Latest posts

Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
13 Sept, 06:13
Трансляцыяhttps://www.facebook.com/share/19W1tcBKPA/?mibextid=wwXIfrПраваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі pinned a photo
12 Sept, 10:10

Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
7 Sept, 11:15edited
А вы не забыліся, што ў бліжэйшую нядзелю будзе наступная беларускамоўная літургія? Сябры, вітаем у новым календарным царкоўным годзе, ну а таксама - школьным! Мы вяртаемся ўжо цалкам з канікул - пасля набажэнства адбудзецца першая лекцыя ў гэтым сезоне! Яе правядзе Надзея Кахновіч – філалагіня, аспірантка Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Тэма: "Годнасць, дастойнасць і дастоінства ў гісторыі беларускай мовы".Прыходзьце, 13-га верасня - таксама Дзень нараджэння дарагога і любімага патрона нашай капліцы— святога мучаніка Рыгора Перадзэ, прафесара Варшаўскага універсітэта. Дзень памяці святкуем троху пазней, але мы ж за ўсё прэўкраснае :). Традыцыйна запрашаем па магчымасці браць з сабой да гарбаты/кавы што. P.s.: нагадваем, ужо заўтра - пачатак царкоўнага года паводле новаюліянскага календара: Раство Багародзінцы! Літургія ў капліцы па-польску а 7-й раніцы
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
23 Aug, 06:26
Далучайцеся да малітвы :)https://www.facebook.com/share/v/1ENH8p8Q97/?mibextid=wwXIfrFacebookKaplica św. Grzegorza PeradzeLiturgia w języku białoruskim
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
21 Aug, 20:28
Сябры, чакаем Вас у нядзелю на супольную малітву!Засталася апошняя дэкада лета, таму пасля супольнай кавы/гарбаты запрашаем усіх жадаючых на супольны пікнік у гарадскім парку. Як заўсёды - пачастункі да гарбаты вітаюцца :).
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
15 Aug, 12:03
Віншуем са святам Успення Багародзіцы!"Верш. Кляўся Госпад Давіду праўдаю і не адступіцца ад яе: "Ад нашчадкаў тваіх пасаджу на пасадзе тваім".Пачэснае Тваё ўсьпеньне, Усесьвятая Дзева чыстая, славіць безьліч анёлаў у небе і род людзкі на зямлі, бо Ты – Маці Тварца ўсіх Хрыста Бога. Дзеля гэтага просім Цябе, не пераставай маліцца за нас, бо пасьля Бога мы спадзяемся на Цябе, Багародзіца чыстая, блаславёная." (З усяночнай Успення, пераклад а. Аляксандра (Надсана).
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
10 Aug, 11:29
Свята Успення Прасвятой Багародзіцы ў капліцы Св. Рыгора (Перадзэ) 🌿 - Пятніца, 14 жніўня, 18:00 – Усяночнае чуванне, - Субота, 15 жніўня, 9:00 – Літургія і асвячэнне зёлак і кветак.І вы ўжо ведаеце, што наступная літургія па-беларуску адбудзецца калі? Так, 23 жніўня, як заўжды а 8-й раніцы.
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
6 Aug, 09:11edited
"Да таго, як Ты, Госпадзе, быў укрыжаваны, гара сталася падобнай да неба, і хмара, быццам шацёр, ацяніла яе. Калі Ты перамяніўся на ёй, і голас Айца засьведчыў аб Табе, там былі прысутныя Пятро і Якуб з Янам – што меліся быць з Табою, калі Цябе здрадліва выдалі, – каб, стаўшыся сьведкамі славы Тваёй, яны не сумеліся, убачыўшы Твае мукі, якім дай і нам у супакоі пакланіцца ў вялікай міласэрнасьці Тваёй." Сціхіра на "Госпадзе, Цябе клічу ...", пераклад а. Аляксандра Надсана.Браты і сёстры, віншуем вас са святам Праяўлення Госпада! Няхай ласка Ягоная дапамагае праходзіць цяперашнія выпрабаванні 🙏.У нядзелю, 23 жніўня, а восьмай гадзіне раніцы адбудзецца чарговая літургія на беларускай мове ў капліцы Св. Рыгора (Перадзэ). Да сустрэчы!Фота: Праяўленне Хрыста, мазаіка ў апсідзе базілікі Сант-Апалінар-ін-Класэ ў Равенне, VI ст.
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
21 Jun, 06:01
Шаноўныя браты і сёстры, з нядзеляй і святам беларускіх святых. Далучайцеся да малітвы https://www.facebook.com/share/v/1BXqkQy8tk/FacebookLog in or sign up to viewSee posts, photos and more on Facebook.
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
17 Jun, 08:35
Шаноўныя сябры, ужо ў гэтыя выходныя мы святкуем памяць Сабору Беларускіх святых!✍️ Пасля Боскай літургіі адбудзецца лекцыя Ганны Міхальчук, дактаранткі Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук (Instytut Badań Literackich PAN), на тэму: «Святыя ў беларуска-літоўскім летапісанні XVI ст.».Прыходзьце! Калі ёсць магчымасць, калі ласка, прыносьце нешта да гарбаты/кавы і саму каву 🥐 ☕️☝️ У ліпені папярэдне вырашылі зрабіць вакацыі, дакладней — жадаючыя могуць далучыцца да беларускамоўнай літургіі ў іншым месцы (19 ліпеня). Падрабязнасці будуць агучаны падчас набажэнства.Запрашаем!Трапар Сабору Беларускіх святых, тон 5: Ушанаваў Госпад Беларускі край / святымі, што добра дагадзілі Яму:/ свяціцелямі, мучанікамі, прападобнымі і праведнымі,/ якія верна Госпаду паслужылі / і ўзнагароду за подзвіг атрымалі;/ да іх жа і мы ўсклікаем цяпер:/ Госпаду за нас маліцеся, /
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
7 Jun, 21:32
Шаноўныя браты і сёстры, віншуем вас са святам Усіх святых, а таксама са святам сабора Холмскіх і Падляшскіх мучанікаў, памяць якіх святкуем сёння з усёй Праваслаўнай царквой Польшчы. "Дабраславёны Ты, Хрысце Божа наш, Які праславіў мучанікаў зямлі Холмскай і Падляшскай, што перацярпелі дзеля Цябе жорсткія ганенні і мукі, і праз іх у краіне нашай умацавалі святое Праваслаўе. Іхнімі малітвамі, Госпадзе, умацуй у сэрцах нашых адзінства думак і браталюбства, даруй супакаенне свету, умацаванне Царкве і ўсім адпушчэнне грахоў." (Трапар мучанікам). Нагадваем, што наша наступная літургічная сустрэча 21 чэрвеня ў 08.00 - у гэты дзень будзем святкаваць памяць усіх беларускіх святых.
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
4 Jun, 09:02
Вітаем, спадарства, працягваем святкаваць Пяцідзесятніцу напрацягу ўсяго Троіцкага тыдня.А ў бліжэйшую нядзелю, 7 чэрвеня (пасля літургіі на польскай мове ў 10.00), адбудзецца паўтор цудоўнага спектакля "Салдат і чорт". Прыходзьце на малітву і захапляльнае і павучальнае відовішча.Пачатак спектаклю прыкладна а 12.00 гадзіне ў памяшканні музея ікон, уваход праз капліцу, дзверы з левага боку ля алтара (Lelechowska 5). Чакаем!
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
31 May, 07:14
"Калі Ўсявышні, зышоўшы, мовы зьмяшаў, Ён разьдзяліў між сабой народы; калі ж паслаў вогненныя языкі, да еднасьці ўсіх паклікаў. Дзеля гэтага мы ўсе згодна славім Усесьвятога Духа." (Кандак Пяцідзесятніцы, пераклад а. Аляксандра Надсана)З Пяцідзесятніцай, браты і сёстры!Няхай Госпад напоўніць нас Сваёй ласкай і дасць моцы на служэнне.
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
21 May, 17:04edited
"Споўніўшы тайну Твайго провіду, Ты, Госпадзе, які дзеля мяне стаўся ўбогім, узяў вучняў Тваіх на Аліўную гару і там, узьнёсшыся, прайшоў праз неба і ўвайшоў туды, адкуль ніколі не адлучаўся. Пашлі нам Усесьвятога Твайго Духа, каб Ён прасьвятліў душы нашыя." (Сціхіра на "Госпадзе, Цябе клічу", пераклад а. Аляксандра Надсана)Сардэчныя віншаванні з Узнясеннем Госпада! Ужо неўзабаве, 31 траўня, святкуем свята Пяцідзесятніцы.Нагадваем пра расклад літургій на беларускай мове ў капліцы Св. Рыгора Перадзэ: - 21 чэрвеня (дзень беларускіх святых) - 19 ліпеня - 23 жніўня.Фота: Узнясенне з Ілюстраванай Бібліі Францыя (Сен-Амер, абацтва Святога Берціна), каля 1190–1200 гг. Гаага, Каралеўская бібліятэка Рукапіс MS KB 76 F 5, арк. 23v
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
17 May, 09:45
Хрыстос васкрос! Дзякуй спадару Аляксандру Ждановічу за цудоўны спектакль, усім прысутным за сардэчнасць і ўважлівасць, грамадзе капліцы Св. Рыгора Перадзэ за гасціннасць. Да новых сустрэч!Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі pinned «Вітанні. Са святой нядзеляй. Далучайцеся да малітвы. https://www.facebook.com/share/v/1CursrU1Zp/»
17 May, 06:06

Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
17 May, 06:06
Вітанні. Са святой нядзеляй. Далучайцеся да малітвы. https://www.facebook.com/share/v/1CursrU1Zp/Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі pinned a video
16 May, 18:00

Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
16 May, 18:00
Шаноўныя браты і сёстры, нагадваем, што ўжо заўтра пасля літургіі Аляксандр Ждановіч пакажа батлеечны спектакль "Салдат і чорт". Чакаем вас!
Праваслаўныя Варшавы: літургія, сустрэчы, стасункі
11 May, 17:09edited
Хрыстос уваскрос! Хутка - апошняя велікодная нядзеля ў гэтым годзе! Чакаем вас на Боскай літургіі і спектаклі! Публікуем расклад набажэнстваў на наступныя месяцы. Пазначце ў календары, каб не прапусіць 📆⏱️
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
