Latest posts

Інстытут беларускае мовы
13 Sept, 18:13
Працягваем расказваць пра беларускую мову ў дзяржаўных школах Польшчы і Літвы.У 🇱🇹 Літве сітуацыя іншая: у Вільні працуе гімназія імя Францыска Скарыны — дзяржаўная школа, дзе беларуская з’яўляецца мовай навучання, а ўвесь школьны шлях ахоплівае 1–12 класы.
Інстытут беларускае мовы
13 Sept, 18:01
📚 Як беларуская мова выкладаецца ў дзяржаўных школах 🇵🇱 Польшчы і 🇱🇹 Літвы?На Падляшшы беларуская ўжо шмат дзесяцігоддзяў існуе ў польскай дзяржаўнай школьнай сістэме як мова нацыянальнай меншасці. Яе вывучаюць у пачатковых школах і ліцэях, асобна выкладаюцца гісторыя і культура беларускай меншасці, праводзяцца конкурсы, алімпіяда, беларускую можна абраць для здачы матуры.Расказваем, як гэтыя мадэлі працуюць сёння, чым яны адрозніваюцца і якія прававыя нюансы важна ўлічваць.
Інстытут беларускае мовы
4 Sept, 15:45
🌤 Пасля 2020 года беларусы ў розных краінах пачалі ствараць школы і адукацыйныя праекты для сваіх дзяцей. Яны вельмі розныя: ад поўнага школьнага дня і хатняй адукацыі з кансультацыямі да анлайн-навучання, суботніх школак і школы мастацтваў.📚Розныя і праграмы: недзе дзеці вучацца паводле польскай або ўкраінскай сістэмы і атрымліваюць афіцыйныя школьныя дакументы, недзе атэстуюцца праз мясцовую школу, а недзе беларускія заняткі дапаўняюць асноўную адукацыю.🏠 Але ўсе гэтыя ініцыятывы даюць дзецям тое, што пасля пераезду асабліва лёгка страціць, — магчымасць вучыцца, размаўляць і быць разам па-беларуску.Сабралі школы, пра якія ведаем сёння.🤝 Калі нешта прапусцілі — напішыце ў каментарах!
Інстытут беларускае мовы
17 Aug, 12:08
Уладзімір Куліковіч — выбітны мовазнаўца, руплівы даследчык, таленавіты настаўнік, шаноўны калега. У гэтым пасце — пра яго працу, кнігі, ідэі і пра тое, якім яго памятаюць тыя, хто вучыўся ў яго і працаваў побач. З удзячнасцю і памяццю.
Інстытут беларускае мовы
2 Aug, 16:34
🧩Сёння беларуская мова гучыць па ўсім свеце. На ёй ствараюць кнігі і медыя, запісваюць падкасты, выступаюць публічна і размаўляюць штодня. Каб гэтыя тэксты і моўныя даныя былі даступныя для даследавання, выкладання і іншых прафесійных патрэб, ІБМ працуе над «Корпусам беларускіх тэкстаў».🧩Ужо створаныя субкорпусы «Рэгіяналізм» і «Культура», рыхтуецца вусны корпус дыялагічных тэкстаў падкастаў. У субкорпусе «Культура» — больш за мільён слоў. Праца вядзецца пад кіраўніцтвам Святланы Лясовіч. У гэтым кірунку працуюць тры даследчыкі Інстытута. Тэхнічную падтрымку на валанцёрскай аснове ажыццяўляў Іван Бахцін, які таксама стварыў рэдактар для анатавання тэкстаў.🔗 noske.bielkorpus.com🔗 Рэкамендацыі па карыстанні👨💻 Далучыцца да працы ў якасці валанцёра: instytutbelmovy@gmail.com
Інстытут беларускае мовы
22 Jul, 18:52
Працягваем расказваць пра нашы праекты, навуковыя і публічныя ініцыятывы 📖🏙️🤝
A feedback bot for your channel — free
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
