Latest posts

ДзеЦікава
22 Sept, 12:05
🎨 Выстава «NewМАЛЯВАНКАrt» у ЗаслаўіУ Музеі беларускай маляванкі адкрылася выставачны праект «NewМАЛЯВАНКАrt». Ён аб'ядноўвае традыцыю і сучаснасць, прафесійнае мастацтва і дзіцячую фантазію. Куратарка – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак:• Першая – персанальная выстава работ народнага майстра, кіраўніцы ўзорнай студыі «Маляванка» Ніны Рыгораўны Рубан. Яе творы вызначаюцца глыбокай павагай да фальклору і непаўторным стылем. Сярод іх – вядомая серыя «12 паэм аднаго года».• Другая – работы выхаванцаў дзіцячай студыі, якой кіруе Ніна Рубан. Гэта яркія і шчырыя творы, у якіх дзеці асвойваюць традыцыі маляванкі і ствараюць уласныя казачныя светы.Акрамя таго, экспазіцыю дапаўняюць аўтарскія выцінанкі – традыцыйныя разныя ўзоры і карціны з паперы, якія выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання інтэр'ера і вокнаў.🎟 Уваход
ДзеЦікава
22 Sept, 06:03
🚫🛻 22 верасня – Дзень без аўтамабіля.Берасце далучаецца да міжнароднай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».У гэты дзень заклікаем адмовіцца ад асабістага транспарту хаця б на час і перасесці на грамадскі транспарт, веласіпед або проста прайсціся пешшу.🤑 БОНУС:22 верасня праезд у грамадскім транспарце Берасця будзе бясплатным пры паказе пасведчання кіроўца і тэхпашпарта. ——— Дзецікава — канал пра Берасце і Берасцейцаў
ДзеЦікава
21 Sept, 15:03
🌊 У Беларусі ёсць «горная рака»Пад Мінскам, каля Ждановічаў, ёсць слаламны канал, які ў народзе называюць «горнай ракой». Яго пабудавалі ў 1981 годзе як копію алімпійскай трасы ў Мюнхене. Дзесяцігоддзямі ён быў трэніровачнай базай зборнай СССР па вяслярным слаламе.Пасля распаду Саюза канал перасох і стаяў занядбаным. У гэтым годзе яго зноў напоўнілі вадой – з-за рэканструкцыі асноўнага водаскіду на Заслаўскім вадасховішчы ўсю ваду накіравалі праз гэты канал.Цяпер тут бурліць сапраўдная горная рака, і месца стала папулярным для фатасесій і прагулак.📍Слаламны канал#ЦікавосткіБеларусі ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
21 Sept, 11:56
Наша вядучая падкаста Вiка яшчэ і кансультант у сферы вінтажа, сервіровак і этыкету 🍽️🥂✔️падпісвайцеся на Вiку, каб не прапусціць наступныя яе мерапрыемствы. ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
21 Sept, 11:22
Падчас свята горада парк імя Першага мая на два вечары стаў месцам прыцягнення для сотняў берасцейцаў: на малым возеры (што без вострава) прайшоў фестываль водных ліхтароў.Відовішчнасці мерапрыемству надалопрадстаўленне флайбардыстаў.Флайборд – гэта амаль скейтборд, толькі ў паветры.Флайбардыст чапляе да свайго касцюма спецыяльную трубу, праз якую пад высокім ціскам падаецца вада, што дазваляе атлету літаральна лётаць і выконваць розныя трукі ў паветры, напрыклад, сальта, завісанні, павароты.Дадайцедробку вечаровай рамантыкі, неонавыя агніі спрытнасць шоўмэна – і атрымліваем хітрыя піруэты, вогненнае шоу і тоны захаплення.Тэхналогія даволі новая. Нягледзячы на тое, што эксперыментальныя палёты праводзіліся з 1950-х гадоў, першы камерцыйны флайборд быў выпушчаны толькі ў 2011 годзе. На вялікай воднай прасторы флайбардыст «прывязаны» воднай трубой-помпай да гідрацыкла, але ў нашым
ДзеЦікава
21 Sept, 07:34
☕️ Кававы фестываль «Чашка»: афіцыйны анонсМы ўжо пісалі, што нас чакае кававы фестываль «Чашка». Цяпер ёсць афіцыйныя дэталі.З 24 верасня па 11 кастрычніка ў сетцы Santa Rest стартуе восеньскі кававы фестываль, «Белорусочка».Для гасцей прыдумалі кававыя сэты з роднымі матывамі. Да кожнага сэта будуць дарыць паштоўку з славутасцямі Беларусі.Сярод удзельнікаў: • julesverne_brest • timescafe_ • traktiruozera • papicafe • papipizza_brest • chemodanbrest • chaletgreenwoodТаксама будуць розыгрышы падарункаў ад партнёраў.А 24 верасня, 1 і 8 кастрычніка ў падарунак да кожнага сэта – сыркі «Брест-Литовск» ад savushkin_product.
ДзеЦікава
18 Sept, 14:03
Ваша Берасце ❤️🖼аўтары здымкаў: • ne_shloida • liberiangirl_v • veta.halvita • maria_yaroshuk • burmistrova__n • xlollya#dzecikava_берасцейскiвайб ——— Дзецікава — канал пра Берасце і Берасцейцаў
ДзеЦікава
18 Sept, 08:02
«ЛЮДІ»: ярмарка ручной работы19-20 верасня ў прасторы «Фабрика» і ТЦ «GALLERY GRAND» пройдзе кірмаш вырабаў ручной работы ад ludibrest.Што будзе: • упрыгожанні, кераміка, вырабы з дрэва і скуры • свечкі, тэкстыль, аксесуары • жывая музыка і атмасферныя размовы з майстрамі📍«GALLERY GRAND», 2-і паверх ⏰час працы: з 11:00 да 20:00 🎫уваход вольны ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
17 Sept, 14:00
🎄 У ЦУМе з’явіліся ёлачныя шары з сімваламі Берасця🟧 У магазіне ЦУД на трэцім паверсе ЦУМа ўжо можна знайсці навагоднюю атрыбутыку.🎄 Сярод яе — ёлачныя шары з выявамі знакавых мясцін горада: зубра, Берасцейскага вакзала, крэпасці і ліхтаршчыка.Пакуль да свята яшчэ далёка, але гэта добрая нагода падрыхтавацца загадзя і сустрэць яго з незвычайна ўпрыгожанай ёлкай.📍 ЦУМ, пр-т Машэрава, 17, 3-і паверх ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
17 Sept, 10:00edited
🎸 Рок-вечар у бары Big Family18 верасня а 22:00 у бары Big Family, пройдзе рок-вечар. На сцэне выступяць два гурты.🎸Le Fu – альтэрнатыўны метал, хард-рок і груў. У сэт-лісце — класіка ад System of a Down, Blur, Subways, Static-X і Black Sabbath.🎸The Green River – класічны рок, гаражны рок і блюз. Гучаць хіты старой школы і гітарныя драйвы ад AC/DC, The White Stripes, Ramones, Creedence Clearwater Revival і Black Sabbath.💰 Кошт – 15 рублёў.📍 вул. Карбышава, 28 ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
16 Sept, 13:04
🖼 Майстар-клас па цыянатыпіі ў Берасці19 верасня а 10:00 у прасторы kliakkssa (вул. Савецкая, 11) пройдзе майстар-клас па цыянатыпіі.🦷Гэта старая тэхніка фотадруку, вядомая таксама як sun print ці blue print. Яна заснавана на ўзаемадзеянні спецыяльнага хімічнага раствора з сонечнымі прамянямі і дае адбіткі глыбокага сіняга колеру – «берлінскай лазуры». Тэхніку вынайшлі ў 1842 годзе.На майстар-класе можна даведацца пра гісторыю цыянатыпіі, самому падрыхтаваць раствор і стварыць індывідуальныя работы фармату А4.💰 Кошт — 70 рублёў.📍 вул. Савецкая, 11 ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
16 Sept, 08:43
Падпісчыкам Дзецікава, гледачам і слухачам падкаста ў нас добрыя навіны!Трымайце зніжку -15% ⭐️ на ўсё меню кафэ «Таполi» па прамакоду «СПЭШЛ ТИ». ——— 📌прамакод дзейнічае да 7 кастрычніка.
ДзеЦікава
16 Sept, 08:40
У гасцях падкаста уладальніца кафэ "Таполі" – Ксенія Бабашнёва і партнёр Маргарыта Астапук.🎙️ Размова ў падкасце пра тое: - пра цікавую назву "Таполі" - аб новых спалучэннях бельгійскіх вафель - пра культуру кавы - аб пазіцыянаванні кафэ, як пляцоўку для мерапрыемстваў - аб інтэр'еры кафэ і планах на будучыню ——— 🎥 Паглядзець падкаст можна тут.
ДзеЦікава
16 Sept, 07:00
☕️ Хутка пройдзе кававы фестываль «Чашка»3 24 верасня па 11 кастрычніка, пройде кававы фестываль ад Santa Rest.Чакаем цікавага анонса 🤩👤Аўтар фотаздымкаў: anhelinaborushko ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
15 Sept, 14:32
👕 У ЦУМе ёсць цішотка з прыгожым прынтам БерасцяНа першым паверсе ЦУМа, у краме «Мерч Краіны», можна знайсці цішотку з сімволікай Берасця.На ёй – знакавыя мясціны горада, знаёмыя кожнаму жыхару і нашым гасцям.✍️Аўтар ілюстрацыі – Ксенія Прыгон. Больш пра яе творчасць можна пачуць у нашым падкасце.💰Кошт – каля 45 рублёў. ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
15 Sept, 11:00
🎡 Кола агляду ў Гродне заззяла новымі фарбамі🌳 У Гродзенскім парку імя Жылібера кола агляду заззяла новымі фарбамі. З надыходам цемры 42-метровая канструкцыя ператвараецца ў гіганцкі кругавы экран.На ім разгортваецца дынамічная анімацыя: ад матылькоў і дэльфінаў да казачных аднарогаў і герба Гродна. ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
ДзеЦікава
14 Sept, 14:30
🏛А вы ведаеце, што ў Беларусі ёсць касцёл, які адчыняе свае дзверы толькі раз на год?Касцёл у Дубку (Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці) – гэта драўляны храм, які знаходзіцца сярод лесу. Ён быў пабудаваны ў 1929 годзе мясцовымі вернікамі.Гэта месца ўнікальнае тым, што Святую Імшу тут служаць толькі раз на год – у першую нядзелю ліпеня. Да гэтага часу ў капліцы няма электрычнасці, таму служба праходзіць пры запаленых свечках.🕯️Побач з капліцай знаходзіцца Крыніца ля Багіні і капліца Маці Божай Балеснай. Усе гэтыя аб'екты ўваходзяць у склад Марыянскай кальварыі – комплексу з сямі станцый Крыжовага шляху.📍 Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі, в. Дубок, Астравецкі раён#ЦікавосткіБеларусі ——— Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
