gram news
Толькі пра мову channel avatar

Толькі пра мову

@pramovu

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

ProjectsUKLanguages

2,960subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Толькі пра мову

    22 Sept, 15:57edited

    „Гэта я з табой вечарую…“ (Г. Бураўкін). Ёмістыя й вобразныя беларускія словы: імі можна замяніць шматслоўны выраз або нават сказ. Выпуск 2 (першы выпуск тут: https://t.me/pramovu/3227)
    303video181531Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    21 Sept, 14:50edited

    Расейскае слова „мир“ мае розныя значэньні. У беларускай мове яны перадаюцца рознымі словамі — мір і сьвет. У Міжнародны дзень міру ААН узгадаем і вытворныя ад іх беларускія словы.
    599video3292Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    20 Sept, 12:38

    Часта пытаюцца, як па-беларуску правільна — суворы ці суровы? Адказваем.
    600video47821Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    19 Sept, 15:27

    Хоць у ХХ стагодзьдзі русыцызм „ачаг“ зьявіўся ў беларускіх слоўніках, у беларускай мове яму спрадвеку адпавядаюць іншыя словы.
    733video30751Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    19 Sept, 08:25

    forwarded from @pramovu

    19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў гістарычныя рашэньні. Нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі сьцягам і гербам, а беларуская дзяржава набыла новае годнае імя.
    Image from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мову
    60736611Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    18 Sept, 15:47

    Мы дамо, ямо — арыгінальныя і спрадвечна беларускія формы дзеясловаў даць і есьці.
    717video37102Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    17 Sept, 15:51edited

    Пытаць дарогі й дакладна разумець адказ нават тады, калі суразмоўца не суправаджае тлумачэньне жэстамі — жыцьцёва важны моўны навык. Кудою хутчэй ісьці — сюдою ці тудою? Леварýч і праварýч — ясна, а што такое паабáпал і ўлýкаткі? І ўвага: „паўз парк” ня тое самае, што „цераз парк“!
    766video351121Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    16 Sept, 16:12

    Дзень цырульніка — нагода ўспомніць беларускія словы, патрэбныя ў цырульні (ці то ў барбэршопе, калі каму даспадобы).
    836video261731Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    15 Sept, 16:15

    Нават у роднасных мовах падобныя словы могуць азначаць зусім рознае. Як беларускае слова вярзіла і расейскае „верзила“.
    878video31113211Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    14 Sept, 16:45

    Накоўдранік (або нагортка), наўлéчка й іншая пасьцельная бялізна — па-беларуску. Працяг у наступным допісе ↓
    Image from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мову
    9354310521Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    13 Sept, 14:11

    Дзень нямецкае мовы, які адзначылі ў другую суботу верасьня, даў нагоду расказаць пра германізмы ў беларускай мове. Іх шмат!
    981video34108211Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    12 Sept, 15:40

    “За пчолкай — у мёд, за жуком — у гной”. Мудрыя беларускія прымаўкі
    1,010video32731Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    11 Sept, 16:20

    Выбірайма дакладныя сынонімы: адкрываем сход і новую плянэту, але фортку адчыняем, а пляшку адкаркоўваем.
    1,060video41102Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    10 Sept, 17:00edited

    Кароткі лемантар на аснове поўнага беларускага кірылічнага альфабэту з спадарожнымі знакамі. Бацькі, выдрукоўвайце ў фармаце A2 і вывешвайце ў дзіцячым пакоі!(Файл для друку тут https://drive.google.com/file/d/15Uq8-EYvJICKlY2TySzSy2LBGvQI_7aO/view?usp=drivesdk)
    Image from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мову
    1,260421561Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    9 Sept, 16:58

    Пэрсанажы казак, перакладзеных на беларускую зь іншых моваў, маюць беларускія імёны.
    994video371432Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    8 Sept, 16:58

    Прыназоўнікі — словы непрыкметныя, іх называюць службовай часьцінай мовы, але важна ўмець іх правільна ўжываць. Прыназоўнік па ў беларускай мове паводзіцца ня так, як „по“ ў расейскай.
    1,040video31911Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    8 Sept, 06:35

    forwarded from @pramovu

    ОРША ці ВОРША?Прыстаўныя гукі — галосныя (амшара, ільвіца), зычныя (вока, вуда, Вольга) — праява мілагучнасьці беларускае мовы, „плаўнай зьмены зычных і галосных“ (Уладзімер Дубоўка).Прыстаўныя гукі нельга адкідаць ад беларускіх назваў, бо атрымліваюцца недарэчныя „Ожики“ замест нашых Вожыкаў (вёска пад Менскам).А назва гораду, пад якім войска гетмана Канстанціна Астроскага перамагло маскоўскіх агрэсараў 8 верасьня 1514 году, — унікальная: у ёй ажно два прыстаўныя.Паходзіць назва або ад старажытнага кораня рш- cа значэньнем ‘цячы’, або ад слова аршá 'балота з жалезнай рудой’.А пачатковыя зьбегі „Р + зычны“, і пачатковае О- не ўласьцівыя беларускай мове.Эвалюцыя гучаньня: Ръша > Рша > Орша > ВОРША.Так горад зваўся і афіцыйна ў эпоху беларусізацыі 1920-х.
    Image from a post by Толькі пра мовуImage from a post by Толькі пра мову
    8023863Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    7 Sept, 16:26

    Досыць! і нават До! Годзе! А яшчэ — Квіта! (а ня „хопіць“) — эмацыйныя беларускія заклікі нешта спыніць.
    933video424321Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    6 Sept, 15:53

    Беларускія словы прозьвішча і фамілія азначаюць ня тое самае, што падобныя да іх расейскія.
    960video34131Open in Telegram
  • Толькі пра мову

    5 Sept, 16:38

    Мілагучнасьць ня толькі паэтычная мэтафара. Гэта раўнамерная зьмена ў гукавой плыні зычных і галосных. Прыклад — устаўныя галосныя ў нязручных для вымаўленьня канцавых зьбегах зычных: тэатар, Слуцак.
    957video319321Open in Telegram