Latest posts

Лінейная (аг | рэг) рэсія
8 Oct 2025, 11:21
У заходніх дэмакратыях ёсць такі забаўны феномен, форма representation gap, якому ўсё больш падцверджанняў з розных бакоўФеномен калі палітыкі трымаюцца больш левых пазіцый чым электарат па палітычных, сацыяльных, культурных пытаннях. Напрыклад:- У Брытаніі, Партугаліі, Нідэрландах ці Швецыі палітыкі больш прыязна ставяцца да іміграцыі, чым выбаршчыкі (графік 1) - У Нямеччыне гэта таксама так, а ў 2013 парламентарыі якія ідэнтыфікавалі сябе як "кансерватары" хацелі больш іміграцыі, чым медыянны выбаршчык (графік 2) - У ЗША па пытаннях "глабалізацыі" (што ўключае ў сябе іміграцыю) сярэдні дэмакрат (блакітная "М") бліжэй па поглядам да рэспубліканцаў чым да донараў дэмакратычнай партыі (блакітная "quot;). Донарам рэспубліканцаў "глабалізм" таксама больш па душы чым выбаршчыкам (графік 3) - У краінах ЕС за выключэннем Польшчы і Балгарыі палітыкі трымаюцца больш левых поглядаў па
Лінейная (аг | рэг) рэсія
2 Oct 2025, 12:30
Цікавая прэзентацыя пра наш дэмаграфічны лёс і фертыльнасць ад Jesús Fernández-Villaverde, "вядучага эксперта па дэмаграфіі"- Фертыльнасць падае нашмат хутчэй чым усе чакалі - Глабальная фертыльнасць імаверна ўжо ніжэй узроўню узнаўлення з 2023 году - Падзенне паскорылася ў раёне 2014 - Middle-income краіны пакутваюць больш за ўсіх: у Мексіцы, Тунісе, Тайландзе, ці Турцыі з Бразіліяй фертыльнасць ужо ніжэй чым напрыклад у ЗША - ААН працягвае рабіць выгляд што не ўсё так страшна, закладаючы ў свае прагнозы масавы "адскок" — рост фертыльнасці назад "with an expectation of continued progress toward gender equality and women’s empowerment and improving social and economic opportunities.”Не памятаю, у якой прэзентацыі я гэта бачыў, але ў размовах пра "адскок" часам прыводзяць прыклад Беларусі, дзе з ~2004 па 2016 сапраўды на 40% вырасла фертыльнасць а цяпер падае ударнымі тэмпаміТаксама
Лінейная (аг | рэг) рэсія
19 Sept 2025, 08:35
Чао-какаоПрачытаю вось тут лекцыю пра даныя і алгарытмы, калі раптам вы "ва ўзросце да 30 гадоў (госпадзі як балюча) з досведам працы ў медыя, аналітыцы ці даследаваннях" — падавайцеся, дэдлайн 22 верасня (уключна)TelegramЦэнтр новых ідэй🔥 Адкрыты набор на Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі Курс, які навучыць цябе візуалізацыі дадзеных. За 2 месяцы асвоіш, як ператвараць сухія лічбы ў наглядныя візуалізацыі і гісторыі, якія будуць зразумелыя розным аўдыторыям. 🔘 Чаму data…
Лінейная (аг | рэг) рэсія
7 Aug 2025, 18:39
Прэзентацыя OpenAI з параўнаннем GPT-5 супраць іншых мадэляўАдпраўляецца ў капілку маіх любімых візуаліцый
Лінейная (аг | рэг) рэсія
14 Feb 2025, 10:10
Пра эгалітарны беларускі фэйсбукЗнайшоў забаўны датасэт пра "Cross-Gender Friending Ratio". Індэкс роўны 1 значыць, што ў краіне і мужчыны і жанчыны ў сярэднім маюць аднолькавы % жанчын у сябрах. Менш аднаго -- у жанчын у сябрах большы % жанчын. Чым бліжэй да нуля тым больш гэты гендерны разрыўБеларусь на мапе ёсць анамаліяй і падобная размеркаваннем больш на Германію, чым на суседзяў. Падазраю праз тое, што ФБ сацсетка ў РБ непапулярная і аўдыторыя там спецыфічная адносна ўсяго насельніцтва
Лінейная (аг | рэг) рэсія
4 Feb 2025, 10:07
Lanced Digit Health апублікаваў вынікі маштабнага клінічнага даследавання пра AI і анкалогію — на 100.000 удзельніцДля адной групы выкарыстоўвалі AI-асістэнт пры мамаграфіі, для другой карысталася стандартнымі метадаміВынікі? На 28% больш выяўленых выпадкаў рака без істотнага росту false positives ("анкалогіі няма але дыягнастуем"). У лічбах гэта 6.4 дыягнаставаных выпадкі на 1000 шведак супраць 5.0 у кантрольнай групе.На фоне slop навін пра чарговы чат-бот, грэе мне душуThe Lancet Digital HealthScreening performance and characteristics of breast cancer detected in the Mammography Screening with Artificial Intelligence trial…The findings suggest that AI contributes to the early detection of clinically relevant breast cancer and reduces screen-reading workload without increasing false positives.
Лінейная (аг | рэг) рэсія
2 Oct 2024, 17:21edited
Сумавалі? Будзе жыццесцвярджальны, восеньскі пост. Пра карцінкіСпачатку мне было лянота пісаць пра падробку даных у даследаванні пра Альцгеймер. Адна з уплывовых папер у галіне, 2006 году, пра т.з. Aβ56, з высокай імавернасцю ўтрымлівае выдуманыя даныяПотым было лянота пісаць пра падробку даных у даследаваннях па Альцгеймеры і Паркінсоне. Адным з найбольш цытуймых навукоўцаў на планеце. Падазраюць 132 даследаванні з 1997 па 2023. Гадавы бюджэт ягонага дэпартаменту — 2.6 мільярдыПотым пабачыў навіну пра тое, што Нобелеўскі лаўрэат 2019 году, які вывучаў Альцгеймер шмат чаго, у тым ліку ракавыя хваробы, таксама фальсіфікаваў даныя. Адкліканыя ўжо 13 ягоных даследаванняў, апошняе з часопісу Cancer ResearchНу і вырашыў, што час вас парадаваць. Ведаеце, што забаўнае? Яны трапіліся праз +/- адное і тое ж — копіпасцілі адныя і тыя ж выявы з розных папер пра розныя эксперыменты,ScienceFaked Beta-Amyloid Data. What Does It Mean?Late last week came this report in Science about doctored images in a series of very influential papers on amyloid and Alzheimer’s disease. That’s attracted a lot of interest, as well it should, and as a longtime observer of the field (and onetime researcher…
Лінейная (аг | рэг) рэсія
8 Jul 2024, 08:16
Учора ў нашых суседзяў прайшлі выбары У сувязі з чым хачу падзяліцца прыкладам легендарнага прыёму ў візуалізацыі даных (першы скрыншот). А таксама парачкай больш знаёмых прыкладаў (другі і трэці). Адчуваецца нешта братэрскае. Стагоддзі ў адной дзяржаве
Лінейная (аг | рэг) рэсія
30 Jun 2024, 15:05
Цікавае пра грошы і бяздомныхУ Дэнверы адной групе бяздомных год выплочвалі 1.000$ у месяц, другой — адной сумай накінулі 6.500$ са старту і кожны месяц выплочвалі па 500$ дадатковыхКантрольнай групе выплочвалі па 50$ у месяц. Думаю, вырашылі што хоць нейкая сума патрэбная, каб яны не разбегліся за год эксперыменту — потым не знойдзеш і даныя не збярэшУсе 806 чалавек без ментальных захворванняўПраз год ~60% з першай групы знайшлі жытло, ~60% з другой і ў трэцяй групе таксама ~60% знайшлі сабе жытлоЗ аднаго боку, я глянуў мясцовы арэндны рынак і там толькі 16% прапаноў ніжэй 1000$/месяц. Ну і "я ўдзельнічаю ў даследаванні" не самая пераканаўчая крыніца заробку для лэндлордаў. З іншага боку, 12 штук — гэта даволі шмат, я б чакаў хоць нейкага пазітыўнага эфекту
Лінейная (аг | рэг) рэсія
26 May 2024, 07:54edited
Добрай раніцы. Распавяду смешнаеЗа апошні пару тыдняў было апублікавана тры гучныя мета-аналізы: пра лячэнне дэпрэсіі грыбамі, пра эксперыменты з трывожным разладам і лячэнне дэпрэсіі карыпразінамШто аб’ядноўвае гэтыя даследаванні? Яны ўсе зрабілі адную і тую ж статыстычную памылку: пераблыталі стандартную памылку са стандрартнай дэвіяцыяй. Што гэта значыць распавядаць не буду, гэта нудна. Але распавяду, да чаго гэта прывялоА прывяло гэта да таго, што эфекты, якія яны знайшлі, была ў разы завышаныя: у паперы пра эфектыўнасць грыбоў на ~500%, у паперы пра турботу на ~300% і ў паперы пра дэпрэсію і карыпразін на ~2000%Яшчэ раз: за ~2 тыдні выходзіць 3 даследаванні з элементарнай статыстычнай памылкай, якія прапускаюць і аўтары і рэв’юверы, але якія за пару дзён знаходзяць у твітары (тут ці тут)Так і жывемThe BMJEfficacy of psilocybin for treating symptoms of depression: systematic review and meta-analysisObjective To determine the efficacy of psilocybin as an antidepressant compared with placebo or non-psychoactive drugs. Design Systematic review and meta-analysis. Data sources Five electronic databases of published literature (Cochrane Central Register…
Лінейная (аг | рэг) рэсія
15 May 2024, 12:49
Люблю патэрны ў даных пра якія нічога не ведаю. Трэніруе інтуіцыюНапрыклад колькасць серыйных забойцаў у ЗША. У 80-ыя быў 7-14разовы ўсплёск, адносна 1950-ых ці 2010-ыхЧаму так у мяне не было ідэй, таму сабраў гіпотэзы ад людзей, якія у гэтым разбіраюцца:Пра рост: 1. Будаўніцтва аўтамагістраляў спросціла перасоўванне і зрабіла скаладней звязаць забойствы праз адлегласць. Магло незаўважна набіраць тэмп і да 60ых 2. Разам з тым, развіццё крыміналістыкі дапамагло гэта заўважыць, канцэптуалізаваць "серыйных забойцаў" як феномен 3. Распаўсюд ТБ і масмедыя агулам прасунуў серыйных забойцаў у навінавы авангард. Сыходзячы з дапушчэння, што ім гэта падабалася, маем дадатковы стымул 4. Свінец. На другім графіку бачым пік канцэнтрацыі свінца ў крыві амерыканцаў ў 80-ыя. Ёсць даныя пра моцную карэляцыю паміж атрчуваннем свінцом у дзяцінстве і схільнасцю да гвалтуПра падзенне: 1. Яшчэ большае
Лінейная (аг | рэг) рэсія
10 May 2024, 07:12
Мой любімы падкасцер, Эндрю Губерман Распавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120% Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? Трымайцеся Правільны
Лінейная (аг | рэг) рэсія
9 May 2024, 16:13edited
Мой любімы падкасцер, Эндрю ГуберманРаспавёў тут, што шанец жанчыны зацяжарыць, калі спрабаваць, роўны 20% у месяц. І таму калі спрабаваць паўгады — зацяжарыш з шанцам 120%Як вам, жанчыны, жывецца ў сусвеце, дзе шанцы перавышаюць 100%? ТрымайцесяПравільны адказ дарэч 1 - 0.8^6 = ~74%
Лінейная (аг | рэг) рэсія
3 May 2024, 08:10edited
Платформа interviewing.io правяла эксперымент, каб высветліць, наколькі тэхнічныя рэкрутары у ІТ здольныя ацэньваць кандыдатаў76 рэкрутараў, 30 рэзюме на кожнага, 2.200 ацэнак у суме. Некаторых кандыдатаў ацэньвала некалькі рэкрутараўВысновы:1. Рэкрутары ацэньвалі імавернасць таго, што кандыдат пройдзе тэхнічнае інтэрв'ю на платформе. З тых, каму яны далі 0-5% шанец, 47% паспяхова прайшлі інтэрв'ю. А з тых, каму яны далі 95-100% шанец, 64% прайшлі інтэрв'ю. Кажучы проста, якую б імавернасць яны не паставілі, шанец прайсці інтэрв'ю быў каля 50% (лінія на графіку ляжыць амаль гарызантальна)2. Для тых кандыдатаў, якіх ацэньвалі больш за аднаго рэкрутара, сярэдняя розніца паміж ацэнкамі складала 41 працэнтны пунктГэта не першае падобнае даследаванне і тычыцца не толькі ІТЁсць такая кніга, Bullshit jobs. Напісаная яна ўльтралевым антраполагам і чытаць яе натуральна немагчыма. Але
Лінейная (аг | рэг) рэсія
1 May 2024, 08:12
Пра што сёння пісаць як не пра рынак працыГод таму я распавядаў, што ў Швецыі IQ, замераны ў арміі, даволі лінейна прадказвае заробак у 34-45 год: чым вышэй IQ, тым больш заробак пазней у жыцціНядаўна гэты вынік паспяхова паўтарылі ў Фінляндыі і Нарвегіі (каля 450.000 чалавек для кожнай краіны). Прачытаем графікі разам на прыкладзе Фінляндыі: калі ў вас медыянны IQ (0 па вертыкалі), у вас медыянны заробак (50% па гарызанталі); Калі IQ у вас вышэй, чым у ~85% насельніцтва (1 стандартная дэвіяцыя па вертыкалі), вы ўваходзіце ў топ ~5% па заробку (95% па гарызанталі). І г.д.Аўтары кажуць, што варыяцыя IQ у вышэйшых працэнтылях менш, чым у ніжэйшых. Кажучы проста, сярод тых, хто зарабляе мала, хапае людзей з высокім IQ. Людзей з нізкім IQ сярод ультразараблятараў заўважна меншТаму калі любіце паплакацца, што былі надзвычай разумным дзіцёнкам, але лёс абыйшоўся з вамі несправядліва —
Лінейная (аг | рэг) рэсія
27 Apr 2024, 09:29edited
Назіраю за цікавым срачам дыскусіяй пра ўкраінскую мову і метадалогіюНа днях выйшаў артыкул "Першокласники Києва не розуміють 40% почутого на уроках, бо майже не знають української". Метадалогію даследавання раскрытыкавалі (напрыклад тут), аўтар паспрабаваў адбіцца (напрыклад тут)Сутнасць даследавання:1. Памералі слоўнікавы запас украінскай. Там шматступенная працэдура, але актыўны запас вымяраецца так: паказваюць прадмет, просяць яго назваць, замяраюць % адказаў украінскай ("стеля" vs "потолок") 2. Распавялі дзецям гісторыю 3. Паразмаўлялі з дзецьмі пра яе і замералі, % які дзеці зразумелі (уяўляю, што можна вельмі па-рознаму гэта замераць) 4. Памералі карэляцыі паміж, напрыклад, актыўным слоўнікавым запасам і % зразумелагаСутнасць спрэчкі:1. У выбарцы 34 дзіцёнкі. Аўтар адказвае, што яны не ўсё расшыфравалі і будзе 60. Margin of error 13-17%, што шмат, але не робіць аналіз
Лінейная (аг | рэг) рэсія
24 Apr 2024, 13:31edited
На мінулым тыдні выйшаў артыкул, які ўзбудзіў некалькіх маіх знаёмых і навуковую супольнасць агулам12 - 5 тысяч год таму 7 розных папуляцый на планеце незалежна перайшлі ад качэўніцтва і збіральніцтва да сельскай гаспадаркі. Мы дрэнна разумеем чаму. Аўтар артыкулу сцвярджае, што вінаваты ў гэтым ішапланецяне пазаземныя сілыАргумент будуецца ад таго, што існуюць аседлыя плямёны без сельскай гаспадаркі. Іх аб'ядноўвае сезоннасць асноўнай крыніцы калорый. Напрыклад, патэрны міграцыі рыбы: ловім, спажываем, рэшту сушым/солім/вэндзім, перажываем год да наступнай міграцыі, нікуды не рухаемся. А ад аседлага ладу жыцця да сельскай гаспадаркі рукой падацьШто магло такога здарыцца 10-12 тысяч год таму, каб у розных рэгіёнах планеты ўзнікла патрэба захоўваць ежу? Адказ аўтара ў тым, што пасля апошняга ледніковага перыяду павялічылася сезоннасць клімату ў межах 30-40 градусаў шыраты. У гэтага
Лінейная (аг | рэг) рэсія
17 Apr 2024, 15:50
