gram news
Віртуальны Універсітэт channel avatar

Віртуальны Універсітэт

@online_university_live

💻 АДУКАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА 💻 Бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў!

ProjectsBE

153subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Віртуальны Універсітэт

    7 Sept, 16:21

    Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту”!Каб заявіць сваю тэму ў праграму новага сезону Віртуальнага Універсітэту – запоўніце да 24 верасня форму заяўкі.ФОРМАРазынкай гэтага сезона стане фармат 10 выкладчыкаў – 10 цікавых заняткаў.Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў нашага Універсітэту – напішыце па адрасе virtualnylive@gmail.com і мы разам узгоднім, як можа гучаць прапанаваная вамі тэма.Запрашаем!#віртуальныуніверсітэт #onlineuniversity
  • Віртуальны Універсітэт

    15 Apr, 18:05

    Сябры і сяброўкі, дзелімся з вамі запісам лекцыі курса «Здаровае харчаванне без стрэсу», які ўжо даступны для прагляду.Пасля прагляду гэтай лекцыі вы даведаецеся як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень.А таксама вы будзеце разумець, як складаць рацыён , распазнаваць сігналы цела і паступова ўводзіць карысныя змены, у тым ліку праз практыку ўважлівага харчавання (mindful eating).Знайсці лекцыю можна па спасылцы.#віртуальныуніверсітэт #onlineuniversity
  • Віртуальны Універсітэт

    3 Apr, 17:44edited

    Сябры і сяброўкі, запіс лекцыі „Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці” ужо даступны на нашым YouTube-канале - далучайцеся да прагляду і адкрывайце гісторыю Беларусі праз мову і культуру.На гэтым занятку мы спрабавалі разам разабрацца у дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі - гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.#віртуальныуніверсітэт #onlineuniversity
  • Віртуальны Універсітэт

    22 Mar, 13:32

    Сябры і сяброўкі, мы радыя прадставіць вам запіс лекцыі Віртуальнага Універсітэта “Культура памяці пра Халакост”, прысвечаную ўшанаванню памяці мілёнаў габрэў, забітых у тыя жахлівыя часы.Падчас прагляду вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.Вы зразумееце, што часам памяць можа быць нябачнай у гарадской прасторы, але пры гэтым мець свае месца.Культура памяці пра Халакост#ВіртуальныУніверсітэт #universityonline
    10421Open in Telegram
  • Віртуальны Універсітэт

    13 Mar, 15:32

    Мы працягваем знаёміць вас з нашым жыццёва важным курсам «Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?».На нашым YouTube-канале ўжо даступны запіс трэцяй (апошняй) лекцыі курса. У ёй гаворка ідзе пра практычныя крокі па рыхтаванні сябе і сваіх блізкіх да самых нечаканых крызісных сітуацыяў.Больш падрабязна пра крызісныя сітуацыі можна даведацца, прагледзеўшы ўвесь курс.«Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?» 1 лекцыя«Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?» 2 лекцыя«Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?» 3 лекцыя#віртуальныуніверсітэт
  • Віртуальны Універсітэт

    8 Mar, 09:09edited

    Гэта быў незвычайны сезон! Упершыню ў гісторыі нашыя заняткі праходзілі на стыку двух гадоў (пачаліся ў лістападзе і скончыліся ў лютым). Упершыню ў нас было ажно 30 заняткаў. Гісторыя і культура Беларусі, беларуская мова, здароўе і сучасныя тэхналогіі – гэта далёка не поўны пералік самых папулярных сёлета тэмаў.Дзелімся асноўнымі лічбамі і фактамі пра вынікі чарговага сезона Віртуальнага Універсітэта (лістапад, 2025 - люты, 2026)#віртуальныуніверсітэт
    8041Open in Telegram
  • Віртуальны Універсітэт

    4 Mar, 08:43

    Сябры, мы працягваем знаёміць вас з нашым - без перабольшання жыццёва важным! - курсам «Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?».Другая лекцыя ўжо даступная для прагляду. На нашым YouTube-канале вы знойдзеце як кароткі фрагмент, так і поўны запіс сустрэчы.У запісе гэтай лекцыі вы даведаецеся пра практычныя крокі па рыхтаванні сябе і сваіх блізкіх да самых нечаканых крызісных сітуацыяў.Больш падрабязна пра крызісныя сітуацыі можна даведацца ў поўным запісе першай і другой лекцыяў, спасылкі на якія мы змясцілі ніжэй.«Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?» 1 лекцыя«Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?» 2 лекцыя#ВіртуальныУніверсітэт
  • Віртуальны Універсітэт

    23 Feb, 14:41

    Прывітанне! Сумавалі? Мы - з добрымі навінамі!На нашым YouTube ужо даступныя і поўны запіс, і кароткі фрагмент першага занятку курса «Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?»!Гэта размова пра асабістую і сямейную гатоўнасць да крызісных сітуацый - пра практычныя крокі, якія можна зрабіць ужо цяпер, каб быць больш упэўненымі і спакойнымі.Глядзіце ў зручным для сябе фармаце - і сачыце за навінамі: хутка з’явіцца і другая частка курса!#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    11 Feb, 12:33edited

    Ура! Новае відэа на канале YouTube Віртуальнага Універсітэта!Як зрабіць так, каб вашыя допісы ў інстаграм былі цікавымі, як утрымліваць сваю аўдыторыю, дзе шукаць тэмы і як часта публікаваць свае матэрыялы?Шукайце адказы на гэтыя пытанні ў запісы занятку, які правёў для студэнтаў Віртуальнага Універсітэту адзін з самых папулярных беларускіх блогераў Васіль Ядчанка.Як весці свой акаўнт у Instagram. Частка 1#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    9 Feb, 14:56

    Ну што, сябры і сяброўкі, віншуем усіх са сканчэннем сезона!Дзякуй усім выкладчыцам і выкладчыкам, слухачкам і слухачам! Гэта ўсё адбылося дзеля вас і дзякуючы вам!Мы не развітваемся, таму што нам яшчэ ёсць, што распавесці. Ужо хутка падзелімся вынікамі сезона!А пакуль паглядзіце, якія курсы і лекцыі прайшлі ў нашым дзявятым сезоне.#віртуальныуніверсітэт #адукацыя #universityonline
    78video6Open in Telegram
  • Віртуальны Універсітэт

    30 Jan, 10:12edited

    Глядзіце новае відэа на нашым канале!Вы даведаецеся, якія бываюць тыпы скуры, як наша скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку.У відэа Кацярына Кучук ахвотна дзеліцца карыснымі парадамі і лайфхакамі.Падчас запісу Кацярына распавядае, у чым заключаюцца адрозненні паміж касметыкай мас-маркету, аптэчнымі сродкамі і прафесійнымі брэндамі, якія кампаненты ў касметыцы замаруджваюць старэнне.Акрамя гэтага, падчас прагляду відэа вы атрымаеце разуменне таго, як выбудаваць штодзённы догляд за скурай: як правільна яе ачышчаць, даглядаць і падтрымліваць здаровы выгляд.Лекцыю чытае Кацярына Кучук - б’юці-доктарка, касметалагіня і масажыстка. У касметалогіі больш за 9 гадоў, з іх 5 гадоў - у Беларусі, астатнія 4 гады - у замежжы. Мае вышэйшую медычную адукацыю. Любіць рабіць людзей прыгажэйшымі, а значыць і шчаслівейшымі.Клапоцімся пра
    87111Open in Telegram
  • Віртуальны Універсітэт

    26 Jan, 14:54

    Лекцыю правядзе Радзівон Колас!Магістрант Варшаўскага ўніверсітэта (Інстытут інтэркультурных даследаванняў Сярэдня-Усходняй Еўропы Факультэта стасаванай лінгвістыкі). Навуковыя зацікаўленасці палягаюць у даследаванні этнамоўных працэсаў ва Усходняй Еўропе канца XVII–XIX стст., а менавіта лінгвістычных ідэалогій у міжкультурных зносінах, сістэмах пісьменства і лакальных ідэнтычнасцяў. Аўтар звыш 20 навуковых і 40 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Былы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021–2025 гг.).Рэгістрацыя па спасылцы.Запрашаем!#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    25 Jan, 16:25

    Курс правядзе Алеся КняжэвічАлеся - псіхадыетолаг і аўтарка кулінарных кніг. Зараз вучыцца ў Варшаўскім медыцынскім універсітэце, дзе паглыбляе веды ў галіне харчавання і здаровага ладу жыцця. Дапамагае людзям будаваць збалансаваны рацыён без стрэсу і віны, факусуючыся на асалодзе ежай і здаровых звычках. Праводзіць лекцыі і майстар-класы, дзе дзеліцца практычнымі парадамі і эфектыўнымі стратэгіямі харчавання. Вядзе блог, дзе дзеліцца карыснымі парадамі і рэцэптамі. Яе падыход заснаваны на сучасных даследаваннях у харчаванні, псіхалогіі і ўважлівым харчаванні.Запісацца на першую лекцыю курса можна па спасылцы.#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    23 Jan, 14:48

    Хто з нас не хоча навучыцца добра фатаграфаваць і дзяліцца з іншымі прыгажосцю навакольнага свету, праўда?Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі.Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал.Усё гэта было магчымым у межах аўтарскага курсу вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава, які ён правёў для студэнтаў Віртуальнага Універсітэту.Ну а адмыслова для вас мы сабралі самыя цікавыя парады ў адным відэа.Як навучыцца добра фатаграфаваць: 5 лайфхакаў для пачаткоўцаў#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline #фатаграфія
    622Open in Telegram
  • Віртуальны Універсітэт

    22 Jan, 10:58

    Сёняшні занятак правядзе Таццяна Гайдук.Гісторык, экскурсавод і адукатарка. Скончыла БДПУ імя Максіма Танка і магістратуру Уроцлаўскага універсітэту. Брала удзел у міжнародных адукацыйных семінарах на базе польскіх і нямецкіх месц памяці, праходзіла курсы ў Міжнароднай школе вывучэння Халакоста Яд Вашэм (Ізраіль). Каля 10 гадоў займаецца тэмай Мінскага гетта і культуры памяці. Адна з аўтарак дыдактычных дапаможнікаў для дзяцей.На занятак яшчэ можна зарэгістравацца па спасылцы.#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #universityonline #адукацыя #дарослыя #халакост
  • Віртуальны Універсітэт

    21 Jan, 11:26

    Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць? На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі – гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.Вы даведаецеся, як мова служыла інструментам для канструявання лакальных і нацыянальных ідэнтычнасцяў, якія ключавыя гістарычныя фактары паўплывалі на яе, і як навукоўцы сёння рэканструююць складаныя сэнсы і сістэмы пісьменства мінулага.Наша сустрэча дакладна адрасавана тым, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй беларускага краю праз прызму мовы і культуры.Рэгістрацыя па спасылцы.#ВіртуальныУніверсітэт #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    19 Jan, 16:14edited

    На нашым YouTube новае відэа!Глядзіце, як цікава праходзілі заняткі па беларускай мове ў гэтым сезоне Віртуальнага Універсітэту.Жывая мова з Юрасём Каласоўскім!#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #беларускаямова #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    15 Jan, 12:50

    Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень.Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.Пасля гэтых заняткаў вы будзеце разумець, як: - Складаць рацыён, які карысны для арганізма і не выклікае стрэс. - Разпазнаваць сігналы цела, калі хочацца есці з-за эмоцый, а не голаду.Вы зможаце: - Планаваць сняданак, абед і вячэру без шкоды для здароўя. -Паступова ўводзіць змены ў рацыён, атрымліваючы асалоду ад ежы. - Выкарыстоўваць практыку ўважлівага харчавання (Mindful eating) у паўсядзённым жыцці.Заняткі адбудуцца 26 студзеня і 3 лютага.Рэгістрацыя па спасылцы.#ВіртуальныУніверсітэт #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    14 Jan, 08:49

    Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці.Вы зразумееце, што часам памяць можа быць нябачнай у гарадской прасторы, але пры гэтым мець свае месца.Асаблівы акцэнт будзе зроблены на асабістыя гісторыі яўрэйскіх ахвяр.Занятак будзе прымяркаваны да 27 студзеня – Міжнароднага дню памяці ахвяраў Халакосту.Запісацца на лекцыю па спасылцы.#ВіртуальныУніверсітэт #universityonline
  • Віртуальны Універсітэт

    13 Jan, 09:50edited

    У студзені і лютым у Віртуальным Універсітэце наперадзе яшчэ некалькі заняткаў - дзелімся раскладам!Акрамя гэтага, сёння стартуе курс “Як весці свой Instagram”- адбудзецца першы занятак. Таксама яшчэ можна запісацца на два заняткі курса “Рызыкі ў нашым жыцці. Як да іх падрыхтавацца?”.Будзем рады бачыць вас на занятках - наперадзе яшчэ шмат цікавых размоў.#ВіртуальныУніверсітэт #адукацыя #беларускаямова #universityonline
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot