gram news
NADZEYA: INFO Belarus in UK channel avatar

NADZEYA: INFO Belarus in UK

@info_belarus_in_uk

Інфармацыйны канал супольнасці беларусаў Велікабрытаніі 🤍❤️🤍 Telegram: INFO: https://t.me/INFO_Belarus_in_UK Агульнай чат: "Беларусы Брытаніі" Прыватны чат: Kvietki Nadziei (па запрашэнню толькі)

ProjectsBE

410subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    19 Sept, 05:59

    forwarded from @info_belarus_in_uk

    Сябры! Запрашаем далучыцца да акцыі супраць расейскага імперыялізму.Гэты міжнацыянальны пратэст арганіазаваны іранцамі, якія выступаюць супраць дыктатуры ісламскай рэспублікі (якую падтрымлівае расейскі рэжым), і ўкраінцамі.Разам нашыя галасы будуць гучаць мацней!Па магчымасьці, прыносьце сьцягі і адмысловыя плакаты.⏰ Нядзеля 20 верасня, 13:00-15:00 📍 Kensington Palace Gardens, London (насупраць расейскай амбасады)
    5221Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    17 Sept, 13:37

    Вам калі-небудзь казалі «у вас такі мілы акцэнт»? 😊 Менавіта так называецца новая кніга Кацярыны Оаро — пра тое, як беларуска жыве ў розных краінах, сутыкаецца з іншымі мэнталітэтамі, вучыцца новай мове і новым правілам жыцьця — і расьце праз гэта. Пазнавальныя сытуацыі, нечаканыя сюжэтныя павароты, гумар і нават візуальны сторытэлінг — кніга пра эміграцыю, у якой хочацца не толькі чытаць, але і пазнаваць сябе. 26 верасьня мы запрашаем вас на прэзэнтацыю гэтай кнігі ў Скарынаўскай бібліятэцы — і гэта яшчэ і выдатная нагода наведаць саму Скарынаўку з яе гісторыяй і скарбамі: пасьля прэзэнтацыі для ўсіх жадаючых будзе экскурсія. А потым — на выбар: царкоўная служба па-беларуску або тусоўка ў пабе 🙂 Можна прыйсьці на ўсё запар, а можна — толькі на прэзэнтацыю ці экскурсію. Галоўнае — гэта цудоўная нагода сустрэцца: чакаем пісьменьніцу, спартоўцаў, людзей з IT-сфэры — карацей, кампанію на
    13061Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    12 Sept, 17:57

    Сябры! Запрашаем далучыцца да акцыі супраць расейскага імперыялізму.Гэты міжнацыянальны пратэст арганіазаваны іранцамі, якія выступаюць супраць дыктатуры ісламскай рэспублікі (якую падтрымлівае расейскі рэжым), і ўкраінцамі.Разам нашыя галасы будуць гучаць мацней!Па магчымасьці, прыносьце сьцягі і адмысловыя плакаты.⏰ Нядзеля 20 верасня, 13:00-15:00 📍 Kensington Palace Gardens, London (насупраць расейскай амбасады)
    31153Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    12 Sept, 13:58

    forwarded from @info_belarus_in_uk

    DREVA - новы спектакль ад праекта Skarb.16.09, 20:30-21:30 The Cockpit, LondonDREVA — гэта незвычайны гукавы тэатральны досвед, натхнёны беларускімі народнымі гісторыямі, традыцыйнымі песнямі і старажытнымі ўяўленнямі пра стварэнне свету.Гледачам прапануецца не глядзець, а заплюшчыць вочы і слухаць: начную гісторыю, медытатыўныя народныя спевы, калыханку для дарослых — і глыбокі гук сапраўднага гонга.Абапіраючыся на беларускую і шырэйшую ўсходнеславянскую фальклорную традыцыю, DREVA спалучае аповед, традыцыйныя песні і сучасны фармат sound bath — гукавой медытацыі. Гэта гукі і гісторыі, якія калісьці былі часткай паўсядзённага жыцця, але сёння паступова забываюцца.Беларускія гісторыі. Беларускія песні. І гук сапраўднага гонга.Квіткі
    Tête à TêteDREVA | Tête à TêteDREVA is a sound experience where you asked not to watch, but listen. A lullaby for grown-ups. Tête à Tête: The Opera Festival 2026
    17842Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    7 Sept, 08:52

