Latest posts

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
9 Sept, 09:54
14 верасня пачынаем новы цыкл лекцый пра Германію для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву».Кампанія «Кадравы Рэзерв» у межах супрацоўніцтва з нямецкімі партнёрамі запускае цыкл анлайн-лекцый «Дзяржаўнае кіраванне ў Германіі паміж дэмакратыяй, эканомікай і грамадскімі зменамі».Шэсць вэбінараў з нямецкімі экспертамі дапамогуць сістэмна разабрацца, як працуе нямецкая дзяржава, як прымаюцца рашэнні на розных узроўнях і як сістэма дзяржаўнага кіравання рэагуе на сучасныя грамадскія, эканамічныя і геапалітычныя выклікі.14 верасня першы вэбінар: «Як функцыянуе Германія? Палітычная сістэма, дзяржаўнае кіраванне і дэмакратыя» Пагаворым пра палітычную сістэму Германіі, размеркаванне паўнамоцтваў паміж федэрацыяй, землямі і муніцыпалітэтамі, заканадаўчы працэс, прыняцце рашэнняў, ролю палітычных партый і лічбавізацыю дзяржаўнага кіравання.Тэмы наступных вебінараў: ▪️ міграцыя, інтэграцыя і
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
4 Sept, 14:54
Арганізаваная ўдзельнікамі кампаніі "Кадравы Рэзерв" камандная лабараторыя, прысвечаная Канстытуцыі дэмакратычнай Беларусі паспяхова адбылася.Мэтай лабараторыі была спроба зразумець, якія рашэнні і механізмы з міжнароднага досведу могуць працаваць у Беларусі. Дзякуем кожнай удзельніцы і ўдзельніку лабараторыі. Без вашай свядомасці Канстытуцыя застаецца проста тэкстам.Вось што кажа адзін з арганізатараў лабараторыі і ўдзельнік кампаніі "Кадравы Рэзерв" Аляксей:Мне падаецца, дзякуючы майстэрні удзельніцы і ўдзельнікі, таксама як і мы, арганізатары, асэнсавалі наступныя рэчы:1. Канстытуцыя — толькі тады не дэкарацыя, калі грамадства гатовае абараняць яе, абараняючы і свае правы.2. Мы паглядзелі на тэксты Канстытуцый краінаў сьвету з перспектывы іх траўмаў мінулага. Мы паспрабавалі зразумець, як кожная з абраных краінаў працавала з гэтым мінулым, імкнучыся непаўтарыць траўматычны
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
4 Sept, 14:54

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
3 Sept, 17:12
Найбліжэйшыя планы кампаніі «Кадравы Рэзерв» для ўдзельнікаў.Наперадзе насычаная адукацыйная праграма, міжнародныя эксперты і яшчэ больш магчымасцяў для ўдзельнікаў Кадравага Рэзерву.Ужо гэтай восенню мы пачынаем некалькі адукацыйных напрамкаў.1️⃣ Новая маштабная анлайн-праграма Мы рыхтуем новую адукацыйную праграму, якая стане першай часткай вялікага трохступеньчатага адукацыйнага цыклу Кадравага Рэзерву.Курс, прысвечаны дзяржаўнаму кіраванню і публічнай адміністрацыі — ад базавых прынцыпаў да практычных інструментаў і падрыхтоўкі да працы ў дзяржаўных інстытутах.Падрабязную праграму і ўмовы ўдзелу абвесцім у хуткім часе.2️⃣ Цыкл лекцый з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Працягваем супрацоўніцтва з Кангрэсам. Новы цыкл будзе яшчэ больш арыентаваны на практычныя веды і навыкі для працы на мясцовым і рэгіянальным узроўнях.3️⃣ Цыкл вебінараў з нямецкімі
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
2 Sept, 09:41
Central European University (CEU) запускае «Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (IUBEL) — новую адукацыйную праграму для беларускіх студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, якія знаходзяцца ў ЕС і іншых краінах.Восеньскі семестр пройдзе з 28 верасня па 18 снежня 2026 года. Навучанне бясплатнае, анлайн і на ангельскай мове.Асноўны курс — Беларусь пад пытаннем: пераасэнсаванне беларускай палітыкі, грамадства і культуры ў рэгіянальным і глабальным кантэкстах. Сярод выкладчыкаў — вядомыя беларускія і міжнародныя даследчыкі: Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava і іншыя.Акрамя таго, удзельнікі могуць абраць курсы ў межах Global Invisible University, прысвечаныя Украіне, Грузіі, Балканам і іншым тэмам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.Што ўключае праграма: 🔹 тэматычныя анлайн-курсы і працу ў малых групах з ментарамі; 🔹 магчымасць рэалізаваць уласны даследчы
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
31 Aug, 11:02

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
31 Aug, 11:02

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
31 Aug, 11:02
У межах падрыхтоўкі наступнай серыі варкшопаў Кангрэса рэгіянальных і мясцовых уладаў мы хочам зрабіць праграму максімальна практычнай, каб яна ўключала таксама і навыкі, якія можна будзе выкарыстоўваць у рэальнай працы.Таму прапануем вам паўплываць на змест будучых варкшопаў. Прагаласуйце ў ананімнай апытанцы альбо дашліце свае адказы на пошту office@pr-belarus.orgВашы адказы дапамогуць зрабіць праграму варкшопаў больш практычнай, актуальнай і карыснай для будучай працы на мясцовым і рэгіянальным узроўнях. Меркаваны час правядзення варкшопаў — кастрычнік 2026 г.
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
24 Aug, 11:40
Не замена чыноўнікаў, а змена сістэмыБольш за 600 чалавек ужо далучыліся да праграмы «Кадравы Рэзерв». Але ці дастаткова гэтага, калі ў дзяржаўным сектары Беларусі сёння працуюць дзясяткі тысяч чалавек? На канферэнцыі «Новая Беларусь» Аляксандр Кныровіч нагадаў: дзяржаўны сектар у шырокім сэнсе — гэта 180 тысяч чалавек, у вузкім сэнсе 37 тысяч чалавек дзяржаўнага апарату. Нават калі браць меншую лічбу, «Кадравы рэзерв» падрыхтаваў менш як 2 % ад таго.На гэтае пытанне адказаў каардынатар кампаніі Юрый Губарэвіч:Мяняць трэба інстытуцыі, перадусім — будаваць дэмакратычныя інстытуты, праводзіць дэмакратычныя выбары, ствараць мясцовае самакіраванне. І трэба мець планы на розныя сцэнары, бо першачарговай задачай у момант пераменаў можа аказацца не закон аб выбарах, а закон аб ваенным становішчы.Задача «Кадравага Рэзерву» — не падрыхтаваць пэўную колькасць людзей, якія проста заменяць
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
24 Aug, 11:40

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
17 Aug, 10:36
Як ад фрагментарнага рэгулявання азелянення перайсці да сістэмнай мадэлі кіравання зялёнай інфраструктурай? Праект рэформы сістэмы азелянення гарадскіх тэрыторый у Рэспубліцы БеларусьАзеляненне павінна разглядацца не як элемент добраўпарадкавання, а як абавязковая частка горадабудаўнічай палітыкі і экалагічнай сістэмы горада. Прапануецца:🔹 Удасканаленне нарматыўна-прававой базы: прыняцце спецыялізаванага нарматыўнага акта альбо ўнясенне сістэмных змяненняў у дзейнае заканадаўства (Закон «Аб раслінным свеце» і Закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці») 🔹 Інтэграцыя азелянення ў сістэму горадабудаўнічага планавання: замацаваць абавязковасць уліку зялёнай інфраструктуры на ўсіх этапах распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі 🔹 Стварэнне сістэмы маніторынгу якасці азелянення: фарміраванне адзінай лічбавай платформы ўліку і кантролю зялёных насаджэнняў
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
17 Aug, 10:36

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
11 Aug, 12:47
Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв» і член Каардынацыйнай Рады Юрый Губарэвіч на канферэнцыі «Новая Беларусь» сціпла распавёў пра стан кампаніі:— агульная стратэгія дэмакратычных сілаў — новыя людзі для новых падыходаў — накірункі падрыхтоўкі — не проста лічбаДалучыцца проста і бяспечна: https://pr-belarus.org/be/apply-by
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
1 Aug, 10:59
Перад тым як у Балтыйскіх краінах адбыліся дэмакратычныя перамены, мала хто мог прадказаць, што незалежнасць стане рэальнасцю ўжо праз некалькі гадоў. Але нават тады людзі рыхтаваліся да будучыні.У 1980-я гады эстонскія, літоўскія і латвійскія эканамісты, юрысты, навукоўцы і грамадскія дзеячы распрацоўвалі бачанне таго, як павінны выглядаць іх дзяржавы пасля выхаду з СССР. Для многіх гэта выглядала бессэнсоўнай працай: савецкая сістэма здавалася трывалай, а перспектыва пераменаў вельмі аддаленай.Аднак менавіта гэтыя напрацоўкі дапамаглі дзейнічаць хутка, калі гістарычнае акно магчымасцей усё ж адкрылася.📌 У Эстоніі яшчэ ў 1987 годзе група эканамістаў на чале з Сіімам Каласам, Мікелем Бронштэйнам, Эдгарам Савісаарам і Тыйтам Мадам прапанавала праграму IME, якая абгрунтоўвала неабходнасць эканамічнай аўтаноміі, уласнай падатковай сістэмы і шырокіх рынкавых рэформаў. Тады гэта
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
1 Aug, 10:58

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
29 Jul, 14:19
Абмеркаванне канцэпцый рэформаў працягваецца, далучайцеся!Пасля завяршэння конкурсу канцэпцый рэформаў на платформе «Кадравага Рэзерву» працягваецца іх абмеркаванне і кожны ўдзельнік/ца кампаніі можа спрычыніцца да абмену думкамі.Даступныя да абмеркавання кацэпцыі рэформаў: 🔹 дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў галіне аховы хатніх жывёлаў 🔹 антыкарупцыйных органаў 🔹 органаў пракуратуры 🔹 дэцэнтралізацыі 🔹 сістэмы азелянення гарадскіх тэрыторый 🔹 мясцовага самакіравання 🔹 публічных фінансаўХутка будуць даступныя канцэпцыі рэфармаў: 🔹 лічбавізацыі і e-goverment 🔹 дзяржаўнай службы і кадраў 🔹 сектарных рэформаўКожная заўвага, пытанне ці прапанова дапамагае зрабіць гэтыя канцэпцыі больш якаснымі і практычнымі. Калі вы зарэгістраваны/ая ўдзельнік/ца «Кадравага Рэзерву», не заставайцеся ўбаку. Чытайце канцэпцыі, далучайцеся да абмеркавання і пакідайце свае каментары. Ваш
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
27 Jul, 17:55
Марыё Драгі: як міжнародны досвед можа стаць асновай для пераменаў домаТысячы беларусаў сёння вымушана жывуць за мяжой. Але сусветная гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі менавіта міжнародны досвед дапамагаў людзям пасля працаваць на карысць сваёй краіны.Адзін з такіх прыкладаў — Марыё Драгі. Пасля вучобы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ён працаваў у Сусветным банку, міжнародным фінансавым сектары і ўзначальваў Еўрапейскі цэнтральны банк, дзе стаў адной з ключавых фігур падчас даўгавога крызісу ў еўразоне. Менавіта там Драгі атрымаў вопыт прыняцця складаных рашэнняў, супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі і кіравання маштабнымі эканамічнымі працэсамі.У 2021 годзе, калі Італія сутыкнулася з палітычным і эканамічным крызісам, Драгі вярнуўся і ўзначаліў урад краіны. Яго міжнародны аўтарытэт, веды і сувязі дапамаглі Італіі эфектыўна супрацоўнічаць з еўрапейскімі інстытутамі,
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
27 Jul, 17:44

Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
22 Jul, 14:23
13–18 верасня ў Празе пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, якую аранізуюць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва нямецкага фонду Rosa Luxemburg StiftungУ інтэнсіўным тыднёвым навучальным курсе: 🔹 паліталогія і палітычныя ідэалогіі: погляд на Беларусь з еўрапейскай перспектывы 🔹 эфектыўная камунікацыя: публічныя выступы і стратэгіі адвакацыі 🔹 кіраванне канфліктамі: вядзенне дыскусій і дэбаты 🔹 палітычны брэндынг 🔹 устойлівасць да ціску і бяспека ў палітычным асяроддзі 🔹 асновы дыпламатычнага пратаколаЗаняткі і сустрэчы будуць праходзіць на беларускай, рускай, чэшскай (з перакладам) і ангельскай мовах. Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пакрывае выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне. Прыём заявак адкрыты для беларусак, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і
Кадравы Рэзерв | Personnel Reserve | Кадровый Резерв
15 Jul, 13:21
Кадравая матрыца дапамагае зразумець, дзе ўжо "ёсць" будучыя спецыялісты, а якія кірункі яшчэ патрабуюць новых людзей. Менавіта так фарміруецца разуменне кадравага патэнцыялу для дэмакратычнай Беларусі.На інфаграфіцы адлюстраваныя актуальныя дадзеныя па выніказ запаўнення матрыцы.Калі вы яшчэ не далучыліся, зрабіце гэта сёння. Разам мы ствараем не проста спіс спецыялістаў, а аснову для будучай каманды краіны.📌 Запоўніце Кадравую матрыцу і зрабіце свой унёсак у будучынюДалучайцеся да «Кадравага Рэзерву»
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
