Latest posts

Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
18 Mar, 15:27edited
❗️УВАГА❗️ «Паўночнае ззянне» прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таму, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі альбо плануеце наведваць краіну, раім вам:- адпісацца ад нас - не ўзаемадзейнічаць з нашым кантэнтам: пакуль без лайкаў, рэпостаў і каментароў 😢 - прагледзець і выдаліць ранейшыя падабайкі і каментары, а таксама пачысціць чат з «Паўночным ззяннем»Што рабіць па-за сацсеткамі? - адпісацца ад нашай рассылкі па электронай пошце і выдаліць усе лісты ад «Паўночнага ззяння» (і са сметніцы таксама!) - праглядаць сайт толькі праз VPN і ў рэжыме інкогніта (не забывайце пачысціць гісторыю) - пазбыцца фізічных рэчаў, звязаных з фэстам: квіткі, лістоўкі і г.д.Калі ж вы ў бяспецы (па-за межамі Беларусі), вы можаце падтрымаць фестываль па спасылцы. Цяпер гэта асабліва важна для нас. Але яшчэ больш важная ваша бяспека.Дзякуем. Беражыце сябе 🤍 Ззя
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
26 Feb, 21:38
А вось тут можна зарэгістравацца на бясплатны анлайн-ток з Хлоэ Чжао, рэжысёркай Hamnet 5 сакавіка.Don’t thank me 😉collab.sundance.orgSpotlight Event: Channeling Grief Through Storytelling with Chloé Zhao
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
17 Dec 2025, 16:51edited
Беларускаму кіно 101 год: святкауем разам!Мы працягваем паказваць беларускае кіно, а тры гады таму на «Паўночным ззянні» з'явіўся і адмысловы Беларускі конкурс, дзе міжнароднае журы абірае найлепшыя стужкі фэсту.Больш беларускага кіно можна знайсці на VODBLISK: анлайн-кінатэатр беларускага кіно, створаны камандай «Паўночнага ззяння», які вясной 26-га года аднавіць працу. Далучайцеся да нашых сацсетак, каб не прапусціць свежыя беларускія фільмыА пакуль мы рыхтуемся, трымайце топ стужак, якія сталі найпапулярнейшымі на анлайн-платформе падчас сёлетняга сезона:1. Баця, рэж. Максім Брагінец 2. Свінгеры, рэж. Андрэй Кашперскі 3. Уліс, рэж. Мікіта Лаўрэцкі 4. Kawalerka, рэж. Андрэй Корзан 5. Перадачка, рэж. Вера ШышА якія фільмы спадабаліся вам?
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
25 Nov 2025, 14:45
Пераможцы Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння - 2025»Сёлета самыя адметныя стужкі Беларускага конкурсу абіралі кінаэкспертка і кансультантка Леэна Пасанен, а таксама сцэнарыстка і рэжысёрка Мара Тамковіч. Хто ж перамог?Пераможцам стаў фільм «Суд мёртвых» Андрэя КашперскагаВось, што кажуць журы пра фільм: «Стужка паказвае гледачам складаную і захапляльную гісторыю, падмацаваную ўражлівым майстэрствам, цэласнаю канцэпцыяй і нечаканым спалучэннем жанраў. Галоўная ўзнагарода прысуджаецца за здольнасць стварыць палітычную сатыру, якая незаўважна трансфармуецца ў фільм жахаў і вяртаецца назад»Спецыяльнай згадкай адзначаны анімацыйны фільм «Перадачка» Веры ШышКаментар журы: «Стужка – маленькі шэдэўр з цэласным наратывам, вытанчанаю тэхнікай і ўражлівым мастацкім падыходам. Найбольш важна, што гэты фільм нагадвае пра рэальнасць, якой не павінна быць. Рэальнасць, у якой чалавек
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
25 Nov 2025, 08:38
Прытаілі дух у чаканні: журы абралі пераможцаў Беларускага конкурсу!Хто адзначаны Спецыяльнай згадкай, а хто ўзяў галоўную ўзнагароду? Даведаемся прама зараз вынікі ХІ сезону «Паўночнага ззяння» ад нашых журы.Хто абіраў пераможцаў?👤 Леэна Пасанен – кінаэкспертка, кансультантка і т’ютарка, мастацкая кіраўніца кінафестывалю «Mente Locale» ў Італіі. Яна была мастацкаю кіраўніцаю і «DOK Leipzig» (Нямеччына), і фестывалю «Biografilm» (Італія), а таксама сябраю журы на некалькіх міжнародных фестах, у тым ліку «Sundance» і IDFA. Акрамя гэтага Леэна – фермерка і вытворца віна. Мае трох коней, трох сабакаў і асла.👤 Мара Тамковіч – польска-беларуская сцэнарыстка і рэжысёрка. Мара – сябра Гільдыі польскіх рэжысёраў і Беларускай незалежнай кінаакадэміі.Разам з намі Мара Тамковіч і Леэна Пасанен глядзелі фестываль, абіралі сваіх фаварытаў і цяпер гатовыя распавесці, якія фільмы і чаму
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
22 Nov 2025, 21:22
23.11: Апошні дзень фестывалю. Што паглядзець?«Перадачка» Анімацыйная казка, у якой перадачка — часам адзіны спосаб сувязі з вонкавым светам за кратамі — ажывае і самастойна ідзе ў турму да вязня.«Незабудка» Пажылая жанчына з хваробай Альцгеймера спрабуе захаваць ідэнтычнасць, але забыты дзённік раскрывае, што яна магла страціць не толькі памяць.«Механіка матэр’ялаў» Пяшчотная і балючая драма, заснаваная на рэальнасці сем’яў, разарваных вайною ва Украіне. У іх ліку і сям’я аўтара.«Амерыка начлежак» Глыбока рэалістычны партрэт падлетка, які жыве на змрочным баку «амерыканскай мары».Калі вы не ў Беларусі, для прагляду атрымайце спецыяльны доступ«Уліс» Праз пекла і назад адкрываецца краіна. Паводле раману Джэймза Джойса. (не даступна ў Беларусі і Расіі)
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
21 Nov 2025, 21:20
22.11: Што глядзець сёння?Апошнія паказы беларускай пазаконкурснай праграмы «Архіпелаг памяці» і Ukraine Mon Amour + адзін спецыяльны паказ:«Уліс» Праз пекла і назад адкрываецца краіна. Паводле раману Джэймза Джойса (не даступна ў Беларусі і Расіі)«Мёртвая дарога» Анімацыйны фільм пра чалавечую цану будаўніцтва эпохі Сталіна«Дарагія мае, пішу вам з...» Ліставанне вязняў ГУЛАГу з сем’ямі: як маленькія ўчынкі захоўваюць любоў, надзею і чалавечнасць, не зважаючы на разлуку, страх і цэнзуру«Лес» Стужка-расследаванне з доказамі злачынстваў савецкага рэжыму. Выкарыстаныя архіўныя запісы сведкак, што расказваюць пра падзеі 1930-х«Стужка часу» Фільм пра школьнае жыццё ва Украіне, якое працягваецца нягледзячы на вайну. Імкненне вучыцца нават пад сталаю пагрозаю (спецыяльны доступ для беларусаў замежжа)
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
20 Nov 2025, 21:02
21.11: Апошняя магчамасць пабачыць сённяшнія фільмыБеларускаі конкурс, заяўка ад Эстоніі на «Оскар-2026» і спецыяльная праграма «Нязломнасць»:«Kawalerka» Пара, у якой кожны страціў усё падчас эміграцыі, дзеліць адну кавалерку. Не ў змозе пабудаваць новае жыццё, Андрэй і Вольга жывуць успамінамі.«Свінгеры» Драмедзі-серыял пра тое, як няпроста людзям сярэдняга веку стаць лепшай версіяй сябе — свінгерамі.«Самакруткі» Ахутаная клубамі вэйпу хроніка жыцця таллінскіх гастлера. Фільм-капсула часу Талліну 2020-х і заяўка Эстоніі на «Оскар-2026».«Хаос і цішыня» Музыкі Жан і Гэлена рыхтуюцца да бацькоўства сярод няўпэўненасці ў працы, але сутыкаюцца з загадкавым нервовым зрывам арэндадаўцы.Калі вы не ў Беларусі, атрымаце спецыяльны доступ, калі яшчэ не🎞 Online, 00:00 - 23:59 па Беларусі 💻 Зарэгістравацца для прагляду
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
19 Nov 2025, 21:09
20.11: Кіно ў Таліне і анлайн14:15 «Пад шэрым небам» + Q&A з рэжысёркай Марай Тамковіч16:10 «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» + Q&A з аператарам фільма Сяргеем Кавалёвым📌 Baltic Film, Media and Arts Institute – SuperNova cinema, Талін 🎟 Уваход вольныАнлайн:«Механіка матэр’ялаў» Пяшчотная і балючая драма, заснаваная на рэальнасці сем’яў, разарваных вайною ва Украіне. У іх ліку і сям’я аўтара.«Роды: боль і радасць» (апошні паказ) Фільм пра права жанчыны вярнуць сабе кантроль над самым старажытным і асабістым жыццёвым працэсам – нараджэннем дзіцяці.
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
18 Nov 2025, 21:13
19.11: Праграма ў Таліне і расклад анлайнуПрыходзьце на нашую дыскусію ў Таліне:«Як беларускія фільммэйкеры адкрываюць свет: Гісторыі выпрабаванняў і поспехаў» ⏳18:00 📌 Беларускi дом у Эстоніі, Талін 🎟 Уваход вольныА таксама не забывайцеся на анлайн-частку:«Баця» (апошні паказ) Бацька і сын прыязджаюць вудзіць рыбу. Сімвалічная драма пра няўмольную плынь часу.«Незабудка» Пажылая жанчына з хваробай Альцгеймера спрабуе захаваць сваю ідэнтычнасць, але забыты дзённік раскрывае, што яна магла страціць не толькі памяць.«Мой дзядзька Енс» (апошні паказ) Гісторыя Акама і яго дзядзькі Хадара: кранальнае і смешнае разважанне пра страчаныя сямейныя сувязі, культурную ідэнтычнасць і асабістыя межы. каб паглядзець па-за Беларуссю, атрымайце спецыяльны доступ, калі яшчэ не
Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
17 Nov 2025, 21:03
18.11: Твой спіс фільмаў на сённяГэта апошні шанец паглядзець некаторыя з гэтых дзвюх стужак Беларускага конкурсу і фільма з Міжнароднай праграмы:«Заўтра вы мяне тут не ўбачыце» (апошні паказ) Гісторыя мараў, што нараджаліся са штодзённых паездак трамваем па горадзе, заснаваная на дзённіках і галасавых паведамленнях гераіні.«Перадачка» Анімацыйная казка, у якой перадачка — часам адзіны спосаб сувязі з вонкавым светам за кратамі — ажывае і самастойна ідзе ў турму да вязня.«Ільвіца» (апошні паказ) Эмацыйнае разважанне пра мацярынскую любоў і тонкую мяжу паміж абаронаю ды залежнасцю. каб паглядзець па-за Беларуссю, атрымайце спецыяльны доступ, калі яшчэ не🎞 Online, 00:00 - 23:59 па Беларусі 💻 Зарэгістравацца для прагляду 📌 Поўны расклад анлайн-праграмы тутПрыемнага прагляду!
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
