gram news
roskvitKUS/ росквітKUS channel avatar

roskvitKUS/ росквітKUS

@roskvitkus

Падтрымка ветэранаў і іх сем’яў. Наш інстаграм: @roskvitkus Сувязь з камандай ініцыятывы: @roskvitbot Нашы рахункі: 💰 Stripe: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08 💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300

ProjectsBE

120subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • roskvitKUS/ росквітKUS

    8 Sept, 09:23

    Са святам, спадарства!Прыводзім апдэйт па стаматалагічнаму збору: сабрана 2042 еўра з 10 000!Дзякуй усім, хто ўжо далучыўся! Нашая першая мэта - сабраць 10 000 еўра на стаматалагічную дапамогу для тых, хто змагаўся за нашу свабоду.📩 Падтрымаць стаматалагічны збор на ветэранаў: 💰 Bysol: https://bysol.org/be/initiatives/kus/💰 Stripe (KUS): https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291 SWIFT/BIC: HABALT22 Paskirtis: ParamaДзякуй, што вы з намі! 🤝
    5862Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS🌱 pinned a video

    29 Aug, 18:03

  • roskvitKUS/ росквітKUS

    27 Aug, 04:44edited

    "Па-над палітвязьнямі ёсьць гуманітарнае права, а па-над ваярамі - хаос", - Анастасія "Север" Махамет.Чытаць цалкам: https://euroradio.fm/byc-nikim-u-polshchy-ci-geroem-va-ukraine-yak-vyglyadae-zhyccyo-dobraakhvotnikau-paslya-sluzhbyКароткі змест у першым каментары👇📩 Падтрымаць стаматалагічны збор на ветэранаў: 💰 Bysol: https://bysol.org/be/initiatives/kus/💰 Stripe (KUS): https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291 SWIFT/BIC: HABALT22 Paskirtis: ParamaДзякуй, што вы з намі! 🤝
    119533Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    10 Aug, 00:43

    "Толькі крывавым потам мы, беларусы, зможам аднавіць свае папраныя правы што ўнутры Беларусі, што па-за яе межамі",- такія высновы засталіся ў сузаснавальніка ініцыятывы "Росквіт" дабрачыннай арганізацыі "KUS" пасля афіцыйных і неафіцыйных сустрэч падчас #КНБ2026 у Варшаве 8-9 жніўня 2026 года.Сама Канферэнцыя Новай Беларусі прайшла для яго надзіва ў лёгкім фармаце.Праўда, трошкі трэслася рука, трымаўшая мікрафон падчас выступу ў якасьці спікера на панэлі па тэме беларускіх добраахвотнікаў і іх сямей. Ён меў 5 хвілін, каб каторы раз данесьці важнае па неабыякавай тэме са сцэны.Важныя тэмы, узнятыя Аляксандрам Клачко падчас выступу ў якасьці спікера на панэлі 6 "Беларусы/кі - народ без дзяржавы. Сацыяльная дапамога. Мабільнасць. Легалізацыя": ...(працяг у каментары 👇)
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    5 Aug, 04:01

    🌱 Сябры, трымайце апдэйт па нашым стаматалагічным зборы: агулам сабрана 1569 €Сума пакрысе расце, і гэта цалкам ваша заслуга. Дзякуй вялікі кожнаму, хто ўжо далучыўся!Але да нашай першай мэты ў 10 000 € яшчэ трэба прайсьці кавалак шляху. Нагадаем, што працы там рэальна шмат.Справы робяцца толькі тады, калі мы робім іх разам. Калі вы хацелі падтрымаць, але ўсё адкладалі, то зараз самы час 😉Нават пару еўра ці звычайны рэпост вельмі дапамагаюць рухаць збор далей.📩 Падтрымаць збор: 💰 Bysol: https://bysol.org/be/initiatives/kus/💰 Stripe (KUS): https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291
    2,09032Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    29 Jun, 04:00

    🌱Сябры, наш збор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам працягваецца."Зубы самі сябе не палякуюць", - скажу я трошкі перафразіраваўшы выраз майго пабраціма Уладзіміра "Лысага" Лаўрынюка.Мы просім падтрымаць збор, першы этап якога складаецца з 10 000 еўра. Агульная патрэба складае як мінімум 17 пломб, 39 каронак, 49 імплантаў.Кожны ваш данат, рэпост ці згадка - гэта ўнёсак у падтрымку ветэранаў.Дзякуй кожнай і кожнаму, хто з намі! Наперадзе доўгі шлях, але разам мы яго пройдзем. 🤝📈 Што мы маем на сёньня: 732 € - сабрана праз платформу "Bysol"; 484,45 € - паступіла наўпрост на рахунак арганізацыі "KUS". 1216,45 € - разам.📩 Падтрымаць збор можна тут: 💰Праз "Bysol" (гісторыя збора і данат): https://bysol.org/be/initiatives/kus/💰Праз "KUS" (Stripe):
    166432Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    27 Jun, 08:08

    forwarded from @racyja

    📌 Вечар памяці, прысвечаны IV-й гадавіне боя пад Лісічанскам, прайшоў 26 чэрвеня ў Беларускім замку ў Вільні.🔻 Пра падрабязнасці таго бою і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі і трапілі ў палон у тым баі, распавёў арганізатар падзеі – былы добраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага і сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі ў Літве “КUS” Аляксандр Клачко “Кусь”.https://racyja.com/by/hramadstva/u-vilni-pravjali-vecarynu-boj-pad-lisicanskam/
    12062Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    22 Jun, 17:45

    Бой пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае IV-й гадавіне боя пад Лісічанскам.Падчас стрымліваньня расейскай бронетэхнікі, спрабаваўшай адрэзаць часткам ЗСУ апошні шлях выхаду з горада праз нафтаперапрацоўчы завод:загінулі: Іван "Брэст" Марчук - камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Васіль "Атам" Грудовік - баец батальёна "Волат" Вадзім "Папік" Шатроў - баец батальёна "Волат" Васіль "Сябро" Парфянкоў - баец батальёна "Волат".Трапілі ў палон і іх лёс невядомы: Сяргей "Клешч" Дзёгцеў - баец батальёна "Волат" Ян "Тромблі" Дзюрбейка - баец батальёна "Волат".На мерапрыемтве вы даведаецеся падрабязнасьці таго боя. Зразумееце кім былі загінуўшыя і трапіўшыя ў расейскі палон хлопцы, за якія каштоўнасьці яны змагаліся, ахвяравалі сваім асабістым здароўем, жыцьцем і воляй.📍Беларускі Замак, Vilnius, Naujoji Riovoniu g. 10
    966104Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    2 Jun, 14:40

    Шаноўнае спадарства 🤗Я, былы беларускі добраахвотнік і сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі "KUS" у Літве Аляксандр "Кусь" Клачко і я, дзеючы літоўскі добраахвотнік "Дантыст", звяртаемся да вас ад імя 26 нашых пабрацімаў-ветэранаў, якія маюць патрэбу ў стаматалагічнай падтрымцы. Па розных прычынах яны не могуць самі аплаціць сабе гэтыя паслугі.Мы просім падтрымаць збор, першы этап якога складаецца з 10 000 еўра. Агульная патрэба складае як мінімум 17 пломб, 39 каронак, 49 імплантаў.Просім падтрымаць збор усімі дасяжнымі сродкамі: распаўсюдам, данатам альбо іншым шляхам!Жыве Беларусь! Слава Украіне!📩 Падтрымаць збор можна тут: 💰Праз "Bysol" (гісторыя збора і данат): https://bysol.org/be/initiatives/kus/💰Праз "KUS" (Stripe): https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS
    883video5421Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    27 May, 04:01edited

    🌱Сябры, наш збор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам працягваецца.І сёння мы хочам сказаць асобнае, велізарнае Дзякуй беларусам з ЗБК (Згуртаваньне беларусаў Канады), якія былі сярод тых, хто першымі падставіў плячо і падтрымаў наш збор данатам у 100 €🍁 Вялікі дзякуй беларусам Канады за гэты жэст падтрымкі. Гэта паказвае, што праблема нашых ваяроў баліць беларусам у кожным кутку планеты.Нагадваем: 2/3 апытаных намі ветэранаў маюць сур'ёзныя праблемы з зубамі. Гэта пра здароўе і магчымасць жыць без дыскамфорта. Наша першая мэта - 10 000 €, каб пусціць у працу першыя складаныя кейсы.Кожны ваш данат, рэпост ці згадка - гэта ўнёсак у падтрымку ветэранаў.Дзякуй Канада, дзякуй кожнаму і кожнай, хто з намі! Наперадзе доўгі шлях, але разам мы яго пройдзем. 🤝📈 Што мы маем на сёння: 463 € - сабрана праз платформу "Bysol"; 337,83 € - паступіла наўпрост на рахунак
    56632Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    15 May, 17:44edited

    Ветэранства - гэта не прыгожы хэпі-энд пасля цітраў, гэта іншы фронт - палітычны, бюракратычны, бытавы, медыцынскі. Менавіта ў гэтай руціне дабрачынная арганізацыя "KUS" працуе кожны дзень.Выйшла вялікае інтэрв'ю сузаснавальніка нашай арганізацыі Аляксандра "Куся" Клачко для "Салідарнасьці". Гэта шчырая размова пра тое, што адбываецца з добраахвотнікамі пасля таго, як яны здымаюць форму.Чаму варта прачытаць гэты матэрыял? Вы даведаецеся:🩺 Пра здароўе: Чаму пасля фронту даводзілася прымаць 17 таблетак у дзень і як выжыць ветэрану з інваліднасьцю у Літве без страхоўкі, легальнага статусу і забаронай працаваць першыя 6 месяцаў пасля вяртаньня з вайны?🏗 Пра працу: Ад чыгуначніка і кіраўніка філіяла таксі ў Баранавічах да будоўлі ў Вільні: чаму чалавека, які ўсё жыцьцё прывык працаваць і рукамі і галавой, не палохае будоўля, і як захоўваць гэтую моц, калі пасля фронту задача
    8248421Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    14 May, 04:12edited

    КР-4 і ветэраны: хто гатовы дапамагаць?11 траўня 2026 года кожнаму выбарчаму спісу ў КР-4 мы адправілі прапанову падтрымаць (рэпостам ці іншымі сродкамі) важны збор на стаматалагічную дапамогу ветэранам. 📌 Падрабязнасьці збору тут: - Тэлеграм: https://t.me/roskvitkus/120 - Фэйсбук: https://www.facebook.com/share/p/18dgwuAhsm/ - Інстаграм: https://www.instagram.com/p/DYLv6BPiKHT/?igsh=OHZxNHNiN3htMGNiСпісы ў КР-4, якія адгукнуліся і падтрымалі збор: + "Еўрапейскі выбар" (ўсебаковая інфармацыйная падтрымка збора); + "Беларусы дзеяньня" (ўсебаковая інфармацыйная падтрымка збора і данат ў 25 еўра); + "Рух Воля" (данат у 80 еўра).Спісы ў КР-4, якія НЕ ГАТОВЫ падтрымліваць ветэранаў: - "Закон і правапарадак"; - "Наступ"; - "Каманда Латушкі і Рух за свабоду" (усебаковасьці дзеля ў першым каментары прыводзім пазіцыю спіса, выказаную Юрыем Губарэвічам у адказ на нашу прапанову); - "Ваш
    51265Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    11 May, 03:33

    Сябры, збор на стаматалагічную дапамогу ветэранам стартаваў, і вось першыя вынікі:📈 Што мы маем на сёння: 261 € - сабрана праз платформу "Bysol"; 91,16 € - паступіла наўпрост на рахунак арганізацыі "KUS". 352,16 € - разам.Хтосьці скажа: "Да першай мэты ў 10 000 € яшчэ далёка". Мы скажам: "Ветэраны ўжо атрымалі надзею". Гэта толькі першыя крокі.Каб нашы героі нарэшце змаглі атрымаць медыцынскую дапамогу і жыць без дыскамфорту, наперадзе яшчэ доўгі шлях.Мы разумеем: перад намі марафон, а не кароткая дыстанцыя. Мы цвяроза ацэньваем маштаб працы, але верым: крок за крокам гэтая сума будзе сабраная. 5€, 10€ ці 20€ - гэта рэальны і важны ўнёсак.Зараз важна ўсё: кожная спасылка, кожная згадка і кожны данат.📩 Падтрымаць збор можна тут:💰Праз "Bysol" (гісторыя збора і данат): https://bysol.org/be/initiatives/kus/
    454421Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    10 May, 16:01edited

    КР-4 і ветэраны: хто гатовы дапамагаць не словам, а справай?Спадарства, выбіраючы свой спіс у Каардынацыйную раду, мы часта глядзім на прыгожыя праграмы. Але ці гатовыя палітыкі падтрымліваць тых, хто аддаў здароўе за нашу свабоду - нашых дабраахвотнікаў?🛡Ужо заўтра раніцай дабрачынная арганізацыя "KUS" адправіць кожнаму спісу афіцыйную прапанову: падтрымаць (рэпостам ці іншымі сродкамі) важны збор на стаматалагічную дапамогу ветэранам. 📌 Падрабязнасці збору тут: тэлеграм фэйсбук інстаграм🗓 14 траўня мы вярнемся да вас з вынікамі. І разам пабачым, хто са спісаў КР-4 сапраўды стаіць плячо ў плячо з ветэранамі, а хто праігнараваў гэты запыт.🙌 Хвілінка ўдзячнасьці: Ёсць тыя, каму не трэба нагадваць пра салідарнасьць. Вялікі дзякуй спісу «Еўрапейскі выбар» і асабіста Вользе Зазулінскай, Паўлу Мар’еўскаму і Алісе Рыжычэнцы. Яны зрабілі рэпост збору самі, без аніякіх зваротаў! 🤗
    932421Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    28 Apr, 16:30edited

    🌱Сябры, мы зноў звяртаемся да вас.Мы пачынаем вялікую справу - такую, якая на першы погляд здаецца амаль нерэальнай.Але, менавіта дзякуючы вам, мы ўжо не раз бачылі: тое, што выглядае складаным, можна зрабіць разам. Крок за крокам - давесьці да канца.Сёньня мы адкрываем збор на стаматалагічнае лячэньне беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў.📊 Два месяцы таму мы апыталі каля 40 чалавек - і больш за 2/3 з іх маюць сур’ёзныя праблемы з зубамі.Гэта не пра эстэтыку. Гэта пра боль, здароўе і магчымасьць жыць нармальна.💰 Агульная патрэба - больш за 100 000 €. Гэта вялікая сума, і яна можа пужаць. Таму мы пачынаем з 10 000 € - каб дапамагчы ўжо цяпер тым, каму найбольш патрэбна. Бо вочы баяцца, а рукі робяць.Кожны ваш унёсак - гэта рэальны крок да таго, каб нехта перастаў жыць з болем.
    bysol.orgЗбор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам-дабраахвотнікамНа гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу. Таму нашая ініцыятыва KUS пачынае важны збор: мы збіраем сродкі на складанае…
    4,340107Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    24 Apr, 20:28edited

    🌱Сябры, хочам падзяліцца з вамі яшчэ адной зробленай справай.У канцы 2025 года мы атрымалі фінансавую падтрымку ад арганізацыі, якая пажадала застацца ананімнай. Сродкі былі выдзелены на псіхалагічную дапамогу і цалкам выкарыстаны на гэты накірунак.Дзякуючы гэтай падтрымцы мы змаглі падтрымаць 4 ветэранаў і чальцоў іх сямей, аплаціўшы 33 сеансы псіхалагічнай дапамогі (21 індывідуальны і 12 групавых).Для кагосьці гэта былі першыя размовы, для кагосьці ўжо магчымасьць працягнуць пачатую тэрапію.Вось словы падзякі беларускага ветэрана з Уроцлава:“Хачу падзякаваць добрых людзей, якія дапамаглі мне з аплатай псіхолага. На працягу ўжо амаль трох месяцаў рэгулярна хаджу да псіхолага, і мой стан значна палепшыўся. Магчыма, упершыню з таго моманту як я звольніўся са службы, я зноў хачу проста жыць і насалоджвацца жыцьцём. Дзякуй вялікі за падтрымку добраахвотнікаў. Жыве Беларусь!”Мы
    493921Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    19 Apr, 19:12

    🌱 Апдэйт па рэалізацыі мэтаў збора "Навальніца" (назавем яго так). Прагрэс на сёньня (коратка): жыллё аплачана, стан ветэрана стабілізуецца. Наступная мэта - праца. Сябры, яшчэ раз шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў гэты збор. Ваша салідарнасьць
    49861Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    10 Apr, 15:51

    🌱 «Нясьмешны»Сябры, дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў гэты збор.📅 Збор быў распачаты 16 лютага і закрыты ўжо 23 лютага. За гэты час разам нам удалося сабраць 374,98 €.Дзякуючы вашай падтрымцы ветэрану было аплочана медычнае даследаваньне на суму 53,76 € (атрымана накіраваньне лекара на КТ нырак).Паколькі ветэран вярнуўся ва Украіну, далейшыя неабходныя абследаваньні ён будзе праходзіць ужо там. Таму астатнія 321,22 € былі пералічаныя непасрэдна на яго картку, каб ён мог самастойна працягнуць дыягностыку і лячэньне.Дзякуй вам за давер, хуткі водгук і салідарнасьць. Гэта вельмі каштоўна - ведаць, што ў патрэбны момант чалавек не застаецца без падтрымкі 🤍🤝 Разам мы можам больш📩 Падтрымаць ветэранаў і сем’і ветэранаў:💰 Stripe: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
    30762Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    30 Mar, 17:52

    🌕 Збор «Поўня»Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблівым - ён прызначаўся для жанчыны, чый муж, беларускі добраахвотнік, аддаў сваё жыцьцё за свабоду Украіны і Беларусі.Застаўшыся з дзіцёнкам на руках у гэты цяжкі час, яна патрабавала прафесійнай псіхалагічнай апоры. І, дзякуючы вам, яна яе атрымоўвае.📊 Справаздача: • Сабрана: 515,06 € • Аплачана сеансаў псіхалагічнай тэрапіі на суму: 525 € (Збор "Поўня" выкарыстаны цалкам. розніца ў 9,94 еўра перакрыта з рэшты псіхалагічнага збору, які мы рабілі восеньню мінулага года: 138,57 - 9,94 = 128,63 еўра засталося з восеньскага псіхалагічнага збора). Вашы данаты ператварыліся ў магчымасьць для маці знайсьці ў сабе сілы ісьці далей дзеля дзіцяці і памяці пра мужа. Гэта сапраўдны прыклад таго, як працуе беларуская салідарнасць.Нізкі паклон вам за давер, чуласьць і памяць пра нашых герояў🤍
    318711Open in Telegram
  • roskvitKUS/ росквітKUS

    26 Mar, 09:43

    25 сакавіка на форуме "Шлях да Волі", які адбыўся ва Украіне, наш сузаснавальнік Аляксандр Клачко меў магчымасьць падняць важную тэму - неабходнасьць наданьня асобнага статусу беларускім, літоўскім і польскім ветэранам у краінах іх знаходжаньня.Сёньня адсутнасьць дакладна вызначанага юрыдычнага статусу застаецца адной з ключавых перашкод. Гэта не дазваляе выбудаваць сістэмную і доўгатэрміновую падтрымку ветэранаў і іх сем’яў у краінах ЕЗ.Таксама было важна нагадаць пра нашых палонных - "Кляшча" і "Тромблі". Мы працягваем гаварыць пра іх і трымаць увагу да іх лёсу.Форум стаў не толькі пляцоўкай для публічных выступаў, але найперш - магчымасьцю сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія працуюць у сферы падтрымкі ветэранаў, абмяняцца досведам і наладзіць новыя кантакты. І, безумоўна, вельмі важнымі былі сустрэчы з пабрацімамі і знаёмымі.Мы разумеем, што вялікія змены не
    17191Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot