gram news
Чартоўскі добрая кава channel avatar

Чартоўскі добрая кава

@kinakava

Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy

ProjectsBE

560subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Чартоўскі добрая кава

    26 Dec 2025, 11:41

    forwarded from @kupinaruzh

    🔥 Пачынаем пераднавагодні цыкл постаў з рэкамендацыямі найлепшых фільмаў 2025 года ад нашых добрых знаёмых і калег!💖 Першы на чарзе – ад цудоўнага канала «Чартоўскі добрая кава»!
    558181Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    26 Dec 2025, 11:41

    Дзякуй калегам-кінаблогерам, што памятаюць і запрашаюць падвесці вынікі года — канал апошнім часам быў у гібернацыі, але спадзяёмся некалі з яе выплыць. А пакуль віншую шаноўных падпісчыкаў са святамі, усім добрага кіно ў 2026-м!
  • Чартоўскі добрая кава

    22 Jul 2025, 19:06

    Пайшоў з жыцця Озі Озбарн — у свеце кіно яго будуць памятаць па вясёлых бязглуздых фільмах, дзіцячых агучках, рэаліці-шоу з удзелам усёй яго сям'і і па апошняму падарунку, фільму-канцэрту з апошняга вялікага шоу Black Sabbath і сяброў у Бірмінгеме, што адбылося ўсяго пару тыдняў таму. Дзякуй за музыку, сапраўдная рок-зорка.#навіны
    1,08041622Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    7 Jul 2025, 11:32

    #кінакава з прысвячэннем: учора зорцы "Летуценнікаў", "Казіно Раяля" і "Страшных казак" Эве Грын споўнілася 45 гадоў. А ў вас з якімі фільмамі яна асацыюецца?#кінакава
    1,06081Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    3 Jul 2025, 18:23

    Пайшоў з жыцця Майкл Мэдсан, найбольш вядомы па сваіх малых і вялікіх ролях у фільмах Таранціна. Акцёру было ўсяго 67 гадоў.#навіны
  • Чартоўскі добрая кава

    1 Jul 2025, 15:35

    Глядзім першы трэйлер фільма "Сентыментальная каштоўнасць", які атрымаў гран-пры на Канскім кінафестывалі гэтага года. Стужка распавядае пра адносіны рэжысёра з дачкамі, адной з якіх ён прапаноўвае ролю ў сваім новым фільме. Галоўныя ролі граюць Стэлан Скарсгард і Рэната Рэінсвэ, прэм'ера адбудзецца некалі ў лістападзе.#трэйлер
    YouTubeSENTIMENTAL VALUE - Official Trailer - In Theaters 11.7Sisters Nora and Agnes reunite with their estranged father, the charismatic Gustav, a once-renowned director who offers stage actress Nora a role in what he hopes will be his comeback film. When Nora turns it down, she soon discovers he has given her part…
  • Чартоўскі добрая кава

    1 Jul 2025, 10:06edited

    У фільма Project Hail Mary, можа, залішне падрабязны трэйлер, затое цікавая з лінгвістычнага пункту гледжання назва: Hail Mary ў ангельскай — пачатак малітвы да Дзевы Марыі (на латыні гэта будзе Ave Maria, а ў кананічным перакладзе на беларускую — "Вітай, Марыя"). Але ж важнейшы тут падтэкст, у якім гэтую фразу выкарыстоўваюць сёння: так, у амерыканскім футболе яна азначае далёкі ўдар амаль без шансаў на поспех (падчас такіх удараў, маўляў, застаецца толькі маліцца) — і з гэтым падтэкстам адразу зразумела, чаму місію з мінімальнымі шансамі на выратаванне Зямлі таксама назвалі Hail Mary. Усё гэта ўжо робіць задачу перакладчыка немагчымай, бо ну няма ў беларускай малітвы ніякага сэнсу апошняй надзеі — але аўтар кнігі-крыніцы да фільма на гэтым не спыняецца і дае галоўнаму герою прозвішча Грэйс (Grace) — каб яно было сугучным з другім радком малітвы на англійскай (Hail Mary, full of
    YouTubeProject Hail Mary - Official Trailer11.9 Light-years from home. 6th grade science teacher. 1 chance to save us all. Watch the trailer for #ProjectHailMary – based on Andy Weir's New York Times best-selling novel, starring Academy Award® nominee Ryan Gosling, and directed by Academy Award®…
    4841441Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    30 Jun 2025, 10:34

    Мэры Джэйн ужо выпіла свой эспрэса макіята, пакуль чакала Пітэра — яна рада яго бачыць і дужа хвалюецца, бо ёй трэба сказаць яму нешта вельмі важнае. Але як гэта рабіць, калі пасярод рамантычнай размовы табе ў галаву прылятае аўто?Цяжка паверыць (ці не?), але сёння "Чалавеку-павуку 2" Сэма Рэймі спаўняецца 21 год.#кінакава #у_гэты_дзень
    40282Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    27 Jun 2025, 21:06

    Лінчаўскія героі сыходзяць за сваім галоўным рэжысёрам — 25-ага чэрвеня не стала спявачкі Рэбэкі дэль Рыа, якую кожны, хто глядзеў "Малхоланд Драйв", дакладна запомніў па сэрцаразрыўнай песні Llorando, праспяванай у клубе Silencio. Але для мяне асабіста Рэбэка заўсёды застанецца аўтаркай музыкі і слоў вялікай кампазіцыі No Stars, якая прагучала ў трэцім сезоне "Твін Пікса" і не раз і не два лекавала мае самыя складаныя душэўныя раны — шчыра раю паслухаць яе нейкім лагодным летнім вечарам.We'll see you in the trees.#навіны
    YouTubeMulholland Drive (2001) - Llorando [HD]I do not own the content of the video. All credits to Les Films Alain Sarde, Asymmetrical Productions, Babbo Inc. and other production companies of the movie.
    4991710Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    27 Jun 2025, 15:35

    Надыходзяць выхадныя, трэба на нешта вырашацца — лайк, калі будзеце глядзець новы сезон "Мядзведзя", сэрца, калі зоймецеся апошнімі серыямі "Гульні ў кальмара", усё астатняе, калі ў вас лета і не да новых серыялаў.#навінка
    44799Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    27 Jun 2025, 11:32

    The New York Times нарэшце абвесціў апошнюю дваццатку са 100 лепшых фільмаў 21-ага стагоддзя, выяўленых на падставе меркаванняў 500 заўважных кінематаграфістаў — атрымаўся топ на розны густ:1. Паразіты (Parasite) 2. Малхоланд Драйв (Mulholland Drive) 3. І пральецца кроў (There Will Be Blood) 4. Настрой кахаць (In The Mood For Love) 5. Месячны свет (Moonlight) 6. Старым тут не месца (No Country For Old Men) 7. Вечнае ззянне чыстага розуму (The Eternal Sunshine of Spotless Mind) 8. Прэч (Get Out) 9. Скрадзеныя прывідамі (Spirited Away) 10. Сацыяльная сетка (The Social Network) 11. Шалёны Макс: дарога гневу (Mad Max: Fury Road) 12. Зона цікавасці (The Zone of Interest) 13. Дзіця чалавечае (Children of Men) 14. Бясслаўныя вырадкі (Inglorious Basterds) 15. Горад Бога (City of God) 16. Тыгр, што крадзецца, цмок, што схаваўся (Crouching Tiger, Hidden Dragon) 17. Гарбатая гара (Brokeback
    NytimesThe 100 Best Movies of the 21st CenturyMore than 500 influential directors, actors and other notable names in Hollywood and around the world voted on the best films released since Jan. 1, 2000. See how their ballots stacked up.
    1,2104211Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    26 Jun 2025, 18:35

    Глядзім трэйлер новага фільма Ёргаса Ланцімаса "Бугонія" (Bugonia) — зноў з Эмай Стоўн, Джэсі Племансам, а яшчэ з пчоламі. Прэм'ера — на Венецыянскім фестывалі, на нашых экранах — толькі ў кастрычніку.#трэйлер
    YouTubeBUGONIA - Official Teaser Trailer [HD] - Only in Theaters OctoberBUGONIA. A Yorgos Lanthimos film. Starring Emma Stone, Jesse Plemons, Aidan Delbis, Stavros Halkias, and Alicia Silverstone. Only in theaters October. Two conspiracy obsessed young men kidnap the high-powered CEO of a major company, convinced that she is…
    33554Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    26 Jun 2025, 15:23

    Роўна сто гадоў таму, 26-ага чэрвеня 1925-ага года, адбылася прэм'ера фільма "Залатая ліхаманка" (The Gold Rush), які стаў адной з самых вядомых камедый знакамітага коміка Чарлі Чапліна. Некалькі цікавостак:💫 "Залатая ліхаманка" — твор выключна чаплінаўскі: ён напісаў сцэнар, выканаў галоўную ролю і быў рэжысёрам фільма. Акрамя таго, у 1942-ім годзе Чаплін выпусціў другую версію стужкі, з новым саўндтрэкам (таксама напісаным Чаплінам) і гукамі. Гэта прынесла яму намінацыі на "Оскар" за найлепшы саўндтрэк і найлепшы гук (што вельмі іранічна, бо Чаплін не вельмі ўхваляў гукавое кіно).💫 Фільм распавядае гісторыю Валацугі (самага знакамітага персанажа Чапліна), які едзе на Аляску па золата і там змагаецца за сэрца дзяўчыны па імені Джорджыя. З актрысай, што грала Джорджыю, у Чапліна тады сапраўды былі адносіны, таму эмоцыі на экране непрытворныя.💫 У "Залатой ліхаманцы" ёсць дзве
    391video112Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    26 Jun 2025, 08:26

    Новага Бонда ўсё ж такі будзе здымаць Дэні Вільнёў!Чакаем ці не чакаем?#навіны
    95787421Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    25 Jun 2025, 20:27edited

    багі сіквелаў, хопіць, малю, мы ўжо ўсё зразумелі#навіны
    3506411Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    25 Jun 2025, 10:39

    forwarded from @kavalachak

    На NYTimes можна скласці свой спіс найлепшых фільмаў ХХ стагоддзя.Вось мой, шліце свае: https://www.nytimes.com/interactive/2025/movies/reader-ballot-movies-21st-century.html
  • Чартоўскі добрая кава

    25 Jun 2025, 10:39

    Над двума першымі (яны ж апошнія ў спісе) думала 0 секунд, над астатнім давялося пасядзець трохі даўжэй — бывае цяжка адрозніць тое, што застанецца праз гады, ад таго, што падабаецца асабіста табе (так бы я і "Вялікага Гэтсбі" з "Горадам грахоў" сюды ўпіхнула).
  • Чартоўскі добрая кава

    23 Jun 2025, 10:24

    Майкл Кітан, Джэк Нікалсан і Цім Бёртан (злева направа) п'юць каву і абмяркоўваюць здымкі "Бэтмэна", які выйдзе на экраны 23-яга чэрвеня 1989-ага года (роўна 36 гадоў таму). Можа, гэта яны якраз гавораць пра прыдумку Кітана адмыслова паніжаць голас, калі Брус Уэйн носіць касцюм Бэтмэна — гэтую ідэю пасля падхапіў і Крысціан Бэйл у "Цёмным рыцары".#кінакава #у_гэты_дзень
  • Чартоўскі добрая кава

    20 Jun 2025, 13:46

    Роўна 50 гадоў таму, 20-ага чэрвеня 1975-ага года, адбылася прэм'ера самага летняга жахлівіка "Сківіцы" (Jaws), які стаў першым у гісторыі летнім блокбастэрам з велізарнай аўдыторыяй і атрымаў "Оскары" за гук і за знакаміты саўндтрэк Джона Ўільямса. Да юбілею — падборка постэраў да "Сківіц" з розных краін і часоў, у тым ліку, канешне, з культавым арыгінальным постэрам Роджэра Кастэля.#у_гэты_дзень #постэр
    403152Open in Telegram
  • Чартоўскі добрая кава

    20 Jun 2025, 10:12

    18-ага чэрвеня ў Лос-Анджэлесе адбыўся аўкцыён рэчаў Дэвіда Лінча, на якім прадаваліся не толькі яго асабістыя прадметы кшталту інструментаў і гітар, але і сцэнары, па якіх вялікі рэжысёр працаваў, і рэчы са здымачных пляцовак. Так, напрыклад, адным з найбольш заўважных лотаў стаў чырвоны рэжысёрскі стул, які купілі за $91,000. Самым дарагім прадметам сталі сцэнары так і не знятага Лінчам фільма Ronnie Rocket: The Absurd Mystery of the Strange Forces of Existence — за ўсе 11 драфтаў заплацілі $195,000. Можа падацца, што калі мы гаворым пра спадчыну генія, гэта не так і шмат, але для галівудскіх аўкцыёнаў гэта цягне на рэкорд. Можна яшчэ запытацца, чаму сцэнары ўвогуле папалі на аўкцыён, калі дачка Лінча Джэніфер абяцала аддаць усе важныя працоўныя і архіўныя дакументы ў музеі, але ў інтэрнэце адказу на гэтае пытанне я не знайшла — толькі захапленне 4,25 мільёнамі, якія атрымалася
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot