Latest posts

Рада БНР: афіцыйны канал
13 Feb 2024, 22:40
Шаноўныя падпісчыкі! Гэты інфармацыйны канал афіцыйна зачынены. Калі ласка, сачыце за паведамленьнямі Рады БНР праз Facebook, Twitter / X, Instagram.
Рада БНР: афіцыйны канал
11 Feb 2024, 16:46edited
Зянон Пазьняк, у інтэрв”ю Студыі Белсат гаворыць пра Раду БНР: “Адзіны Ўрад, які існуе ў выгнаньні больш 100 гадоў – гэта Рада БНР. Яна сімвал, яна аўтарытэт. Яна можа быць задзейнічана, бо пад ёй легітымнасьць, пад ёй нацыянальная ідэалогія”. 💔ПАЗНЯК пра КАЛІНОЎСКАГА і Марылю ЯМАНТ: "Яны між сабою гаварылі па-беларуску!" / Інтэрв'ю (youtube.com)
Рада БНР: афіцыйны канал
9 Feb 2024, 21:56
Д-р ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ, VI Старшыня Рады БНР. Нарадзіўся 10 лютага 1903 у Будславе. У 1927-39 гадах выкладаў гісторыю, беларускую мову і літаратуру ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі і ў Вышэйшай Школе Палітычных Навук у Вільні. 30 верасьня 1939 года арыштаваны НКВД. У 1940 годзе асуджаны на 8 гадоў канцлягероў. Вызвалены ў 1942 годзе пасьля польска-савецкай дамовы аб вызваленьні польскіх грамадзян з лягероў. У 1942 годзе ўступіў ў польскае войска генэрала Андэрса. Пасля вайны эміграваў у Ангельшчыну, дзе арганізаваў Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі. Пазьней пераехаў у Таронта (Канада), ва Ўнівэрсытэце ў Атаве здабыў ступень доктара філязофіі. На працягу многіх гадоў – лідар беларускай грамады ў Канадзе. У 1954 г. – адзін з заснавальнікаў Радыё “Вызваленьне”. У 1970 г абраны Старшынём Рады БНР. Памёр 14 лютага 1989 г, пахаваны на беларускіх
Рада БНР: афіцыйны канал
4 Feb 2024, 18:19
4 лютага, да дня нараджэньня Андрээя Тадэвуша Банавэнтуры КАСЬЦЮШКІ, Алеся Сёмуха, Рада БНР і Ірына Красоўская, Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, паклалі кветкі да помніка Касьцюшку, што стаіць перад Белым Домам у Вашынгтоне. Касьцюшка палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, Летувы, ганаровы грамадзянін Францыі, Польшчы і ЗША.
Рада БНР: афіцыйны канал
3 Feb 2024, 00:16edited
Рада БНР вітае ініцыятыву Беларускага Інфармацыйнага Цэнтру ў Львове і аб"яднаньня "Заходні Інфармацыйны Фронт", каб назваць адную з цантральных вуліц горада імём Кастуся Каліноўскага. Нагадаем, што полк імя Кастуся Каліноўскага складзены з беларускіх дабраахвотнікаў зараз ваюе ў складзе Ўзброеных Сіл Украіны. “Украіна ёсьць часткай вялікае Эўрапэйскай сям”і, мы складаем адное цэлае з ЭС у процістаяньні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем тыя самыя каштоўнасьці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барадзьбе за вызваленьне ад пацінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсыўнага антынароднага рэжыму”, - пішуць ініцыятары. Владу Львова просять присвоїти одній із вулиць міста ім\'я Кастуся Калиновського (zahidfront.com.ua)
Рада БНР: афіцыйны канал
2 Feb 2024, 23:31
2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету нарадзіўся Вінцэнт Канстантын КАЛІНОЎСКІ, нацыянальны герой Беларусі, які выступаў за дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. Кіраўнік паўстаньня супроць расейскага царызму 1862-1864 гг. З царскай турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»: “Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.”
Рада БНР: афіцыйны канал
28 Jan 2024, 20:55
Ва ўзросьце 69 гадоў памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт. У 1990г. ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў у складзе Апазыцыі БНФ. У 2018 г. узнагароджаны мэдалём Рады БНР да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.Шчырае спачуваньне родным і сябрам.
Рада БНР: афіцыйны канал
26 Jan 2024, 15:11
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла мела тэлефонную размову з камандаваньнем палка імя Кастуся Каліноўскага. Спадарыня Сурвілла пацьвердзіла падтрымку Рады БНР змагарам супраць расейскіх агрэсараў. Каліноўцы наведалі праскія Альшанскія могілкі, дзе спачываюць прэзыдэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка. «Абодва моманты, якім мела магчымасьць быць сьведкай, былі вельмі моцныя. Бо ў іх адчувалася прыналежнасьць, пераемнасьць і адданасьць ідэалам Незалежнасьці» – напісала дырэктарка Офісу дэмакратычных сілаў у Празе Kryścina Šyjanok. На здымку: каліноўцы на магіле Васіля Захаркі, фота Крысьціны Шыянок.
Рада БНР: афіцыйны канал
25 Jan 2024, 12:30
АБ 100-ГОДЗЬДЗІ ВАСІЛЯ БЫКАВАЗварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі19 чэрвеня 2024 году спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. Быкаў узьняў беларускую літаратуру на сусьветны ўзровень і быў у першым шэрагу змаганьня за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэньне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцьця мусіў правесьці на чужыне.Рада БНР выступае ініцыятарам шырокага адзначэньня быкаўскага юбілею і заклікае беларусаў і на Бацькаўшчыне, і ў замежжы ўшанаваць памяць нашага вялікага суайчыньніка ды прадэманстраваць нашую еднасьць у абароне нацыянальных каштоўнасьцяў.«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле» — сказаў калісьці Быкаў. І сёньня мы маем і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму сьвету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменьніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі,
Рада БНР: афіцыйны канал
24 Jan 2024, 13:00
Пайшла з жыцьця Марыя Бялевіч (Бабіч) — удзельніца паваеннага беларускага антысавецкага падпольля.У 1946 годзе падчас навучаньня ў Глыбоцкай пэдагагічнай вучэльні Бялевіч далучылася да нязбройнай арганізацыі „За Беларусь“, якая пазьней улілася ў Саюз беларускіх патрыётаў”.«25 сакавіка 1946 г. разам зь іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасьць беларускаму народу. У верасьні 1947 году Марыю арыштавалі з братам Іванам. Яе судзілі разам з маці Ганнай і дзядзькам Аляксеем Бабічам, сваякоў пакаралі за неданясеньне. Усіх асудзілі на 10 гадоў канцлягераў. Пакараньне Марыя Бялевіч адбывала ў Комі АССР, Кіраўскай вобласьці, у Азерлагу пад Тайшэтам, працавала на будаўніцтве чыгункі Тайшэт-Брацк, потым у Мардоўскай АССР.У 2019 годзе Рада БНР узнагародзіла Марыю Бялевіч мэдалём у гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Разам зь ёй узнагароду атрымалі Надзея Дземідовіч, Яўген
Рада БНР: афіцыйны канал
13 Dec 2023, 13:05
Вялікая Брытанія 🇬🇧Беларусы на сумесным мерапрыемстве з украінскай, летувіскай і казацкай дыяспарамі. Верагодна, 1950-я ці 1960-я гг.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
12 Dec 2023, 22:15
Кёнігштайн, Нямеччына 🇩🇪 (верагодна, зямля Гэсэн)Высьвячэньне беларускага сьцягу, магчыма, скаўцкага, 1959 г.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі, Лёндан
Рада БНР: афіцыйны канал
12 Dec 2023, 18:25
Мэльбурн, Аўстралія 🇦🇺 Беларускае мерапрыемства. Імаверна, 1960-я гг.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
11 Dec 2023, 08:55
Мэльбурн, Аўстралія 🇦🇺Імаверна, беларускі стэнд на шматнацыянальнай выставеЗ калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
10 Dec 2023, 09:31
Лёндан, Вялікая Брытанія 🇬🇧Беларусы на Маршы паняволеных народаў, канец 1960-х гг.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
9 Dec 2023, 20:42
forwarded from @radiosvaboda
Называюць «калябарантам», выратаваў габрэяў. Расказваем пра Вацлава ІваноўскагаРасказваем пра беларускага дзеяча, прафэсара, кіраўніка Менску пры нацыстах Вацлава Іваноўскага. Беларуская дзяржаўная прапаганда яго называе «калябарацыяністам», аднак у ягоным жыцьці былі розныя ўчынкі, у тым ліку ратаваньне габрэяў і прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі
Рада БНР: афіцыйны канал
8 Dec 2023, 07:21
У гэты дзень 65 гадоў таму, 8 сьнежня 1958 г., пачаліся трансьляцыі беларускіх перадачаў на Гішпанскім нацыянальным радыё. Трансьляцыі вяліся на Беларусь, перадачы рыхтавалі беларускія актывісты – радны БНР Янка Сурвілла і ягоная жонка Івонка Сурвілла, якая ў 1997 г. стала Старшынёй Рады БНР.Падаем тут артыкул І. Сурвіллы ад 2002 пра беларускія радыёперадачы з Мадрыду, заснаваны перадусім на ўспамінах Янкі Сурвіллы.https://www.radabnr.org/radio-madrid-1958/
Рада БНР: афіцыйны канал
8 Dec 2023, 07:01
Манчэстэр, Вялікая Брытанія 🇬🇧Уваход у беларускую праваслаўную царкву (цяпер не захавалася), 1960-я ці 1970-я гг.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
6 Dec 2023, 06:50
Рэгенсбург, Нямеччына 🇩🇪Беларуская праваслаўная царква, 1946 г.З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рада БНР: афіцыйны канал
5 Dec 2023, 11:01
Беларусы ў Мэльбурне, Аўстралія 🇦🇺, 1950-я ці 1960-яЗ калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
