gram news
Prošča | Прошча channel avatar

Prošča | Прошча

@sacral_gea

Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага расьсяленьня, а таксама крыўска-літоўскай міталёгіі й традыцы

ProjectsBE

247subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Prošča | Прошча

    4 Dec 2025, 08:09

    О Бог, Айцец і Творца ўсяго існага, які старэйшы за сонца, старэйшы за неба, большы, чым час і вечнасць і ўвесь бесперапынны ток прыроды не можа быць названы ніякім заканадаўцам, не можа быць вымаўлены нічым голасам, не можа быць убачаны нічым вокам. Але мы, не ў сілах спасцігнуць яго сутнасць, карыстаемся гукамі і імёнамі і карцінамі з золата, слановай косці і срэбра, вобразамі раслін і рэк, горных вяршыняў і віхроў, імкнучыся да ведання аб ім і па слабасці нашай называючы ўсё, што ёсць прыгожага ў гэтым свеце, ягонай натурай. <...> Няхай усе ведаюць, што ёсць боскае; няхай ведаюць, і гэта ўсё. Калі грэкі трымцяць пры напамінку аб богу з дапамогай Фідзіева мастацтва, егіпцяне ўшаноўваючы звяроў, іншыя рэкі, а трэція - агонь. Толькі няхай яны ведаюць, няхай любяць, няхай памятаюць. — Максім Цірскі, платонік. ІІ ст.
    3799Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    13 Nov 2025, 10:33

    Сакральныя цэнтры, якія пераўтвараліся ў воласці/станы.Вельмі яскравым прыкладам такой гісторыі з'яўляецца "Каменьскі стан" у Падмаскоўі, які згадваецца ў XVI ст. Які названы, відавочна, па лекаваму каменю каля р. Кімерша, бо ў гэтым стане няма і не было тапонімаў з у якіх была аснова "камень". Больш за тое сам камень размяшчаецца прама па сярэдзіне гэтай акругі на перакрыжаванні ракі Кімершы і двух яе прытокаў.Таксама можна прыгадаць і Барцянскую воласць на Воранаўшчыне — старадаўні анклаў прускіх перасяленцаў. Назоў борці быў спецыялізаваным тэрмінам на азначэнне пэўнай карпарацыі будаўнікоў і пільнавальнікаў мастоў. З. Санько адзначыў, што гэта сведчыць аб сакральным значанні гэтага рэгіёну, бо: 1) будоўля мастоў у індаеўрапейскіх традыцыях уваходзіла ў кола абавязкаў пэўных святарскіх карпарацыяў (параўн. лац. pontifex ‘той, хто будуе мост’); 2) тэрмін барцякі ўжо быў
  • Prošča | Прошча

    10 Nov 2025, 07:03

    ...Заныла ўсё, замёрла ўсё,— Не спіць адвечнае замчышча: Там пачынаецца жыццё Ў агнёх старога папялішча...— Я. Купала. На Куццю.
    36894Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    8 Nov 2025, 09:58

    Семантыка закапаных скарбаўЧытаючы народныя паданні пра розныя месцы сакральнай геаграфіі можна пачуць сюжэт аб закапаных скарбах. Адразу ўзнікае думка, што гэта чыстыя казкі і суявер’і, ня маючыя пад сабою абаснавання. Але, насамрэч, яны маюць глыбейшыя карані.Магчыма, такія горы могуць сведчыць аб рэальных месцах захавання скарбаў, бо ў многіх паданнях расказваецца аб тым, як падчас вайны мясцовыя жыхары (уладальнік замка, памешчык, гаспадар, бежанцы) закопвалі свае грошы і каштоўнасці ў гарах, і адсюль тыя атрымалі сваю назву.Згадванне срэбра, якое часта сустракаецца ў назвах «Скарбавых гор», можа ўказваць на тагасвет. "Тагасвет" ў народных песнях нярэдка адлюстроўваецца як сярэбраная гара, у якой знаходзіцца памерлы.Шмат якія з «Скарбавых гор» — гэта месцы старажытных магільнікаў. Традыцыя класці разам з нябожчыкам у магілу грошы, якія спатрэбяцца яму на тым свеце — мог
    350911Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    8 Nov 2025, 09:58

  • Prošča | Прошча

    17 Aug 2025, 15:15

    Перуноў камень.Адносіцца да тыпу камянёў са штучна зробленымі "ямкамі". Камяні з падобнымі паглыбеннямі можна знайсці амаль па ўсім свеце. І калі ў нашым рэгіёне сустракаюцца толькі ямкі, то, напрыклад, у Шатландыі яны могуць утвараць акружнасці і розныя ўзоры. З’яўленьне такіх камянёў у нас адносяць да бронзавага веку, у час, калі культура шнуравой керамікі прыйшла ва Усходнюю Еўропу.У сучаснай Беларусі, дадзены валун з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам камянёў такога тыпу. Ён налічвае 84 паглыбення — згодна з мясцовай легендай іх выбіў Пярун сваімі стрэламі.#камень
    6561811Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    8 Aug 2025, 10:40

    ЛясунГулка грымелі ў бары тапары, гул не сціхаў ад зары да зары. Падалі з енкам пакутным сасонкі, стан выгінаючы тонкі і гонкі. Дзесьці ў гушчары на днішчы лагчыны ў жаху няўсцішным дрыжэлі асіны, смягнуў маліннік на лядах, і cox шэры, карчамі развораны мох...Плакаў чарот, па бары, над балотам, грагаў крумкач-гарладзёр пералётам, шэрыя совы начы не чакалі, вухкалі скрозь, што ім бор высякалі. А у гушчары, прысеўшы на пнішча, плакаў сутоннямі дзед-лесунішча. Плакаў стары, абціраючы вочы, слёзы буйныя сплывалі равочкам з твару ў кары й лішаёх сіваватых, ззялі расою на вусах калматых.Плакаў лясун, што лясы высякалі, роў, ажно рэха гуло па-над галяй бору, віхурай валоссі сівыя ўзняўшы, за хвоі чапляў баравыя...
    51413Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    27 Jul 2025, 10:24

    Значэньне стравы куцьці ў балцкай традыцыі. З артыкула Велюса
    64481Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    20 Jul 2025, 11:22

    Нявесьцін Камень.Уваходзіць у тып камянёў, якія зьвязаныя з каханьнем і дапамагаюць у шлюбе. Сярод іх ёсьць, напрыклад, камень Марылі (які прыпісваюць да А. Міцкевіча і Марылі Верашчакі), камень Каханьня каля Крыжоўкі, а таксама, часткава, Крамянецкі Богаў камень. Найбольш вядомым зьяўляецца Нявесьцін каля Ашмянаў.Валун разьмешчаны ў Рамбоўскім яры. Мясцовыя тлумачаць гэту назву хлапцом на імя Ромба, які жыў тут з дзяўчынай, пасля таго як ім забаранілі жаніцца. Але на самой справе назва зьвязана з літоўскім rambėti “зацвярдзець, збіцца” — такі ж корань маець пруская сьвятая гара Рамбін.Лічыцца, што камень можа выконваць жаданьні і дапамагаць жанчынам у шлюбе і мацярынстве, а таксама лячыць хваробы. Ва ўсіх навакольных вёсках нявесту не пускалі да дому, пакуль яна не сходзіць да каменя.Таксама ёсьць паданьні пра зарыты скарб і пра тое што там раней рабілі гарэлку — і яе было
    700111Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    25 Jun 2025, 12:43

    Адныя толькі старыя закінутыя хаты, што дрэмлюць у лясной глушы, маглі б распавесьці аб тым, што ад веку пакрыта таямніцай, але яны сьмяротна баяцца стрэсьці з сябе дрымотнае забыцьцё. Часам міжволі падумаеш, што для саміх гэтых дамоў было б лепш, каб іх знеслі, бо яны, відаць, часта бачаць сны.— Г. Ф. Лаўкрафт
    9521322Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    23 Jun 2025, 11:09

    Гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, Смаргоншчына. Часткова пашкоджана траншэямі часоў Першай сусветнай вайны.
    564104Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    16 Jun 2025, 07:54

    Вера Кроў Зямля
    1,26010322Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    11 Jun 2025, 18:27

    Тутэйшыя ўяўленьні пра лес.Вялікае значэнне надавалася таму, як чалавек уваходзіць у лес. Туды патрэбна было заходзіць з добрым настроем і павагай. Патрэбны быў падарунак для «ляснога гаспадара», якому звычайна кланяліся пры уваходзе. Падарункам звычайна выступаў хлеб з соллю: «...А лесу часному і лясному хазяіну паклон аддаваў падаркам яго надзяляў: хлебам да соллю, да каленкораву рубаху, да шаўковую падпаяску», або «..Іду у лес, бяру хлеб і соль і нясу лясному хазяіну». Было забаронена сечкы ці ламаць дрэвы, якія былі пашкоджаны бурай ці маланкай, якое скрыпіць, забаранялася ламаць рабіну і вярбу — адно з самых шаноўных дрэваў.
    7001431Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    27 May 2025, 13:39

    https://teletype.in/@vsnd/cS8auMugxVb
    TeletypeКамяні "краўцы" і "шаўцы"Сімвалізм ткацтва можа выкарыстоўвацца для таго, каб рэпрэзентаваць свет, ці дакладней, сукупнасць усіх светаў, то бок станаў або...
    1,27092Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    13 May 2025, 09:51

    Валун Асілак (або Вялікі камень), Смаргоншчына.
    7601611Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    11 May 2025, 18:57

    Волаты і асілкі: увасабленьне Воласа і папярэднікі людзей.https://teletype.in/@vsnd/49HgPl8pMlk
    TeletypeВолаты і асілкіПаходжаньне раскрываецца ў касмаганічным міце:
    2,78012Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    27 Apr 2025, 11:24

    forwarded from @ezkryvis

    БЕЛАРУСКІ СТОЎНХЭНДЖ?Каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна на беразе возера Янова знаходзіцца група валуноў, якія ў сродках інфармацыі паспелі ахрысціць як "полацкая прыгарызонтная абсерваторыя". Што насамрэч уяўляюць з сябе гэтыя валуны? Навукоўцамі, у тым ліку Э. Зайкоўскім, на працягу доўгага часу праводзіліся даследаванні, паводле якіх мы прыйшлі да наступных высноў: 1) Помнік ніяк не фіксуецца ў фальклорнай традыцыі, абсалютна не вядомы мясцоваму насельніцтву, тым часам як у мясцовасці вядомыя шмат аб'ектаў сакральнай геаграфіі (Валатоўка, Гарадзец, Французскія Магілы); 2) Каля помніка не знойдзена слядоў культурнага слоя; 3) Размяшчэнне валуноў не мае ніякага астранамічнага сэнсу.Такім чынам мы бачым прыклад тыповых выдумак. Няма ніякіх падстаў меркаваць, што гэтыя валуны ўтвараюць нейкае святое месца. Вялікай праблемай для сучасных паганцаў з'яўляецца аддзяленне сапраўдных
    669121Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    26 Apr 2025, 07:03

    Сьвятая гара каля Маладэчна.Паданьні сьцвярджаюць, што на гары правалілася царква, а калі прыкласьці вуха — можна пачуць гукі званоў.
    540181Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    18 Apr 2025, 18:39

    648video6311Open in Telegram
  • Prošča | Прошча

    7 Apr 2025, 15:32

    З прадмовы гэтае кнігі:Літоўская міталёгія - гэта асаблівая частка балта-славянскага фальклору, якая ўвабрала ў сябе мудрасьць літоўскага народа і старажытных паганскіх плямёнаў з усёй Эўропы. Міты былі тым спосабам творчага самавыяўленьня народа, які перадаваў яго дух, характар ​​і жывую гутарковую гаворку. Гісторыі зачароўваюць сваёй прастатой і натуральнасцю, з якімі апавядальнік напаўняе рэальны свет духамі і містычнымі сутнасцямі, не рэдка жорсткімі і нелітасьцівымі. Яны здзекуюцца, жартуюць з людзей, але таксама справядліва караюць хітруноў і ашуканцаў. У сувязі з познім прыняццем хрысціянства яны працягвалі існаваць нароўні з рэлігійнай свядомасьцю. У мітах рэальнасьць зьмешваецца з тагасьветам, і чалавек сустракаець казачных істот у становішчы звыклага для яго побыту: у хаце, лазні, у лесе, полі. Гэтыя загадкавыя героі маюць чалавечае аблічча, чалавечыя жарсьці й пажаданьні,
    85610211Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot