Latest posts

Каласы пад сярпом ШІ
19 Sept, 08:06
🔥 Юбілейны выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!Сёньня сьвяткуем 30 выпускаў «Каласоў» і разьбіраемся, навошта 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў, як GPT-6 Astra праходзіць гульню «Я не робат» і хто насамрэч кіруе робатам-прыбіральнікам за $30 на гадзіну. Гаворым пра Качанаву і рэгуляваньне ШІ, дэтэкцыю ласёў на дарогах Беларусі, лічбавы мозг мухі, робата-тэнісіста, пярсьцёнак, які аналізуе пот, таксі без кіроўцаў і спрэчку вакол OpenAI ды задачы Наўе-Стокса і секс-скандал у Anthropic.Прыемнага праслухоўвання ды прагляду 😏👉 YouTube: https://youtu.be/Pm8LF3xIfQU 👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/30
Каласы пад сярпом ШІ
7 Sept, 13:02
⚡️ Другі спэшал ужо анлайн!У ім размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA.https://youtu.be/EPt9JgRCI0YYouTube«Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем / КПСШІ Спэшал #2У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі…
Каласы пад сярпом ШІ
28 Aug, 09:37
⚡️ Вы не чакалі, а мы ўжо анлайн!У 29 выпуску правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды выкінуў чалавека з чаргі. А таксама, пра робата для ўзяцьця крыві, арбітальны ШІ-сэрвэр, кітайскага гуманоіда хутчэйшага за Болта, роспуск каманды бясьпекі OpenAI, ды вясельле, якое сарваў «уваскрэшаны» праз ШІ бацька нявесты.Прыемнага часу з КПСШІ ❤️👉 YouTube: https://youtu.be/K_F6ZF-kkiY 👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/29YouTubeПамерлы бацька на вясельлі, кнігі пад нож і робат хутчэйшы за Болта і галубіны мэсэнджар / КПСШІ #29Сёньня правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і…
Каласы пад сярпом ШІ
25 Aug, 11:20
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў арэнду, свежыя мадэлі і тое, як ШІ-агенты зладзілі каардынаваны ўзлом. У фінал па традыцыі: моўныя памылачкі і душэўны верш ад Эмількі.Прыемнага праслухоўвання ❤️👉 YouTube: https://youtu.be/Ssu54aReSys 👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com/e/28YouTubeРоба-настаўніца з сэкс-шопа, дэпутат з промтам ад ШІ, баі робатаў, арэнда твараў у Кітаі / КПСШІ #28Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх…
Каласы пад сярпом ШІ
6 Aug, 08:33
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella.А яшчэ ў выпуску: галасавы асістэнт ад Джоні Айва і Сэма Альтмана, мяккая рыбка-робат, беспілотныя электрагрузавікі ў Беларусі і гісторыя пра тое, як Claude напісаў код для кіравання роба-сабакам. У фінале гаворым пра тое, як ШІ ўплывае на працаўладкаванне моладзі і старэйшых супрацоўнікаў, выпраўляем памылачкі ў беларускай мове і слухаем кранальны фінальны верш Уладзіміра Някляева ў выкананні Эміліі.Прыемнага праслухоўваннYouTubeШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі / КПСШІ #27Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай…
Каласы пад сярпом ШІ
1 Aug, 07:45
У нас выйшаў першы спэшал з госьцем!Ці магчыма стварыць сапраўдны прадукт, амаль не пішучы код рукамі? Валянцін Завадскі сцвярджае, што 98% коду ягонага галасавога ШІ-памочніка EVY стварылі агенты, а значную частку камандаў ён проста прадыктаваў голасам.Яўген распытаў Валіка пра вайб-кодынг, Claude Code, будучыню праграмістаў, AGI і тое, ці ня позна заходзіць у IT у 2026 годзе. А яшчэ - пра ШІ ў адукацыі, выхаваньне трох дачок у сьвеце разумных машын і пра тое, чаму нават добры ШІ не заменіць дзіцяці матывацыю.Шчырая размова пра тое, як ужо цяпер мяняецца наша праца, і што будзе далей, далучайцеся: https://youtu.be/MLijEfo71wkYouTubeШІ, дзеці і будучыня праграмістаў — наш першы спэшал / КПСШІ Спэшал #1Гэта наш першы спэшал - выпуск, у якім Яўген сустракае госця! Да нас завітаў Валянцін Завадскі - праграміст, прадпрымальнік, бацька трох дачок і стваральнік галасавога ШІ-памочніка EVY. Пагаварылі пра вайб-кодынг, будучыню распрацоўнікаў, AGI, выхаванне дзяцей…
Каласы пад сярпом ШІ
31 Jul, 22:29edited
Штось няўлоўнае коціцца з гарадоў у вёскі… не дым, не гул, а нібы ціхі розум, што без вачэй глядзіць, без языка гаворыць, ды ўсё пра нас ведае. Людзі кажуць — інтэлект штучны. А можа ж, і праўда: самі яго зрабілі, ды ўжо не самі і правім. Во яно як павялося — усё разумнейшае, ды ці найлепшае?.. Вось і гаворым цяпер, як у былыя часы пра дождж ці вайну: пра тое, што далёка, а сэрца ўжо адчувае — блізка.«Каласы пад сярпом ШІ» — падкаст пра штучны інтэлект на беларускай мове. Галоўныя навіны ШІ ў сьвеце і Беларусі — без занудства, з гумарам і ўласнымі поглядамі.Гаворым пра тэхналёгіі, культуру, навуку, працу, адукацыю і тое, як ШІ мяняе нашае жыцьцё. Звычайна новы выпуск выходзіць раз на два тыдні.Вядуць Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік.🎧 Усе пляцоўкі: https://kalasy.ai 💬 Telegram: https://t.me/kalasyai 📷 Instagram: https://www.instagram.com/kalasyai/kalasy.aiКаласы пад сярпом ШІ — беларускамоўны падкаст пра штучны інтэлектБеларускамоўны падкаст пра ШІ, тэхналогіі і культуру. Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны без занудства.Channel photo updated
31 Jul, 22:28
Channel name was changed to «Каласы пад сярпом ШІ»
31 Jul, 22:28
Channel created
31 Jul, 22:27
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
