Latest posts

Вольны БрДТУ
21 Feb 2024, 17:40
forwarded from @zbsunion
⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампанііКалі цябе прымушаюць удзельнічаць ці не ўдзельнічаць у галасаванні падчас выбарчай кампаніі, звярніся да нас:➡️ звяжыся з намі праз бот ЗБС @zbsunion_bot альбо бот МБ @moladzbel_bot ➡️ запоўні бяспечную гугл-формуПамятай! Ніхто не можа прымусіць цябе ісці на выбары, калі ты гэтага не хочаш. Таксама цябе не могуць прымусіць галасаваць за канкрэтнага чалавека. Гэта ўсё з’яўляецца парушэннямі!Калі ты маеш доказы, што чыесьці правы парушаюцца, падзяліся імі з намі. Да таго ж, ты можаш скарыстацца бясплатнай юрыдычнай дапамогай, калі сутыкнуўся_лася з праблемамі падчас выбарчага працэсу.Беражыце сябе ❤️
Вольны БрДТУ
30 Nov 2022, 18:07
forwarded from @zbsunion
🫂 Студэнцтва на волі!2 гады 24,5 месяцы 748 дзён 17 952 гадзіныСтолькі ўтрымліваліся за кратамі нашыя сябры і сяброўкі за прагу да справядлівасці і свабоды. За гэты час яны маглі б скончыць навучанне і ўладкавацца на працу, наведаць дзясяткі краінаў, завесці новых сяброў_вак, выпіць безліч кавы, завесці сабаку, зладзіць асабістую выставу, запраэктаваць шмат будынкаў, прадстаўляць беларускіх студэнтаў за мяжой і проста бачыцца са сваімі роднымі.Замест гэтага яны шылі курткі, бясконца хварэлі, гулялі ў маленькім дворыку з кратамі замест неба, пазбаўляліся спатканняў са сваякамі, насілі жоўтыя «экстрэмісцкія» цэтлікі, не атрымлівалі лісты, змагаліся з вошамі і сустракалі святы ў няволі.Сёння выйшлі на волю Яна Арабейка, Ася Булыбенка, Кася Будзько, Алана Гебрэмарыям, Віка Гранкоўская, Маша Каленік, Ягор Канецкі, Ксюша Сырамалот, Ілля Трахтэнберг, Вольга Філатчанкава. Мы вельмі
Вольны БрДТУ
22 Nov 2022, 18:32
forwarded from @freebelaruscenter
🛡Free Belarus Center приглашает на онлайн-тренинг «Безопасность беларусских активистов», посвященный цифровой и личной безопасности.Вы узнаете:🔹как безопасно заниматься активизмом в Беларуси с помощью Telegram и других мессенджеров; 🔹что такое коллективная безопасность в активизме; 🔹что означает понятие «протокол безопасности».Тренер:Специалист по безопасности «Задзіночання беларускіх студэнтаў».Тренинг состоится в среду, 23 ноября, в 19:00 (по минскому времени)👉 Регистрация по ссылке#афиша_коворкинга
Вольны БрДТУ
18 Nov 2022, 16:40
🤬 Кастуся Рудніцкага дадалі ў спіс «экстрэмістаў»Паводле «Вясны», МУС абвясцілі экстрэмістамі яшчэ 97 чалавек (цяпер іх агулам 1881), сярод якіх — палітзняволены былы студэнт БрДТУ Кастусь Рудніцкі. Яму прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за нейкую абстрактную кнопку для сайта «Чорнай мапы акупантаў». У кастрычніку 2022 года яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», цяпер — у спіс «экстрэмістаў».Што гэта значыць? На працягу пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці забараняецца:▪️займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў; ▪️педагагічнай дзейнасцю (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм); ▪️выдавецкай дзейнасцю; ▪️займаць дзяржаўныя пасады; ▪️праходзіць ваенную службу.Акрамя гэтага, за ўключанымі ў спіс вядзецца асаблівы фінансавы кантроль. Усе фінансавыя аперацыі павінны
Вольны БрДТУ
17 Nov 2022, 06:00
⚡️Быў затрыманы яшчэ адзін студэнт БрДУ. Хлопец родам з Пружанскага раёнуНа «пакаянным відэа» Максім Міцкевіч кажа, што пакінуў у тэлеграме каментар пра Макея.Крыніца: https://t.me/viasna_brest/2941
Вольны БрДТУ
16 Nov 2022, 18:11
forwarded from @zbsunion
✏️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ва ўніверсітэтахНягледзячы на тое, што з вялікіх пратэстаў прайшло два гады, студэнтаў_к працягваюць пазбаўляць стыпендый, зніжаць адзнакі на экзаменах, даваць вымовы і адлічаць, выкладнікаў_ц — звальняць, пазбаўляць прэмій і ўсяляк прыціскаць.Вельмі важна гэта дакументаваць. Акрамя агульнай статыстыкі, якую мы вядзем і публікуем на сайце, пэўныя выпадкі і ўдакладненыя лічбы значна пасабляюць даносіць да міжнародных партнёраў, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, і дапамагаць пацярпелым.Усе асабістыя звесткі ўдзельнікаў_ц апытання не перадаюцца трэцім асобам без дазволу на тое і будуць захоўвацца толькі ў Задзіночання беларускіх студэнтаў.Спасылка на апытанне: https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9.Заклікаем вас не баяцца распавядаць свае гісторыі і звяртацца па дапамогу! Мы пільна сочым за бяспекай пры зборы дадзеных і паважаем вашыя
Вольны БрДТУ
15 Nov 2022, 19:14
🤬 Адна з ракет ударыла па тэррыторыі Польшчы ў Люблінскім ваяводстве на мяжы з УкраінайАдбылося гэта на тэрыторыі польскай вёскі Пшеводуў (Przewodów), ракета трапіла ў зернесушылку.💀 Па папераджальным даным, два чалавекі загінула.У Варшаве сазвана тэрміновае паседжанне Савета нацыянальнай бяспекі.upd. інфармацыя аб прыналежнасці ракет да расейскага ці ўкраінскага боку удакладняецца.
Вольны БрДТУ
10 Nov 2022, 12:45
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Вольны БрДТУ
31 Oct 2022, 13:37
forwarded from @zbsunion
⚡️ Спісы студэнтаў для мабілізацыі ва Украіну?Розныя крыніцы паведамляюць, што ў некаторых ВНУ Беларусі ўжо каля месяца рыхтуюцца спісы студэнтаў для мабілізацыі на вайну ва Украіне.Калі вы навучаецеся або працуеце ў беларускай ВНУ і вам штосьці вядома пра гэта, заклікаем вас напісаць нам у ананімны бот → @zbsunion_bot.Любая інфармацыя пра гэта можа быць карыснай!
Вольны БрДТУ
28 Oct 2022, 15:52
Гадавіна адлічэння 🎉Два гады таму ў сеціве з'явіўся здымак расстрэльнага спіса на адлічэнне. Сярод усіх актывістаў адміністрацыя абрала 9 чалавек для публічнага лупцавання.Вядома ж, не абышлося без парушэнняў заканадаўства: з адной вымовай, без подпісаў некаторых дэканаў, з адсутнай ратыфікацыяй юрыстаў (і іх наступным сыходам). Затое новапрызначаны рэктар амаль першы ў краіне выканаў загад галоўнакамандуючага кароўнікамі «адправіць у армію і выкінуць на вуліцу ўсіх пратэстуноў».👋 Перадаем свае сардэчныя вітанні Наталлі Пятроўне Ялавой, Аляксандру Генадзьевічу Бахановічу і ўсім датычным і нагадваем, што ў палітычных рэпрэсій няма тэрміну даўнасці 😉
Вольны БрДТУ
27 Oct 2022, 17:26edited
📖 У БрДТУ адбылася «праўная асвета»Учора ў сценах нашага ўніверсітэта адбылося паседжанне з ваеннымі і высокапастаўленымі ідэолагамі.🤡 Першым спікерам быў спадар Эдуард Севярын. Па загаду грамадзяніна Лукашэнкі, Эдуард наліў студэнтам вады пра ВНС і паўтарыў на камеру мантру пра тое, што за моладдзю будучыня і што яе слухаюць, каб ніхто выпадкова не падумаў іншага.🪖 Другі спікер — вайсковец Андрэй Юруць. Нядаўна Андрэй навучыўся чытаць уголас і прыйшоў прадэманстраваць студэнтам свае навыкі чытання з паперкі. Праз тое, што апроч расейскай прапаганды ў ідэёлага на працы нічога больш не было, спадар вайсковец выступаў на базе «саюзных матэрыялаў», дзе распавёў, што ва ўсім вінаваты ЗША.Падобныя мерапрыемствы ўжо праходзілі ў МДЛУ і БДУІРы. Калі вы моцныя духам, можаце паглядзець на прэзентацыю з гэтых івэнтаў (але мы не раім).
Вольны БрДТУ
26 Oct 2022, 15:05edited
За малюнак падрыву Крымскага маста затрыманы студэнт БрДУ💥У праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяльнае відэа» 19–гадовага Аляксея Гароха. У ім хлопца прымусілі павінаваціцца ў тым, што ён перасылаў паведамленні са свастыкай і рухам расейскіх войскаў, падтрымліваў Украіну і абражаў Лукашэнку. Па словах «Берасцейскай Вясны», Аляксея могуць асудзіць як па адміністрацыйных («Распаўсюд нацысцкай сымболікі», «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»), так і па крымінальным артыкулах («Абраза прэзідэнта»).Дзе цяпер знаходзіцца хлопец, невядома.Лічым, што гэта недапрацоўка спадара Азаронка. Правядзі ён палітапрацоўку ў БрДУ, такія злосныя злачынцы не з’явіліся б.
Вольны БрДТУ
21 Oct 2022, 12:17edited
📣 Апытанне студэнтаў і выкладнікаў: раскажыце пра праблемы ва ўніверыСумленныя людзі рыхтуюць новую кампанію, каб дапамагчы студэнтам змагацца за свае правы. Але для гэтага ім трэба даведацца, з якімі перашкодамі цяпер сутыкаюцца навучэнцы і выкладнікі ў беларускіх вну.У кожным універы ёсць праблемы, якія перашкаджаюць нармальна навучаць і навучацца. Раскажыце пра іх! Прайдзіце ананімнае апытанне па спасылцы: https://bit.ly/опросЧУАбавязкова падзяліцеся спасылкай са знаёмымі студэнтамі і выкладнікамі.
Вольны БрДТУ
15 Oct 2022, 07:02
😢 Смуткуеце, што не атрымалася патрапіць на персанальны стэндап Грышы Азаронка ва ўніверсітэце?Не хвалюйцеся, мы зрабілі гэта за вас!◾️Акрамя «невероятных» існуюць і «вероятные» 😱 ◾️Ва Ўкраіне ўсюды пяюць «бацька наш Бандэра, Украіна маці». ◾️Хто спілаваў каштаны на Храшчаціку? 🤔 ◾️Змагары збіраюцца забараніць Пушкіна і перакласці тэхнічную літаратуру на беларускую! ◾️Мы ўжо казалі, што ва Ўкраіне пяюць «бацька наш Бандэра»?Гэтыя і не толькі нявыдуманыя гісторыі, пра якія немагчыма маўчаць, з адабранымі жартамі ў артыкуле па спасылцы 🤩TelegraphЯк Грыша байкі расказваў11 кастрычніка Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ушанаваў сваёй прысутнасцю сам Грыша Азаронак, галоўны наркатычны (але ён лічыць, што журналісцкі) твар беларускай прапаганды. Цікава, што СММ-шчык БрДТУ так і напісаў: "белорусский телеведущий, журналист…
Вольны БрДТУ
7 Oct 2022, 14:54
forwarded from @zbsunion
🤩Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру!Палітзняволены старшыня Праваабарончага Цэнтру @viasna96 атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, на якую вылучаўся ажно 5 разоў!Супраціў вядомага праваабаронцы пачаўся яшчэ са студэнцкіх часоў: падчас навучання ў ГДУ Бяляцкі браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, а таксама быў сябрам падпольнай групы моладзі, якая выступала за выхад Беларусі з СССР і ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.Спадар Алесь заўсёды падтрымліваў ЗБС і агулам студэнцтва. Напрыклад, у 2021 праваабаронца падтрымаў палітзняволеных па «Справе студэнтаў», напісаўшы паручальніцтвы за дзевяцерых студэнтаў-палітвязняў.Больш цікавых фактаў з жыцця Алеся Бяляцкага тут🕊Сёння, 07.10.2022, Алесь Бяляцкі стаў Нобелеўскім лаўрэатам. Сёння, як і 11 год таму, Алесь Бяляцкі з'яўляецца палітзняволеным і ўтрымліваецца ў СІЗА.💌Павін
Вольны БрДТУ
29 Sept 2022, 11:45
Інагда не да законаў 🤡Мінздароўя пастанавіла, што, калі падчас узросту вірусных захворванняў навучэнец школы ці ўніверсітэту адсутнічае да 5 дзён, даведка ад лекара не патрэбная. Але адміністрацыя БрДТУЛАГу, канешне, у сваіх лепшых традыцыях ні пра якія гэтыя вашыя паслабленні і чуць не жадае. Альбо, магчыма, плануе збіраць матэрыял для антыкрызіснай замены туалетнай паперы 🤔Не бойцеся нагадваць дэканатам пра існаванне якіх-ніякіх законаў. Іх праца — гэта не толькі кашмарыць студэнтаў за пропускі, але і адказна рэагаваць на змяненні ў датычным заканадаўстве.
Вольны БрДТУ
29 Sept 2022, 09:50
🫣 Праўладнага блогера Голікава заўважылі ў польскім візавым цэнтры.Аляксандр, а што здарылася?
Вольны БрДТУ
21 Sept 2022, 11:24
forwarded from @zbsunion
🎓 Акадэмічная свабодаЗБС разам з ESU (Еўрапейскі студэнцкі звяз) падрыхтавалі сацыялагічнае апытанне.Разам з мэтавай групай па акадэмічных свабодах ESU збірае інфармацыю пра тое, як студэнты ўспрымаюць акадэмічныя свабоды, аўтаномію навучальных устаноў і акадэмічную сумленнасць у сваіх навучальных установах.Прайсці апытанне можна па спасылцы.#ZBS #ESU #студэнцтваGoogle DocsAcademic Freedom, Institutional Autonomy and Academic IntegrityThe following survey aims to gather information on how academic freedom is perceived and to what extent it is institutionalised in the European academic landscape from a student perspective. The survey is divided into 3 sections (Academic Freedom, Institutional…
Вольны БрДТУ
17 Aug 2022, 12:20
forwarded from @freebelaruscenter
❗️Free Belarus Center разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запрашаюць беларускіх актывістаў і актывістак прыняць удзел у анлайн-інтэнсіве па бяспецы.Інтэнсіў будзе складацца з 3-х трэнінгаў і пройдзе з 23 па 30 жніўня.На трэнінгах мы закранем тэмы:🔹 абароны онлайн акаўнтаў, месэнджараў і прылад; 🔹 рызык у сферы лічбавай бяспекі; 🔹 самых частых інцыдэнтах і іх рашэннях.Акрамя анлайн бяспекі, будзем казаць і пра афлайн:🔹 як «падрыхтавацца» да рызыкі затрымання або ператрусу; 🔹 што варта і не варта казаць; 🔹 якія павінны быць першыя дзеянні; 🔹 як паводзіць сябе ў аддзяленні міліцыі і допытах інш.Трэнінг будзе абапірацца на запыты і патрэбы ўдзельнікаў. Чакаем вашыя пытанні ў форме рэгістрацыі на трэнінг.Даты правядзення:
Вольны БрДТУ
30 Jul 2022, 09:21
Сёння Дзень народзінаў у нашага палітвязня Іллі Мігно!Хлопец быў затрыманы 18 жніўня па справе "масавых беспарадкаў" і асуджаны да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У няволі ён знаходзіцца ўжо амаль 2 гады.Мы падрыхтавалі карткі з парадамі, як пісаць паштоўкі і лісты за краты. Кожнае дасыланне праходзіць цэнзуру, таму варта даведацца, як падвысіць верагоднасць праходжання вашай падтрымкі.Адрас, дзе зараз знаходзіцца Ілля (не забудзьцеся напісаць імя па бацьку!): ПК № 15, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183 213105, г. Магілёў Мігно Ілля Анатольевіч
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
