gram news
Макс Шчур channel avatar

Макс Шчур

@maximscur

Паэт, будыст, ляўрэат Гедройця

ProjectsBE

87subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Макс Шчур

    22 Sept, 09:40

    forwarded from @rozummedia

    Беларускія кнігі — у Любліне!25–27 верасьня сустракаемся на Lubelskie Targi Książki. Кнігі беларускіх выдавецтваў шукайце на стэндзе Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў.📍 Targi Lublin, Hala C, стэнд № 43А ў суботу, 26 верасьня, запрашаем на дзьве сустрэчы:🕓 16:00 — Дар’я Рак Прэзэнтацыя кнігі «Я/МЫ — Эміграцыя» 📍 Scena Parter🕔 17:00 — Антон Бяляеў Прэзэнтацыя кнігі «Як я правёў гэтае лета» 📍 Scena AntresolaЧакаем у Любліне. Да сустрэчы!
  • Макс Шчур

    21 Sept, 12:28

    forwarded from @dw_belarus

    Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме - у Любанскім раёне БеларусіПісьменніцу, журналістку і перакладчыцу Святлану Курс, вядомую пад псеўданімам Ева Вежнавец, пахавалі побач з месцам, дзе яна нарадзілася. Яе магіла знаходзіцца на вясковых могілках у Баянічах, побач з вёскай Загалле Любанскага раёну. Пісьменніцу пахавалі побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці "Па што ідзеш, воўча?", піша "Наша ніва".54-гадовая выбітная пісьменніца памерла 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай. Згодна з яе воляй, цела было крэміравана. Фота магілы Святланы Курс ў Беларусі размясціў у сацсетках экс-кіраўнік фонда BySol Андрэй Стрыжак.@dw_belarus
  • Макс Шчур

    21 Sept, 08:28

    forwarded from @prarviemsia

    Глузд часьцей спрабуе разьвязаць праблему, нешта дадаючы, хаця часам лепшае выйсьце – прыбраць лішняе.Навукоўцы спраўдзілі гэта на простым экспэрымэнце зь Lego. (https://www.nature.com/articles/s41586-021-03380-y) Удзельнікам далі пляцхорму, якая трымалася на адным кубіку, і папрасілі зрабіць канструкцыю ўстойлівай настолькі, каб зьверху можна было пакласьці сапраўдную цагліну.За правільнае рашэньне плацілі $1, але за кожную дабаўленую дэталь адымалі па 10 цэнтаў. Бальшыня ўдзельнікаў проста дадавалі яшчэ некалькі кубікаў і атрымлівалі 70 цэнтаў.Хаця разьвязаньне было прасцейшым выгаднейшым: прыбраць адзіны кубік, які рабіў канструкцыю няўстойлівай.Гэты эфэкт працуе і ў жыцьці. Замест таго каб скарачаць, мы часцей дадаем: яшчэ адну сустрэчу, яшчэ адзін пункт у меню, яшчэ адну рэч у кватэру, яшчэ адну прыладу ў працоўны працэс. Хаця маглі б не дадаць новае, а прыбраць тое, што
  • Макс Шчур

    20 Sept, 18:59

    forwarded from @racyja

    Школа ў Наваградку стала насіць імя Язэпа ДраздовічаЗ Наваградкам Язэпа Драздовіча звязвае навукова-творчая экспедыцыя, выкладанне ў Наваградскай Беларускай гімназіі ў перыяд з 1927-1929 гг., а таксама яго графічныя працы горада.Больш на: https://racyja.com/by/kultura/skola-u-navahradku-stala-nasic-imja-jazepa-drazdovica/
  • Макс Шчур

    20 Sept, 16:05

    Памятаю, які быў шчасьлівы, калі мог некалькі гадоў жыць у Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам, які быў і застаецца для мяне сымбалем свабоды. Дзякую ўсім, хто спрычыніўся тады да спраўджаньня маёй дзіцячай мары — і мары многіх нацыянальна-сьвядомых беларусаў ХІХ-ХХ стагодзьдзя.
  • Макс Шчур

    20 Sept, 15:59

    forwarded from @statkevichm

    ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Прыйшоў час, калі на самым высокім заканадаўчым узроўні разглядаюцца пытаньні зацьвярджэньня гістарычна-нацыянальных сымбаляў беларускага народу — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» у якасьці дзяржаўных сымбаляў беларускай дзяржавы. Пытаньні, як тут ужо казалася, вельмі важныя, складаныя і заблытаныя як палітыкамі, гэтак і навукоўцамі. Склалася так, што мы цяжка і доўга ішлі да ўсьведамленьня неабходнасьці зрабіць менавіта гэта. Ня буду называць прычыны, зь якіх тое не было зроблена раней. Можна толькі сказаць, што ў мінулым была і нерашучасьць у доказах з боку навукоўцаў, зьвязаная, відаць, з палітыканствам, непрыманьнем некаторымі коламі рэальных гістарычных і нацыянальных асаблівасьцяў нашага народу. Я ў свой час даволі падрабязна вывучаў гэтую праблему. Уважліва пазнаёміўся з высновамі і
  • Макс Шчур

    20 Sept, 15:59

    forwarded from @statkevichm

    ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў нашай краіны старадаўні герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Чалавека, які сваім выступам здолеў пераламіць настроі большасці дэпутатаў на карысць гэтага рашэння, звалі Георгій Станіслававіч Таразевіч. Я асабіста добра ведаў яго і хацеў бы распавесці пра гэту выбітную, але незаслужана забытую асобу. Нарадзіўся Георгій Таразевіч ў 1937 годзе ў сучасным Мядзельскім раёне. Працаваў старшынём Мінскага гарвыканкама, быў старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і на гэтай пасадзе стаў адзіным з кіраўнікоў рэспублікі, які сказаў народу праўду пра тое, што, насамрэч, адбылося 26 красавіка 1986 года ў Чарнобылі. Быў намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Быў даверанай асобай Гарбачова. У гэтай якасці быў накіраваны у Вільнюс, каб вывучыць сітуацыю, якая склалася
  • Макс Шчур

    18 Sept, 07:46

    forwarded from @radiosvaboda

    «Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро»Вялікая размова з вызваленым з-за кратаў Алесем Чумаковым, ўдзельнікам гурта «Стары Ольса»: https://smarturl.click/Jk6kzD«У маёй справе так і было напісана – альбом беларускіх народных песень. На судзе мы іх нават паслухалі. Я там балдзеў трохі.А пракурорша такая кажа, што пазнаёмілася з матэрыяламі альбома Алеся Чумакова і нічога цікавага там не знайшла. Мяне так абурыла гэта. Я ўсё жыцьцё паклаў, каб навучыцца іграць такую музыку якасна. А яны нічога цікавага не знайшлі, нічога сабе».Гусьляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасьня. У сваім першым інтэрвію пасьля вызваленьня ён расказаў, як на судзе слухаў уласныя песьні і як вымушана калядаваў у Калядзічах
  • Макс Шчур

    18 Sept, 07:45

    forwarded from @christianvision

    Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песеньПраваслаўны вернік, палітвязень і музыка Алесь Чумакоў даў інтэрв’ю «Радыё Свабода» пасля вызвалення. Ён расказаў, што спяваў сукамернікам у Калядзічах калядныя песні розных народаў у беларускіх перакладах і нават зладзіў віктарыну: слухачы павінны былі адгадаць, з якой краіны паходзіць кожная песня. «Голас дрыжэў страшэнна, але нешта было», — узгадвае музыка.Праз некалькі месяцаў песні Чумакова загучалі ўжо на судзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён граў беларускую народную музыку і такім чынам нібыта «гуртаваў пратэставае ядро». У матэрыялах справы асобна згадваўся альбом з 11 беларускіх народных песень, які ўключылі падчас судовага пасяджэння. У выніку Чумакова асудзілі на два гады калоніі паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».Пасля вызвалення музыка плануе выдаць як гэты
  • Макс Шчур

    18 Sept, 07:44

    forwarded from @viasna96

    💔 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратаміКожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі.Расказваем пра шэсць палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі:Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме.Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму,
  • Макс Шчур

    17 Sept, 11:13

    forwarded from @radiosvaboda

    17 верасьня 1912 нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі.Ён калісьці сядзеў на "Валадарцы" — у 1932 годзе яго арыштавалі пасля нелегальнага пераходу савецка-польскай мяжы.“У камеры быў адзін, падсадзілі правакатара — даў яму ў вуха. Пасля Танка вызвалілі і адправілі назад у Заходнюю Беларусь. Пашанцавала, што рана пайшоў. Праз пару год такіх проста расстрэльвалі".20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка: https://smarturl.click/4kLvY
  • Макс Шчур

    17 Sept, 09:21

    forwarded from @movananovauro

    Поль ЭлюарПераклад: Макс ШчурУ школьным сшытку сваім На парце, на дрэвах, на Сумётах сьнегу й пяску Выводжу тваё імяНа ўсіх бачынах зь пісьмом, На кожнае безь пісьма, На попеле й камяні Выводжу тваё імяНа золаце абразоў, На зброі ваярскай, на Кароне былых князёў Выводжу тваё імя
  • Макс Шчур

    17 Sept, 09:21

    Дарагі мне пераклад. Цікава, што першапачаткова верш быў прысьвечаны Элюаравай каханцы на мянушку Нуш, і апошняе слова мелася быць "Нуш", а не "Свабода". Вось так, бывае, аўтары самі не здагадваюцца, што напісалі, і час падкарэктоўвае іхныя творы. Дзякуй тым, хто падзяліўся.
  • Макс Шчур

    16 Sept, 16:28

    forwarded from @prarviemsia

    АЛЕСЬ НА ВОЛІ! Як пісаў Купала: Гусьлям, княжа, ня пішуць законаў. ЖЫВЕ!
  • Макс Шчур

    16 Sept, 10:57

    forwarded from @belsat

    На волю выйшаў перакладчык і выдавец Зміцер КоласЗміцер Колас – перакладчык з французскай мовы, літаратуразнаўца і заснавальнік аднайменнага выдавецтва. Ён пераклаў на беларускую творы Камю, Сартра, Іанеска і іншых сусветных аўтараў.У лютым 2026 году Коласа затрымалі падчас хвалі ператрусаў у выдаўцоў і кніганошаў.
  • Макс Шчур

    16 Sept, 09:54

    forwarded from @viasna96

    Сярод вызваленых Алесь ЧумакоўАлесь Чумакоў — музыка, майстар па вырабе гусляў. З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса", выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты.Быў затрыманы ў пачатку снежня 2025 года. Пра ягоны далейшы лёс нічога не было вядома.
  • Макс Шчур

    16 Sept, 09:49

    Сярод вызваленых і Алесь Чумакоў! Ура!
  • Макс Шчур

    15 Sept, 08:39

    forwarded from @radiosvaboda

    «Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргентыне: https://smarturl.click/Dk30bz«Тут усё вельмі прыязна, лагодна, з усьмешкамі, з падтрымкай. Ніколі жанчын тут ня будуць пужаць. Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей, наколькі шчыра гэта выражаюць, не шкадуючы ні слоў, ні выразу твару»Расказваем гісторыю беларускі, якая пераехала ў Аргентыну жыць і нарадзіла там дачку. Яна распавяла нам, чым адметнае вядзеньне цяжарнасьці і роды ў гэтай краіне.
  • Макс Шчур

    14 Sept, 08:10

    Гісторыя, зь якой пачынаецца мой раман 'Там, дзе нас няма' https://nashaniva.com/359614
    Наша НіваУ дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыстаРоўна 30 гадоў таму, 11 чэрвеня 1996 года, былы сілавік з Ратамкі Аляксандр Зюлькоў наважыўся на дзікі ўчынак
  • Макс Шчур

    14 Sept, 05:57

    forwarded from @belaveshkin

    Трэба зразумець, што выпадковы чалавек у палітыцы — не абавязкова дрэнны, а ў пэўным сэнсе нават адзін з самых дэмакратычных варыянтаў. Праблема выбараў у тым, што яны ствараюць перавагу людзям, якія самі імкнуцца да ўлады: яны больш амбіцыйныя, больш вядомыя, маюць больш рэсурсаў і гатовыя доўга змагацца за палітычную пазіцыю. Так паступова фармуецца палітычны клас.Менавіта таму старажытныя афіняне шырока выкарыстоўвалі жрэбій для размеркавання дзяржаўных пасад. Ідэя была не ў тым, што выпадковы чалавек абавязкова лепшы кіраўнік. Ідэя была ў іншым: жрэбій не дазваляе самай амбіцыйнай частцы грамадства манапалізаваць уладу і дае звычайным грамадзянам роўны шанец удзельнічаць у кіраванні.Там, дзе патрэбныя спецыяльныя навыкі, афіняне маглі выкарыстоўваць выбары — напрыклад, для военачальнікаў. Але там, дзе галоўным было прадстаўніцтва грамадзян, жрэбій лічыўся больш дэмакратычным
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot