gram news
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) channel avatar

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

@cbs_help

ProjectsUKPolitics

6,790subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    22 Sept, 16:03

    📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і Profil Zaufany?Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на бясплатны цыкл практычных заняткаў, дзе будзем разам разбірацца з электроннымі сэрвісамі ў Польшчы.Усё — простай мовай і на канкрэтных прыкладах. Не хвалюйцеся, калі не вельмі ўпэўнена карыстаецеся смартфонам: будзем праходзіць кожны крок разам, спрабаваць на практыцы і адказваць на пытанні.📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці ul. Oleandrów 6/2, Варшава📅 23 верасня — першая сустрэча 🕜 Пачатак у 13:30 ⏱ Працягласць — каля 2 гадзінНаступныя сустрэчы: 7 і 21 кастрычніка.📝 Удзел бясплатны, уваход вольны.Прыходзьце самі і раскажыце тым, каму гэтыя веды могуць спатрэбіцца 💛
    61712211Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    22 Sept, 13:32

    У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікіх групах і ў спакойнай, падтрымліваючай атмасферы.І зараз у нас ёсць вольныя месцы ў групе для пачаткоўцаў. Яна падыдзе тым, хто робіць першыя крокі ў польскай: будзем разбірацца з асновамі, папаўняць слоўнікавы запас і паступова пераходзіць да жывой размовы.🗓 Заняткі праходзяць па серадах і пятніцах у дзённы час.Хочаце далучыцца? Для запісу пішыце ў Telegram @cbs_education.Do zobaczenia! 💛🇵🇱
    889video14111Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    17 Sept, 13:47

    Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ўзросту.Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на цыкл бясплатных практычных заняткаў, прысвечаных карыстанню электроннымі дзяржаўнымі і медыцынскімі сэрвісамі ў Польшчы.На занятках вы навучыцеся:▶️карыстацца Profil Zaufany і дадаткам mObywatel; ▶️ карыстацца электроннымі дзяржаўнымі сэрвісамі; ▶️ падаваць заявы і атрымліваць неабходныя даведкі анлайн; ▶️ карыстацца Internetowym Kontem Pacjenta (IKP); ▶️ запісвацца да лекараў праз Інтэрнэт; ▶️ знаходзіць электронныя рэцэпты і накіраванні; ▶️ аплочваць падаткі і мясцовыя зборы анлайн; ▶️ бяспечна карыстацца электроннымі дакументамі і захоўваць свае даныя.📍 Месца правядзення: Цэнтр Беларускай Салідарнасці ul. Oleandrów 6/2, Варшава
    1,82013511Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    15 Sept, 16:04edited

    🇵🇱 Адкрываем набор у новую групу польскай мовы для падлеткаў 12+!Запрашаем на бясплатныя заняткі дзяцей былых палітвязняў.На занятках будзем вывучаць польскую мову, больш размаўляць, пашыраць слоўнікавы запас і дапамагаць падлеткам адчуваць сябе больш упэўнена ў польскамоўным асяроддзі.📅 Калі: кожны аўторак ⏰ Час: 17:00–18:40 📚 Два заняткі па 45 хвілін + перапынак 10 хвілін 👧🧑 Узрост: 12+Удзел бясплатны.📩 Запіс і дадатковая інфармацыя: Telegram @cbs_educationБудзем радыя бачыць вас у нашай школцы! 💛
    1,840video171Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    15 Sept, 14:04

    ❣️Нагадваем, што ў нас можна атрымаць бясплатную канцэлярыю да школы для дзяцей былых палітвязняў.Калі вы плануеце прыйсці да нас па канц.тавары, то напішыце ў ТГ: 📩 @cbs_education каб мы разумелі ў які час вы будзеце. Чакаем вас! 🫶🏼
    1,720223Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    11 Sept, 15:26

    🧸 Раздача рэчаў ад фонду «Прытуляй мяне»!Дарагія сябры!Многія ведаюць нас як фонд, які дапамагае былым палітвязням з часовым жытлом. Але наша дзейнасць значна шырэйшая.💙 Фонд «Прытуляй мяне» падтрымлівае людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Мы дапамагаем беларусам, якія выязждаюць з Беларусі па рэпрэссіях, з адзеннем, абуткам, пасцельнай бялізнай, прадуктамі, інфармацыйнай і псіхалагічнай падтрымкай. І гэта толькі частка таго, чым мы займаемся.Запрашаем усіх, каму патрэбна дапамога, на бясплатную раздачу рэчаў.📅 13 верасня (нядзеля) 🕛 12:00 📍 Варшава, Karczunkowska 24CУ гэты дзень можна будзе бясплатна атрымаць: 👕 жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне; 👟 абутак; 🛏️ пасцельную бялізну; 🛌 падушкі і коўдры; 🏠 іншыя карысныя рэчы для дома.
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    9 Sept, 16:53

    📚 Нашая школа — гэта месца, дзе вучацца, развіваюцца і добра праводзяць час разам.Для нас важна, каб у дзяцей была магчымасць атрымліваць веды і неабходную падтрымку, рыхтавацца да экзаменаў, займацца творчасцю, спрабаваць новае і знаходзіць сяброў.Менавіта таму ў ЦБС працуюць адукацыйныя і творчыя заняткі для дзяцей і падлеткаў — ад моў і падрыхтоўкі да экзаменаў да малявання, блогінгу і бяспекі ў інтэрнэце.Мы робім усё гэта для вас і хочам, каб наша школа заставалася месцам, куды хочацца прыходзіць 💛Калі хочаце даведацца больш пра заняткі або далучыцца — пішыце нам у Telegram: @cbs_education
    2,190146Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    6 Sept, 15:36

    З 3 верасня 2026 года ў Польшчы пачала дзейнічаць чарговая частка зменаў у заканадаўстве, якое рэгулюе правілы кіравання транспартнымі сродкамі. Новыя нормы датычацца як вопытных кіроўцаў, так і тых, хто ўпершыню атрымлівае правы катэгорыі B.ГАЛОЎНАЕ ЗМЯНЕННЕ ДЛЯ ВОПЫТНЫХ КІРОЎЦАЎКалі права кіравання было часова затрымана, але чалавек усё роўна сеў за руль у перыяд дзеяння такога рашэння, наступствы цяпер могуць быць значна больш сур'ёзнымі.У такой сітуацыі права кіравання можа быць цалкам адклікана на 5 гадоў. Пасля заканчэння гэтага перыяду правы не аднаўляюцца аўтаматычна — для іх атрымання давядзецца зноў выканаць неабходныя патрабаванні і здаць дзяржаўны экзамен 🚘. Раней у падобнай сітуацыі тэрмін затрымання правоў мог быць падоўжаны.ШТО ВАЖНА ВЕДАЦЬ ПАЧАТКОЎЦАМДля асоб, якія ўпершыню атрымалі права кіравання катэгорыі B, уводзіцца
    2,91015101Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    4 Sept, 07:09

    forwarded from @pressclubbelarus

    Будзь журналістам новага пакалення. Не спазніся на новы набор «Журфака па суботах» — хутка дэдлайн!Навучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеш працаваць з рэальнымі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад журналістаў і ствараць матэрыялы для беларускіх рэдакцый.«Журфак» для цябе, калі ты:▪️пачынаеш шлях у прафесіі; ▪️ужо працуеш, але хочаш атрымаць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў; ▪️пасля пераезду хочаш вярнуцца ў прафесію або змяніць ролю ў рэдакцыі; ▪️пішаш, здымаеш, працуеш з сацсеткамі, але хочаш разумець увесь журналісцкі працэс.Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.Навучанне будзе працягвацца 10 суботаў.📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падай заяўку да 11 верасня. 📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падай заяўку
    2,2101441Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    2 Sept, 06:47

    7 верасня Цэнтру Беларускай Салідарнасці спаўняецца 6 гадоў 🎆Шэсць гадоў — гэта ўжо не проста дата. Гэта тысячы людзей, гісторый, рашэнняў і спраў, з якіх крок за крокам складвалася гісторыя ЦБС.Напярэдадні дня нараджэння мы хочам азірнуцца назад і паказаць, што насамрэч стаіць за гэтымі шасцю гадамі.І пачынаем са Школы ЦБС 📚За шэсць гадоў праз Школу прайшлі больш за 2 000 дзяцей. І гэта:✏️ Тысячы бясплатных заняткаў і кансультацый, ✏️ адукацыйныя і творчыя праграмы, ✏️ псіхалагічная падтрымка, ✏️ дапамога дзецям са спектрам аўтызму, ✏️ падтрымка дзяцей, якія сутыкнуліся з наступствамі рэпрэсій, вымушанай міграцыі і вайны.Але лічбы — гэта толькі частка гэтай гісторыі.За кожнай з іх — Дзіця. Сям’я. Давер. І шэсць гадоў працы, дзякуючы якой Школа ЦБС стала месцам, куды дзеці прыходзяць вучыцца, развівацца, знаходзіць сяброў і адчуваць сябе
    2,39043207Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    26 Aug, 17:37

    З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26».📃 ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ:У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы.1. У ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ ЗАБАРАНІЛІ ЭКРАНЫУводзіцца жорсткае правіла гігіены лічбавага развіцця: малым у дзіцячых садках забаронена самастойна і індывідуальна карыстацца смартфонамі, планшэтамі і любымі экраннымі прыладамі. Выключэнне зроблена толькі для дзяцей са адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі.2. МЕНШ ЗАВУЧВАННЯ – БОЛЬШ ПРАКТЫКІМіністэрства адукацыі цалкам перапрацавала навучальную праграму ў 1-х і 4-х классах. Афіцыйны ўпор зроблены на «менш дэталяў для запамінання, больш жыццёвых кампетэнцый». Замест сухой
    3,630451732Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    20 Aug, 10:06

    🇬🇧 Ангельская — адзін з самых папулярных прадметаў у нашым Цэнтры.І гэта не дзіўна: пасля 8 класа ў Польшчы вучні здаюць абавязковы экзамен, часткай якога з’яўляецца замежная мова.Мы падрыхтавалі 15 ангельскіх фраз для вас, якія дакладна спатрэбяцца ў жыцці ⬇️🔹 It’s up to you. — Вырашаць табе. 🔹 I’ll figure it out. — Я разбяруся / нешта прыдумаю. 🔹 Sounds good to me. — Мне падыходзіць. 🔹 No worries! — Нічога страшнага! / Не хвалюйся! 🔹 Take your time. — Не спяшайся.🔹 I didn’t catch that. — Я не пачуў(-ла) / не зразумеў(-ла). 🔹 Could you say that again? — Можаш паўтарыць? 🔹 It doesn’t matter. — Гэта не мае значэння. 🔹 I’m just looking, thanks. — Я проста гляджу, дзякуй. (Вельмі карыснае ў краме.) 🔹 Can I get…? — Можна мне…? (Напрыклад, у кавярні.)🔹 I’m running late. — Я спазняюся. 🔹 It slipped my mind. — Зусім вылецела з галавы.
    3,1302893Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    19 Aug, 13:47edited

    💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу некалькі важных пытанняў у адным месцы.Каго менавіта чакаюць на Маршалкоўскай:Гэтыя суботы прызначаны для тых, хто знаходзіцца ў працэсе атрымання:▶️ Часовага побыту (pobyt czasowy - праца, навучанне, уз'яднанне сям'і, бізнес). ▶️ Сталага побыту (pobyt stały - напрыклад, па паходжанні). ▶️ Резыдэнцтва ЕС (pobyt rezydenta długoterminowego UE).Галоўныя перавагі наведвання ужонда ў суботу:▶️ Скарачэнне часу чакання: Вы можаце значна хутчэй здаць адбіткі пальцаў або данесці дакументы, якіх нестае (па патрабаванні – wezwanie). Гэта дазваляе інспектару працягнуць працу над вашай справай, не замарожваючы яе на месяцы праз адсутнасць адной даведкі. ▶️ Праверка статусу справы: У парадку жывой чаргі вы можаце асабіста даведацца ў супрацоўніка ужонда, на якім этапе
    2,9302252Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    13 Aug, 14:07

    ⚠️ ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ТЭРМІНЫ ВЫДАЧЫ І ЗАМЕНЫ ДАКУМЕНТАЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯУпраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców) паведаміла пра павелічэнне тэрмінаў разгляду заяў на выдачу або замену:🔹 карты побыту (Karta Pobytu); 🔹 Жэнеўскага праязнога дакумента (Genewski Dokument Podróży).У сувязі са значным павелічэннем колькасці заяў, якія паступаюць ва Упраўленне, цяпер тэрмін іх разгляду складае больш за 2 месяцы.❗️Асабліва важна: Упраўленне просіць не падаваць заявы раней чым за 2 месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента. Заявы, пададзеныя раней, будуць пакінутыя без разгляду.📌 Што гэта азначае на практыцы?Улічваючы, што разгляд заявы цяпер займае больш за 2 месяцы, мэтазгодна не адкладаць падачу заявы пасля наступлення двухмесячнага тэрміну. Такім чынам, заяву варта падаць, як толькі да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента застанецца 2 месяцы.Падаваць
    4,4704223113Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    9 Aug, 07:21

    Нядзеля, 9 жніўня 2020 года стала паваротным момантам у найноўшай гісторыі Беларусі. Фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах прывялі да беспрэцэдэнтных масавых пратэстаў. На вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі сотні тысяч людзей. Улады адказалі гвалтам. Сілавікі збівалі і кідалі за краты мірных пратэстоўцаў, якія патрабавалі пераліку галасоў і сумленных выбараў.9 жніўня – стаў днём нашай перамогі, якую скралі. Гэты дзень паказаў большасці нашых суайчыннікаў сапраўднае аблічча беларускага рэжыму – нечалавечае, жорсткае і беспрынцыпнае.Рэпрэсіі, якія ахапілі ўсю краіну, прывялі да таго, што пасля 2020 года з Беларусі, па розных падліках, выехала каля паўмільёна чалавек. Большасць з гэтых людзей апынуліся ў Польшчы.Менавіта пасля жнівеньскіх падзей 2020 года быў створаны Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Мінула ўжо 6 гадоў. І мы ўсцяж дапамагаем адаптавацца да жыцця за мяжой тым, хто збег ад
    3,800109753Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    5 Aug, 17:31edited

    Нагадваем, што ў нас можна набыць беларускія кнігі ❤️‍🔥📚У ЦБС знаходзіцца кніжная крама “Камунікат”.Шмат літаратуры на роднай мове і для дзяцей, і для дарослых.Працуе з 15:00 па 19:00 з панядзелка па пятніцу.Завітвайце да нас па кнігі! 🫶🏼
    3,760video35421Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    4 Aug, 08:40

    📚 Нагадваем!У Цэнтры Беларускай Салідарнасці на пастаяннай аснове праходзяць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітзняволеных.Незалежна ад вашага ўзроўню ведання польскай мовы, вы зможаце падабраць групу, якая будзе адпавядаць вашым патрэбам, і займацца ў камфортнай атмасферы.🧑‍🏫 Мы прапануем: • афлайн заняткі ў Варшаве; • анлайн заняткі, да якіх можна далучыцца з любой кропкі Польшчы.📌 Набор у групы ідзе ўвесь час. Запрашаем далучыцца!📝 Запісацца можна праз:Telegram: @cbs_education Або па тэлефоне: +48694532858❗️Перад пачаткам навучання кожны ўдзельнік праходзіць кароткую размову з выкладчыцай для вызначэння ўзроўню ведання польскай мовы.
    4,01927311Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    22 Jul, 13:27

    У польскіх дзіцячых садках больш не будуць публікаваць фота дзяцей у сацыяльных сетках.Сейм Польшчы прыняў маштабныя змены ў заканадаўства, якія ўзмацняюць абарону дзяцей у лічбавай прасторы.Што гэта азначае для бацькоў? 🔸 дзіцячыя садкі і яслі больш не змогуць публікаваць фота і відэа дзяцей на сваіх сайтах ці ў сацсетках для рэкламы або справаздач; 🔸 фатаграфіі будуць перадавацца толькі праз закрытыя платформы або асабіста на пошту бацькам; 🔸 калі вам даслалі здымак, на якім ёсць чужыя дзеці, размяшчаць такое фота ў сваіх сацсетках без дазволу іх бацькоў таксама нельга.Такія меры звязаныя з імклівым развіццём штучнага інтэлекту і ростам рызык выкарыстання дзіцячых фатаграфій ашуканцамі. Польскія ўлады лічаць, што прыватнасць дзяцей павінна быць максімальна абароненая.❕Яшчэ адна важная навіна: новыя правілы прадугледжваюць больш жорсткія патрабаванні і да дзіцячага
    4,560601671Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    21 Jul, 10:01

    🇬🇧 Ангельская мова для васьмікласнікаўРыхтуемся да экзамену разам!Калі ваша дзіця пераходзіць у 8 клас і хоча ўпэўнена і без стрэсу здаць экзамен па ангельскай мове — запрашаем яго на бясплатны курс падрыхтоўкі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці.📅 Пачатак: 28 ліпеня 2026 года. ↔️ Працягласць: 9 месяцаў 🕠 Аўторак і пятніца 17:30–19:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)На занятках мы: ✔️ сістэматызуем веды; ✔️ адпрацуем усе тыпы экзаменацыйных заданняў; ✔️ дапаможам адчуць сябе ўпэўнена перад экзаменам.📩 Запіс абавязковы: Telegram: @cbs_education 📞 +48694532858 (па тэл. запісацца можна ў гадзіны працы школы з 14.00 да 20.00)💡Колькасць месцаў абмежаваная.
    3,270162Open in Telegram
  • Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

    6 Jul, 11:16

    🎨 Нагадваем, што кожную сераду ў ЦБС праходзіць студыя малявання для дзяцей і падлеткаў 10–14 гадоў.Падчас заняткаў удзельнікі вывучаюць асновы акадэмічнага малюнка і жывапісу, кампазіцыю, колеразнаўства, розныя мастацкія тэхнікі, развіваюць назіральнасць, творчае мысленне і ўласны мастацкі стыль. Заняткі падыходзяць як тым, хто ўжо займаецца маляваннем, так і тым, хто хоча сур'ёзна развіваць свае здольнасці або плануе навучанне ў мастацкім напрамку.📅 Кожную сераду 🕔 17:00–18:30Калі вы хочаце далучыцца да заняткаў, атрымаць дадатковую інфармацыю або запісацца, звяртайцеся:📩 Telegram: @cbs_kontakt📞 Тэлефон: +48 666 918 712
    4,210252Open in Telegram