gram news
sutońnie channel avatar

sutońnie

@parvolulin11

эстэтыка выпадковасьцяў канал створаны дзеля сябе) пішу тое, што (не)зацікавіла альбо (не) пакінула нейкае ўражаньне. падабаек не чакаю, камэнтары ўхваляю, нікога не трымаю) @Parvo_lulin_bot бот для зваротнай сувязі

ProjectsBE

55subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • sutońnie

    22 Sept, 17:38

    Купілі людзі хату ў Кажан-гарадку, а ў хляве вось такія штукі! І не дадуць рады, што з гэтым усім рабіць) То празь людзей дамовіўся, што па прыезьдзе з вахты забяру.Мяркую, што нельга такое паліць ці выкідаць. Ужо даўно на такіх прыладах ніхто не працуе, а хутка прыйдзе час што і саміх прыладаў ня будзе.Так што, трэба ратаваць.
    1321Open in Telegram
  • sutońnie

    22 Sept, 14:10

  • sutońnie

    22 Sept, 14:09edited

    У трэдсе паказалі аўто Якуба Коласа!hladchuk_yura піша, што нашчадкі захавалі аўтамабіль, але ня маюць грошай на рамонт і рэстаўрацыю. Сам Юрый нейкі аўтадырэктар чагосьці там (ці нешта такое) і гатовы ўзяцца за аднаўленьне машыны.Але ж гэта рэальна рарытэт! Столькі можна ўсяго прыдумаць. Адмысловую фотазону як мінімум.
  • sutońnie

    20 Sept, 15:28

    Моўная хвілінка ад budziciel
    10031Open in Telegram
  • sutońnie

    20 Sept, 12:50

  • sutońnie

    20 Sept, 12:45

    Ну, і апошняе, што мяне вельмі ўразіла)) Тонкі такі Самоучитель па беларускай мове. І цана даступная для ўсіх ахвотных -- усяго 99 рублёў) Налятай, как гаварыцца!Здаецца, так і чую за сьпінай: -- да ну его в баню этот ваш белорусский язык с такими ценами!!
  • sutońnie

    20 Sept, 12:41

  • sutońnie

    20 Sept, 12:41

    А гэту можна было б і па-беларуску зрабіць... Я ўжо маўчу пра палескую гаворку)))
  • sutońnie

    20 Sept, 12:39

    Во тут назва спадабалася. Песьні пакінутых вёсак...
  • sutońnie

    20 Sept, 12:38

    А такія кнігі з пункту гледжаньня ідэалёгіі ўвогуле варта рабіць недарагімі. Каб больш людзей дазнавалася праўды. Ну, той, іншай праўды))Але хай застаецца ўсё як ёсьць)
  • sutońnie

    20 Sept, 12:36

    Вось, напэўна, цікавая кніга. Я б пачытаў пра старавераў.
    7321Open in Telegram
  • sutońnie

    20 Sept, 12:35

    Сёньня выхадны дзень, то зайшоў у кнігарню.Шмат кніг па-беларуску, я вам мушу прызнацца. Хадавыя, папулярныя нават і нядорага. Калі раз на месяц купляць хаця б па адной кніжцы (ды каб яшчэ і ўсе так рабілі;), дык можна і попыт павялічыць, і бібліятэку нармальную сабраць. У нашай мясцовай кнігарні, напрыклад, на палічцы ўсяго мо каля шасьці-сямі кніг. Нядаўна пра гэта ў фэйсбуку Аксана Спрынчан нават допіс зрабіла)Гэтым разам я зноў натрапіў на Гістарычны слоўнік беларускай мовы 34 Т-У за тры рублі пяцьдзясят чатыры капейкі))) То ўзяў, шо ж))Ёсьць цікавыя кнігі па беларускай мове, па дыялекталёгіі, іканапісу, этнаграфічныя і гд. Але яны вялікія, прыгожа аздобленыя, на якаснай паперы і таму цэны на іх даволі сур'ёзныя."Чытай - роднае, сваё!" -- вось такі прыгожы стэнд сустракае кожнага наведніка. Толькі незразумела, ці патрэбен там працяжнік? Хто ведае?
  • sutońnie

    15 Sept, 17:36

    Аднойчы, калі я быў яшчэ малым, у горад з праграмай прыехалі клоўны. Я нікуды не пайшоў, але расказаў пра гэта сваёй бабулі. А баба мне і кажа: ты па-беларуску гаворыш "клоуны". Я зьбянтэжыўся і нават трохі пакрыўдзіўся на бабіны словы, так мне на той час не хацелася гучаць па-беларуску)) Я запытаўся ў бабулі, а як жа правільна? Клован, адказала яна))) На поўным сур’ёзе.Дык вось, нейкія клованы паставілі тут пад рознымі допісамі незразумелыя смайлікі блазнаў. Спадзяюся, гэта не падпісаньнікі Сутоньня)
    4343Open in Telegram
  • sutońnie

    14 Sept, 17:32

    Гартаю трэдс і неўзабаве трапляю на допіс пра Эмілію Плятэр!) Яна ж таксама была ўдзельніцай таго паўстаньня!
    4742Open in Telegram
  • sutońnie

    14 Sept, 17:19edited

    Сябры!Час зьнікаць у сутоньні) Я мусіў паехаць на працу. І так дома прасядзеў амаль тры з паловай месяцы. На жаль, я дагэтуль яшчэ абмежаваны, таму застаецца езьдзіць на вахты і працаваць грузчыкам, каб мець нейкую капейку, як у нас кажуць)Таму актыўнасьці тут трохі паменее.Дзякуй!)
    4342Open in Telegram
  • sutońnie

    14 Sept, 17:14

    Ведаеце верш Пушкіна "Клеветникам России", які ён напісаў у зьвязку з паўстаньнем 1830-31 гг? (Лістападаўскае паўстаньне — вызваленчае ўзброенае выступленьне супраць улады Расейскай імпэрыі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. Было задушана царскімі ўладамі. Пасьля чаго адбылася канфіскацыя маёнткаў удзельнікаў, абмежаваньне правоў шляхты, скасаваньне Статута ВКЛ і пачатак актыўнай русіфікацыі).О чем шумите вы, народные витии? Зачем анафемой грозите вы России? Что возмутило вас? волнения Литвы? Оставьте: это спор славян между собою, Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою, Вопрос, которого не разрешите вы...Я і раней Пушкіна ня надта любіў, а пасьля таго, як даведаўся пра гэты верш і гісторыю (даўно ўжо, між іншым), дык тым больш.Але я хацеў напісаць пра іншае. З Пушкіным разьвітацца было ня так цяжка. Трохі складаней было з Цоем, аматарам творчасьці якога я некалі даўно
    4642Open in Telegram
  • sutońnie

    14 Sept, 17:14

    3622Open in Telegram
  • sutońnie

    12 Sept, 18:00edited

    Асаблівым гонарам кажнага беларуса ёсьць: умець добра, правільна гаварыць і пісаць пабеларуску.☺️
    10122Open in Telegram
  • sutońnie

    12 Sept, 07:38

    Зараз ува Ўкраіне ідзе абмеркаваньне новага/старога правапісу. Я рады за ўкраінцаў. Усіх падрабязнасьцяў датычна іхнай моўнай гісторыі ня ведаю, але пэўна што камуністы таксама там многа што нарабілі. Дагэтуль разграбаем.Паглядзеў, што людзі пішуць у сеціве, як ставяцца. Вядома ж, ёсьць як пазытыўныя допісы, так і нэгатыўныя. Як і ў нас))-- А ви помітили, що більшість "ображених" з новим правописом переважно російськомовні?)-- Як харківці - мені неймовірно приємно, що ми повернулися до харківського правопису 1928 року.-- Як же красиво🤍 етері, катедри, инше, Атени, міт 🤍-- Мовні комісари вже вирішили, що треба повертатися до старіших норм правопису. У мене лише одне питання. а коли почнемо повертатися до Кирила й Мефодія? Бо навіщо зупиняти деградацію десь посередині Нам прогрес не треба. Давайте вже послідовно, до першоджерел.;)
    11652Open in Telegram
  • sutońnie

    12 Sept, 06:27

    https://letters.philology.by/
    letters.philology.byГісторыя беларускіх літар
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot