабалічных парушэньняў. Да такой высновы прыйшлі аўтары агляду, апублікаванага ў Nature Metabollism. Паводле іх, фруктоза запускае з арганізьме асаблівыя біяхімічныя працэсы, якія спрыяюць назапашваньню тлушчу і могуць быць непасрэдна зьвязанымі з атлусьценьнем і іншымі захворваньнямі.У адрозьненьне ад глюкозы, фруктоза абыходзіць частку ключавых этапаў рэгуляцыі абмену рэчываў. Гэта прыводзіць да ўзмацненьня сынтэзу тлушчоў, зьніжэньня ўзроўню вузавай энэргіі (АТФ) і ўтварэньня злучэньняў, зьвязаных з мэтабалічнымі парушэньнямі. З часам такія зьмены могуць спрыяць разьвіцьцю мэтабалічнага сындрому – стану, пры якім чалавек мае інсулінарэзыстэнтнасьць, атлусьценьне й падвышаную рызыку сэрцава-судзінных захворваньняў.Таксама адзначаецца, што фруктоза трапляе ў арганізм ня толькі зь ежай. Гэты


cybulinka
15 Apr, 11:49
Адзінота не паскорыла пагаршэньне памяці ў пажылых людзейПачуцьцё адзіноты можа ўплываць на памяць у пажылых людзей, але, як паказала маштабнае эўрапейскае дасьледаваньне, не паскарае яе пагаршэньне з часам. Навукоўцы прааналізавалі зьвесткі больш за 10 тысяч чалавек у веку ад 65 да 94 гадоў і назіралі за імі на працягу сямі гадоў. Вынікі, апублікаваныя ў Aging & Mental Health, паказалі, што людзі з высокім узроўнем адзіноты з самага пачатку мелі горшыя вынікі тэставаньня памяці, аднак далей яна зьніжалася ў іх прыкладна з той жа хуткасьцю, што і ў астатніх.Дасьледаваньне грунтавалася на зьвестках праекту SHARE, які ахоплівае жыхароў 12 краін Эўропы. Памяць ацэньвалі з дапамогай простых тэстаў – напрыклад, людзей прасілі запомніць і паўтарыць сьпіс зь дзесяці слоў адразу й празь некаторы час. Узровень адзіноты вызначалі паводле адказаў на пытаньні пра недахоп зносінаў, адчуваньне


cybulinka
13 Apr, 13:15
Атлянтычная мэрыдыянальная цыркуляцыя (AMOC) зьяўляецца ключавой сыстэмай акіянскіх плыняў, якая «абагравае» Эўропу, і яна, імаверна, слабее хутчэй, чым лічылася раней. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, прааналізаваўшы паказьнікі буйкоў у розных частках Атлянтычнага акіяну. Дасьледаваньне паказала, што паслабленьне гэтай сыстэмы адбываецца адразу на некалькіх шыротах, што лічыцца самым пераканаўчым прамым сьведчаньнем яе запаволеньня.AMOC працуе паводле прынцыпу гіганцкай «канвэернай стужкі»: яна пераносіць цёплую салёную ваду з Мэксыканскага заліва на поўнач Атлянтыкі. Дзякуючы гэтаму клімат у Заходняй Эўропе значна мякчэйшы, чым у рэгіёнах на той жа шыраце, напрыклад у Канадзе. Астуджаная вада становіцца больш шчыльнай, апускаецца на глыбіню й вяртаецца на поўдзень уздоўж акіянскага дна. Любое парушэньне гэтага цыклу можа мець сурʼёзныя наступствы для клімату.Доўгі час дасьледчык


cybulinka
9 Apr, 12:47
Папуляцыі імпэратарскіх пінгвінаў і іншых антарктычных відаў імкліва скарачаюцца праз кліматычныя зьменыАдразу некалькі важных відаў Антарктыды апынуліся пад пагрозай зьнікненьня. Паводле абноўленага Чырвонага сьпісу Міжнароднага зьвязу аховы прыроды, імпэратарскі пінгвін (Aptenodytes forsteri) і антарктычны марскі кот (Arctocephalus gazella) атрымалі статус «пад пагрозай зьнікненьня», а паўднёвы марскі слон (Mirounga leonina) – «уразьлівы». Асноўнай прычынай навукоўцы называюць кліматычныя зьмены, якія хутка мяняюць умовы існаваньня гэтых відаў.Асаблівы крытычная сытуацыя ў імпэратарскіх пінгвінаў: за 2009-2018 гады іхняя папуляцыя скарацілася прыкладна на 10%, што складае каля 20 тыс. дарослых асобін, а да 2080-х можа зьменшыцца ўдвая. Праблема ў тым, што птушкі моцна залежаць ад прыбярэжнага лёду, на якім яны выводзяць і гадуюць птушанят. Калі лёд растае заўчасна, цэлыя калёніі


cybulinka
8 Apr, 16:12
Дыябэт, атлусьценьне і мужчынскі пол павялічылі рызыку раньняй дэмэнцыіФактары ладу жыцьця, такія як дыябэт, атлусьценьне, дэпрэсія, курэньне і празьмернае спажываньне алькаголю, павышаюць рызыку разьвіцьця дэмэнцыі яшчэ да 65 гадоў. Такія вынікі атрымала дасьледчая каманда Мінэсоцкага ўнівэрсытэту.У дасьледаваньні аналізавалі зьвесткі 544 442 чалавек, за якімі назіралі ў сярэднім 13.7 года. За гэты час у 807 зь іх разьвілася раньняя дэмэнцыя, а ў 14 253 – звычайная. Сярод фактараў рызыкі раньняй дэмэнцыі таксама былі нізкі ўзровень адукацыі, нізкая фізычная актыўнасьць і належнасьць да чорнага насельніцтва. У жанчын рызыка раньняй дэмэнцыі была ніжэйшай, чым у мужчын.Высокі артэрыяльны ціск і халестэрын таксама суадносіліся з раньнім пачаткам дэмэнцыі, але гэтая сувязь не дасягнула статыстычнай значнасьці. Прыкметна, што большасьць выяўленых фактараў моцна карэлявала толькі з


cybulinka
6 Apr, 08:12
Кафэін, ужыты ўначы, можа стаць прычынай імпульсіўных учынкаўЧас спажываньня кафэіну можа мець ня меншае значэньне, чым ягоная доза. Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што кафэін, ужыты ўначы, зьніжае здольнасьць да самакантролю й павышае імпульсіўнасьць, тады як дзённае спажываньне кафэіну такога эфэкту не давала.Экспэрымэнты ладзіліся на пладовых мушках Drosophila melanogaster, якія ёсьць агульнапрынятай мадэльлю ў нэўрабіялягічных дасьледаваньнях, бо іхняя генэтыка й нэрвовая сыстэма маюць важнае падабенства з чалавечымі.Мушкам давалі кафэін у розных дозах і ў розны час сутак, а потым ацэньвалі імпульсіўнасьць з дапамогай моцнага струменю паветра. У норме, калі на мух нешта дуе, яны спыняюць рух, бо струмень паветра для іх ёсьць непрыемным стымулам. Але ў досьледах дразафілы, якія атрымлівалі кафэін ноччу, пачыналі ігнараваць гэты стымул і працягвалі хаатычна лётаць. Прычым


cybulinka
3 Apr, 11:56
Фэномэн амазонскай молі: як выжыць без самцоў 100 тысяч гадоўАмазонская молі (Poecilia formosa) – від рыб, які складаецца выключна з самак – на працягу больш за 100 тысяч гадоў часткова пазьбягае генэтычнай дэградацыі, якую прадказвае тэорыя эвалюцыі для відаў зь бясполым размнажэньнем. Мэханізм такой устойлівасьці ўпершыню апісаны ў артыкуле, апублікаваным у Nature.Паводле дарвінаўскай лёгікі, адсутнасьць палавога размнажэньня мусіць прыводзіць да паступовага назапашваньня шкодных мутацый і выміраньня віду. Аднак геном P. formosa рэгулярна перапісвае сябе з дапамогай мэханізму геннай канвэрсіі: невялікія кавалачкі ДНК капіююцца з адной храмасомы на другую, сьціраючы пры гэтым шкодныя мутацыі й часам замацоўваючы карысныя. То бок, віду ўдалося ня проста выжыць зь бясполым размнажэньнем, але й захоўваць карысныя генэтычныя варыянты.Каманда амэрыканскіх навукоўцаў змагла выразна


cybulinka
2 Apr, 11:58
Нітрылавыя пальчаткі могуць скажаць вынікі дасьледаваньняў мікраплястыкуСтэараты, мылападобныя рэчывы, якія дадаюць у нітрылавыя і лятэксныя пальчаткі, пры кантакце зь лябараторным абсталяваньнем пакідаюць часьцінкі, амаль неадрозныя ад мікраплястыку. Дасьледаваньне, апублікаванае ў RSC Analytical Methods, паказала, што нават звычайны кантакт зь фільтрам ці прадметным шклом дае ў сярэднім каля 2000 ілжывых станоўчых сыгналаў на квадратны мілімэтар.Вядома, што праблема мікраплястыкавага забруджваньня пасьля такіх вынікаў не зьнікае, але яна можа мець трошкі меншыя маштабы, чым паказалі папярэднія дасьледаваньні.


cybulinka
31 Mar, 14:47
Аднастайнае мэню можа дапамагчы хутчэй схуднецьАмэрыканскія навукоўцы прыйшлі да нечаканай высновы: чым менш разнастайны рацыён, тым прасьцей сыходзіць залішняя вага. У дасьледаваньні ў удзелам 112 чалавек, якія 12 тыдняў вялі харчовыя дзёньнікі, аказалася, што тыя, хто еў прыкладна адны і тыя ж прадукты з падобнай калярыйнасьцю, худнелі з крыху большай эфэктыўнасьцю. У сярэднім удзельнікі страцілі каля 5.6% масы цела, але ў аматараў «манатоннага мэню» гэты паказьнік быў вышэй (5.9%).Аўтары мяркуюць, што аднастайная ежа спрашчае самакантроль, бо людзі адчуваюць менш спакусаў зьесьці «штосьці яшчэ». Праўда, пакуль гэта толькі карэляцыя, а не дакладнае правіла. Магчыма, дысцыплінаваныя людзі і бяз досьледаў ядуць аднолькавую ежу. Таму рабіць выснову, што каша з курыцай ёсьць сакрэтам ідэальнай формы яшчэ рана. Але выглядае на тое, што арганізму часам можа падабацца, калі яго не надта


cybulinka
30 Mar, 12:47
Папулярны замяняльнік цукру паўторна зьвязалі з пашкоджаньнем крывяносных судзінаўШырока ўжываны сьпірт эрытрол, які пазыцыянуецца як бясьпечная альтэрнатыва цукру, можа парушаць функцыянаваньне вузаў крывяносных судзінаў у мазгах. Вынікі дасьледаваньня апублікаваныя ў Journal of Applied Physiology.Эрытрол (E968) пачалі шырока выкарыстоўваць у харчовай прамысловасьці на пачатку 2000-х. Ён амаль ня мае калёрыяў, дае калі 80% салодкасьці звычайнага цукру і слаба ўплывае на ўзровень інсулін, што паспрыяла пашырэньню выкарыстаньня ў дыетычных прадуктах. Аднак папярэдняе эпідэміялягічнае дасьледаваньне з удзелам 4000 чалавек выявіла сувязь паміж высокімі ўзроўнямі эрытролу ў крыві й павышанай рызыкай інфаркту й інсульту на працягу 3 гадоў.Каб высьветліць магчымы мэханізм гэтай сувязі, навукоўцы з Калярадзкага ўнівэрсытэту апрацавалі вузы, якія высьцілаюць унутраную паверхню мазгавых


cybulinka
26 Mar, 08:18
Для вялікай аўдыторыі пчолы танчаць з большым імпэтам і дакладнасьцюВыведніцы мядовых пчол перадаюць інфармацыю пра крыніцы ежы зь меншай дакладнасьцю, калі колькасьць назіральніц у вульлю зьмяншаецца. Такія вынікі атрымалі аўтары нядаўняга дасьледаваньня, апублікаванага ў Proceedings of the National Academy of Sciences.Танец пчол ёсьць адной з найскладанейшых формаў камунікацыі ў сьвеце вусякоў. Вяртаючыся з вулей, пчала-выведніца выконвае паўтаральную пасьлядоўнасьць рухаў. Яна рухаецца наперад, хістае брушкам, робіць кругі й паўтарае некалькі разоў. Кірунак руху адносна сонца пазначае, куды трэба ляцець, а працягласьць – адлегласьць да ежы. Аднак, як паказалі навукоўцы, дакладнасьць гэтага паведамленьня не зьяўляецца фіксаванай.У сэрыі кантраляваных экспэрымэнтаў аўтары мянялі колькасьць і склад назіральніц на танцавальнай пляцоўцы вульля. Часам у гледачы запісвалі маладых


cybulinka
25 Mar, 12:38
Заплюшчылі вочы, каб лепей сканцэнтравацца на гуках? Гэта можа не спрацавацьЗаплюшчваньне вачэй у шумным асяродзьдзі не паляпшае, а пагаршае здольнасьць распазнаваць гукі. Да такой высновы прыйшлі аўтары дасьледаваньня, апублікаванага ў часопісе JASA.Каманда кітайскіх навукоўцаў прапанавала ўдзельнікам экспэрымэнту праз навушнікі выяўляць ледзь чутныя гукі на фоне шуму. Заданьне выконвалася ў чатырох умовах: з заплюшчанымі вачыма, з расплюшчанымі вачыма перад пустым экранам, падчас прагляду нерухомай выявы, якая адпавядала крыніцы гуку, і падчас прагляду адпаведнага відэа. Падчас гэтага ў людзей з дапамогай ЭЭГ фіксавалася мазгавая актыўнасьць.Вынікі аказаліся адваротнымі агульнапрынятым уяўленьнем. Заплюшчаныя вочы пераводзілі мазгі ў стан, вядомы як нэўральная крытычнасьць. Гэта ўзмацняе фільтрацыю ўваходнай інфармацыі так моцна, што прыгнятаецца ня толькі фонавы шум, але і


cybulinka
24 Mar, 12:56
У камароў знайшлі адказны за рэгуляваньне апэтыту орган. Ён ня там, дзе чакаласяСпэцыялізаваныя вузы ў простай кішцы самак камароў адказваюць за пачуцьцё наетасьці і блякуюць цягу да ўкусаў пасьля паўнавартаснага кармленьня. Адкрыцьцё, апублікаванае ў Current Biology, можа пакласьці шлях да прынцыпова новых сродкаў абароны ад крывасмокаў.Самкі камароў пʼюць кроў, каб забясьпечыць яйкі бялком і пажыўнымі рэчывамі перад адкладкай. Даўно было вядома, што пасьля кармленьня самкі амаль цалкам губляюць цікавасьць да чалавека і іншых ахвяр. Галоўную ролю тут грае нэўрапэптыд Y (NPY), які сустракаецца ў іншых жывёл і таксама рэгулюе апэтыт. Аднак дзе менавіта ў целе камара знаходзіцца адпаведны рэцэптар і якім чынам ён функцыянуе – заставалася невядомым. Таму каманда навукоўцаў з Калюмбійскага ўнівэрсытэту зладзіла генэтычны аналіз розных аддзелаў цела камароў Aedes aegypti (пераносяць


cybulinka
23 Mar, 11:39
Мэтааналіз пахіснуў эфэктыўнасьць псыхадэлікаў у лячэньні дэпрэсііЗначная частка станоўчых эфэктаў псыхадэлікаў у лячэньні дэпрэсіі можа тлумачыцца пляцэба-эфэктам. Да такой высновы прыйшлі аўтары мэтааналізу 24 клінічных дасьледаваньняў, апублікаванага ў JAMA Psychiatry.Галоўная мэтадалягічная праблема клінічных выпрабаваньняў псыхадэлікаў – немагчымасьць асьляпленьня. Зь відавочных прычын, удзельнікі заўсёды ведаюць, ці атрымалі яны актыўны прэпарат. Гэта аўтаматычна ўзмацняе пляцэба-кампанэнт у параўнаньні з традыцыйнымі антыдэпрэсантамі, дзе стратэгіі асьляпленьня добра адпрацаваныя. Каб ураўняць умовы параўнаньня, аўтары абралі для аналізу толькі адкрытыя публікацыі па традыцыйных антыдэпрэсантах, то бок, толькі тыя, дзе ўдзельнікі таксама ведалі, якія прэпараты яны прымаюць. З амаль 600 разгледжаных публікацый у фінальную выбарку трапілі толькі 16 дасьледаваньняў традыцыйных


cybulinka
19 Mar, 13:20
Шэсьць абуджэньняў за ноч, якіх вы нават не памятаецеСумесны сон партнэраў абʼектыўна горшы па якасьці, чым сон паасобку, нягледзячы на тое, што субʼектыўна людзі ацэньваюць яго вышэй. Да такой высновы прыйшлі аўтары сыстэматычнага агляду дасьледаваньняў па гэтай тэме.Усе прааналізаваныя дасьледаваньні зафіксавалі ўзаемныя перашкоды партнэраў падчас сну: ад 30 да 46% рухаў аднаго чалавека выклікалі рэакцыю ў другога. У лябараторных умовах у людзей, якія спалі разам, фіксавалася ў сярэднім 62 рухі нагамі супраць 51 пры адзіночным сьне, што адпавядала двум дадатковым абуджэньням за ноч. Паводле іншага дасьледаваньня, у якім людзі насілі смарт-гадзіньнікі ў хатніх умовах, партнэры будзілі адно аднаго ў сярэднім 6 разоў за ноч, але на наступны дзень гэтыя абуджэньні амаль не згадваліся. Гэта сьведчыць пра тое, што большасьць начных перарываньняў сну носіць мімалётны характар і не


cybulinka
18 Mar, 13:03
Дзесяць гадоў у глебе. Навукоўцы вывучылі лёс цыгарэтных недакуркаў у прыродзеНедакуркі ёсьць найбольш распаўсюджаным відам сьмецьця ў сьвеце, аднак іх доўгатэрміновы лёс у навакольным асяродзьдзі да апошняга часу заставаўся недасьледаваным. Цяпер італьянскія навукоўцы запоўнілі гэты прагал, прасачыўшы лёс тысяч недакуркаў на працягу дзесяці гадоў.Фільтры для цыгарэт вырабляюцца пераважна з ацэтату цэлюлёзы – плястыкавага палімэру, устойлівага да раскладаньня. Аўтары разьмясьцілі недакуркі ў сеткавых ворках на гарадзкіх паверхнях, у пяшчаных і багатых арганікай глебах. Узоры адбіраліся ў некалькі этапаў цягам усяго дзесяцігодзьдзя.Вынікі аказаліся далёка не аптымістычнымі. Нават пры найспрыяльнейшых умовах, у глебах з высокай мікрабіялягічнай актыўнасьцю, максымальная страта масы складала каля 84%. Гэта значыць, што істотная частка матэрыялу засталася ў глебе. У гарадзкіх умовах


cybulinka
16 Mar, 13:08
У Грэцыі жанчына заразілася лярвамі мухі і вычхнула іхАпісаны ў часопісе Emerging Infectious Diseases клінічны выпадак можа сьведчыць як пра выключнае супадзеньне акалічнасьцяў, так і пра пачатак эвалюцыйнай адаптацыі авечага гізу да чалавека ў якасьці гаспадара.58-гадовая жанчына працавала на прыродзе паблізу авечага выгану ў верасьні мінулага году, калі заўважыла мух, якія кружылі вакол яе. Прыкладна праз тыдзень пасьля гэтага жанчына адчула боль у вобласьці верхняй сківіцы, а яшчэ праз 2-3 тыдні дадаўся і кашаль. Што праўда, па дапамогу жанчына зьвярнулася толькі пасьля таго, як вычхнула некалькі лярваў невядомага віду. Аглядзеўшы пацыентку, лярынголяг выцягнуў з пазухі яшчэ 10 лярваў на розных стадыях разьвіцьця й адзін капшучок (стадыя, зь якой фармуецца дарослая асобіна). Як потым высьветлілася, лярвы належалі да віду Oestrus ovis (авечы гіз).Звычайна гэты від вусякоў

Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