    Інстытут Беларускае Мовы і Скарынаўка запрашаюць на сымпозіюм ў Скарынаўскай бібліятэцыУ праграме:• моўная і скарыназнаўчая спадчына айца Надсана • пытаньні беларускае тоеснасьці і традыцыйнай культуры • мова дыяспары • рэдкія выданьні Скарынаўкі • рэлігійная гісторыя • сучасныя беларусістычныя дасьледаваньні • і іншаеМовы: беларуская і ангельская.🔗 Поўная праграма сымпозіюму і рэгістрацыя для прысутных гасьцей праз Eventbrite:https://www.eventbrite.com/e/100--tickets-1997979783316
    23481Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    31 Aug, 09:53

    forwarded from @skarynapress

    Пагартаць і набыць беларускія кнігі у цэнтральным Лёндане можна будзе ў суботу 5 верасьня на традыцыйным кірмашы кніг і паэзіі ў Conway Hall.Вярнуліся з вакацыяў? Паліцы непрачытаных кніг напаўпустыя? — На гэта ёсьць паратунак! 🙃Кнігі розных выдавецтваў па-беларуску і беларускіх аўтараў — па-ангельску — будуць на стэндзе Skaryna Press. Пазнаеце нас па 🥤 сьцяжку.📍 Дзе: Conway Hall, 25 Lion Square, WC1R 4RL. 🕑 Калі: Субота, 5 верасьня, 11.00 — 16.30.Перасячэмся?
    21492Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    19 Aug, 12:21

    Сябры, падтрымайце дабрачынны збор, каб дапамагчы дзеткам палітвязняў падрыхтавацца да школы.Збор па спасылцы
    www.bysol.orgЗбяром дзяцей палітзняволеных у школу!Гэта дабрачынны збор у падтрымку для самых малых – дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой. У нашых руках – магчымасць рэальна ім дапамагчы.
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    11 Aug, 08:24

    DREVA - новы спектакль ад праекта Skarb.16.09, 20:30-21:30 The Cockpit, LondonDREVA — гэта незвычайны гукавы тэатральны досвед, натхнёны беларускімі народнымі гісторыямі, традыцыйнымі песнямі і старажытнымі ўяўленнямі пра стварэнне свету.Гледачам прапануецца не глядзець, а заплюшчыць вочы і слухаць: начную гісторыю, медытатыўныя народныя спевы, калыханку для дарослых — і глыбокі гук сапраўднага гонга.Абапіраючыся на беларускую і шырэйшую ўсходнеславянскую фальклорную традыцыю, DREVA спалучае аповед, традыцыйныя песні і сучасны фармат sound bath — гукавой медытацыі. Гэта гукі і гісторыі, якія калісьці былі часткай паўсядзённага жыцця, але сёння паступова забываюцца.Беларускія гісторыі. Беларускія песні. І гук сапраўднага гонга.Квіткі
    Tête à TêteDREVA | Tête à TêteDREVA is a sound experience where you asked not to watch, but listen. A lullaby for grown-ups. Tête à Tête: The Opera Festival 2026
    52471Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    26 Jul, 09:46edited

    8 жніўня 2026 споўніцца 100 гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — знакавае постаці беларускае эміграцыі, чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню Богу і Бацькаўшчыне. У гэты дзень беларусы Брытаніі зьбяруцца, каб ушанаваць ягоную памяць і асэнсаваць свой уласны шлях.Айцец Надсан належаў да пакаленьня паваенных эмігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад вайны і рэпрэсій. Многія сёньняшнія беларусы апынуліся на падобным раздарожжы пасьля падзей 2020 г. Як зьмянілася вашае жыцьцё за гэтыя шэсьць гадоў? Які шлях мы прайшлі як супольнасьць? Што б мы хацелі сказаць сабе самім і наступным пакаленьням праз 25 гадоў?Вашыя гісторыі, думкі і ўспаміны будуць сабраныя разам у капсулу часу, што стане нашым лістом у будучыню, які мы захаваем да наступнага вялікага юбілею.Праграма дня: 🕚 11:00 — служба ў памяць а. Аляксандра Надсана ў Беларускай царкве сьв. Кірылы
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    16 Jul, 05:33edited

    🎤 Елена ЖелудОК у Лондане!Легендарная выканаўца «Шчучыншчыны» нарэшце едзе ў Лондан. Такое прапускаць нельга!18 ліпеня а 13:00 у Беларускім доме (52 Penn Road) вас чакае сустрэча з Еленай ЖелудОК — спявачкі, песні якой многія беларусы ведаюць на памяць. Вас чакаюць востры гумар, музыка і добры настрой!Але гэта яшчэ ня ўсё!У праграме — Конкурс талентаў, дзе ўсе ахвотныя змогуць прадэманстраваць свае здольнасці (каб узяць удзел, запішыцеся тут). Спецыяльны госць — вядомы беларускі актор Алег Сідорчык.📅 18 ліпеня 🕐 13:00 📍 Беларускі дом, 52 Penn Road, London N7 9REКанцэрт адбываецца з падтрымкай Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.Прыходзьце па добры настрой, сьмех і цудоўную кампанію!
    350video73Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    8 Jul, 12:21

    forwarded from @skarynalibrary

    “What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову.На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манькоўскай.📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00📍Дзе:
    27121Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    29 Jun, 14:35

    У суботу мы сьвяткавалі Купальле ў садзе бібліятэкі 🌿Зорка беларускага баскетболу і Свабоднага тэатру Каця Сныціна падзялілася сваім асабістым поглядам на нашае сьвята. Атрымаўся шчыры і цёплы рэпартаж пра тое, як беларускія традыцыі жывуць у Лёндане.Паглядзець можна тут 🫶
    YouTubeЗачем отмечать свои национальные ПРАЗДНИКИ в ЭМИГРАЦИИКупалле в Лондоне - это больше, чем диаспора собралась вместе палить костер, это про сохранение Беларуси
    3281321Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    29 Jun, 09:45

    Віншуем першую беларускую каманду дзяўчат, якія пераплылі Ла-Манш!Падтрымаць словам ці іншым спосабам можна ў іх Інстаграме.
    2961241Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    24 Jun, 18:20edited

    Сябры! У нас добрая навіна - Беларуская грамада Лёндану шукае Таленты! Запрашаем вас узяць удзел у першай эдыцыі шоў “Маю Талент” Чакаем удзельнікаў усіх ўзростаў! Тэматыка - свабодная, выбар жанраў - шырокі.Пасьля шоў адбудзецца выступ беларускай зоркі, вядомай выканаўцы “Шчучыншчыны” Елены ЖелудOk, якая таксама будзе адным з чальцоў журы.Гарантуем цудоўную атмасферу і ўзнагароды за лепшыя выступы.Анкета для ўдзельнікаў : ТУТКалі: 18/07/2026 а 13:00 Дзе: 52 Penn Road N7 9 REІмпрэза адбываецца пры падтрымцы ЗБВБ.Да хуткай сустрэчы Беларусы Маюць Талент
    50342Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    24 Jun, 18:19

    forwarded from @skarynalibrary

    “What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову.На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манькоўскай.📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00📍Дзе:
    20321Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    18 Jun, 13:32

    Сябры, 27 чэрвеня святкуйма Купальле. Наш цудоўны хор "Вір" запісаў песьню, якую можна сьпяваць усім разам. Дзелімся запісам і тэкстам, каб можна было падрыхтавацца!Сёння Купала, заўтра Йван (2р.), Зайграй сонца, зайграй нам (2р.), Каб зялёны лугі шумелі (2р.), Каб сырая зямля стагнала (2р.), Дай ад дзявоцкага гуляння (2р.), Дай ад жаноцкага спявання (2р.)!
    275video742Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    16 Jun, 12:00

    forwarded from @skarynalibrary

    Купальле ў садзе бібліятэкіАнгла-беларускае таварыства і Скарынаўская бібліятэка запрашаюць вас на традыцыйнае сьвяткаваньне Купальля☀️Калі: 27 чэрвеня 15.00-22.00🌿Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS)Разам з фальклёрным гуртом "Вір" будзем плесьці вянкі, сьпяваць і таньчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук. А напачатку паэтычнымі чытаньнямі адзначым юбілей паэткі і перакладніцы Веры Рыч, якая ў свой час любіла купаліцца з намі.15.00 – пляценьне вянкоў (прыносьце кветкі да пачатку) 16.00-16.30 паэтычныя чытаньні ў гонар Веры Рыч 16.30-22.00 Купальскае святкаваньне 18.00-18.40- служба ў царкве Сьвятога Кірылы ТураўскагаПрыносьце хатнія закускі, гатовыя да падачы на стол, віно, піва і безалькагольныя напоі, але, калі ласка, без моцнага алькаголю. Для пакрыцьця выдаткаў будзе
    22721Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    9 Jun, 13:05

    forwarded from @skarynalibrary

    Талака ў садзе СкарынаўкіЗапрашаем усіх ахвочых далучыцца да талакі ў гэтую суботу! Будзем рыхтаваць сад да Купальля, якое сёлета ладзіцца 27 чэрвеня.📅 Калі: 13 чэрвеня 2026 году аб 11:00-17:00📍 Дзе: Сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)Прыносьце добры настрой, абед і, па магчымасьці, садовыя пальчаткі з нажніцамі!
    280311Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    3 Jun, 06:25edited

    Дзьве беларускія кнігі ў ангельскім перакладзе!When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail Ганны Комар (у арыгінале "Калі я выйду на волю", перакл. Ганна Комар і Джон Фарндан)What Now, Mr Wolf? Евы Вежнавец (у арыгінале "Па што ідзеш, воўча?", перакл. Эла і Джым Дынглі)Прэзентацыя і тэатралізаваная чытка кнігі What Now, Mr Wolf? адбудзецца 11.07, а 3-й гадзіне ў Скарынаўскай бібліятэцы, Лондан.
    397101Open in Telegram
  • NADZEYA: INFO Belarus in UK

    31 May, 21:55

    forwarded from @skarynalibrary

    Прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь – гэта сьвятое»Скарынаўская бібліятэка і Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі сардэчна запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыю ягонае новае кнігі «Беларусь – гэта сьвятое»📅 Калі: 5 чэрвеня 2026 году а 18:30📍 Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)«Беларусь – гэта сьвятое» – першая пасля турмы кніга пісьменьніка, палітыка і былога палітвязьня Паўла Севярынца, зборнік-сьведчаньне, створаны за кратамі. У кнізе 71 малюнак беларускіх храмаў – Павел маляваў іх для свайго сына Францішка, – выслоўі і вершы, большасьць зь якіх публікуецца ўпершыню. Да сустрэчы можна будзе далучыцца праз зум па спасылцы https://us02web.zoom.us/j/82994964102?pwd=WaVeVt1UrtlbX8vA0m0jbJFRSJaklZ.1Кнігу можна будзе атрымаць на прэзэнтацыі з аўтографам аўтара. Напрыканцы вечарыны запрашаем на сьціплы
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot