Latest posts

Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
25 Mar, 13:56edited
Чаму HOLAS пакуль не ў закрытай бэце — і чаму гэта добрая навіна 👇Мы не «затрымаліся». Мы свядома не выпускаем сыры прадукт, які можа расчараваць у першыя хвіліны.Для HOLAS агучка тэксту голасам — адна з галоўных прычын, чаму запуск ідзе асцярожна.Што ўжо пратэсцілі: • Gemini — найлепшы баланс кошту, якасці і хуткасці, але бываюць абрывы фраз. • OpenAI — вельмі якасна і хутка, але пакуль даражэй для нашага сцэнару. • ElevenLabs — добрае вымаўленне, але ў нас павольней і даражэй. • Speechify — пакуль не дацягвае да патрэбнага ўзроўню. • Bextts (TuteishyGPT) — цікава для беларускай мовы, але патрабуе дарагой інфраструктуры.Мы працягваем будаваць HOLAS для рэальнага жыцця, не толькі для «ідэальных» умоў. І так, разглядаем закрытую бэту з разумнымі кампрамісамі — празрыста і сумленна.💬 Нам важны ваш фідбэк:1. Карысталіся б HOLAS, калі часам будуць хібы вымаўлення? 2. Які кошт
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
8 Mar, 20:39
Мы сабралі першую пілотную партыю нашых дэвайсаў — фізічна яны ўжо гатовыя да закрытага бэта-тэсту. Працягваем дапілоўваць “мазгі” і софт. А буслы ўжо вяртаюцца з выраю ў свае гнёзды — і разам з імі хутка паляцяць першыя дэвайсы да пілотных карыстальнікаў.Асабістая падзяка Андрэю Капылаву ды Клубу беларускіх мецэнатаў за падтрымку на гэтым этапе.Stay tuned 👀
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
23 Feb, 05:03
🔎 Тэстуем функцыю web-пошуку.Аказалася нетрывіальнай задачай завезці якасны пошук па інтэрнэце, каб і хуткі, і дакладны, і недарагі.Спрабуем навучыць мадэль не расказваць пра мінулыя падзеі і шукаць не толькі па-беларуску, бо далёка не пра кожны запыт карыстальніка нешта ёсць у бай-нэце.Працы яшчэ шмат, але, прынамсі, апошнія навіны можна ўжо пачуць 👆Таксама змянілі голас на больш жвавы ды малады, згодна каментарам. Гэты голас, відаць, навучаўся на ўкраінскім датасэце 🇺🇦.#BuildInPublic #БеларускаяМова #Holas
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
16 Feb, 19:00
ЯНА ЗАГАВАРЫЛА 🌦У мінулым посце мы паказвалі, як Holas разумее каманду ўключыць радыё. Гэта было ўжо нешта, але, па шчырасці, гэта ўсяго толькі функцыя "кнопкі", якую мы націскаем голасам.Сёння мы зрабілі крок наперад.Лонг сторы шорт: мы навучылі Holas хадзіць у інтэрнэт, глядзець прагноз надвор'я і агучваць яго вам. 🗣 👆На відэа — жывы тэст. Мы пытаемся, ці браць парасон, і яна адказвае!Але будзем шчырымі (мы ж тут build in public): беларуская мова ў сінтэзе пакуль не ідэальная. Вы можаце пачуць пэўныя хібы ў націсках, інтанацыі і фанэтыцы — часам яна гучыць крыху як робат-эмігрант 🤖.Мы выдатна ведаем пра гэта і актыўна працуем над паляпшэннем мадэлі, каб яна гучала больш натуральна і "па-нашаму". Але галоўнае — яна ўжо разумее кантэкст і адказвае па-беларуску!👇 Сябры, патрэбны ваш фідбэк: Як вам голас на гэтым этапе? Што рэжа слых, а што гучыць добра? Напішыце ў
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
16 Feb, 19:00

Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
8 Feb, 19:35
МОМАНТ, КАЛІ ЖАЛЕЗА АЖЫВАЕ ✨Памятаеце, у мінулым пасце мы паказвалі інтэрфейс нашага Радыё? Сёння хочам паказаць, як гэты софт працуе ў рэальным жыцці.На відэа — той самы момант сінхранізацыі. 👆Тут няма мантажу. Мы просім уключыць радыё — і калонка разумее. Не праз кнопкі ў тэлефоне, а праз простае чалавечае слова. І пакой напаўняецца музыкай. Менавіта так форма (наша калонка) нарэшце сустрэлася са зместам (Радыё Holas).Гэта ўжо не проста код на экране ноўтбука. Гэта першыя рэальныя гукі таго самага беларускага асяроддзя. Гэта яшчэ толькі пачатак, наперадзе шмат працы, але сістэма ўжо "дыхае".Але каб Holas стаў сапраўды карысным памочнікам, адной музыкі мала.ДАВАЙЦЕ ПАМАРЫМ РАЗАМ 👇Уявіце, што Holas ужо стаіць у вас дома. Ён вас слухае. Аб чым бы вы папрасілі яго прама цяпер? Напішыце ў каментарах любыя сцэнары — ад кіравання святлом да напамінку пакарміць ката. Нам важна
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
30 Jan, 07:16
🎙 РАДЫЁ HOLAS: ЧАМУ ХАРДВАРНАМУ СТАРТАПУ СПАТРЭБІЎСЯ ЎЛАСНЫ СТРЫМІНГНа скрыншоце — інтэрфейс нашага новага мабільнага дадатку. Гэта не проста плэер, гэта частка нашай стратэгіі па стварэнні экасістэмы.Ствараючы Holas, мы вырашаем задачу даступнасці. Наша разумная калонка ўжо ўмее працаваць са Spotify, закрываючы патрэбу ў сусветнай музыцы. Але нам крытычна важна насыціць асістэнта менавіта беларускім кантэкстам.Мы хочам, каб творы нашых аўтараў і музыкаў траплялі да карыстальніка максімальна проста. У працэсе працы над прадуктам мы прыйшлі да высновы, што найлепшы фармат для агрэгацыі — гэта ўласнае онлайн-радыё.Гэта дадатковы выклік для каманды распрацоўкі, але важны крок для ўсяго праекта. Зараз мы рыхтуемся да адкрыцця бэта-тэсту (набор пачнецца зусім хутка).І ў нас ужо ёсць сур'ёзны падмурак. Зараз у нашай аўдыётэцы сабрана кантэнту на 13 дзён бесперапыннага прайгравання.
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
30 Jan, 07:16

Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
16 Nov 2025, 06:05edited
🎙️ Holas шукае дапамогу!Мы збіраем пілотную партыю беларускіх AI-колонак і шукаем чалавека, які ўмее акуратна і надзейна збіраць электроніку і паяць.Трэба будзе: 🔧 сабраць некалькі прылад з камплектуючых (каля 20шт) 🔥 зрабіць пайку кантактаў і дробных элементаў 🧰 правесці базавыя тэсты гатовых дэвайсаўВажна: — упэўнены навык пайкі — акуратнасць — гатоўнасць зрабіць працу ў бліжэйшыя тыдні📍 Вільня, праца афлайн 🛠️ фармат — разавы/праектныХочаш дакрануцца да стварэння першай беларускай AI-прылады? Пішы ў асабістыя!
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
12 Nov 2025, 11:46edited
Учора мы падаліся на грант ад Microsoft - іх праект LINGUA.Хацім запісаць прафесійных дыктараў для трэніроўкі беларускай text-to-speech AI-мадэлі.https://www.microsoft.com/en-us/research/academic-program/lingua-expanding-europes-voices-in-ai/Microsoft ResearchLINGUA: Expanding Europe’s Voices in AI - Microsoft ResearchOn the European Day of Languages celebrating Europe’s rich linguistic and cultural diversity, we released the LINGUA Open Call. The call invited proposals that advanced digital inclusion for Europe’s low-resource languages. These are languages with limited…
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
11 Mar 2025, 17:44edited
🚀 Сябры, у нас выдатныя навіны! 🚀Мы стварылі афіцыйны Instagram-акаўнт нашага AI-спадарожніка Holas! 🤖 ✨Гэта не проста старонка — гэта супольнасць аднадумцаў, якія імкнуцца захаваць свае беларускія карані і адначасова крочыць у будучыню разам з інавацыямі.📢 Там мы будзем дзяліцца штодзённым прагрэсам, паказваць, як развіваецца Holas, адкрываць новыя магчымасці і абмяркоўваць цікавыя тэмы. 💬 Разам мы ствараем месца для ідэй, падтрымкі і росту, дзе беларуская культура сустракаецца з сучаснымі тэхналогіямі. 📲 Падпісвайцеся, далучайцеся і станавіцеся часткай гісторыі!https://www.instagram.com/holas_by/
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
26 Jan 2025, 19:28edited
Сябры, у нас пачаўся рэбрэндынг!Мы знайшлі сваё імя і ўжо працуем пад ім. Хутка ўсё вам растлумачым, бо ў нас вельмі шмат навін. Мы рыхтуем кантэнт і сацсеткі — не губляйце, будзе цікава
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
10 Dec 2024, 15:22
І запісалі прома-відэа, ў якім расказваем пра праект і запрашаем далучыцца да каманды.YouTubeПраект HOLAS збірае камандуПраект HOLAS - першая беларускамоўная AI-калонка з ChatGPT. Каманда энтузіястаў стварае першую ў ствеце беларускамоўную разумную калонку з убудаваным ChatGPT і шматлікімі інтэграцыямі з беларускімі сервісамі і не толькі. Зараз для работы над праектам мы…
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
10 Dec 2024, 15:14
Таксама сёння мы аднавілі сайт https://adamby.aiholas.aiHOLAS | Першы Беларускі AI-спадарожнікУнікальны праект, створаны беларусамі для беларусаў. Першая ў свеце разумная калонка на беларускай мове — ваш штодзённы памочнік і суразмоўца.
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
10 Dec 2024, 15:13
Сёння на devby.io выйшаў артыкул пра наш праект. Спадзяемся на пазітыўны водгук ад камьюніці і на цікаўнасць з боку распрацоўшчыкаў і патэнцыйных партнёраў.devby.ioЗакласці асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Стваральнікі беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM распавядаюць пра праектМы ствараем ADAM — першую разумную белаурскамоўную калонку. Гэта дэвайс, які аб’яднае беларускамоўны кантэнт і сэрвісы ў адзіную персаналізаваную экасістэму. Галоўная мэта праекта — дапамагчы беларусам захаваць нацыянальную культуру і ідэнтычнасць. Распавяду…
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
24 Sept 2024, 20:46edited
Праект ADAM шукае камандуДалучайся да стварэння першай у свеце беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM!Хто мы:Незалежная каманда неабыякавых энтузіястаў, раскіданых па ўсім свеце.Навошта мы гэта робім:Мова — аснова нацыянальнай культуры. Мы верым, што праз тэхналогіі можам даць ёй новае жыццё.Наша мэта: AI на роднай мове ў кожны беларускі дом.Каго шукаем:👩💻 Вопытных распрацоўшчыкаў (бэкэнд, iOS/Android); 🕵️♂️ Пільных QA інжынераў; 🤖 Prompt-інжынераў AI; 🔉 Cпецыялістаў па машыннаму навучанню;
Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
24 Sept 2024, 18:04edited
Што ўжо ўмее ADAM?- Ставіць таймер на пэўны час. У час Х гучыць знаёмая многім мелодыя ⬆️; - Разумець і адказваць па-беларуску; - Іграць вашую музыку са Spotify;Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце pinned «Мы ствараем першую ў свеце беларускую разумную калонку для дому, заснаваную на ChatGPT. Мы - незалежная каманда энтузіястаў-прафесіяналаў, раскіданых па свеце. Наш асістэнт лёгка ўвойдзе ў штодзённае жыццё беларусаў і прапануе мноства карысных функцый праз…»
23 Sept 2024, 13:02

Праект HOLAS | Спадарожнік па Беларускім Cвеце
23 Sept 2024, 13:02edited
Мы ствараем першую ў свеце беларускую разумную калонку для дому, заснаваную на ChatGPT. Мы - незалежная каманда энтузіястаў-прафесіяналаў, раскіданых па свеце.Наш асістэнт лёгка ўвойдзе ў штодзённае жыццё беларусаў і прапануе мноства карысных функцый праз просты галасавы інтэрфейс. Гэта будзе беларуская альтэрнатыва Яндэкс Алісе, Google Assistant ці Apple Siri, але з багатым беларускім кантэкстам, якога ў канкурэнтаў няма і не будзе.Наша мэта – захаваць і прасоўваць беларускую мову і культуру праз лёгкі доступ да беларускага кантэнту і паслуг.Плюс, ADAM стане пляцоўкай для падтрымкі і прасоўвання беларускіх бізнесаў — ад віртуальных экскурсій і радыё да выдавецтваў, сэрвісаў навін, адукацыйных і забаўляльных праграм для дзяцей і дарослых.Channel created
23 Sept 2024, 11:11
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