Апошнія гады McKinsey рэгулярна публікуе даследаванні пра тое, як diversity паляпшае фінансавыя паказчыкі кампанійУ адным з іх, яны памералі ступень этнічнай разнастайнасці кіраўніцтва кампаній, узялі найбольш разнастайныя 25%, найменш разнастайныя 25%, параўналі іх і прыйшлі да высновы, што "Diversity Wins"Народ спрабаваў атрымаць даныя, каб пераправерыць аналіз, але McKinsey даныя публікаваць адмовіліся і нават не назвалі фірмы, якія ў аналіз трапіліУ адказ гэтыя рабяты сабралі свой датасэт, дзе ёсць інфармацыя па кожнай з 500 кампаній з S&P500 і паўтарылі аналіз McKinseyВысновы? Да ладна, нібыты вы першы дзень мой канал чытаеце — нічога паўтарыць не атрымалася, канешне ж. Усе метрыкі статыстычна нязначныя, а адзіная значная, рост вырукчкі, наадварот лепей у найменш этнічна разнастайных 25%Класіка класічная, нефільтраваная
Лінейная (аг | рэг) рэсія
15 Apr 2024, 10:57edited
Накацілі панядзелкавую каву?Тады паразмаўляем пра яе (каву) і ментальнае здароўе. Дакладней, пра даследаванне, якое спрабавалі рэкламаваць у твітары месяц таму і чаму прыйшлося рэкламу выдаліцьЗрабілі наступнае: узялі 150 тысяч брытанцаў, задавалі ім пытанні пра тое, колькі і якой кавы яны спажываюць, аналагічна апытвалі пра ментальнае здароўе і потым будавалі графік (гл. скрыншот). З якога зрабілі выснову, што трэба рэкамендаваць шырокай публіцы піць 2-3 кубкі кавы ў дзень. Бо на графіках пабачылі т.з. J-крывую: у тых, хто не п'е каву і ў тых, хто п'еш больш чым 2-3 кубкі вышэйшая рызыка мець праблемы з менталачкай"Карэляцыя не роўная прычынна-следчай сувязі", "self-selection bias", "не эксперымент а даныя назірання!" — гэта думкі, якія павінныя з'яўляцца пасля прачытання папярэдняга абзацу. Натуральна, частка людзей не п'е каву праз праблемы са здароўем, у тым ліку ментальным —
Лінейная (аг | рэг) рэсія
29 Mar 2024, 10:52
https://t.me/LeoCapitalism/153Згодны з Львом, што кнігі Канемана трэба чытаць асцярожнаПраз тое, што ў іх шмат спасылак на даследаванні, якія правалілі рэплікацыю. Нагадваю, што рэплікацыя — гэта калі бяруць (звычайна) большую выбарку, пратакол арыгінальнага даследавання і спрабуюць праверыць, ці рэплікуюцца вынікі. Жывем мы ў эпоху "крызіса рэплікацыі", тобок ведаем, што большасць статыстычных даследаванняў не рэплікуеццаКанеман быў адной з найбуйнейшых ахвяр гэтай крызы. Ён і priming. Гэта ідэя, што ледзь заўважнымі сігналамі асяроддзя можна выклікаць устойлівыя змены ў паводзінах. Напрыклад даць людзям прачытаць тэкст, дзе будзе шмат словаў, якія асацыююцца з маладосцю і тым самым прымусіць людзей хутчэй крочыцьУ сваёй кнізе "Thinking Fast and Slow" ён так апісвае даследаванні пра праймінг:Недавер — не варыянт. Вынікі не надуманыя і не статыстычная выпадковасць. У вас нямаTelegramЛьвиный оскал капитализмаЕщё одна большая утрата 2024го – сегодня умер Даниэль Канеман. Если меня спросить какая книга больше всего повлияла на моё мировосприятие, то я безусловно отвечу «Думай медленно решай быстро» которую Канеман написал по итогам его исследований с соавтором…
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
