Latest posts

НеЧа ЖЭп«U»
3 Sept, 19:06

НеЧа ЖЭп«U»
1 Sept, 19:00
#навіны #тэрмінова #падзея #Палац #Неназванае ============================= Палац узмацняе абарону! На зусім не суседскі крок і самалёты каля мяжы, Палац арганізаваў абарону сваёй тэрыторыі. Заўважаны СПА, снайперы і кулямёты. Рэдакцыя працягвае назіранне.
НеЧа ЖЭп«U»
1 Sept, 16:40
#навіны #тэрмінова #падзея #Палац #Неназванае ============================= Палац узмацняе абарону!На зусім не суседскі крок і самалёты каля мяжы, Палац арганізаваў абарону сваёй тэрыторыі. Заўважаны СПА, снайперы і кулямёты. Рэдакцыя працягвае назіранне. ============================= Паназіраць за самалёцікамі: праз паведамленні каналу
НеЧа ЖЭп«U»
1 Sept, 13:41
Мы атрымалі каментар ад кіраўніка Неназванага, #Victor_L13:Нейкія нла прыляцелі 🤔 Можа тыя пра якія нядаўна Пентагон файлы разсякрэціў Будзем шукаць гуманоідных чалавечкаў на мясцовасці
НеЧа ЖЭп«U»
1 Sept, 10:00
Мы атрымалі каментарыі ад кіраўніка Палаца, nanovlad:Палац не пацерпіць правакацый і гатовы адстойваць сваю незалежнасць і інтарэсы. Палац - мірнае паселішча, але гэта не значыць, што яно ня будзе адстойваць свае правы, у тым ліку вайсковымі метадамі, пасля аглашэння сітуацыі, шмат гульцоў выказалі падтрымку і гатоўнасць дапамогі
НеЧа ЖЭп«U»
1 Sept, 09:34
#Навіны #тэрмінова #Падзеі #Палац #Неназванае ============================ Неназванскія ўзброеныя сілы акружаюць і блакіруюць Палац!Сёння самалёты Неназванскіх узброеных сіл былі падняты ў паветра і дэ-факта пачалі акружэнне і блакіроўку транспартных шляхоў свайго суседа. Як лічыць Рэдакцыя, гэта сваеабразны адказ на ўзніклы ўчора канфлікт праз чыгунку Каўлун - Палац, што так і не быў вырашаны.Мы паспрабуем атрымаць каментарыі ўсі магчымых бакоў як мага хутчэй. ============================ Зацікавіцца навінамі: праз паведамленні каналу
НеЧа ЖЭп«U»
20 Aug, 07:26
forwarded from @unija_building
Рэнавацыя гандлёвых месцаў!Забудзьце пра дальнія шляхі і розныя кропкі гандлю, сустракайце Гандлёвы Цэнтр каля спаўна! Па запыце Гільдыі Капіталістаў, з дапамогай Міністэрства Інфраструктуры і каманды праекту UNIJA, новая вялізны будынак побач з перасячэннем амаль усіх шляхоў сервера. Усім вашым крамам хопіць месца і ўнікальнасці, унутры побач - усе магчымыя функцыянальныя блокі, каб не шукаць патрэбны ў самы неабходны час. Вы хаціце спытаць: а што рабіць з існуючымі крамамі, я не хачу марнаваць грошы яшчэ на адну гандлёвую ліцэнзію. Не турбуйцеся, у куфрах усіх існуючых крам былых агульных пляцовак ляжыць зусім новая і бясплатная гандлёвая ліцэнзія.Прыязджайце і размяшчайцеся ў новым усесерверным цэнтры гандлю!
НеЧа ЖЭп«U»
16 Aug, 15:55
forwarded from @verchneparyz
Парыжская рэспубліка не мае дачынення да стварэння ці існавання Парыжскай камунны. Таксама мы абвяргаем тэорыі пра працяг парыжскага крызісу любым бокам таго канфлікту, бо спадзяемся, што падзеі трохдзённага міру прывялі да ўзаемаразумення і цярплівасці адзін да аднаго. Мы не выступаем супраць існавання іншай парыжскай тэрыторыі, але будзем мужна адстойваць любыя напады на нашыя тэрыторыі, грамадзян і/ці інтарэсы рэспублікі незалежна ад таго, хто і праз якія проксі-сілы будзе на іх спакусвацца.Мы чуем вас і вельмі ўдзячны ўсеагульнай падтрымцы!
НеЧа ЖЭп«U»
16 Aug, 13:55
#Навіны #Падзеі #Парыж ============================= Новая хваля сепаратызму?Нядаўна наша рэдакцыя заўважыла будаўнічую актыўнасць на поўначы ад ПарыжуПа прыбыцці на месца, нашыя карыспандэнты пабачылі... новае паселішча?Пры падрабязным абследаванні тэрыторыі, была выяўлена сімволіка ў выглядзе сцягаў, якія вельмі нагадваюць афіцыйную сімволіку Парыжскай Рэспублікі, самі ж сцягі былі падпісаны як сцягі "Парыжскай камуны"Таксама наша рэдакцыя хоча пачуць афіцыйную пазіцыю Парыжа, і даведацца, ці не з'яўляецца гэта спробай знешніх сіл парушыць тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі ============================= Злавіць флэшбэк: праз паведамленні каналу
НеЧа ЖЭп«U»
15 Aug, 18:29
✨ Абнаўленне Java [26.1.2] ужо даступна!Падрабязней: unija.by/news/haos-u-kube
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 14:39
forwarded from @iaknp
#Навіны #Падзеі ==================== У сувязі з апошнімі падзеямі, і іх неадназначнасцю як такіх, Рада канфедэрацыі прыняла наступныя рашэнні:1: У сувязі з тым, што Бюро "ІМ.Патэнт" з'яўляецца праектам аднаго з нашых грамадзян, КНП нясе адказнасць за абарону яго ініцыятыў. таму тым, хто так ці інакш замахваюцца на дзейнасць Бюра, важна разумець што такія дзеянні могуць пацягнуць за сабой ваенны, палітычны ці эканамічны адказ з боку Канфедэрацыі, у якасці абароны сваіх грамадзян.2: Зыходзячы з першага пункта, партнёр па-за складам #СНРСЛ які раней выказаўся супраць ініцыятывы Бюра "ІМ.Патэнт", выключаецца са складу з прычыны парушэння палажэнняў №1 і №4 дамовы аб партнёрстве.Працягваем пільна сочыць за сітуацыяй. ==================== Сувязь з рэдакцыяй: праз паведамленні каналу
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 13:24
forwarded from @vesnik_snrsl
Патэнтнае бюро патрабуе ад усіх заткнуцца шляхам шантажу і дэзінфекцыі.Пасля крадзяжу рэцэптаў BelHumar'а (што яны нават не хаваюць) яны пачалі патрабаваць выдаліць негатыў пра дзейнасць сваёй арганізацыі ўзамен на кнігу.Памятайце, імпатэнты будуць шукаць любой "казус бэлі", каб заткнуць вас.А цяпер зварот да патэнтнага бюро: Калі вы працягнеце свой ціск на нас ці нашых таварышаў мы пакажам усяму серверу, чаму вам нельга давяраць.
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 13:24
⚡️Сітуацыя напальваецца⚡️
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 13:07
forwarded from @verchneparyz
Парыжская Рэспубліка афіцыйна прыпыняе ўдзельніцтва ў КНП як партнёр па-за складам, каб прымусіць канфедэрацыю растлумачыць сваю пазіцыю па аўтарскіх правах і вызначыць правамернасць пазіцыі СНРСЛ і ейных папелчнікаў адносна агульных мэт канфедэрацыі
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 13:07
⚡️Парыжская Рэспубліка ставіць перад КНП цвёрды ўльтыматум⚡️
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 12:29
forwarded from @bakavija
Зварот Прэзідэнта "Свэ" Sviston'a да міжнароднай супольнасці і народу БакавііМаё сэрца не можа стрымаць крыўды за нашую зямлю, якая стагоддзі была катаваная замежнымі прыгнятальнікамі, у момант, калі сякера інтэрнацыянальнага капіталу зноўку занесеная над галавой нашай краіны!Імпатэнцыя крэатыўнасці ў падтрымальнікаў капіталістычнага рэалізму дайшла да той ступені, што каб быць здольнымі хаця б на нешта, ім неабходная псеўдаформа маёмасці пад назвай патэнты. Хоць іхнія аматары і кажуць, што яны выкарыстоўваюцца толькі для абароны аўтараў, але гэта яшчэ адна буржуазная хлусня - не прайшло і тыдня, як імпатэнты абвясцілі права на ўладанне Бакавіяй...Пасля доўгай рэвалюцыі, якая каштавала шмат каму з нас жыцця, пасля нашых ахвяраў і пралітае крыві за волю і незалежнасць нашага народу, яны зноўку спрабуюць накінуюць сваё ярмо на бакавійскі народ!Мы, бакавійскія працоўныя, сяляне і
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 12:29
⚡️⚡️Яшчэ адны сацыялісты змагаюцца з імпатэнцыяй⚡️⚡️
НеЧа ЖЭп«U»
4 Aug, 11:15
forwarded from @im_patent
Шакуючыя навіны!⚡️ ================== Нядаўна, агентамі нашага Бюра, былі знойдзены шакуючыя матэрыялы!Кіраўнік СНРСЛ - #Belhumar (ад асобы якога нядаўна былі высунуты абвінавачанні ў бок нашай арганізацыі), быў заўважаны за крадзяжом!У знойдзенай кнізе рэцэптаў Белгумара, быў знойдзены крыху зменены, але ўсё ж арыгінальны рэцэпт дворфскага піва!Сам таго не ўсведамляючы Белгумар толькі пацвердзіў патрэбу і карыснасць нашай арганізацыі ў сферы абароны аўтарскіх правоў, і ў цэлым у паўсядзённым жыцці сервера!ВЫНІКІ рабіце САМІ⚡️ ================== Сувязь: Праз паведамленні каналу
НеЧа ЖЭп«U»
2 Aug, 19:10
forwarded from @vesnik_snrsl
СНРСЛ нагадвае: патэнтнае бюро не мае ніякага сэнсу дзеля звычайных гульцоў і будзе выкарыстоўвацца дзеля прыватызацыі і манапалізацыі дасягненняў, якія засёды былі народнай спадчынай серверу Unija.Не падавайце свае заяўкі ў бюро, не прызнавайце іхнюю дзейнасць і не дапусціце разрыву Уніі.
НеЧа ЖЭп«U»
2 Aug, 19:10
⚡️⚡️⚡️ СНРСЛ змагаецца з імпатэнцыяй ⚡️⚡️⚡️
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
