Latest posts

Nadja
17 Sept, 09:00
Наўздагон лекцыі пра сюррэалісцкія гульні дзелімся трыма бліскуча-пачварнымі і бязмерна вытанчанымі "трупамі", створанымі калектыўна ўдзельнікамі майстар-класа.Вялізны дзякуй усім, хто прыйшоў і падтрымаў нас! Спадзяёмся, гэта быў не апошні выхад "Надзі" ў людзі. А ў скорым часе падзелімся з вамі яшчэ і грандыёзнымі навінамі: будзьце з намі.Vive le surréalisme bélarusse ! Nadja.
Nadja
7 Sept, 15:00
У чараўнічую дату 9 верасня збяромся ў "MARKS", каб даць волю бессвядомаму!На кароткай лекцыі раскажам пра мастацкую рэвалюцыю, якую распачаў сюррэалізм, а пасля паспрабуем пагуляцца ў некаторыя гульні, прыдуманыя сюррэалістамі для таго, каб скінуць з сябе цяжар інтэлекту і напоўніцу аддацца стыхіям выпадковага (ці проста весела пабавіць час). Будзем маляваць, складваць, летуценнічаць і пісаць аўтаматычныя вершы — усе здабыткі можна будзе забраць у якасці petits souvenirs. З сабою варта ўзяць толькі ручкі ці іншыя пісьмовыя прылады!❕Каб трапіць на імпрэзу, калі ласка, зарэгіструйцеся тут.[ілюстрацыя: Іў Тангі, Новыя гульні, 1940]Да скорай сустрэчы! Bien à vous, Nadja.
Nadja
2 Aug, 13:00
Прапануем увазе паэму мэтра чэшскага сюррэалізму Францішка Дрые — крутаверць перверсіўных трызненняў, даўка-прыкрых успамінаў і раблезіянскіх скабрэзнасцяў.Чорны сабака пазірае вачыма Троцкага Гэта было ў кастрычніку Пчолы ўжо адляцелі ў цёплыя краіны Барсукі рыхтавалі замах на мядзведзя А валасок уцёк ад смерці Толькі старыя хард-дыскі Зацята маўчалі→ чытаць[ілюстрацыя: Рубэн Меднікоф, Негрыцяняты не хлусяць (фрагмент), 1956]Bien à vous, Nadja.
Nadja
26 Jul, 13:59
Другая падборка Джойс Мансур, на гэты раз — з яе больш сталай, гнуткай, маразматычнай — расстроенай, разладжанай, пашкоджанай вагою ўспамінаў — паэзіі, віруючай сярод бясшоўных магіл і дзявоцкіх напластаванняў.Венецыя Я гатовая ахутаць Вас Маім мальвавым языком маім пяшчотным кустоўем Гатовая састрыгчы сабе поўсць Абкрасці прадавачак Пераскочыць канаву без спадніц ці шораў Каб патануць вільготнай яшчэ ў тваіх хламных абдымках→ чытаць → першая падборка[ілюстрацыя: афорт П'ера Алешынскага да зборніка Мансур, 1965]Cordialement, Nadja.
Nadja
15 Jul, 13:04edited
Пакуль працуем над новымі амбітнымі перакладамі, прапануем пачаставацца даўняй падборкай вершаў Андрэ Брэтона. Не менш мудрагелістыя за ягоныя маніфесты, аўтаматычныя вершы Брэтона прынаджваюць сваёй інтэнсіўнасцю, саманадзейнасцю; праз няспынныя асцыляцыі паміж разрэджаннем і развярэджаннем паэтычнага імпульсу выкрышталізоўваецца вобраз Каханай — старажытна-сучаснай, але заўжды прысутнай.Вочы юргіні яскравыя маленькай бялюткай вавілонянкі Ейны пупок аправа для каменя таго самага колеру У час калі раскрываецца як акенца ў начны сад Рука Жакліны Х Якую згубу несяце вы ў глыбіні гэтай рукі Пазачасныя вочы заўсёды вільготныя→ чытаць[ілюстрацыя: Жаклін Ламба, Белакурая жанчына, 1930]Bien à vous, Nadja.
Nadja
14 Jun, 17:01
Пачынаем серыю перакладаў Трох неабсяжных навэл — забытага дыямента сюррэалісцкай прозы, непралазны і абяззбройвальны супольны фантазм чылійца Уідобра і француза Арпа. У першай публікацыі запрашаем да пранікнення ў постапакаліптычны свет гермафраметалічных Язэпаў, Антоніяў і іх спадарожніц, а таксама падступных вавёрак, рэлігійных экстазаў, флуктуацый матэрыі і ашаламляльных знаходак ў пячоры...Гэтыя істоты перайначылі свет, сцерлі з твару Зямлі кантыненты й моры. Аўстралія ператварылася ў суцэльны лямант, Еўропа сталася пятліцай пад ордэны туманных легіёнаў і ўзнагароды за постпаранаідальныя скокі. З Афрыкі зрабілі трохколерную гаўнільніцу для архаічнай электрычнасці сентыментальных, альбо венецыянскіх, напарфумаваных язмінам аэрапланаў і рэпрадуктараў мудрасці.→ чытаць[ілюстрацыя: Курт Зэлігман, Няпрошаныя госці, 1943]Toujours à votre disposition, Nadja.
Nadja
24 May, 13:03
Прадстаўляем Жызэль Прасінос — цудоўную падлетку з бязлітасным уяўленнем. Дзелімся перакладам трох абсурдысцкіх апавяданняў, у якіх куксатае цела аповеду, пакрытае леправымі язвамі, на вашых вачах аддзяляецца ад чэрапа сэнсу, які ўжо грызе сабака, і ціхамірна адпраўляецца скубці траўку на беразе Сены.→ чытаць[ілюстрацыя: Даратэя Танінг, Спадарыня Рэдкліф тэлефанавала сёння, 1944]Chaleureusement, Nadja.
Nadja
8 May, 13:04
Са святам.[ілюстрацыя: Кшыштаф Вадычка, Арка памяці салдатам і маракам, Нью-Ёрк,1984]Pas d’autre guerre que la guerre de classes. Nadja.
Nadja
17 Apr, 16:31edited
Публікуем дзесяць творчых запаведзей Яна Шванкмаера, непераймальнага мультыплікатара і жывой легенды сюррэалізму, weirdo par excellence.Несупынна падмяняй сон рэальнасцю і наадварот. Ніякіх лагічных пераходаў не існуе. Між сном і рэальнасцю ёсць толькі адзін нязначны фізічны акт: узняцце альбо апусканне павекаў. Што да дзённага снення, дык тут адпадае і ён.→ чытаць[ілюстрацыя: Ян Шванкмаер, Bilderlexikon — Hexapoda 5, 2023]Bien à vous, Nadja.
Nadja
29 Mar, 13:03
Надзвычайны паэт піша оду надзвычайнаму мастаку, а мы гэта перакладаем і дзелімся з вамі.→ чытаць[ілюстрацыя: Сальвадор Далі, Нацюрморт (Запрашэнне ў сон), 1926]Atentamente, Nadja.
Nadja
20 Mar, 13:00
Утаропліваемся позіркам на поўнач: прапануем да чытання цыкл вершаў найгучнейшага шведскага сюррэаліста Гюнара Экелёфа. Паэт, як касмічны самнамбул у чаканні гібелі нябёсаў, звяртаецца з апошняй роспачнай малітвай да абыякавага сусвету, глухога і сляпога, у якім наватанёлаў муслін ператвараецца чароўным праклёнам у нішто→ чытаць падборку[ілюстрацыя: Эрык Ольсан, малюнак да падборкі вершаў Экелёфа ў часопісе Спектрум №3, 1932]Bien à vous, Nadja.
Nadja
9 Mar, 15:30edited
Наўздагон Міжнароднаму дню барацьбы за правы жанчын публікуем артыкулы бліскучай і бескампраміснай Норы Мітрані з яе сюррэалісцкай (сама)крытыкай папулярнай культуры і гендарных шаблонаў.Адсюль адвечная няшчасце быць жанчынай, спакон веку і асабліва сёння, бо гаротніцы напраўду вераць, што да іхняга вызвалення рукой падаць, і толькі з той прычыны, што тая рука можа цяпер трымаць бюлетэнь ці ўласны банкаўскі чэк. Яны няправільна альбо не да канца зразумелі вялікае спадзяванне Рэмбо, які прагнуў убачыць іх істотамі чалавечнымі, але іншымі, асобным родам паэтаў, якіх зямля яшчэ не бачыла <...>→ Пра кошак і магноліі → Пра рабынь, суфражыстак, бізун[ілюстрацыя: Макс Эрнст, Бесстагаловая жанчына (фрагмент), 1929]La lutte continue. Bien à vous, Nadja.
Nadja
5 Feb, 14:03edited
Вялікае шчасце: «Знізь хуткасць работы» — на паперы.Каб атрымаць асобнік, напішыце нам у прыватныя паведамленні канала, і мы ўсё раскажам. Кошт: free donation.А калі вы ў Мінску і хочаце пазнаёміцца з перакладчы:цамі tête-à-tête, то будзем чакаць вас на адмысловай сходцы! Дэталі паведамім на наступным тыдні.Je te ferai savoir mon nom : Nadja.Nadja pinned a photo
27 Jan, 19:27

Nadja
27 Jan, 19:27
ДРУГАЯ КНІГА «НАДЗІ»Калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму: шасцірукі, шматгалосы, дзікаваты і дасціпны альбом з падарожжа, пра які вы марылі ў дзяцінстве.Зборнік змяшчае каментар, а таксама даўкія ўрыўкі з памяці ў выкананні Стасі Бянчук.→ спампаваць pdf-версію можна тутчытайце, натхняйцеся і дзяліцеся. а пра іншыя метады распаўсюджання мы паведамім пазней.Cordialement, Nadja.1,580Open in Telegram
Nadja
6 Jan, 15:14edited
вяртаемся да жыцця бадзёрай і правакатыўнай п'есай Фэрнанда Арабаля, сюррэаліста par excellence і аднаго з патрыярхаў тэатра абсурду. чытайце, калі дагэтуль не ведаеце, чаму ваш дом не поўная чаша.[ілюстрацыя: Пабла Пікаса, Меніны (фрагмент), 1957]Que Dieu vous bénisse. Nadja.
Nadja
31 Dec 2025, 09:04
NOUS SOMMES LES COQUELUCHES DU VINGT-ET-UNIÈME SIÉCLEстудзень.
Nadja
25 Dec 2025, 09:05
дорым вялікую радасць: другая частка тэкстаў Луіса Бунюэля — пратаколаў мрояў, прачула-тужлівых, як птушкі любові, звышімклівых, як касмічныя шрубы — чакае вас на нашым сайце. Feliz Navidad.[ілюстрацыя: кадр з фільма Залаты век, 1930]À votre service, Nadja.
Nadja
7 Nov 2025, 13:13edited
Віншуем са святам! 🚩З гэтай нагоды публікуем, бадай, адзін з найважнейшых тэкстаў сюррэалісцкай публіцыстычнай спадчыны (на нашу думку, нароўні з Маніфестам Брэтона): узрушальны, няўмольны, да болю актуальны. Упусціце рэвалюцыю ў сваё жыццё: творачы — зруйнуем.Sincères salutations, Nadja.
Nadja
17 Oct 2025, 06:00
Мы заўжды ласыя да Бэнжамэна Перэ. Сёння прапануем сустрэцца твар у твар з яго паэзіяй, хворай на ідэальную несур'ёзнасць і перапады гумору — ад бязлітаснай іроніі да крохкай закаханасці ў стыхію разняволеных словаў, ад хваткага здзеку да бездапаможнай ўразлівасці. Захварэйце і вы.Пачатак пакуты праходзіць дзяўчо з апельсінамі праходзіць паўз нас уздыхае на поўныя грудзі і плача бо выплакацца патрэбна Плач дзяўчо з апельсінамі спаткаеш каханне вяроўкай на шыі спаткаеш каханне і пёрак пяшчоту[ілюстрацыя: Рэмэдыяс Вара, Двайны агент, 1936]Bien à vous, Nadja.
A feedback bot for your channel — free
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
