Latest posts
Sceptic.club
14 Sept, 10:48
Добрага дня, спадарства! Не зусім у тэму канала (ці зусім не ў тэму), але дзеля агульнай абазнанасці:ІЕРОГЛІФЫ. Што гэта? Як гэтым карыстацца? Як з гэтым жывуць?Для пачатку цікавы факт: карэйскае пісьмо сёння – увогуле не іерагліфічнае. Карэйская мова запісваецца алфавітам, па сутнасці, як і у нас. Ён толькі візуальна выглядае як іерогліфы, бо літары збіраюцца ў квадратныя блокі...Калі вас даўно цікавілі гэтыя пытанні, але не даходзілі рукі, тут добрыя адказы: Іерогліфы: што гэта і як гэта працуеTelegraphІерогліфы: што гэта і як гэта працуеЯк пішуць іерогліфамі? Карэйскае, кітайскае і японскае пісьмо – гэта, па сутнасці, адно і тое ж ці розныя сістэмы? Што гэта ўвогуле за спосаб кадавання мовы? Для пачатку цікавы факт: карэйскае пісьмо сёння – увогуле не іерагліфічнае. Карэйская мова запісваецца…Sceptic.club
19 Aug, 08:56
ДЫКТАТУРА ПСУЕ ПСІХІКУ НЕ ТОЛЬКІ РЭПРЭСІЯМІГэта не прыватная думка, а выснова сур'ёзнага агляду.Мне тут падаецца асабліва важным іншы механізм: чалавек паступова перастае давяраць іншым і самому сабе.Дзяржава ўзнагароджвае даносы - разбураецца давер паміж людзьмі. Пастаянны дзяржаўны гвалт і рэпрэсіі павялічваюць колькасць псіхалагічных траўм, наступствы якіх могуць перадавацца наступным пакаленням.Але ёсць яшчэ інтэрналізаваны прыгнёт: чалавек засвойвае навязанае сістэмай уяўленне пра ўласную непаўнавартасць і пачынае сумнявацца ва ўласным мысленні і інтэлекце.І тут, здаецца, адна з самых глыбокіх наступстваў дыктатуры. Яна не проста прымушае чалавека баяцца дзяржавы - яна можа залезці яму ў галаву настолькі, што ён перастае давяраць уласнай ацэнцы рэальнасці.Прычым даследаванняў гэтага не так шмат. Аўтар агляду асобна адзначае даволі відавочную праблему: дыктатуры не надтаPsychiatrictimesThe Mental Health Implications of Dictatorships | Psychiatric TimesWhat have we learned—and what do we need to know—about the mental health implications of organizational and governmental dictatorships?Sceptic.club
30 Jun, 15:36
Выдатная навіна!Фактчэкер NewsGuard нарэшце запусціў уласны AI-чатбот для працы з навінамі.Ідэя простая: замест усяго інтэрнэту ён выкарыстоўвае толькі крыніцы, якія загадзя прайшлі праверку па строгіх крытэрах.Чым гэта карысна?Нават калі вы не сочыце за навінамі, але зачапіла нейкая падзея, можна проста чэкнуць інфу ў чат-боце і, атрымаўшы чоткі адказ з надзейнымі пруфамі, вяртацца да сваіх спраў.Чаму яму можна верыць?Крыніцы для чат-бота адбіраюцца не як трапіцца і не па палітычных сімпатыях. Бот абапіраецца на базу строга адфільтраваных крыніц паводле адкрытай методыкі крыніц. Вядома, гэта не гарантуе абсалютнай праўды, але ўвасабляе ў жыццё вельмі высокі і празрысты стандарт.І яшчэ адна прыемная дэталь: бот мае доступ да базы абвергнутых фэйкаў, якую збірае NewsGuard. Таму, калі ў запыце сустракаецца вядомая хлусня, чат-бот не проста яе не паўторыць, а падсвеціць, штоNewsguardrealitycheckNewsGuard's Reality Check | SubstackA report on how false claims online are undermining trust — and who’s behind them. Produced by co-CEOs Steven Brill, Gordon Crovitz, and the NewsGuard Team. Click to read NewsGuard's Reality Check, a Substack publication with tens of thousands of subscribers.Sceptic.club
29 Jun, 17:36
Галоўная праблема посту — ён спрашчае высновы даследавання. Праца не сцвярджае, што ChatGPT «дрэнны дарадца ў адносінах» або што ІІ робіць людзей эгаістамі. Яна паказвае больш вузкую рэч: мадэлі часта схільныя падтакваць карыстальніку, а гэта можа ўзмацняць яго ўпэўненасць ва ўласнай праватзе.Пост таксама стварае ўражанне, што праблема ўнікальная для ІІ. Але людзі — сябры, сваякі, нават псіхолагі — таксама могуць падтакваць, калі атрымліваюць аднабаковы і суб’ектыўны аповед пра сітуацыю. Гэта не выключна праблема нейрасетак.Яшчэ адна слабасць — перанос адказнасці з чалавека на інструмент. ІІ працуе з той інфармацыяй, якую яму даюць. Калі чалавек апісвае канфлікт так, каб выглядаць ахвярай або мець рацыю, любы суразмоўца будзе рызыкаваць зрабіць скажоныя высновы.Падсумаванне простае: хто шукае аналіз — можа атрымаць аналіз. Хто шукае пацверджання сваёй праваты — хутчэй за ўсёSceptic.club
21 Oct 2025, 15:24edited
#opinion | Кожны народ заслугоўвае свайго правіцеля?Гэтая папулярная фраза выклікае шмат эмоцый. Калі гаворка пра іншых – выглядае мудрасцю. Але як толькі гаворка пра цябе – становіцца глупствам і несправядлівасцю. Ну, вось ёсць жа я – адукаваны, дабрасумленны і нікому не раблю зла. Я заслужыў? І за што, скажыце, калі ласка?Дык заслугоўваюць народы сваіх тыранаў ці не?На маю думку, кароткі адказ: так. Хоць і з мноствам «але».«Але» 1: Фраза займаецца простым вікцімблэймінгам – кожны народ сам вінаваты. А можа не кожны? А можа не сам? А можа прычыны сістэмныя, па-за кантролем канкрэтных людзей, таму і віны няма?«Але» 2: Фраза грунтуецца на ілюзіі справядлівага свету. Але думка, што ўсё па заслугах, хоць і суцяшае, нічога не тлумачыць. Не ўсе пакуты і даброты заслужаныя. Узгадайце хаця бы дзіцячы рак.«Але» 3: фраза атаясамлівае народ з жывой істотай, у якой ёсць матывацыя іSceptic.club
9 Oct 2025, 16:58
#analytics: Штучны інтэлект: новая эпоха чалавецтва ці чарговая бурбалка?У Blemberg выйшаў артыкул Why Fears of a Trillion-Dollar AI Bubble Are Growing – Чаму растуць страхі з нагоды трыльённай бурбалкі ШІ.А гэта сапраўды бурбалка? Эканамічная бурбалка – гэта сітуацыя, калі кошты актываў – акцый, нерухомасці, тэхналогій і г.д. – растуць хутчэй за іхнюю рэальную вартасць, бо ўдзельнікі рынку купляюць не праз карысць, а праз чаканне яшчэ большага росту.Усё трымаецца на псіхалагічным самападмане: «гэта новы свет, цяпер усё інакш».Ці ёсць прыкметы бурбалкі ў AI? Так, і яны выразныя.1. Гіганцкія ацэнкі кампаній Напрыклад, OpenAI –$500 млрд без стабільнай мадэлі прыбыткаў. Гэта супастаўна з Microsoft, якая мае шматгадовыя прыбыткі і актывы.2. Узаемнае фінансаванне «у коле» Як бачна на другой схеме: Microsoft укладвае ў OpenAI, OpenAI купляе хмары ў Oracle, Oracle купляе чыпы ўSceptic.club
2 Aug 2025, 12:16
#practice | Наколькі надзейнае вашае меркаванне?ТЭСТ змушае задумацца, як вы прыйшлі да свайго меркавання. І, натуральна, ён не пра густы, бо пра іх спрачацца – марная справа)Sceptic.club
2 Aug 2025, 12:02
#thinking | Зямля круглая? Вы ўпэўненыя?Цікавая штука – меркаванне. У які момант яно становіцца фактам, а калі ператвараецца ў хворае трызненне?Cамы просты прыклад: Зямля – круглая.Для мяне гэта факт, для вас, думаю, таксама. Але ж ёсць людзі, з намі нязгодныя. Для іх гэта ня больш за меркаванне, прычым меркаванне хібнае.А ўласна кажучы, з чаго я ўзяў, што Зямля круглая? У космас я не не лятаў, а з вышыні палёту самалёта акругласць ня бачная. Я вось увесь такі за крытычнае мысленне, а ці магу я даказаць такую, здавалася б, элементарную рэч, як кругласць Зямлі?Не магу.Мне бракуе тэарэтычных ведаў. Але я карыстаюся рацыянальным мета-даверам. Не проста давяраю маме, або меркаванню супольнасці, бо яны – свае, а давяраю паводле пэўных крытэраў:• навуковасць – бо яна трымаецца на строгай і яснай метадалогіі, публічнасці і эмпірычных праверках (а пытанне круглай Зямлі лічыццаSceptic.club
26 Jul 2025, 10:22edited
#opinion | Пра роспач, навязлівыя фантазіі і высновы саманазіранняУ маім жыцці адно за адным адбыліся надзвычай непрыемныя і небяспечныя падзеі. І вось, што я заўважыў: у моманты, калі было зусім невыносна – роспач, бессэнсоўнсць, бяссіласць – вельмі цягнула звярнуцца да бога. Нешта накшталт «калі ты мне дапаможаш – паверу (зноў)».Мне думаецца, такі эпізод знаёмы кожнаму.У мяне багаты досвед верніцтва ў мінулым, які тлумачыць актывацыю старых рэфлексаў. Але менавіта праз гэты досвед я добра разумею, як гэта працуе. Таму трымаўся, але было няпроста)Навошта трымацца, калі можна так проста аднавіць кантроль над жыццём? Проста надай волю фантазіі і перакладзі ўсе спадзяванні і адказнасць на баство.Па-першае, гэта інтэлектуальна сумленна – выпрабоўваць свае прынцыпы рэальнасцю. Па-другое, гэта ж цудоўная магчымасць паназіраць за абуджэннем містычнага мыслення ў жывой прыродзе.НакоSceptic.club
26 Jul 2025, 10:18
Спадарства, дзякуй, што не разышліся! Для мяне гэта важна.Мне давялося перажыць няпросты этап у жыцці, але нарэшце перспектывы змяніліся. Так! Таму я вяртаюся і хачу падзяліцца адным важным саманазіраннем.Sceptic.club
15 Jun 2025, 09:05
#opinion | Ніхто нічога ня ведае. Але некаторыя здагадваюцца лепш.У мяне ёсць адна гіпотэза, і чым далей, тым больш яна мне падаецца часткай рэчаіснасці — ніхтонічога ня ведае.Патлумачу, што я маю на ўвазе. Палітолагі, дактары, аналітыкі, бізнэсоўцы, прагназісты… Усе гэтыя людзі з самавітымі тварамі ведаюць значна менш, чым паказваюць. Але справа не ў махлярстве, тое, пра што яны ўпэўнена і катэгарычна кажуць аўдыторыі, немагчыма ведаць дакладна.Калі працуеш з сістэмай, складанасць якой перавышае пазнавальную магутнасць псіхікі — выхаванне, адукацыя, медыцына, палітыка, эканоміка, буйны бізнэс — вымушаны апераваць ня столькі фактамі, колькі верагоднасцямі. Таму, у пэўнай ступені, любое іхняе сцверджанне — здагадка.І вось што цікава: чым вышэй чалавек у іерархіі — тым менш ён мае права сказаць «не ведаю». Бо за ім апошняе слова і лёсSceptic.club
30 May 2025, 12:39
#practice | Закон «але»: чым складаней пытанне, тым хутчэй адказ на яго без «але» будзе прафанацыяйКожны, каму даводзілася капаць складаныя тэмы, сутыкаўся з тым, што на іх немагчыма адказаць адназначна. Заўсёды знойдуцца выключэнні, складанасці, парадоксы, якія нельга ігнараваць без скажэння рэчаіснасці. Калі думка не спатыкнулася аб «але», магчыма, яна стаяла на месцы.Разгледзім некалькі прыкладаў.1. «Інтэрнэт — гэта зло, якое псуе людзей.» Праўда: У ім сапраўды шмат смецця і шкоднай інфармацыі. Але: Ён жа адкрыў доступ да ведаў, салідарнасці і самавыяўлення.2. «Бацькі заўсёды ведаюць, што лепш для дзіцяці.» Праўда: Яны часта імкнуцца абараніць і забяспечыць. Але: Могуць пераносіць на дзіця ўласныя траўмы і хібныя перакананні.3. «Інтэлект — гэта пра IQ.» Праўда: IQ вымярае некаторыя здольнасці. Але: Ён не ахоплівае творчасць, этыку, эмацыйную адчувальнасць і яшчэ шэрагSceptic.club
27 May 2025, 11:56
#opinion | Як адрозніць рацыянальнасць ад рацыяналізацыі?Здаецца, ўсе добра разабраліся, як адрозніваецца першае ад другога тэарэтычна. Але на практыцы зразумець, чым менавіта ты зараз заняты, бывае вельмі праблемна. Калі сітуацыя небяспечная, вельмі цяжка ў моманце зразумець, шукаеш ты праўды ці апраўдання.У кожнага была сітуацыя, калі ён бачыў, як кагосьці зняважылі, прынізілі ці несправядліва пакаралі, але нічога не зрабіў. Пасля былі думкі: «я ўсё адно нічога не змяніў бы», «я ня ведаў усіх абставінаў», «можа, ён сам вінаваты»...Гэта відавочная рацыяналізацыя, але што адрознівае яе ад рацыянальнасці? Калі вызначаць не інтуітыўна, а называючы канкрэтныя крытэры?Я прапаную самадыягностыку ў два этапы.1. На першым этапе трэба задаць сабе пытанне: наколькі проста было прыняць рашэнне? Калі вы прымалі яго праз немагу і было болюча, супярэчліва, павольна — гэта прыкметаSceptic.club
24 May 2025, 15:52
#opinion | Глупства: мілая асаблівасць ці сістэмны збой?У мяне ёсць даўняе «хобі» — я спрабую зразумець, што такое глупства. Калі вы лічыце, што адказ відавочны, напішыце яго ў каменце, а я працягну.Учора на Meduza выйшаў тэкст пра «поспехі» Маска: паслядоўнасць рашэнняў, якія наносяць шкоду ўсім — краіне, інвестарам, кампаніі ды самаму Маску. Пры гэтым да апошняга Маск трымаўся свайго modus operandi, не зважаючы ні на што.Што гэта?Вера ў сябе? Стратэгія? Веданне нейкага сакрэту?«Брытва Хэнлана» патрабуе: ніколі не тлумачце злым намерам тое, што правільней патлумачыць некампетэнтнасцю або глупствам. Мая гіпотэза ў тым, што перад намі менавіта ўзор хімічна чыстага глупства.Інтуітыўна кожны даволі дакладна называе глупства глупствам. Феномен глупства такі распаўсюджаны, што мы не асабліва пераймаемся, калі сутыкаемся з ім. Ну, нічога ж новага. Але, магчыма, справа большSceptic.club
22 May 2025, 11:08
#opinion | Прышчэпка ад дыктатурыУчора ў інтэрв'ю BBC Байдэн сказаў: «Кожнае пакаленне павінна змагацца за дэмакратыю».Гучыць як палітызаваная банальнасць. Але толькі для таго, хто не разумее, што дэмакратыя гэта не стан, а працэс утрымання тонкага балансу. І гэты працэс патрабуе разумення і ўдзелу кожнага.І вось тут галоўная праблема — дзе мільёнам людзей, у якіх і так кллопатаў хапае, браць матывацыю?Каб за дэмакратыю змагацца, трэба бачыць у гэтым сэнс. Трэба РАЗУМЕЦЬ, што такое дэмакратыя, і на ўласнай шкуры зведаць, што такое НЕ ДЭМАКРАТЫЯ.Калі першае забяспечыць можна, то другое — задача з зорачкай. Тут трэба праявіць крэатыў, каб без шкоды для псіхікі даць гэта адчуць. Трэба нейкая прышчэпка ад дыктатуры.У рэальнасці няма ні першага, ні другога, і мільёны людзей проста лічаць дэмакратыю ў сваіх краінах статусам-кво, натуральным станам рэчаў як наяўнасць кіслароду. АSceptic.club
9 May 2025, 12:16edited
#opinion | Ніколі зноў: ці была ў 1945 перамога над фашызмам канчатковай?Лічыцца, што 80 год таму чалавецтва перамагло фашызм. Перамагло, закапала і забылася як страшны сон.Гэта памылка. Фашызм заўсёды побач.Фармальна фашызм проста палітычны рэжым. Сапраўды так. Адзін з мноства іншых. Але ў жывой мове фашызм атрымаў некалькі іншае значэнне. І яно мне бачыцца вельмі ўдалым, бо нарэшце з'ява, якой столькі ж годзікаў, колькі і чалавецтву, атрымала сваё імя.Калі зняць з фашызму італійскую ваенную форму ўзору 30-40х гадоў мінулага стагоддзя, можна лёгка ўбачыць нешта да болю знаёмае — веру ва ўласную перавагу, якая дае права дамінаваць, дыктаваць і катаваць. Агрэсіўны шавінізм, матываваны маніяй велічы, нібы «сама гісторыя абрала нас».Сабрацца ў пучок, каб стаць мацней, гэта не прыдумка Мусаліні, а натуральная частка чалавечай прыроды — збірацца ў групы, каб перамагаць. Чым большSceptic.club
8 May 2025, 14:08edited
#funІ ў мужыка ёсць бранябойны аргумент: «А ты дакажы, што гэта ня так!»Проста хацеў нагадаць, што абавязак доказу ляжыць на тым, хто сцвярджае. А даказаць адсутнсць у дадзеным выпадку ўвогуле немагчыма (як часцей за ўсё і бывае) 🧐Sceptic.club
1 May 2025, 11:19edited
#opinion | 7 фігавых лісткоў мамкінага цынікаІнструкцыя, як выглядаць «мудрым рэалістам», застаючыся спалоханым падлеткам.1. «Усе людзі сволачы» Гэтае перакананне базуецца на важкіх як бетон, абагульненнях: «Усе хлусяць» «Нікому нельга давяраць» «Кожны сам за сябе»Нагадвае мудрасць, але што маем на справе?Калі ўсе дрэнныя, то за ўласнай маральнасцю можна асабліва і не сачыць. Дабро ўвогуле выглядае марнай справай — «ніхто дзякуй скажа». То можна даць волю эгаізму, ні за каго ня ўпісвацца і, галоўнае, не рызыкаваць.Сабе ж чалавек усё патлумачыць тым, што «спазнаў жыццё».2. «Мы людзі маленькія» «Палітыка — брудная справа» «Не будзі ліха» «Я проста выконваю загады»Sceptic.club
28 Apr 2025, 13:16edited
#analytics | 100 дзён: ненапісаная «кніга» пра ЗША і Трампа сённяГэты пост — вынік спробаў аспрэчыць маё даўняе меркаванне, што ідэяй «America first» Трамп разносіць ушчэнт давер, на якім, уласна, і стаіць веліч ЗША.Пазней пра гэты час будзе шмат добрай літаратуры, але яснасць трэба ўжо зараз. Асабліва ўлічваючы хуткасць, з якой развіваюцца падзеі.Усё пра USAID Асновы амерыканскай «мяккай сілы». Мала хто разумеў, што яна з сябе ўяўляла, але хаця бы цяпер, калі яе збольшага ня стала, можна пацікавіцца дэталямі.Перадумовы трампізму ў ЗША Трамп далёка не філосаф і ўвогуле не геній. Трампізм ніяк нельга назваць даробкам ягоных інтэлектуальных намаганняў. Ён не прыдаўмаў нічога новага, акрамя абяцання вяртануць ЗША ў «залаты век». З чаго менавіта складаецца трампізм — у тэксце Foreign Affairs.Трампізм Яшчэ адзін тэкст пра трампізм: як аўтарытарызм стаў магчымы ў Штатах, сусветнымSceptic.club
25 Apr 2025, 09:22
#opinion | Быць добрым карысна: этыка як умова выжыванняЛюдзі часта думаюць пра этыку як пра дэкор. Як пра філасофскае ўпрыгожанне для людзей, якія могуць сабе такую раскошу дазволіць. Некаторыя ўвогуле лічаць што гэтыя правілы прыдуманыя штучна, каб панаваць над наіўнымі масамі.Мо вы з гэтым згодныя?Але ў свеце складаных сістэм, дзе ўсё ўзаемазвязана — ад асобнага чалавека да чалавецтва — этыка выконвае значна глыбейшую функцыю. Яна падтрымлівае жыццёвую стабільнасць сістэм, у якіх мы з вамі пражываем. Губляючы этыку — мы губляем не проста добразычлівасць, а сістэмную раўнавагу.1. Праўда як сродак ад хаосу Паводле тэорыі інфармацыі, сістэмы трымаюцца на якаснай камунікацыі. Калі людзі кажуць праўду, інфармацыя перадаецца з мінімальным скажэннем — сістэма (напрыклад, грамадства падчас крызісу) здольная дзейнічаць зладжана.Калі ж распаўсюджваецца хлусня, узнікае шум (энтрапія),
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.