Latest posts

Куфар старажытнасцяў
12 Aug, 17:26edited
Літаральна зараз зацменне сонца. Глядзіце праз нейкую прыладу, каб не псаваць вочы.(Здымак В.Малышчыца аднаго з ранейшых зацменняў)


Куфар старажытнасцяў
19 Jun, 08:51edited
У чым сакрэт таленавітасці дзіцяці? Добра гэта паказвае прыклад з Янкам Купалам. Малы Ясь Луцэвіч вельмі любіў казкі і сустрэўшы на вёсцы казачніка (па прозвішчы Пястляк) неадступна хадзіў за ім і прасіў, каб той распавёў новую казку. Купала казаў, я быў як тая варона, што неадступна ходзіць за плугам. «Казкі разбудзілі маю фантазію» - зазначыў класік.Таму чытайце дзецям часцей казкі!(На здымку малы Ясь Луцэвіч - будучы Купала).


Куфар старажытнасцяў
9 May, 16:23edited
Некалькі разоў сёння пераглядаю гэты фрагмент. Здаецца гэты дзень акурат для падобных момантаў. Каб не паўтаралася тое, што было.https://youtu.be/oF1CKCLxX1w?si=MkvyQhcvAHI-kl1gYouTubeПАПКА, Родненький!!! (Трогательный отрывок из фильма "Судьба Человека")#МихаилШолохов #СудьбаЧеловека #ОтрывокИзФильма
Куфар старажытнасцяў
8 May, 14:19edited
Сёння дождж цэлы дзень.Галоўнае верыць у свае сілы. 😄 🚗 І ехаць наперад. Мінск на мяжы 2000-х гадоўЦікавыя фотаздымкі https://people.onliner.by/2017/05/13/nostalgie-minsk-2000


Куфар старажытнасцяў
11 Apr, 17:05
Калі хто святкуе свята Уваскрасення, то са святам. А на здымках храмы Гродна. Асаблівасць здымкаў, што амаль 100 год таму іх рабілі з вежаў святыняў. Храмы былі насупраць адзін аднога.



Куфар старажытнасцяў
1 Apr, 09:43
Дзівосы побач. Даследчыкі падлічылі, што ў нас не менш дзевяці астравоў (выспаў) у выглядзе сэрцаў. Самае напэўна славутае сэрца ♥️ на возеры Усая (Ушацкі раён). Цудоўныя здымкі Сяргея Плыткевіча.🫣 А на завяршальным здымку выспы на балоце Ельня (фота В.Малышчыца).Цуд!




Куфар старажытнасцяў
21 Mar, 17:22
Сёння роўна 50 год як спачыў Уладзімір Дубоўка (1901 - 1976) - вядомы паэт, празаік, перакладчык.Гэта быў дужы чалавек. Паглядзіце першае фота, які ён вялікі ў параўнанні з іншымі. Падчас высылкі рамантаваў падводу, проста падымаючы яе ўсім сваім целам. Перанёс на нагах два інфаркты. На лесапавале ніколі не меў зручнай вопраткі, бо быў два метры росту.Другое фота адлюстроўвае які быў прыгожы. Ці падабаецца Вам дзяўчаты? Дарэчы ягоная будущая жонка была гатова не распісвацца, але ён настаяў "на штампе ў пашпарт".Трэцяе фота паказвае, што пазней паэт хадзіў з прыгожай белай барадой. Дзеці яго часта вызнавалі за Дзеда Мароза. А ў яго на гэты выпадак былі падрыхтаваныя пачастункі.Цікавы быў чалавек.




Куфар старажытнасцяў
20 Mar, 18:29
Нічога надзвычайнага.Проста раней горад Барысаў славіўся сваімі драўлянымі разваднымі мастамі, каб маглі праходзіць параходы і іншы транспарт.Адзін з мастоў быў ажно 554 метра.




Куфар старажытнасцяў
12 Mar, 17:52edited
«Перазімавалі».Ніжэй верш Максіма Багдановіча, а малюнкак з назвай «Перазімавалі» Васіля Быкава.Пpaяcняeццa пaгoдa, Бo вяpнyлacя вяcнa. Ўcё чaкaeш, штo пpыpoдa Ўcтpaпянeццa aдa cнa. I пaд птyшы кpык i гoмaн, Дaўшы xвaлям вoльны xoд, Пpыпaдымe бaцькa Hёмaн Ha xpыбцe мaгyтным лёд. Зaзвiняць жaлoбнa кpыгi, I бypлiвaя вaдa Cнeг, paзмoклы ў чac aдлiгi, змыe з лyгa бeз cлядa. Дык paзлiйcя жa paздoльнa Ў чыcтым пoлi i гaю I кpacoй пaвoдкi вoльнaй Дyшy выпpacтaй мaю!


Куфар старажытнасцяў
14 Feb, 16:17edited
Да дня закаханых падабралі цікавыя факты. ✍️ будучая жонка Купалы спачатку не моцна яго ўпадабала, бо стварыла ва ўяўленні іншы вобраз Песняра. ✍️ Прапанову Коласу ажаніцца зрабіла ягоная будучая жонка і ён з ўдзячнасцю пагадзіўся. ✍️ Змітрок Бядуля са сваёй будучай жонкай пазнаёміўся ў час Першай сусветнай вайны, калі абодва здавалі бялізну для параненых франтавікоў. Бядуля не мог акуратна скласці рэчы і дзяўчына вырашыла яму дапамагчы. ✍️ Максім Гарэцкі насіў будучай жонцы кветкі нават пад посвіст куль (быў неспакойны час). ✍️ Актрыса Паўліна Мядзёлка, прачытаўшы шчыры турэмны дзённік свайго сябра Тамаша, праз некалькі дзён наведала яго і сказала: "З гэтага дня лічы мяне сваёй жонкай". ✍️ Па сямейнай легендзе Вера Снітка звярнула ўвагу на мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча, калі той ўдала справіўся з спартыўным заданнем. Бо дзядзька Веры арганізоўваў невялікія спаборніцтвы. І там


Куфар старажытнасцяў
1 Feb, 18:35
Прыгожае побачУ гэтыя дні Мінск і іншыя беларускія гарады выглядаюць чароўна, як у казцы.Яшчэ раней помнікі Мінска мелі незвычайны эфект. Людвіка Войцікава, сяброўка паэта Максіма Багдановіча прыгадвала ў 1916 годзе пра тое, што адбывалася ўзімку: "Прыйшла зіма. Снег, марозы. Калі пасля марозу прыходзіла адліга, чырвоныя цэглы новага касцёла пакрываліся серабрыстай шэранню, і гэта было цудоўна, як у казцы. На работу мы з Багдановічам выходзілі разам і адразу пераходзілі на другі бок вуліцы, каб ісці каля касцёла... і нацешыцца яго цудоўным выглядам. Багдановіча проста адарваць не можна было, да таго быў захоплены. А стаяць на марозе, або вільгаці для яго было забойствам (ён хварэў на сухоты - заўвага), сказаць, што гэта яму пашкодзіць не можна было, вось і прыходзілася нешта прыдумваць, або спяшацца на работу, або казаць, што мне зімна". (Глядзіце апошняе фота. У наш час паўтарыўся




Куфар старажытнасцяў
25 Jan, 07:16
У гісторыі Беларусі быў свой геніяльны лесавік.Уладзімір Караткевіч. 1968 год.


Куфар старажытнасцяў
8 Jan, 18:25edited
Самая лепшая песня пра надвор'е цяпер у Беларусі. Завіруха. Аўтар словаў Генадзь Бураўкін. Выконваюць "Верасы". Вядома, што мелодыя нарадзілася ўзімку, калі Эдуард Ханок ехаў у заснежаным транспарце. Сам ён прыгадваў: «Памятаю, ехаў з Філармоніі ў Тэатр музкамедыі, на вуліцы была завіруха, на каленях ляжаў аркуш з вершамі Бураўкіна. Так і нарадзілася мелодыя». Цудоўны спеў ніжэй: https://youtu.be/EL2Vm1uQoUUYouTube"Завируха" ("Белый снег"") ВИА "Верасы" (1982 г)Музыка - Э.Ханок, стихи - Г.Буравкин Видеоклип выполнен в программе Фото Шоу Про Ссылка на программу: https://amssoft.ru/lands/fotoshow/main.php?ap=81086 Белы снег белы снег белы снег белы цень Белы снег белы снег белы снег белы день Ты куды мяне клiчаш…
Куфар старажытнасцяў
3 Jan, 07:38
Снежныя і халодныя зімы для нас не навіна.Яшчэ ў зіму 1978-1979 гг. у многіх краінах Еўропы выпала так шмат снега, што паралізавала многія гарады. Нават у пустыні Сахара тады выпаў снег.А ў Беларусі на новы 1979 год былі вялікія халады.Здымкі, якія мы прыводзім, не з Беларусі. Але канешне ўражваюць тыя падзеі 1978-1979 гг.Пасля такіх здымкаў думаеш, што сённяшняя зіма лягчэйшая. Ды і прыгожа канешне зараз.




Куфар старажытнасцяў
31 Dec 2025, 18:04
Неўзабаве новы год.Дзякуй, што вы шаноўныя чытачы Куфара старажытнасцяў побач, што цікавіцеся.Кожны з нас хоча больш чароўных момантаў.Вось выявы з выставы, якую адкрыла мая жонка. Вельмі мілае першае відэа (паслухайце з гукам)Больш добрага нам усім.




Куфар старажытнасцяў
25 Dec 2025, 12:58
Віншуем тых, хто сёння святкуе Нараджэнне Хрыстова.На здымках храмы ў Гродна, Гервятах, Паставах і Глыбокім.



Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
