gram news
PALIRÁCA | Вывучайма роднае channel avatar

PALIRÁCA | Вывучайма роднае

@paliraca

📚 Ваш персанальны бясплатны настаўнік беларускай мовы ў тэлефоне. 🎯 Наша мэта — даць кожнаму зручны і эфектыўны спосаб вывучыць беларускую мову, выкарыстоўваючы толькі свой смартфон і бясплатныя праграмы Quizlet і Anki.

ProjectsUKLanguages

2,050subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    25 Aug, 14:10

    forwarded from @mounica_biel

    Яшчэ раз вітанкі! 👋Раскажу зара вам штосьці вельмі цікавае. 😊Канал "Моўніца" — гэта тое, чым я вельмі ганаруся, бо назбіраны аб'ём літаратуры дае магчымасць найбольш поўна і паслядоўна паглыбіцца ў беларускую мову.Любячы ўвогуле мовы, я імкнуся іх вывучаць і даследаваць. Для найлепшага разумення беларускай мовы вельмі добра падарожнічаць у свет суседніх моў. Так і выйшла сабраць сякія-такія матэрыялы па розных мовах.Але трэба сказаць, што мне не стае часу на пошук усіх матэрыялаў і сістэматызаванне ўсяго. Але крок за крокам ёсць жаданне гэта рабіць.Таму хачу падзяліцца тым, што ўжо зроблена. Гэта падобны да гэтага канал, але па ўкраінскай мове. Я ведаю, што тут ёсць людзі з розных краін, а таму, думаю, гэтыя матэрыялы будуць камусьці карысныя.Таму ўсім, каго цікавіць украінская мова, раю падпісацца. Матэрыялы будуць паступова дадавацца. Думаю, што і для мяне гэта будзе
    TelegramМОВНИЦЯ | Мовознавство і суміжжяНауково-просвітницький проєкт, який об'єднує лінгвістичні, діалектологічні та етнографічні джерела з української мови. Систематизований архів, присвячений українській мові.
    4701662Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    25 Aug, 12:12

    Спадарства, вітаю!Расказваю пра важнае ў будучыні гэтага канала. Цягам месяца я буду пераробліваць, абнаўляць, пераправяраць тыя наборы, што ёсць, а таксама дадаваць новыя.Таму наступныя тыдні будуць выглядаць наступным парадкам:1. Некалькі тыдняў тут не будзе нічога публікавацца. 2. Пасля я выдалю ўсё адразу і дадам нанава. 3. Усе наборы, што ёсць цяпер у гэтым канале, будуць апублікаваны нанава разам.Пераробліваць буду з некалькіх прычын, але самая галоўная з іх — праца над асобным сайтам з курсамі па беларускай мове.
    Image from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднае
    501281022Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    18 Aug, 09:14

    forwarded from @mounyja_kursy

    Спадарства!Думаю, ці не запусціць падкаст пра мовы ды лінгвістыку? Пра мовы свету, беларускую мову, пра іх гісторыю і г.д.? Ці цікава б вам было? І што вам было б увогуле цікава з гэтай тэмы?
    582531891Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    16 Aug, 08:09edited

    Спадарства, вітанкі!Гэтым тыднем публікаваць літаратуру не буду, бо я адпачываю. Давялося перарабіць усе наборы на Анкі. Цяпер яны выглядаюць вось так.Усяго 34534 карткі. У асноўным гэта беларуская мова, але таксама тут і карткі па замежных мовах для беларускамоўных.Большасць гэтых картак пойдуць на сайт у межах курсаў беларускай мовы, якія я хачу зрабіць.Таму гэтымі выходнымі я займаюся гэтым.Спадзяюся на разуменне і да сустрэчы праз тыдзень!Зычу ўсім добрай нядзелі!
    Image from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднае
    79126922Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    10 Aug, 10:38

    Спадарства, вітанкі!Працягваю выкладаць нанава наборы на Anki, каб вы маглі пісаць адказы і атрымаць большую эфектыўнасць.Найбліжэйшым часам я буду акурат выкладаць старыя пераробленыя набор, бо:1. Гэта трэба зрабіць; 2. Гэтак я рыхтую матэрыялы для свайго анлайн-праекта па вывучэнні беларускай мовы. Пра яго раскажу пазней, але абяцаю, што будзе вельмі цікава 😊Добрага вам тыдня! 😊
    91126211Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    10 Aug, 10:34edited

    🐾 Назва: Скланенне назваў маладых істот у беларускай мове • Колькасць картак: 40 • Складанасць: 4\5 • Правапіс: афіцыйны📖 Кароткае апісанне: У беларускай мове ёсць вельмі дзіўныя назоўнікі, якія змяняюцца нязвыкла! Адна з такіх груп — назвы маладых істот.🎯 Найважнейшыя правілы:✅ Правільна: назвы маладых істот у беларускай мове маюць на канцы -аня(ё), -яня(ё): кацяня, зубраня. ❌ Няправільна: кацёнак, зубронак.🧩 Як яны скланяюцца? Разбяром на прыкладзе слова «кацяня»:Склон Прыклад Хто? гэтае кацяня Каго? гэтага кацяняці Каму? гэтаму кацяняці Кім? гэтым кацянём
    819file22711Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    4 Aug, 19:45

    forwarded from @movydyteksty

    Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ).Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале: - «Законы Хамурапі» - паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты) - царскія надпісы - гадальныя тэксты - літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»).Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя: - царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны») - царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра - тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа - юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э.Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага
    Google DocsAkkadian and Sumerian at MSPCY
    7861710641Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    4 Aug, 19:45

    Я нават не ведаю, калі яшчэ такая прапанова будзе. То звярніце ўвагу!
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    3 Aug, 07:55

    Спадарства, вітаначкі!Даслаў новы набор на вымаўленне і напісанне "бы" і "б". Правіла даволі простае, але памылка частая.Таму буду рады, калі каму прыдасца і будзе карысна.Зычу вам добрага тыдня! 😊
    7903672Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    3 Aug, 07:52

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3)✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊
    988file1765Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    3 Aug, 07:51edited

    📍 Назва: Вымаўленне і правапіс часціц "б" і "бы" 🗃 Колькасць картак: 100 🔎 Складанасць: 1\5 🖊 Правапіс: афіцыйны🔖Апісанне: У маўленні беларускамоўцаў вельмі часта назіраецца памылка з часціцай "бы" і "б". У беларускай мове правіла даволі простае:🔸"бы" вымаўляем і пішам пасля зычнай: Ён бы сказаў. Пайшоў бы туды? 🔸"б" вымаўляем і пішам пасля галоснай: Яна б сказала. Пайшла б туды? Таму я і прапаную замацаваць гэтую тэму ў картках.❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?
    950file16421Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    3 Aug, 07:49

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3)✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊
    570file1832Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    27 Jul, 09:10edited

    📍 Назва: Розніца ва ўжыванні "табе" і "цябе" 🗃 Колькасць картак: 100 🔎 Складанасць: 3\5 🖊 Правапіс: афіцыйны🔖Апісанне: Гэты набор дапаможа замацаваць адрозненне "табе" і "цябе" ў беларускай мове. Трэба сказаць, што гэта ці не самая частая памылка сярод людзей, якія гавораць па-беларуску. Для выпраўлення гэтага ў вас будзе набор на 100 картак, а таксама навучальныя матэрыялы (файл з правілам і практыкаваннем + адказы).❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды. 🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове: https://t.me/mounica_biel 🔅Instagram укладальніка:
    990file13821Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    27 Jul, 09:09

    Вітаю, спадарства! 👋Дзялюся паступовым прагрэсам у распрацоўцы праекта, пра які я раней пісаў. 📝Накіды я раблю сам, каб потым можна было паказаць штосьці прадметнае праграмісту, які будзе гэта рабіць. 💻Тут яшчэ далёка не ўсё напаўненне і не ўсе функцыі, якія б я хацеў. ⚙️ Але, беручы пад улік, што я гэтым ніколі не займаўся, пакуль што блізка да задумы. Гэта ілюстрацыя з камп'ютара, але і на тэлефоне яно гэтак жа працуе. 🧩Што скажаце? 🤔
    1,770video231141Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    26 Jul, 14:53

    1,390poll11731Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    26 Jul, 14:44

    🎉 Шаноўнае спадарства!У мяне файнюсенькая навіна!📢 Заўтра я апублікую нанава некаторыя наборы, якія тут ужо ёсць.❓ Для чаго?Каб большая частка набораў (па найчасцейшых памылках) з’явілася ў новым фармаце для Anki! 🔸Цяпер вы зможаце не проста падумаць і праверыць, а напісаць правільны адказ і адразу ж праверыць яго з паўтарэннем правіла! ✍️✅📚 Я паступова раблю і сістэматызую матэрыялы, каб вы маглі самастойна вучыць беларускую мову і пазбаўляцца ад самых частых памылак у маўленні.🎯 Канчатковая мэта – стварыць цэлы невялічкі бясплатны курс.Да яе яшчэ далёка (трэба шмат чаго зрабіць, шукаць праграмістаў і г. д.), але, як той казаў, крок за крокам усё зробім!
    Image from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднае
    1,69029961Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    19 Jul, 17:00

    Спадарства!Нас ужо больш за 2000 чалавек! 🎉🎉🎉
    Image from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднаеImage from a post by PALIRÁCA | Вывучайма роднае
    99338311121Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    19 Jul, 15:30

    📄 У файле вы знойдзеце: 🔸 тлумачэнне правіла (старонка 1) 🔸само практыкаванне (старонка 2) 🔸 адказы да яго (старонка 3)✅ Такім чынам, вы зможаце самастойна: • паўтарыць тэму • замацаваць веды • праверыць сябе💬 Калі ўзнікнуць пытанні — смела пішыце. Буду рады падказаць! 😊
    1,240file1983Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    19 Jul, 15:30edited

    📍 Назва: Прыстаўка "у-" і яе значэнне ў беларускай і рускай мовах. 🗃 Колькасць картак: 80 🔎 Складанасць: 4\5 🖊 Правапіс: афіцыйны🔖Апісанне: У беларускай і рускай мовах ёсць прыстаўка "у-", з якой часта робяць памылку.У беларускай мове пры дзеясловах руху прыстаўка "у-" абазначае дзеянне ўнутр (у рускай мове гэта "в-"):🔸 Ён унёс рэчы ў дом. (= Он внёс вещи в дом)А рускую прыстаўку "у-" мы будзем перакладаць іначай:🔸 Он уехал (= Ён паехаў / з'ехаў / выехаў)❗️Раю спярша прачытаць файл, зрабіць практыкаванні і праверыць яго (адказы на апошняй старонцы), а ўжо потым рабіць карткі.Трэніруйцеся рэгулярна, каб аўтаматычна ўжываць правільныя формы
    1,100file1961Open in Telegram
  • PALIRÁCA | Вывучайма роднае

    11 Jul, 19:02

    forwarded from @mounyja_kursy

    ❓Адкуль мы ведаем, як гучалі тэксты на старабеларускай мове, калі яны не перадавалі вымаўлення на пісьме?❗️Расказваю вам!Галоўнай падказкай для нас будуць сістэмныя «памылкі»Раней тэксты пісалі паводле царкоўнаславянскай традыцыі (царкоўнаславянская – гэта, калі вельмі проста, адаптаваная старабалгарская мова). Праз тое, што яна зарадзілася на Балканах, гэта традыцыя напісання не магла перадаць асаблівасці вымаўлення нашых зямель. Але...У тэкстах XIV–XVII стагоддзяў сустракаюцца рэгулярныя адхіленні ад царкоўнаславянскай нормы. Гэтыя «памылкі» — сапраўдныя падказкі для мовазнаўцаў. Вось прыклады:📌 1. Аканне (замена «о» на «а» ў ненаціскных складах) ❗️Заўвага: напісанне «молоко» — гэта царкоўнаславянская традыцыя, а не руская «норма», якая для нас прыйшла.Вось прыклады з 15-16 стагоддзя замены «о» на «а»: Здаровье, карою, маланья, на дарозе, на нагах, примнажати, сенажати,
    76536822Open in Telegram