gram news
КінаБук channel avatar

КінаБук

@filmsiknigi

🎬 Кінабук — месца, дзе аўтарскае кіно, анімацыя і тэксты з прысутнасьцю. Без хайпу, без шаблонаў. Толькі фільмы, што зачапілі. Кнігі, што не адпускаюць. Гісторыі, вартыя ўвагі. Напісаць: @tachtamysz

ProjectsBE

71subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • КінаБук

    27 Aug, 10:08edited

    Фільм Calle Málaga (2025) мараканскай рэжысэркі Maryam Touzani распавядае пра самотную жанчыну, якая даўно страціла мужа і проста ціхютка працягвае сваё жыцьцё ў невялікім мястэчку. Яна ведае асабіста кожнага крамніка на сваёй вуліцы, а яе кватэра – то асаблівы твор мастацтва, бо ўсе рэчы ў ёй маюць сваю гісторыю. Менавіта гэтую кватэру і прымушае прадаць дачка галоўнай гераіні. Прымушае ўсялякімі спосабамі: ад угавораў і шантажу да ўльтыматуму. А куды дзець маці? Ну вы зразумелі: ёсьць супер камфортныя дамы састарэлых дзе маці будзе «значна лепш», чым у сваёй кватэры са сваімі кветкамі і гарнкамі.Maryam Touzani вельмі дэталёва прэпаруе тэму стасункаў бацькоў і дзяцей. Ужо дарослых дзяцей, якія працягваюць успрымаць маці як крыніцу груднога малака. Толькі ў якасьці малака выступаюць кватэры, машыны і іншыя фінансавыя выгоды. Бацькі, якія нарадзілі, далі любоў, выхаваньне і адукацыю
  • КінаБук

    1 Aug, 10:21edited

    Летам 2021 году я ўзялася за чытаньне кнігі Ханны Арэнт “Айхман у Ерусаліме. Банальнасьць зла” (1963). Айхман - гэта нямецкі функцыянер, галоўны каардынатар і выканаўца “канчатковага вырашэньня габрэйскага пытаньня”, таго, што мы называем Галакостам. Арэнт у якасьці карэспандэнткі часопіса “The New Yorker” прысутнічала на судзе над Айхманам у Ерусаліме ў 1961 годзе.Чаму менавіта гэтая кніга? Няўжо ты параўноўваеш фашысцкае абсалютнае зло з тым, што пачалося ў Беларусі ў 2020-м годзе? Адказ - не, не параўноўваю. Проста спрабую зразумець мэханізм чалавечага зла. Дзе яно пачынаецца, дзе і чаму ўзмацняецца, расьце, пераўзыходзіць усё самае чорнае, што было дагэтуль.З самага маленства нас практычна фаршыравалі вайной: вершы, песьні, апавяданьні. Лёзунгам было - “ніхто не забыты, нішто не забыта”. А над усім гэтым лунала - “ніколі знову”. Гэта максымальна супакойвала: тыпу даўно была
    8661Open in Telegram
  • КінаБук

    10 Jul, 10:24

    У 2025 годзе здарыўся амаль што цуд. Ігар Кулікоў пераклаў, а выдавецтва «Янушкевіч» надрукавала фантастычны раман Фрэнка Гэрберта «Дзюна» на беларускай мове. У 18 гадоў мне ўпершыню ўсунулі ў рукі гэтую кнігу, тады яшчэ на расейскай мове. Зь неахвотай пачала чытаць, бо да фантастыкі ставілася скептычна, і літаральна зьнікла ў рамане. Здавалася, нічога лепшага мне яшчэ не траплялася. Ужо потым прыйдзе веданьне, што сьвет навуковай фантастыкі - гэта ўвогуле неабсяжныя глыбіні, як космас, які часта фігуруе ў такіх творах.«Дзюна», дарэчы, вельмі актуальная для беларусаў цяпер, бо яна пачынаецца з тэмы страты дому, і праз увесь тэкст праходзіць смутак па былых мясьцінах, дзе «вада падае проста зь нябёсаў». Але гэтае месца страчанае для герцага Атрэйдзіса і ягонай сям’і, здаецца, назаўсёды. Цяпер іхны дом - гэта плянэта Аракіс, якая лічыцца амаль непрыдатнай да жыцьця, за выключэньнем
    11232Open in Telegram
  • КінаБук

    8 Jun, 11:42

    Надоечы Квэнцін Таранціна сказаў, што яму больш не цікава глядзець сучаснае кіно, бо нічога захапляльнага больш не здымаюць. Ня ведаю, які фільм здольны захапіць знанага рэжысэра, але дакладна ведаю, што рана аплакваць сьвет сынэматографу.Павал Паўлікоўскі ў сваім новым фільме “Ojczyzna” (“Айчына”, 2026) даводзіць, што кіно ўсё яшчэ можа рэзаць па жывому і зшываць без анэстэзіі. “Ojczyzna” ўпершыню была прадстаўленая на сёлетніх Канах, і Паўлікоўскі атрымаў узнагароду за найлепшую рэжысуру. Высокія прыступкі для рэжысэра не навіна, бо ягоная “Іда” атрымала “Оскар” за найлепшы фільм на замежнай мове, а папярэдняя “Халодная вайна” таксама канскую ўзнагароду за найлепшую рэжысуру.Шчыра кажучы, я часта хаджу на фільмы ўсьляпую, то бок гляджу на назву і афішу, затым вырашаю, ісьці ці не. Купіўшы квіток на “Айчыну” і пасьля ўсьвядоміўшы, што гэта можа быць звычайны баёпік, ледзьве не
    11521Open in Telegram
  • КінаБук

    31 May, 17:29

    Для шмат каго імя Пак Чхан-Ука перш за ўсё зьвязанае з фільмамі Oldboy (2003) ці Handmaiden (2016). Але так сталася, што я пачынаю з канца. З апошняга паўнамэтражнага ягонага фільму - “No Other Choice” (“Няма іншага выйсьця”, 2025). Праўда, у мінулым годзе паглядзела сэрыял “Спачуваючы”, але, здаецца, гэта адзіная такая спроба рэжысэра.Пак Чхан-Ука любяць перш за ўсё за ягоны фірмовы чорны гумар, і ў новым фільме яго з каптурком. Ён зьняты паводле матываў кнігі The Ax Дональда Ўэстлэйка, і ўвогуле рэжысэр спрабаваў зрабіць гэты фільм на працягу 15 гадоў. Першая спроба была яшчэ перад стужкай Stoker (2013).Сюжэт даволі тыповы менавіта для разьвітых азіяцкіх краін, калі твая праца становіцца сэнсам твайго жыцьця. Але ж аўтар кнігі - амэрыканец, запярэчыць хтосьці. Так, амэрыканскае грамадзтва, гэтак сама як і японскае, карэйскае ці кітайскае, стала месцам самага агрэсіўнага
  • КінаБук

    27 May, 17:44

    Танец штучнага інтэллектуПрыемна пісаць водгук на раман “Пентаквантар” Арцёма Шуканава не толькі таму, што гэта твор беларускага аўтара на беларускай мове, але збольшага па прычыне яго якасьці. Бо не так часта здараецца пачытаць штосьці добрае з сучаснай беларускай літаратуры не на тэму траўмы 2020 году.“Пентаквантар” - гэта раман у жанры посткіберпанк. Для аматараў навуковай фантастыкі не трэба тлумачыць сэнс тэрмінаў, але мне ж давялося для сябе тое-сёе паглядзець. Кіберпанк у 80–90-х распавядаў нам пра жахі надыходзячай тэхналягічнай эпохі (“Бягучы па лязе”), а посткіберпанк ужо нічым не пужае - хутчэй сумна іранізуе над нашым жыцьцём сярод усіх карпарацыяў, тэхналёгіяў (“Чорнае люстэрка”).“Пента” - гэта грэцкая прыстаўка, якая азначае лічбу “пяць”. У кнізе дзейнічае пяцёрка іэлаў, што маюць імёны Чарльстан, Факстрот, Гастл, Буггі, Джытэрбаг. Гэта ўсё ў рэчаіснасьці назвы
    128431Open in Telegram
  • КінаБук

    27 Apr, 07:58edited

    «Die My Love» (Памры, маё каханьне, 2025) вельмі падобны па тэматыцы да фільму «Калі б у мяне былі ногі, я б табе ляснула». Рэжысэрка Лін Рэмзі стварыла балючую і вар’яцкую гісторыю пра тое, як нашыя мары разьбіваюцца аб жыцьцё. Фільм зьняты паводле кнігі Matate, amor аргентынскай пісьменьніцы Арыяны Гарвіч, што была перакладзеная на ангельскую (Die, My Love, 2017) і ў 2018 годзе намінаваная на Букераўскую прэмію.Маладая пара атрымлівае ў спадчыну ўтульны дамок у глухім куточку Амэрыкі. Ён марыць займацца музыкай, а яна — нарэшце дапісаць кнігу. Што можа пайсьці ня так? Амаль усё.Рэмзі паказвае нам ня толькі гісторыю пра пасьляродавую дэпрэсію, хоць яна тут і ёсьць галоўнай лініяй, але і аповяд пра звычайнасьць. Ты марыш пісаць музыку, а вось ты ўжо непаголены і брудны мужык, што адно жадае пасьля цяжкой працы дабрацца да ложка і заснуць. Ты чакаеш моманту, калі можна будзе заварыць
  • КінаБук

    11 Apr, 11:58edited

    Калі б у мяне былі ногі, я б табе ляснулаДнямі я сустрэла допіс адной маці, якая ў захапленьні распавядала як карміла дзіцё грудзямі пасярод Мілану без усялякіх маскуючых прасьцінак і як ніхто ёй не зрабіў заўвагу. Наадварот адна пажылая італійка прынесла ёй крэсла, а афіцыянт рэстарану насупраць прапаноўваў зайсьці да іх, каб было спакайней і зручней. Такая мілая гісторыя. Камэнтатары адзначылі, што ў Італіі культ мадонны з дзіцём – таму асаблівае стаўленьне да матак.Мэры Бронстайн зьняла фільм аб тым, што адбываецца з жанчынай, з маці, якая не можа адпавядаць ідыалістычнаму біблейнайму вобразу. If I Had Legs I'd Kick You (Калі б у мяне былі ногі, я б табе ляснула, 2025) – псыхалягічная драма пра жанчыну што гадуе хворае дзіцё і вымушана ўсё сваё жыцьцё падпарадкаваць рэжыму лячэньня. Пры гэтым яна мусіць паўнавартасна працаваць, а бацька ў пастаянных далёкіх камандыроўках. А дома
    158421Open in Telegram
  • КінаБук

    10 Apr, 09:55

    Паліца з непрачытаным расьце не па днях
  • КінаБук

    9 Apr, 08:27

    Калі чытала, то меркавала, што напісаны пасьля 20га году, аж не, часопіс выдадзены ў 2003.3. Хрысціна. 2…Ці каляндар вясну змяніў на восень? Ці розум зьнік у чарадзействе сонным? Прамень заходні дагнівае ў бросьні. Зялёны ліст сьпякаецца з чырвоным.І доўжацца дажынкі-дажыванкі. І такт адзіны выдаюць маэстры. А мірны люд выводзіць калыханкі
    12862Open in Telegram
  • КінаБук

    5 Apr, 14:54

    Першы набытак за сёньня. Выдавец Зьміцер Колас, Менск. 2016 год. Сказалі, што гэта сэрыя, якую пасьпелі ўратаваць зь Менску, пасьля ліквідацыі выдавецтва.
  • КінаБук

    5 Apr, 11:44

    Калі пабачыце жанчыну што цягне поўную валізу купленых кніжак, то гэта я. Ужо выязджаю.
  • КінаБук

    4 Apr, 08:40edited

    Замежная літаратура па-беларускуБеларусы чытаюць шмат. Але што мы чытаем? Колькі якасьці ў нашай колькасьці? Гадамі наш літаратурны кругазор фармавалі школьныя праграмы, дзе “сусьветная літаратура” звычайна азначала “расейскую літаратуру”. А сапраўдныя сусьветныя галасы — ад Сэрвантэса да Маркеса, ад Вірджыніі Вульф да Камю — заставаліся недзе па-за полем зроку. У выніку мы ведаем Талстога лепш, чым Борхеса, Дастаеўскага лепш, чым Маркеса, і часта нават не падазраем, як многа губляем.Сітуацыю добра апісала выдавецтва “Янушкевіч”: нават шэдэўры сусьветнай літаратуры ў беларускіх перакладах не распрадаюцца, маючы наклад усяго 1000–2000 асобнікаў. Не таму, што беларусам гэта не цікава. А таму, што мы прывыклі чытаць замежную літаратуру па-расейску, праз што часам нават не заўважаем, як апынаемся ў расейскім культурным полі, у чужых інтэрпрэтацыях і чужых акцэнтах. Але ж сусьветная
  • КінаБук

    1 Apr, 10:26edited

    Мэдытацыя пра жыцьцё і сьмерцьДаўно ўжо пыляцца ў каморы оскараўскія чырвоныя дарожкі, але працягну распавядаць пра намінантаў сёлетняй цэрымоніі. “Train Dreams” (Сны цягнікоў, 2025) рэжысэра Клінта Бэнтлі не атрымаў ніводнай статуэткі. Безумоўна, “Бітва за бітвай” Пола Томаса Андэрсана была па-за канкурэнцыяй, бо тэма гарачая для амэрыканцаў, акторскі каст цудоўнейшы, ды рэжысэрская праца на вышэйшым узроўні. “Грэшнікаў” я яшчэ не паглядзела, таму ня маю што сказаць.Але менавіта пра “Сны цягнікоў” хацелася б пагаварыць. Гэты фільм ня мае гучных палітычных або сацыяльных выказваньняў. Ён увогуле даволі ціхі. Нават падобны на сэанс мэдытацыі, якая адно перарываецца шумам падаючых дрэваў ці трэскам агню.Робэрт – лесаруб, які наймаецца на сэзонныя працы, каб гадаваць сваю сям’ю: жонку Глэдіс і дачку Кэці. І мы сочым за жыцьцём Робэрта на працягу 80-ці гадоў. Гэта 20-е стагодьдзе: у
  • КінаБук

    24 Mar, 07:45edited

    Іншаплянецянін 2.0Спойлеры!Спойлеры!Не тое, каб я мэтанакіравана хацела паглядзець гэты фільм, але была нядзеля і жаданьне пайсьці ў кіно. На вяршыні сьпісу прэм’ер зіхацеў “Project Hail Mary” (Праект Аве Марыя, 2026). Стужка абяцала падарожжа ў космас, а хто адмовіцца паглядзець на зоркі на вялікім экране?Ад пачатку было не зразумела, рыхтавацца да сур’ёзнай навуковай фантастыкі ці да чаго іншага. Але літаральна праз пяць хвілінаў, калі доктар Грэйс (Райан Гослінг) пачаў куляцца па ўсім караблі, чапляючыся за кожны кабэль, выявілася, што мне будуць паказваць камэдыю. Таму я выдыхнула і прыгатавалась наўпрост насалоджвацца працэсам.Рэжысэры Філ Лорд і Крыстафэр Мілер разам са сцэнарыстам Дру Годардам экранізавалі кнігу Эндзі Ўэйра “Project Hail Mary” (2021). Кажуць, што сам твор, даволі цьвёрдая навуковая фантастыка. Паверым на слова. Дарэчы, той жа Дру Годардам пісаў сцэнар і
  • КінаБук

    23 Mar, 06:34

    Вітаю. Сёньня ў канале новы суаўтар @ViktusiaR і расповед пра кнігу легенды беларускай папулярнай гісторыі
  • КінаБук

    15 Mar, 10:08

    Сёньня ўначы адбудзецца цэрымонія ўручэньня Оскара, але ў нашага канала свае сьвяты. 10 сакавіка яму споўнілася 1 год! Для дзіцёнка гэта адзін з найважнейшых перыядаў – час, калі ён устае на свае ногі і можа рухацца наперад. Спадзяюся канал патрохі дапамагае вам блукаць па лябірынтах аднаго з найлепшых відаў мастацтва.Дзякуй, што вы тут і калі вы хочаце зрабіць каналу падарунак, то проста падзяліцеся ім з сваімі сябрамі ці ў якім лякальным чаціку. Хай аматараў добрага кіно робіцца больш і больш.
  • КінаБук

    8 Mar, 10:08edited

    Пасьміхніцесь, вас здымае камэрарэцэнзія утрымлівае спойлерыПасьля прагляду папярэдняга фільму Ёакіма Трыера “The Worst Person in the World” (2021), за ролю ў якім Рэнатэ Рэйнсвэ атрымала ўзнагароду ў Каннах у намінацыі «Лепшая акторка», я з нецярплівасьцю чакала, калі атрымаецца паглядзець новы фільм. Стужка настолькі мяне ўразіла, што я добра запомніла імя рэжысэра.У “Сэнтымэнтальнай каштоўнасьці” (2025) мы зноў бачым Рэнатэ Рэйнсвэ. Яе партнэрамі сталі Стэлан Скарсгард, улюбёны актор Ларса фон Трыера, і Эль Фаннінг - вядомая амэрыканская акторка.Антон Долін распавёў, што яму не спадабаўся фільм з-за яго неактуальнасьці на дадзены момант. Быццам бы сытыя эўрапейцы здымаюць кіно пра праблемы сытых эўрапейцаў. Для мяне гэта не зусім так. Сюжэт дасьледуе сямейныя каштоўнасьці і дзіцячыя траўмы — а гэта актуальна заўсёды. Але як жа няўдала і няўцямна гэта зроблена.Вядомы рэжысэр
    16551Open in Telegram
  • КінаБук

    5 Mar, 11:04

    Стварыла чат каб гаманіць пра культуру. https://t.me/+2dUuQjr_mJ9kOGE0 Запрашаю да размовы.
    TelegramПагаманіць на завалінцыTachtamysz invites you to join this group on Telegram.
  • КінаБук

    1 Mar, 09:55edited

    Пакараць нельга прабачыцьУ гэты самы момант ЗША зноў бамбяць Іран у спробе зьнесьці рэжым аятолаў, які ўсталяваўся 47 гадоў таму. Пасьля дзівосьнейшай і сьмелай рэвалюцыі 1979 году, калі іранцы разбурылі манархічны рэжым шаха, да ўлады прыйшлі ісламісты. І гэта стала пачаткам канца адносна сьвецкага Ірану. Гэта, дарэчы, добрая згадка для беларусаў: пры зьмене ўлады трэба добра сачыць, на каго яе мяняеш.Іран мае настолькі багатую і старажытную культуру, што яна прабіваецца скрозь тысячатонныя бетонныя пліты дыктатуры. Культурных дзеячоў, да прыкладу кінематаграфістаў, катуюць і саджаюць у турмы за іх фільмы, а яны выходзяць і зноў здымаюць.Іранскае кіно для мяне — гэта абсалютна неверагодны фэномэн. Яго душаць і раўнуюць з зямлёй, а яно паўстае і паўстае з грымотамі, атрымліваючы найпрэстыжнейшыя прэміі кінафэстываляў.Новы фільм Джафара Панахі “It Was Just an Accident” (То быў
    18542Open in Telegram
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot