Latest posts

Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 19:04
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 22 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:01:12 Мінчанка праверыла, як працуе дэмаграфічны кантракт з уладамі11:59 Навіны спорту14:18 Як насамрэч вылічваецца сярэдняя зарплата беларусаў24:17 Навіны шоў-бізу27:32 Трамп хоча заключыць калійную ўгоду з Беларуссю — ці атрымаецца?"Сэнсы дня": глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтага аўторка!
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 18:29
Санкцыі не працуюць, бо яны не паслядоўныя. Такую думку ў стрыме @euroradio выказвае гісторык Яўген Красулін.Увялі — знялі. Увялі — а цяпер ізноў хапае "адвакатаў д'ябла", якія дапамагаюць беларускім уладам выйсці з-пад санкцый...Цалкам стрым з Красуліным глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9EACryBjuLg
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 18:04
Валерый Кавалеўскі ў ААН крытыкаваў санкцыі ЕС супраць Лукашэнкі. Дыпламат заклікае перагледзець палітыку ізаляцыі, якую праводзяць у дачыненні да Беларусі яе еўрапейскія суседзі."Прысутнасць Еўропы ў Беларусі зменшылася, і яе месца займаюць Расія, Кітай, Іран": https://euroradio.fm/kavaleuski-u-aan-krytykavau-sankcyi-es-suprac-belarusiСпасылка, якая працуе без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 17:36
Музыка і сонграйтар Мікіта Найдзёнаў вырнуўся ў прытомнасць пасля арышту, "хатняй хіміі" і ад'езду з Беларусі — і ўвязаўся ў новы музычны праект. Ён называецца Max Magnum, а першы сінгл новага гурта мае назву "30+"."Ты не стары, а дастаткова вінтажны. Беражы калені, правярай прастату і ўключай добрую музыку", — раіць Найдзёнаў, якому 12-га ліпеня споўнілася 36 гадоў.Слухаем такое?
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 17:13
У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка, які напаў на беларуску за акцэнт. Спярша ён патрабаваў ад яе, каб вярталася ва Украіну. А калі даведаўся, што яна не адтуль, назваў расійскай падсцілкай.Мужчыну вінавацяць па трох артыкулах: https://euroradio.fm/u-varshave-zatrymali-69-gadovaga-palyaka-yaki-napau-na-belarusku-za-akcentСпасылка, якая працуе без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 16:47
Папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч працягвае другі сезон свайго праекта #IMBY. У ім ён расказвае пра 2000-я, і цяпер дайшоў да 2008-га года.Прынятае рашэнне пра будаўніцтва Беларускай АЭС. Лукашэнка ўпершыню паказвае малодшага сына Мікалая, якому ўжо амаль чатыры гады. У Мінску адбываецца тэракт. Аляксандр Глеб пераходзіць у "Барселону". А штангіст Андрэй Арамнаў адной спробай абнаўляе шэсць рэкордаў. Ёсць што прыгадаць!Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=LJrTXXhSBhoYouTube2008. КОЛЯ. АЭС. Выбух у МIНСКУ. Жывы ШЧЫТ. Глеб у БАРСЕЛОНЕ. БАТЭ ў Лізе Чэмпіёнаў📚 Набыць кнігу #IMBY Том 1. 1991-2005 https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005 https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFGl6ntcrcItoOzqAfSWESLU https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFHCpypOJVLBeLUlR3GHkx2k Спадабаўся праект? Падтрымай…
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 16:20edited
Еўрасаюз выключыць з санкцыйных спісаў расійскіх алігархаў Алішэра Усманава (на фота побча з Пуціным) і Міхаіла Фрыдмана. Абмежаванні ў дачыненні да астатніх фізічных і юрыдычных асобаў, звязаных з Расіяй, працягнутыя адразу на тры гады.ЕС увёў санкцыі супраць Усманава і Фрыдмана ў 2022 годзе, пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Абодва мільярдэры дамагаліся выключэння з санкцыйных спісаў пры дапамозе лабістаў на Захадзе. Зняць санкцыі з Усманава патрабавалі Славакія, Венгрыя і пазней Францыя, з Фрыдмана — Славакія, Венгрыя і Люксембург.За выключэнне алігархаў з санкцыйнага спісу амбасадары краінаў Еўрасаюза мусілі прагаласаваць аднагалосна. Агенцтва Reuters піша, што адзінай краінай, якая сёння раніцай стала на шляху рашэння, была Латвія. Але бліжэй да вечара яго ўсё ж было прынятае.
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 15:56
Беларуска нарадзіла траіх дзяцей і папрасіла ў Лукашэнкі абяцаную кватэру. А беларусы — замест таго, каб падтрымаць яе і запатрабаваць ва ўладаў выконваць свае абяцанні, — ізноў перасварыліся.Чаму так? Што не падзялілі-та: чужую кватэру, якой яшчэ ўвогуле няма? Расказвае даследчыца медыя, улады і гендару Ірына Сідорская.Цалкам сённяшні стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=qCrrf_In-Dg
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 15:24edited
Мінскія кіроўцы праігнаравалі "Дзень без аўтамабіля. Увечары 22-га верасня сэрвіс "Яндэкс.Карты" зафіксаваў у сталіцы Беларусі максімальныя — 10-бальныя заторы.Сутнасць акцыі ў тым, каб на адзін дзень адмовіцца ад машыны і паехаць па справах на грамадскім транспарце. Ці ўвогуле пайсці пешшу. Мінскі грамадскі транспарт сёння працаваў для кіроўцаў бясплатна — трэба было толькі паказаць правы і тэхпашпарт.Чакаецца, што сітуацыя на дарогах Мінска палепшыцца прыкладна праз гадзіну.
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 15:01
"Цяпер там няма што рабіць. Можна згубіць абсалютна ўсе арыентыры". Факультэт журналістыкі БДУ — бессэнсоўнае і бескарыснае месца, і медыяэксперт Зміцер Нікановіч, які нейкі час выкладаў на тым журфаку, увогуле не раіць туды паступаць.Пра гэта, а таксама пра тое, чаму беларускія незалежныя медыі бесяць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага — новай праграме з серыі "Беларусь 2030" Нікановіч размаўляе з галоўнай рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка. Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=pxgasJOfaCE
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 14:37edited
У Варшаве пачынаецца "Мінскі форум 2026". Гэты праект заснаваны ў 1997-м годзе і прысвечаны ў першую чаргу стасункам Беларусі і Германіі. З 2021-га ён вымушана праводзіцца па-за межамі нашай краіны.Сёлета першая частка форума прысвечаная асобе і спадчыне Аляксандра Мілінкевіча. @euroradio вядзе жывую трансляцыю івэнта, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=o2ccPgrM8SEYouTubeМінскі Форум 2026 — даніна павагі Аляксандру Мілінкевічу / Жывы эфірЗ 1997 года фармат «Мінскага Форуму» дае прадстаўнікам навукі, культуры, палітыкі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Германіі і іншых суседніх еўрапейскіх краін прастору для абмеркавання тэм, звязаных з Беларуссю. Арганізатар Форуму — German…
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 14:24
На выпрабаванні ў Мінск прыляцеў расійскі "пасажырскі самалёт новага пакалення" SJ-100. Тут будуць тэставаць яго сістэму аўтапілота.Супрацоўнікі Лётна-выпрабавальнага і даводачнага комплексу кампаніі "Якаўлеў" разам з прадстаўнікамі сертыфікацыйных цэнтраў і авіярэгістра правераць у тым ліку аўтаматычны заход на пасадку і аўтаматычную пасадку. Усё гэта будзе адбывацца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 14:02
На рамонт зачыніцца адзін з самых буйных мінскіх тэатраў — музычны. Яго пабудавалі 45 гадоў таму, а пра неабходнасць рэкканструкцыі кажуць з 2013-гаА ад першага праекта да пачатку рамонта пройдзе 10 гадоў: https://euroradio.fm/na-ramont-zachynicca-adzin-z-samykh-buynykh-minskikh-teatrauСпасылка, якая працуе без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 13:28
542 тысячы сем'яў стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Сярод іх і тыя, хто ўвогуле не мае сваіх квадратных метраў, і тыя, хто мае ўласнае жыллё, але ўжо не змячаецца ў нормы па метражы. Паводле Лукашэнкі, у бліжэйшыя пяць гадоў гэтая праблема будзе
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 13:02
Кастусь Каліноўскі — наш супергерой. Якім атрымаўся першы савецкі фільм пра яго? Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі.Рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі ў нямым фільме рэжысёра Уладзіміра Гардзіна становіцца не проста гістарычнай асобай, а сімвалам народа. Ён гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Яго фінальны зварот “Чуеш, Беларусь!” нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння.Пра зняты ў 1928 годзе першы савецкі фільм пра Кастуся Каліноўскага расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі — вядоўца "Нашага кіно" на Belarus Tomorrow: https://youtu.be/YEBCpfC4RHY
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 12:27
У Мінгандлю загаварылі пра абмежаванне рэкламы анлайн-казіно. Яе хочуць прыбраць з грамадскага транспарту і з прыпынкаў, з вакзалаў, з гандлёвых аб'ектаў, кавярняў, рэстаранаў і нават са шматкватэрных дамоў.Яшчэ адно прапанаванае абмежаванне датычыцца зместу рэкламы. Яе немагчыма будзе размясціць без папярэджання пра тое, што выйгрыш не гарантаваны, а ўдзел у азартных гульнях звязаны з рызыкай страты грошай. Прыкладна так, як на пачках цыгарэт папярэджваюць, што курэнне забівае.
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 12:02
Ці дастаткова дапамогі атрымліваюць палітвязні? Якая яна і ў якім аб'ёме? Стрым з лідаркай ініцыятывы “Вольныя” Вераніка СтанкевічНеабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на гэты момант сабрана ўжо амаль 40 тысяч еўра.І тыя палітвязні, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто пасля дэпартацыі з Беларусі паехаў у Польшчу, былі заселеныя, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі… Але ўсё роўна застаюцца — і нават увесь час грамчэюць — галасы пра тое, што дапамогі для палітвязняў недастаткова...Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы рыхтаваліся да прыёму новай групы вызваленых? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні, і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі людзі сутыкаюцца на волі? Размаўляем з лідаркай ініцыятывыYouTubeКакую помощь, когда и в каком объёме получат политзаключённые / СтанкевичЛидерка инициативы “Вольные” Вероника Станкевич на Еврорадио. 0:00 Пачатак 1:35 Дапамога дэпартаваным 3:10 Невядома, хто прыедзе. Спісы 5:15 Ініцыятыва "Вольныя": як яна працуе 8:35 Дапамога ў першы час 14:15 Дублінскі пратакол і яго пераадоленне 16:25…
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 11:31
Журналісты прыдумалі першы гродзенскі віртуальны забег. Прабяжы 11,27 км з 1-га кастрычніка па 3-га лістапада, атрымай медаль і падтрымай Hrodna.life!Чаму 11,27 км? І чаму да 3-га лістапада? Паўсюль закладзены зразумелы гродзенцам сэнс. 1127-ы лічыцца годам заснавання Гродна. А 3-га лістапада — Дзень святога Губерта, апекуна паляўнічых і заступніка горада."Мы можам жыць у розных краінах і часавых паясах, але нашыя сэрцы застаюцца на берагах Нёмана. Сёння, калі для многіх гродзенцаў сустрэчы ў родным горадзе немагчымыя, прапануем стварыць новую супольную традыцыю і аб’яднаць гродзенскую дыяспару па ўсім свеце", — кажуць арганізатары.Як паўдзельнічаць? Зарэгіструйцеся праз форму ўнізе гэтай старонкі і зрабіце данат. Пазначце ваш мэйл і паштовы адрас. Далей, з 1-га кастрычніка па 3-га лістапада прабяжыце 11,27 км у сваім горадзе ці мястэчку. І, нарэшце, загрузіце скрыншот з
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 11:00
Чаму беларускія незалежныя медыі бесяць усіх: ад Лукашэнкі да Ціханоўскага? Пра гэта ў новай праграме з серыі "Беларусь 2030" разважаюць галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і медыяэксперт, у мінулым дацэнт Факультэта журналістыкі БДУ Зміцер Нікановіч.Што застанецца ад дэмсілаў, калі знікнуць медыі? Што журналістыка дае "звычайным людзям"? Чаму свет усё менш давярае журналістам — затое з задавальненнем слухае блогераў-вар'ятаў? Абмяркоўваем у сумесным праекце "Банка ідэй" і @euroradio "Беларусь 2030": https://www.youtube.com/watch?v=pxgasJOfaCEYouTubeПочему независимые СМИ бесят всех: от Лукашенко до Тихановского? / Лойко и Никонович📍 Беларусь в 2030 году — какой она может быть? Банк идей совместно с Еврорадио запускает программу, в которой журналистка Ольга Лойко вместе с настоящими профессионалами в разных областях будут искать ответы на этот и другие вопросы. Основные вызовы и возможности…
Еўрарадыё | Еврорадио
22 Sept, 10:31edited
Канадскі палітык назваў беларускія калійныя ўгнаенні крывавымі. Прэм'ер правінцыі Саскачаван Скот Мо раскрытыкаваў намер ЗША набываць угнаенні ў Беларусі."Больш за 40 краінаў — Канада і яе саюзнікі — увялі санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ўварвання вайсковага злачынца Пуціна ва Украіну, — тлумачыць сваю думку Мо. — Набываць крывавы калій у Беларусі азначае падтрымліваць расійскую агрэсію. Гэта няправільна і не мае сэнсу".Заява канадца прагучала на фоне інфармацыі ад Дональда Трампа пра падтыхтоўку "вялікай калійнай здзелкі" з Беларуссю. Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што беларускія ўгнаенні будуць каштаваць значна танней за канадскія."Няўжо нехта верыць, што беларускі крывавы калій, дастаўлены праз Расію, будзе таннейшы, больш экалагічны або больш этычны, чым калій з Саскачавана — адсюль, з Паўночнай Амерыкі?" — здзіўляецца Скот Мо.
Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
