Latest posts

ЧЫТАЛЬНЯ
22 Sept, 12:16
📚 Новая аўтарка ў сучаснай беларускай дзіцячай літаратурыМарыя Навасельска падарыла нам сваю дэбютную кнігу - зборнік казак для дзяцей і, як засведчана ў анатацыі, для дарослых, якія ў душы застаюцца дзецьмі.У кнігу "Твой анёл" увайшлі чатыры гісторыі, сюжэты і персанажы якіх моцна адрозніваюцца. Аднак усе яны маюць адну важную агульную рысу - веру. Веру не толькі ў чараўніцтва, але і ў тое, што кожны з нас здольны стаць чараўніком у сваім, здавалася б, звычайным свеце. ✨Асобнай увагі заслугоўвае мова выдання. Кніга напісана тарашкевіцай. Згадзіцеся, гэта даволі рэдкі выбар для сучаснай дзіцячай літаратуры, а таму, магчыма, прапанаваная кніга будзе першай нагодай юнаму чытачу даведацца пра гісторыю беларускага правапісу .Пераклад з рускай мовы выканала Міа Міткевіч. Чароўны свет кнігі дапамагаюць стварыць ілюстрацыі Юліі Лясной, а выданне стала магчымым дзякуючы незалежнаму
ЧЫТАЛЬНЯ
22 Sept, 12:16

ЧЫТАЛЬНЯ
18 Sept, 17:41
Мабыць, ужо ўсе беларусы ведаюць, што для перадачы беларускай мовы на пісьме былі распрацаваныя кірыліца, беларуская лацінка і арабіца. Але ці ведаеце вы, што мы маем ужо і беларускія іерогліфы? Ці ўсё ж не зусім іерогліфы?..Вы можаце самастойна скласці ўражанне і вырашыць, як называць графічныя знакі, з якіх складаецца кніга «Тутэйшы дзэн», прэзентацыя якой адбылася ў нас учора.Аўтар канцэпцыі, стваральнік графікі і аўтар шэрагу вершаў Артур Вакараў і паэтка Сабіна Брыло прадставілі сумесны праект - кнігу, у якой беларускія словы, што адгукаюцца глыбока ў душы і свядомасці, спалучаюцца з эстэтыкай далёкай Японіі. Абрысы намаляваных беларускіх словаў нагадваюць іерогліфы. Вершы вытрыманыя ў традыцыйных формах японскай паэзіі - хайку, танка, сэнру.Словы-вобразы часам расшыфроўваюцца быццам шарады, часам інтуітыўна прачытваюцца, а часам зацягваюць сваёй няўлоўнасцю - і праз
ЧЫТАЛЬНЯ
18 Sept, 17:41

ЧЫТАЛЬНЯ
18 Sept, 15:16
forwarded from @bielaruskidom
Беларусы таксама будуць на Tautų mugė!Шукайце два беларускія намёты на Лукішскай плошчы (каля Міністэрства замежных справаў).Прыходзьце павітацца, пагутарыць пра беларускія рамёствы і традыцыі, нешта прымерыць, памацаць, паглядзець. А можа, нешта прыгожае і набыць😌У нас можна: ✨ замовіць сваю вышываную кашулю і на месцы абмеркаваць усе дэталі вырабу ✨ набыць вышытыя цішоткі ✨ хусткі з набіванкай ✨ упрыгожванні з сапраўдных кветак і эпаксіднай смалы ✨ кераміку ✨ вязаныя цацкі ✨ гарбату і натуральную касметыку ✨ і проста самыя розныя і цікавыя рамесніцкія вырабыА яшчэ ўвесь час будзе працаваць кароценькі майстар-клас па набіванцы: можна будзе падысці, выбраць штамп, зрабіць сваю невялічкую набіванку.Карацей: прыходзьце да беларусаў!
ЧЫТАЛЬНЯ
13 Sept, 13:40
🌟 У наступныя выходныя стартуе новы навучальны год у школцы пры Цэнтры беларускай супольнасці і культуры! 🌟Амаль усе наведнікі нашай школкі - яшчэ і чытачы бібліятэкі. І мы з вялікай радасцю чакаем новай сустрэчы, каб зноў дапамагаць дзецям і падлеткам знаёміцца з досведам чалавецтва, назапашаным у прыгожым пісьменстве і навуковых даследаваннях.На жаль, не ўсе сучасныя дзеці цікавяцца кнігамі, бо завісаць у інтэрнэце, вядома, значна прасцей.Але сёння хочам падзяліцца з вамі досведам адной мудрай сям'і (як вы ўжо разумееце, гэта нашыя чытачы), якая знайшла цудоўны спосаб збалансаваць занурэнне ў віртуальную прастору і ў свет кніг.Бацькі ўстанавілі простае правіла: дзіця можа правесці ў сеціве столькі ж часу, колькі выдаткавала на чытанне кніг. Як вы ўжо здагадаліся, наша юная чытачка любіць тоўстыя кнігі. ❤️📚А каб карысць ад гэтай сістэмы была максімальнай, варта
ЧЫТАЛЬНЯ
13 Sept, 13:40

ЧЫТАЛЬНЯ
11 Sept, 10:40
Субота: фінальны дзень Тыдня беларускай культуры ў Вільні - 2026Можна выбраць нешта адно, а можна прыйсці на цэлы дзень😉ПРАГРАМА і таймінг:12:00 - 20:00 Кірмаш майстроў і Кніжны кірмашык Беларускага ДомуРэчы з вышыўкай і бісерная ткацтва, асеннія свечкі і прыгожыя паштоўкі, файныя сувеніры і цікавінкі для душы.А таксама БелДом распрадае рэшткі кніжак. Спяшайцеся!12:00: дзіцячы майстар-клас: вырошчваем чароўнае дрэваБудзем рабіць свой дамочак і вырошчваць вакол яго чароўны лес.Абсалютна казачны МК для дзяцей! Разлічаны на дзяцей 7+, бо плануецца праца з клеем-пісталетам, а яшчэ будуць сапраўдныя сукуленты і кактусы. Але малодшыя дзеткі могуць наведаць майстар-клас разам з бацькамі.Цягам дня: мармураванне паперы.
ЧЫТАЛЬНЯ
11 Sept, 10:40

ЧЫТАЛЬНЯ
10 Sept, 20:20
У фондах нашай бібліятэкі больш за 4100 кніг. І сярод іх - толькі адно выданне твораў Францішка Аляхновіча: «У капцюрох ГПУ».Але спадчына Аляхновіча, вядома, не абмяжоўваецца адной кнігай. Іншая справа, што творы аўтара выдаваліся вельмі даўно і вельмі абмежаванымі накладамі. Для сучаснага чытача яны ўжо амаль недасяжныя. Многія з гэтых тэкстаў засталіся толькі ў архівах і спецыяльных зборах.Аднак заўтра ў нас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з адным з твораў Францішка Аляхновіча - п'есай «Пан міністр», якая захавалася ў архівах Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.Мастацкую чытку п'есы прапануе каманда беларускіх акцёраў «Teatras».Гэтая імпрэза распачынае новы амбітны праект «Рэтраспектыва беларускай драматургіі». Дзякуючы яму мы зможам наноў адкрываць для сябе беларускую драматургію, знаёміцца з творамі, якія доўгі час заставаліся па-за межамі сучаснай
ЧЫТАЛЬНЯ
10 Sept, 20:20edited

ЧЫТАЛЬНЯ
10 Sept, 15:29
forwarded from @bielaruskidom
Мікіта Найдзёнаў: паэтычны стэндапУ суботу на падворку Беларускага Дому выступае Мікіта Найдзёнаў!Мікіта прапанаваў фармат паэтычнага стэндапу. Будуць гісторыі і вершы, вершы і песні, гутаркі з вамі. Жывая праграма, сабраная з гісторый, тэкстаў, вершаў, песень. Таго, што турбуе і таго, што кранае.Нядаўна Мікіта выступаў з падобнай праграмай у ЗША. І вось цяпер едзе ў Вільню! На Тыдзень беларускай культуры.Мы вельмі чакаем!12 верасня 18:30 Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20 (падворак)Фіналь вечар Тыдня беларускай культуры ў Вільні - 2026.
ЧЫТАЛЬНЯ
9 Sept, 09:44
forwarded from @bielaruskidom
У гэтую суботу 12 верасьня Віленскі беларускі музэй ім. І. Луцкевіча ператворыцца ў эпіцэнтр творчасці і свята. Мы запрашаем вас адсвяткаваць Тыдзень беларускай культуры разам з намі! Будзе весела і неверагодна душэўна!Мы падрыхтавалі праграму, у якой кожны знойдзе нешта для сябе: ☀️Кірмаш майстроў і кніжны кірмаш- добрая нагода набыць унікальны хэндмэйд і крутыя кнігі ☀️Майстар-класы для дзяцей і дарослых- стварайце прыгажосць сваімі рукамі ☀️Куратарская экскурсія па выставе і імерсіўная прастора- рыхтуйцеся здзіўляцца і захапляцца. ☀️Святочная музыка і канцэрт Мікіты Найдзёнава- будзем спяваць, танчыць і зараджацца крутым вайбам!Збірайце сяброў, бярыце сям'ю і прыходзьце лавіць натхненне.Чакаем вас і без вас не пачнем!📆 12 верасня ⏰ з 12:00 да 19:00 📍 Віленскі беларускі музей ім. І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)Уваход вольны, а настрой - святочны!Да сустрэчы!
ЧЫТАЛЬНЯ
5 Sept, 06:46
🔥 Выдавецтва “Skaryna Press” распачало новую кніжную серыю, якая будзе знаёміць з асобамі беларускіх дзеячоў Віленшчыны.📚 Першай кнігай “Віленскай серыі” сталі ўспаміны Галіны Войцік “Там, дзе мяне няма”. Укладальнікамі выдання выступілі паэт, выдавец і грамадскі дзеяч Алег Мінкін і даследчык, пісьменнік і выкладчык Уладзіслаў Гарбацкі.Галіна Войцік – асоба, чыя выключнасць далёка не вычэрпваецца яе сямейнай гісторыяй. Яна – дачка беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Зоські Верас, жонка мемуарыста і грамадскага дзеяча Лявона Луцкевіча, сына Антона Луцкевіча. Але разам з тым уласны жыццёвы і прафесійны шлях Галіны Войцік вызначае яе як значную асобу. Яна рэалізавалася як выкладчыца Віленскага ўніверсітэта, літаратарка і перакладчыца, зрабіла вялік ўнёсак у даследаванне гісторыі беларусаў Віленшчыны, а таксама была галоўнай рэдактаркай беларускай культурна-асветніцкай праграмы на
ЧЫТАЛЬНЯ
5 Sept, 06:46

