Latest posts

Менскі ўрбаністычны
18 May, 13:24
Паесці ў Менску: сэнсы гастранамічнага павароту ў сталіцыУ апошнія гады Менск перажывае свайго кшталту паварот да ежы: пра яе больш пішуць, аб ёй размаўляюць, у гарадской прасторы з’яўляецца больш разнастайных ядальняў. Чым гэта выклікана і што гэта значыць? Дзе тут транслакальны трэнд, а ў чым мясцовая спецыфіка?Правялі даследаванне — вынікі чытайце ў новым артыкуле.
Менскі ўрбаністычны
2 Apr, 09:05
Што змянілася ў беларускім горадабудаўніцтве і архітэктурнай сферы за першую палову 2020-ых?Беларускія гарады ў 2020-х працягваюць разбудоўвацца і расці. Аднак у працэсах планавання, дызайну і ўласна будаўніцтва адбываюцца змены. Змяняюцца рэферэнсы пры дызайне новых фасадаў, дарожак у парку і дзіцячых пляцовак; тое ж тычыцца матэрыяльнага забеспячэння іх будаўніцтва; у сферы з’яўляюцца новыя прафесіі.З дапамогай экспертаў і экспертак-інсайдараў у новым артыкуле аналізуем тэндэнцыі ў менскай будаўнічай сферы ў маштабах ад мікрараёнаў да элементаў добраўпарадкавання.А якія змены ў гарадскім будаўніцтве Менска вы заўважаце апошнія гады? Пішыце ў каментарах👇
Менскі ўрбаністычны
18 Dec 2025, 20:30edited
«Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?»Гэтае пытанне абмяркоўваем у чацвёртым выпуску падкаста «Як тут як там»🚃Гутарка пра тое, як у Беларусі склаўся крызіс архітэктурнай рэстаўрацыі і што з гэтым можна рабіць. У выпуску спецыяліст_кі па гісторыі архітэктуры, культурнай спадчыне і рэстаўрацыі абмяркоўваюць:- Чаму ў Беларусі амаль няма ўстойлівых адукацыйных праграм па рэстаўрацыі - Як сталася, што яскравыя менскія прыклады мадэрнізму 1970-х аднаўляюць «рамонтамі» - Як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» стварылі яскравыя прыклады беларуская рэстаўрацыі - Чаму без «жывых супольнасцяў» спадчыны архітэктурная памяць можа проста не дажыць да будучыні🎧Паслухаць выпуск можна тутА ці ведаеце вы цікавыя рэстаўрацыйныя праекты ў Беларусі? Пішыце ў каментарах👇
Менскі ўрбаністычны
15 Dec 2025, 16:38
Насустрач пластыку: як Менск пазбаўляўся адных шыльдаў і абрастаў іншыміВобраз Менска як горада з савецкай паштоўкі, і без таго крохкі, разбураецца яшчэ лягчэй, калі звярнуць увагу на шыльды і вонкавую рэкламу ў ім.Гэта той аспект гарадской прасторы, дзе гісторыя, асабліва савецкі яе перыяд, была грунтоўна дэмантаваная ў літаральным сэнсе. Праўда, разнастайнасць і дэрэгуляцыя, якія прыйшлі на змену стандартам, не заўсёды ўпрыгожваюць горад.Чаму так атрымалася і як сфарміраваўся сённяшні ландшафт інфармацыйных вонкавых паверхняў у Менску, чытайце ў новым артыкуле.
Менскі ўрбаністычны
11 Dec 2025, 12:06edited
У трэцім выпуску падкаста «Як тут як там»🚃 абмяркоўваем прамысловую спадчыну і высвятляем, якія ёсць альтэрнатывы «ржавай будучыні беларускіх гарадоў».Разам са спецыялісткамі і спецыялістам па спадчыне і гарадскім планаванні дыскутуем на гэтыя ды іншыя тэмы:- Якія каштоўнасці і чые гісторыі нясе ў сабе прамысловая спадчына? - Забастоўкі, атамныя станцыі, правы працоўных: як працаваць з супярэчлівай індустрыяльнай гісторыяй? - Культура салігорскіх шахцёраў — нематэрыяльная прамысловая спадчына? У чым яе каштоўнасць? - Прамысловыя зоны як «трэці ландшафт» ды іншыя варыянты пераасэнсавання індустрыяльнай спадчыны.🎧Паслухаць выпуск можна тутА ці ведаеце вы цікавыя прыклады працы з прамысловай забудовай? Пішыце ў каментарах👇
Менскі ўрбаністычны
4 Dec 2025, 11:26
З'явы, што сапсуюць добрыя ідэіАбмяркоўваем гэтыя і іншыя супярэчлівыя з'явы ў планаванні горадабудаўніцтве ў новым выпуску падкаста «Як тут як там» 🚃🎧Слухаць падкаст вось тутА вы ўжо паслухалі? Што вас здзівіла больш за ўсё? Пішыце ў каментарах👇
Менскі ўрбаністычны
28 Nov 2025, 13:36edited
«Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?»👆Так гучыць тэма новага выпуску падкаста «Як тут як там»🚃🎙У нязмушанай аўдыё-размове ўрбаніст, культурны антраполаг і спецыялістка па гарадскім планаванні абмяркоўваюць, чаму амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы. З выпуску вы даведаецеся:- Што такое «Эфект Більбаa» і чаму грошы не вырашаюць усё - Як турыстычны бум апошніх дзесяцігоддзяў змяніў гарады - Чаму Ле Карбюзье — «бог і д'ябал» сучаснага горадабудаўніцтва? - Як звязаны турыстычны імідж Дубая з правамі мясцовых рыб?🎧Паслухаць новы выпуск можна вось тутДзяліцеся ўражаннямі ад выпуску ў каментарах!👇
Менскі ўрбаністычны
24 Nov 2025, 13:35
Паміж адкрытасцю і кантролем: як змяняецца Менск часоў турыстычнага буму?Тое, колькі турыст_ак прыязджае ў Менск і адкуль яны, відавочна, змянілася ў апошнія гады. Пандэмія, палітычныя падзеі, змены ў міжнародных адносінах істотна паўплывалі на тое, якім чынам сталіца Беларусі ўспрымаецца і выкарыстоўваецца для турызму.Якая турыстычная ідэнтычнасць Менска ствараецца цягам апошніх гадоў?Чытайце ў новым артыкуле ў анлайн-часопісе па спасылцы.
Менскі ўрбаністычны
19 Nov 2025, 16:26
Тры прыклады панэльнай забудовыРасказваем пра тры кейсы панэльнай забудовы з розных кантэкстаў, што абмяркоўваюць нашы эксперткі ў выпуску падкаста «Панэлькі — хто каго перажыве?»🎧 Паслухаць, што яны расказваюць пра кожны з кейсаў, можна вось тутА вы ўжо паслухалі падкаст? Ці былі ў гэтых панэльных раёнах? Дзяліцеся свамі ўражаннямі ў каментарах👇
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
