Latest posts

GOODų idėjų YOUra
20 Sept, 16:35edited
Gudų kultūros skambesiai Klaipėdoje!Kviečiame į šventę, kurioje susitinka tradicinis paveldas ir klasikinio meno meistriškumasJūsų laukia koncertas, šokiai, edukacijos ir vaišės tradiciniais gudų skanėstais🗓️ 2026 m. rugsėjo 26 d., 13:00 - 17:00 - KTKC, Donelaičio g. 6B2026 m. rugsėjo 27 d., 11:00 - 13:00 - tradiciniai šokiai Erdvėje goodų idėjoms, Manto g. 4🎟️ Įėjimas nemokamasRenginis vyks gudų (baltarusių) ir lietuvių kalbaAtvykite patys ir pakvieskite draugus!🍁🍁🍁🍁🍁🍁🍁🍁Гучанне беларускай культуры ў Клайпедзе!
GOODų idėjų YOUra
28 May, 11:29
🇮🇹 Міжнародны кірмаш у МіланеУ рамках культурнай дыпламатыі, пры падтрымцы Народных амбасадаў Беларусі, беларускія ініцыятывы і майстры прымуць удзел у міжнародным кірмашы «Artigiano in Fiera».Беларускую культуру і рамяство на кірмашы ў Мілане прадставяць беларускія асацыяцыі і праекты з розных краін: 🇮🇹 TALAKA 🇫🇷 RODNY KRAÏ 🇱🇹 GUDŲ IDÉJŲ JŪRAЗапрашаем наведаць стэнд і падтрымаць беларускую супольнасць!📍 Мілан, Artigiano in fiero 📆 з 29 траўня па 2 чэрвеня 🎫 Уваход вольны (па рэгістрацыі на сайце кірмаша)Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
GOODų idėjų YOUra
22 Apr, 11:15
Сябры,26 красавіка 2026, у 40-ую гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, запрашаем паўдзельнічаць у наступных мерапрыемствах✍️ 11:30 - Экалагічны квіз для дзяцей👀 15:30 - Кінапаказ украінскага фільма "Аўрора" (мова фільма - руская)📍Manto g. 4, Erdvė goodų idėjomsДля рэгістрацыі напішыце паведамленне @Ja_skajaДа сустрэчы!
GOODų idėjų YOUra
11 Apr, 08:02edited
Сябры,да 4 траўня 2026 года трэба абавязкова падаць сваю дэкларацыю аб падаходным падаткуКалі вы працуеце ў Літве і вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку, калі хочаце нас падтрымацьЯк гэта зрабіць? - зайсці ў электронную падатковую сістэму VMI. - падлучыцца/prisijungti - злева выбраць Pildyti prašymą - потым пасярэдзіне Prašymai skirti paramą - націснуць на іконку глобуса - запоўніць форму VŠĮ Gudų idėjų jūra, įmonės kodas 306703371 - пацвердзіце і адпраўце заяўкуГэтыя падаткі вы ўжо заплацілі і частку з іх можа скіраваць на падтрымку дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі, дзейнасць якой вы лічыце важнай і патрэбнай
GOODų idėjų YOUra
27 Mar, 18:34
Сябры,Заўтра, 28 сакавіка 2026, у 18:00 запрашаем на лекцыю па гісторыі Беларускай Народнай РэспублікіПадчас лекцыі вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:- як стварылі першую нацыянальную беларускую дзяржаву?- як ажыццявілі ідэю ў найскладанейшых умовах?- беларусам было складаней змагацца за сябе ў 1920-ыя ці ў 2020-ыя?Да сустрэчы на Manto 4 у Erdvė goodų idėjoms
GOODų idėjų YOUra
15 Mar, 09:01
Сёння, 15 сакавіка, Дзень Канстытуцыі БеларусіЗ гэтай нагоды каманда праекта prastora.info зрабіла інтэрактыўны тэст: 10 артыкулаў з асноўнага закону. Задача – адгадаць, ці выконваецца кожны з іх. За кожным артыкулам – сапраўдная чалавечая гісторыя: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, журналісты, лекары, звычайныя людзі. 📝 Прайсці тэст можна па спасылцы https://kanstytucyjatest.prastora.info/Акрамя таго платформа prastora.info таксама распрацавала квіз 🥷 “Канстытуцыйны ніндзя” – які дазваляе лепш пазнаёміцца з праектам новай канстытуцыі: https://novakanstytucyjatest.prastora.info/
GOODų idėjų YOUra
5 Mar, 11:41edited
7 сакавіка 2026 у 16:00 запрашаем на майстар-клас «Ружы гальштукаў» у Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4, падчас якога вы зробіце сабе актуальны аксэсуар і паразмаўляеце пра лёсы і правы жачынУваход вольны, данат вітаеццаЗ сабой трэба ўзяць - стары/я гальштук/і - ніткі такога ж колеру (пажадана)Запіс - у асабістыя @neITjavaPS. Пра "Ружы гальштукаў"#humanrights
GOODų idėjų YOUra
5 Feb, 19:19
Сябры,запрашаем ў суботу, 7 лютага 2026 а 14айу Erdvė goodų idėjoms, Manto g. 4 (уваход злева ўніз)на сустрэчу з прадстаўніцай Народных Амбасадаў у ЛітвеШто такое Народныя Амбасады пачытаць можна тут https://www.belarusabroad.org/На сустрэчы - вашыя пытанні і расповед ад пра тое, па якіх пытаннях можна звяртаццаЧакаем!www.belarusabroad.orgHomePeople's Embassies statement of Dec 10, 2020
GOODų idėjų YOUra
16 Jan, 17:39
Сябры, запрашаему суботу, 17 студзеня 2026, у14:00 на "Батлейку-цудадзейку" у Erdvė goodų idėjoms, Manto, 4Вашай увазе будуць прадстаўленыя два батлеечныя спектаклі - сучасны - "Мышыныя Каляды" - традыцыйны - "Цар Ірад"а ў перарыве будуць танцы пад беларускую дуду, жывы гук!Данаты выступоўцам вітаюцца
GOODų idėjų YOUra
29 Dec 2025, 09:15
2025 m. gruodžio 30 d. 13:00 Kalėdinė šventė Tautinių kultūrų centre (Skulptūrų parkas, Donelaičio g. 6b)13:00 - Dirbtuvės vaikams: gyvūnų kaukės (rusų kalba) 13:30 - Kalėdinė programa: - Baltarusių vaikų atliekami klasikiniai kūriniai - Nekalėdinės legendos (lietuvių ir baltarusių kalba) - „Oj Kaleda-Kaledzica...“ - Kalėdinis pasirodimas su ožka ir lokiu (pagal baltarusių tradicijas, baltarusių kalba) - ! reikės ožką pavaišinti – saldainiais, sausainiais ar kuo nors kitu, prašome atsinešti30 снежня 2025 13:00 Каляднае свята ў Цэнтры нацыянальных культур (Парк скульптур, Donėlaičio 6b)13:00 - Майстар-клас для дзяцей: маскі звяроў 13:30 - Калядная праграма: - класіка ў выкананні дзяцей-беларусаў - некалядныя легенды
GOODų idėjų YOUra
25 Dec 2025, 19:36
Gražių Kalėdų!2025 m. gruodžio 27 d. 17:00 „Erdvėje goodų idėjoms“ (Manto g. 4, laiptai žemyn kairėje)Kalėdinis kvartetas - išskirtiniai muzikantai surengs malonų, bet sodrų klasikinį kalėdinį koncertąProgramoje – Mocartas, Radvilas, Naujalis, Maniuška, pasaulinio garsumo kalėdinės kompozicijos16:00 – Durys atidaromos. Galimybė susitikti bei pabendrauti su vienu iš prieš savaitę paleistų politinių kaliniųAuka prie įėjimo arba išėjimo_______ З Калядамі!27 снежня 2025 17:00 у прасторы Erdvė goodų idėjoms (Manto g. 4, злева лесвіца ўніз)
GOODų idėjų YOUra
26 Nov 2025, 13:24edited
Беларуская Сябрына Коўна запрашае аматараў гісторыі на лекцыю-дыскусію Беларускі Асобны Батальён: 53 Крыжы ВіцісаВы даведаецеся - калі і дзе быў створаны Беларускі Асобны Батальён - за што змагаліся беларусы і якія каштоўнасці падзялялі - як адбываўся працэс даследвання гэтай тэмыЛекцыя з'яўляецца часткай мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці Батальёна і усталяванню мемарыяльнай шыльды на казармах, дзе ён дыслякаваўся30 лістапада 2025, 15:30Erdvė goodų idėjoms Manto g. 4Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца
GOODų idėjų YOUra
22 Nov 2025, 21:02
Расклад з 23 па 30 лістапада 2025Erdvė goodų idėjoms Manto g. 423 лістапада, нядзеля 📝 12:00 - 14:40 - Беларуская школка🔥 16:00 - Кінапрагляд Навінкі: беларускае андэрграўнднае кіно 2000-х24 лістапада, панядзелак 🧶 11:30 - 13:00 - Народная майстэрня: шыем андарак (у каго дзеці ў школах-садках - далучайцеся)🪚 18:00 - 19:30 - Драўляная майстэрня: майструем падстаўку пад гарачае🙋 19:30 - 21:00 - Дыскусійны клуб: абмяркоўваем творчасць У. Караткевіча з нагоды яго 95-годдзя26 лістапада, моўная серада 18:00 - 18:45 - урок беларускай мовы
GOODų idėjų YOUra
27 Oct 2025, 12:47
Запрашаем у Клайпедзе 29 кастрычніка 2025 прыгадаць падзеі адной цёмнай ночы 1937 года18:30 - аматарскі спектакль "Ноч (не)расстралянай паэзіі" Manto, 4 Erdvė goodų idėjomsПрагучаць творы беларускіх літаратараў20:00 - Ціхая акцыя памяці ў скверы Рэпрэсаваных __Kviečiame Klaipėdoje 2025 m. spalio 29 d. prisiminti vienos tamsios 1937 m. nakties įvykius18:30 - mėgėjiškas spektaklis „(Ne)nušautos poezijos naktis“ Manto g. 4 Erdvė goodų idėjoms
GOODų idėjų YOUra
22 Oct 2025, 10:25
Kviečiame visus 🍁🍁🍁🍁🍁🍁🍁 2025 m. spalio 25 d., 16:00 val. į „Erdvės goodų idėjoms“ atidarymą, Manto g. 4 🍁🍁🍁🍁🍁🍁🍁🍁 Programoje: 🍁Erdvėje vyksiančių veiklų pristatymas 🍁Bardo Jurijaus Nescerenkos pasirodymas 🍁Gudų/baltarusių vaikų dainos 🍁ArbatėlėRenginis vyks gudų/baltarusių kalba, bet viskas bus aišku :)Laukiame jūsų!_______Запрашаем усіх
GOODų idėjų YOUra
9 Oct 2025, 13:54
Сябры, прыходзьце10 кастрычніка, 18:30 - 20:30 - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання Прэзентацыя і дыскусія "Казніць нельга памілаваць" у Прасторы для добрых/беларускіх ідэй, Manto 4-2🎭 12 кастрычніка, 16:00 - 17:00 - Сямейны спектакль "Сумны суп", Цэнтр нацыянальных культур, Donelaičio 6b19 кастрычніка, 12:00 - 14:40 - Беларуская школка па нядзелях25 кастрычніка, 16:00 - афіцыйнае адкрыццё Прасторы для добрых/беларускіх ідэй26 кастрычніка, 12:00 - 14:40 Беларуская школка29 кастрычніка, 19:00 - Ноч (не)расстралянай паэзііСачыце за абвесткамі і падрабязнасцямі
GOODų idėjų YOUra
7 Oct 2025, 12:34edited
Сябры, кастрычнік у Клайпедзе атрымліваецца насычаны на імпрэзыСпектакль "Сумны суп" на беларускай мове для дзяцей і іх бацькоў ужо 12 кастрычніка 2025, нядзеля, у 16:00 Сустрэнемся у Цэнтры нацыянальных культур, Donelaičio g. 6bDraugai, spalis Klaipėdoje bus kupinas renginiųSpektaklis gudų/baltarusių kalba vaikams ir jų tėveliams jau 2025 m. spalio 12 d., sekmadienį, 16:00 val. Iki pasimatymo Tautinių kultūrų centre, Donelaičio g. 6b
GOODų idėjų YOUra
30 Sept 2025, 10:07
forwarded from @ja_skaja
Ужо ў бліжэйшы панядзелак, 6 кастрычніка 2025, паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў прадставіць монаспектакль ака паэтычны стэндап "Прэзентацыя" у Клайпедзе!Клайпеда ўвайшла ў беларускую паэзію ў гэтым свежым рэпеТут можна пачытаць абзор мінулай прэм'еры ў Варшаве. Але не чытайце, калі не любіце спойлераў 😃У выпадку, што вы наогул не ведаеце хто такі Віталь Рыжкоў, запрашаю зацаніць два відоса з ім:= Верш "Анклаў" = Сінгл "Магіла льва"06.10.25 / 18.30 / Klaipėda / YomaBar / Minijos g. 2Рэгістрацыя тут
GOODų idėjų YOUra
24 Sept 2025, 14:17
forwarded from @ja_skaja
Сябры,Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў еўрапейскі тур са сваім паэтычным стэндапам “Прэзентацыя”Вільня (02/10), Коўна (04/10) і Клайпеда (06/10) — першыя гарады на мапе яго падарожжаЧаму нельга прапусціць гэты вечар?У свеце, дзе нават вершы пішуць нейрасеткі, асаблівую каштоўнасць набывае жывая і сапраўдная паэзія, створаная чалавекам. Віталь сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнаеПрыходзьце самі, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!6 кастрычніка 2025, 18:30 YomaBar, Minijos g. 2 Уваход за donation - ад
GOODų idėjų YOUra
27 May 2025, 16:00
А вось і наша невялікая справаздача за два дні #Tautiniųkultūrųdiena ў КлайпедзеМы зрабілі ўсё, што запланавалі, і вянкі плялі, і пазл збіралі, і бранзалеткі рабілі, і спявалі, і танчылі, і сувеніры прадавалі разам з @kropka.suvenir. Вельмі годна прадставілі беларускую культуру. І гэта не проста словы. Было некалькі рэчаў, якія рабілі толькі мы🔥 Жывы, моцны гук, найвышэйшая якасць выканання, сэнсавая і змястоўная напоўненасць у выступе на сцэне ад @oira.club. У першы дзень фестываля гэта быў адзіны гурт, які выступаў без фанаграмы🔥 Інтэрактыўныя адукацыі. Рэальная магчымасць памацаць, адчуць і пабыць у традыцыйнай беларускай культуры. @yauskaya пляла вянкі, @palinkakupalinka вучыла спяваць і плесці бранзалеткі, @maryia2k рабіла з гасцямі ляляк з саломкі, а @oira.club стварылі магчымасць патанчыць з дакладнымі тлумачэннямі ад @viachka.krasulin🔥 Дзіцячая зона. Здаецца, нічога
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
