Latest posts

Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 19:58
Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт калію → https://smarturl.click/5oLoJ3 «Злучаныя Штаты працуюць над вялікай угодай па закупцы калійных угнаеньняў зь Беларусі. Цана будзе значна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе. Гэта вельмі добрая



Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 19:05edited
Джон Коўл будзе займацца вызваленьнем і расейскіх палітвязьняў → https://smarturl.click/V1ogGRПра гэта спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў у эфіры незалежнага расейскага тэлеканала «Дождь».«Так, цяпер мы пачынаем працаваць над тэмай расейскіх зьняволеных. І, дарэчы, над пытаньнем украінскіх палонных таксама. У абедзьвюх краінах ёсьць цывільныя асобы, якія знаходзяцца ў палоне, і цяпер мы рыхтуем пэўныя прапановы», — сказаў ён.Паводле Коўла, сьпісы палітычных зьняволеных у яго «ёсьць», але пакуль ён ня будзе іх агучваць.«Я хацеў бы займацца гэтым пытаньнем больш шчыльна і, у прынцыпе, зьбіраюся гэта рабіць. Я лічу, што надзея ёсьць», — сказаў Коўл.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 18:11
Асноўнае за 22 верасьня• Чаму Трамп можа не атрымаць калій зь Беларусі. Відэанавіны 22 верасьня• Ці магчымая «вялікая калійная зьдзелка» паміж Беларусьсю і ЗША. У пытаньнях і адказах• «Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як расьсьледуюць справу аб пабіцьці беларускай пары ў Варшаве• У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну• Ва Ўкраіне ў арганізацыі расстрэлаў пратэстоўцаў у 2014 годзе падазраюць адмірала родам зь Беларусі• Суд у Швайцарыі разгледзеў скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца САХР Гараўскага• NEXTA расказаў, ці мог Раман Пратасевіч быць супэршпіёнам Лукашэнкі
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 17:13
Ціханоўская заклікала ў ААН знайсьці рашэньне для беларусаў, якія засталіся без дакумэнтаў → https://smarturl.click/L6Zd3d«Дапамажыце беларусам без сапраўдных пашпартоў. Уключыце дэмакратычную Беларусь у міжнародныя форумы. Падрыхтуйцеся да Беларусі пасьля Лукашэнкі.Працуйце зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі над пераходным пэрыядам, эканамічнай стабілізацыяй, прадухіленьнем расейскага ўмяшаньня і свабоднымі выбарамі.І забясьпечце беларусам выразны доступ да эўрапейскай пэрспэктывы», — заклікала міжнародную супольнасьць Сьвятлана Ціханоўская.21 верасьня ў Нью-Ёрку яна правяла 10 сустрэч з уплывовымі палітыкамі.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 15:51edited
Чаму Трамп можа не атрымаць калій зь Беларусі1️⃣ Дональд Трамп абвясьціў, што разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх калійных угнаеньняў. Ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць?2️⃣ У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара.3️⃣ У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску.4️⃣ На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах.5️⃣ Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай.Пра гэта ды іншае — у «ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.https://www.youtube.com/watch?v=XlletKILKs0YouTubeЧаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі00:00 Тэмы выпуску 00:45 Трамп разьлічвае на беларускія калійныя ўгнаеньні. Што можа пайсьці ня так 03:12 У Швайцарыі зноў судзяць спэцназаўца за выкраданьне апазыцыйных палітыкаў у Беларусі 05:18 У Варшаве затрымалі паляка за напад на беларуску 06:04 На…
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 14:44
Суд у Швайцарыі разглядае скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца Гараўскага: https://smarturl.click/V1o1Qn У 2023 годзе яго апраўдалі, палічыўшы доказы недастатковымі. Гараўскі раней сам заяўляў журналістам DW, што ўдзельнічаў
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 14:08
🕵️♂️ NEXTA расказаў, ці мог Раман Пратасевіч быць супэршпіёнам Лукашэнкі → https://smarturl.click/97EXxzСтваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA Сьцяпан Пуціла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці мог Раман Пратасевіч быць супрацоўнікам спэцслужбаў у пэрыяд працы на канале NEXTA.Пра тое, што Пратасевіч быў агентам пад прыкрыцьцём заявіў у 2025 годзе Лукашэнка.Цалкам інтэрвію зь Сьцяпанам Пуцілам глядзіце на Youtube.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 12:55edited
Ці магчымая «вялікая калійная ўгода» паміж Беларусьсю і ЗША: https://smarturl.click/37O7yVДональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйным пагадненьнем аб набыцьці беларускага калію. Пасьля санкцыяў ЭЗ беларускі калій ня можа ісьці праз Клайпеду.Адзіны рэалістычны маршрут у ЗША — чыгункай празь Беларусь і Расею, а адтуль морам. Гэта даўжэй і даражэй, чым канадзкія пастаўкі, а расейскія парты ўжо занятыя іншымі грузамі.Разьбіраемся, колькі Беларусь можа прадаць калію і як яго вывезьці ў ЗША ў абыход ЭЗ.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 12:10
Ва Ўкраіне ў арганізацыі расстрэлаў пратэстоўцаў у 2014 годзе падазраюць адмірала родам зь Беларусі: https://smarturl.click/YwLwm1Юры Ільін нарадзіўся ў Рагачове Гомельскай вобласьці, скончыў Менскую сувораўскую вучэльню. Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны ў 2014 годзе ён кіраваў 9 дзён.Пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча Аляксандар Турчынаў адправіў яго ў адстаўку. Адразу пасьля гэтага Ільін паехаў у Крым і застаўся там пасьля анэксіі паўвострава Расеяй.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 11:08edited
«Пачуў акцэнт — пачаў абражаць і ўдарыў». Беларуска расказала падрабязнасьці нападу ў цэнтры Варшавы ТЭКСТ + ВІДЭА: https://smarturl.click/q0Rbx У цэнтры Варшавы незнаёмы мужчына абразіў і ўдарыў беларуску Марыну Нікандрыну. Паводле жанчыны, агрэсію выклікаў
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 09:40
Суд у Швайцарыі разглядае скаргу сваякоў зьніклых Захаранкі і Красоўскага на апраўданьне экс-байца Гараўскага: https://smarturl.click/V1o1QnУ 2023 годзе яго апраўдалі, палічыўшы доказы недастатковымі. Гараўскі раней сам заяўляў журналістам DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве трох апанэнтаў Лукашэнкі ў 1999 годзе.Алена Захаранка: Пасьля дваццаці гадоў безвыходнасьці я маю права нарэшце атрымаць адказ на пытаньне, якога мой сын чакаў ад мяне чвэрць стагодзьдзя. Я жадаю праўды і справядлівага прысуду, а таксама таго, каб саўдзельнікі гэтага злачынства панесьлі крымінальную адказнасьць.


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 08:50
Будрыс і Ціханоўская адрэагавалі на прапанову Трампа купляць беларускі калій: https://smarturl.click/7jWj0k«Цяпер не час гандляваць з рэжымам, пакуль усе даходы ад продажу калійных угнаеньняў ідуць на рэпрэсіі і падтрымку расейскай ваеннай машыны»


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 07:53
«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як расьсьледуюць справу аб пабіцьці беларускай пары ў Варшаве: https://smarturl.click/Xw9wkmЗдарэньне зь беларусам Сяргеем Пелехавым і ягонай жонкай адбылося ў Варшаве, калі яны выйшлі на шпацыр з сваім лябрадорам. У гэты час з суседняга дому выйшла пара мясцовых жыхароў з двума малымі сабачкамі без павадкоў. Сяргей некалькі разоў папрасіў іх навязаць гадаванцаў, бо лябрадор мог тых укусіць. Польскамоўны мужчына пачуў усходні акцэнт беларуса і стаў казаць, каб ён «валіў ва Ўкраіну». А калі даведаўся, што Сяргей зь Беларусі, — «каб валіў дадому».Потым мужчына пхнуў жонку Пелехава, а самога Сяргея пачаў біць. Да канфлікту далучыліся яшчэ некалькі чалавек, адзін зь іх пырснуў у сужэнцаў газам.Цяпер гэтым займаецца пракуратура. А мы паглядзелі, як прасоўваеццца гэта справа.



Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 07:10
Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму — у СІЗА КДБ. Што вядома?
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 06:30
Украіна ў ААН заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі: https://www.svaboda.org/a/33860863.html«Лукашэнка і высокія адказныя асобы ягонага рэжыму мусяць паўстаць перад правасудзьдзем Спэцыяльнага трыбуналу аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны таксама, як Пуцін і ягоныя адказныя асобы»


Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 05:50
Ужо сёньня: 87 гадоў з дня савецка-нямецкага параду ў Берасьці22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку.У той жа дзень немцы перадалі саветам Беласток.Пра іншыя гістарычныя падзеі 22 верасьня чытайце на сайце Свабоды
Радыё Свабода — Беларусь
22 Sept, 04:59
Хто самы ўплывовы ў атачэньні Лукашэнкі. NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. У турме катуюць «аналітыка Сахашчыка»Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць.https://www.youtube.com/watch?v=AYGSCirJsfUYouTube17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»00:00 Хто ў Лукашэнкі «галоўны па дальняй дузе» 01:53 Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў СІЗА КДБ за карупцыю 02:38 Арыштаваны былы падпалкоўнік, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка 03:30 Ціханоўская паляцела ў Нью-Ёрк на мерапрыемствы Генасамблеі…
Радыё Свабода — Беларусь
21 Sept, 21:30edited
У Віленскім аэрапорце ўвялі абмежаваньні паветранай прасторы з 23:25 праз гібрыдную атаку зь БеларусіУ небясьпечных для авіяцыі зонах былі зафіксаваныя навігацыйныя адзнакі, характэрныя для паветраных балёнаў.


Радыё Свабода — Беларусь
21 Sept, 19:45
«Няма ніякіх прычынаў скасоўваць санкцыі супраць Беларусі». У Літве адрэагавалі на заяву Трампа пра вялікую ўгоду зь Беларусьсю → https://smarturl.click/M525DbПасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт угнаеньняў старшыня Камітэту замежных справаў літоўскага Сэйму Рымігіюс Мотузас заявіў, што Літве пра такое пагадненьне невядома, але пазыцыя адносна Менску застаецца нязьменнай, перадае LRT.«У нас сёньня няма ніякіх прычынаў скасоўваць санкцыі супраць Беларусі. Гэта агульная пазыцыя ня толькі Літвы, але і Эўрапейскага зьвязу. І гэтыя санкцыі дзейнічаюць да канца лютага», — сказаў парлямэнтар агенцтву BNS. «Час пакажа, як Злучаным Штатам Амэрыкі ўдасца дамовіцца пра куплю ўгнаеньняў зь Беларусі», — дадаў ён.


Радыё Свабода — Беларусь
21 Sept, 18:45
Асноўнае за 21 верасьня• Хто самы ўплывовы ў атачэньні Лукашэнкі. Важны магілёўскі чыноўнік — у СІЗА КДБ. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка». Навіны 21 верасьня• «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Свабода зь мехам на галаве: як палітвязьняў вывозілі зь Беларусі паводле ўгоды Лукашэнкі з ЗША• Да чаго прывядзе новы «наезд» на прыватную мэдыцыну. Пагутарылі з пацыентамі і лекарамі• Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму — у СІЗА КДБ. Што вядома?• Трамп: ЗША працуюць над маштабнай угодай у закупцы калійных угнаеньняў у Беларусі• NEXTA назваў мэдыйнага палітыка нумар 1 у беларускай апазыцыі
Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