ЧЫТАЛЬНЯ
4 Sept, 15:54
forwarded from @szkolka_vilnia
Праект “Кніжныя размовы” і віленская бібліятэка “Чытальня” запрашаюць чытачак і чытачоў 8-12 гадоў у кніжны клуб!📚 Мы будзем чытаць беларускія кнігі і пераклады на беларускую мову, дзяліцца меркаваннямі пра сюжэты і герояў, спрачацца і - сябраваць 🤗 Будзем разам выбіраць кнігі, гуляць у літаратурныя гульні і піць гарбату з пачастункамі.👩🏻 Кніжны клуб будзе праводзіць Кацярына, аўтарка “Кніжных размоў”.📗 Для першай сустрэчы мы прапануем прачытаць неверагодны комікс “Трымайся, трусік!” Жазэфіны Марк, выдадзены праектам "Кніжны вырай" @knizny.vyraj. Комікс ёсць у бібліятэцы, а таксама яго можна пазычыць у Кацярыны (пішыце!).✅ “Кніжныя размовы” - гэта блог і падкаст пра беларускія кнігі, якія Кацярына чытае сама і разам з дзецьмі. Праект існуе ўжо больш за 6 гадоў і скіраваны на папулярызацыю літаратуры на беларускай мове. “Чытальня” - бібліятэка беларускай кнігі ў Вільні.📍 Дз
ЧЫТАЛЬНЯ
4 Sept, 15:53
forwarded from @szkolka_vilnia

ЧЫТАЛЬНЯ
3 Sept, 13:38
Кніжныя размовы ў ЧытальніПраект “Кніжныя размовы” і бібліятэка “Чытальня” запрашаюць у чытацкі клуб!Што цікавей - “Пентакватар” Арцёма Шуканава ці “Норадрэналін” Яўгена Анашкіна? Хто хаваецца за псеўданімам Каміла Цень? Якая з частак тэтралогіі “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце самая жарсная? Ці напраўду “Вырай” Вікторыі Кляўко - моцная кніга? Ці змог Альгерд Бахарэвіч у “Падземных пераходах” перасягнуць “Сабак Еўропы”?Калі вы жывяце ў Вільні, чатаеце беларускія кнігі і вас турбуюць гэтыя ці любыя іншыя літаратурныя пытанні, прыходзьце: пачытаем і абмяркуем!Кніжны клуб праводзіць Кацярына, аўтарка блогу і падкасту “Кніжныя размовы”.Кніга першай сустрэчы - першы том вялікай віленскай сагі “Silva Rerum”. Бо з чаго ж яшчэ пачынаць кніжны клуб у Вільні?! :)Дзе: Віленскі беларускі музей ім. Івана Луцкевіча, Віленская/Vilniaus, 20. Калі: 26 верасня (і кожная апошняя субота
ЧЫТАЛЬНЯ
31 Aug, 13:15
forwarded from @bielaruskidom
Што пасля нас (не) застанецца На Тыдзень беларускай культуры Музей Луцкевіча ператворыцца ў музей Попкі7–13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры. Сёлета яго галоўнай тэмай стане спадчына — тое, што мы захоўваем, губляем, перадаём далей і што застаецца пасля нас.У цэнтры Тыдня — новая выстава з калекцыі Попкі, частку якой удалося ўратаваць і перавезці з Нямеччыны ў Вільню. Тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы на адзін тыдзень зменяць музейную прастору і стануць нагодай пагутарыць не толькі пра адну калекцыю, але і пра лёс беларускай культурнай спадчыны ўвогуле.Ці можа чалавек загадзя паклапаціцца пра тое, што застанецца пасля яго? Што адбываецца з прыватнымі зборамі, калі іх уладальнікаў больш няма? Чаму адны рэчы перажываюць дзесяцігоддзі і пераезды, а іншыя губляюцца назаўсёды? Хто і як вырашае, што
ЧЫТАЛЬНЯ
31 Aug, 13:15
forwarded from @bielaruskidom
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
