gram news
Спадчына channel avatar

Спадчына

@spadczyna

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

3,160subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Спадчына

    22 Sept, 11:53

    У Мінску ідзе рэканструкцыя былога дрожджава-вінакурнага завода Яўстахія Любанскага У сярэдзіне лютага мы пісалі, што тэрыторыю помніка «цаглянага стылю» па вуліцы Маякоўскага, 79 расчысцілі ад пазнейшых аднапавярховых прыбудоў часоў савецкага электрарамонтнага
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    612284111Open in Telegram
  • Спадчына

    19 Sept, 15:35

    У цэнтры Магілёва пад будаўніцтва «элітнага» жылога комплексу пусцяць пад знос адметную драўляную забудову.Кампанія «УсходЭлітБуд» прэзентавала праект ЖК «Першы цэнтральны», які плануюць пабудаваць у 2027–2030 гадах на ўчастку за абласной бібліятэкай, у межах вуліц Яцыны, Чэхава і Дзяржынскага.У афіцыйным апісанні дэвелапер заяўляе пра ўзвядзенне двух «пяціпавярховых» маналітных дамоў на 165 кватэр.Згодна са схемай, пад знос трапляе гістарычны дом па вуліцы Яцыны, 13. Гэта гарадская сядзіба канца XIX — пачатку XX стагоддзя, якая з'яўляецца адным з нешматлікіх захаваных драўляных дамоў у гістарычным цэнтры горада. На яго франтоне дагэтуль ацалеў арыгінальны дэкор (так званая «магілёўская разьба») і традыцыйнае для рэгіёна спараванае акно.Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, тэрыторыя будучага комплексу знаходзіцца ў зоне, якая дазваляе новае будаўніцтва вышынёй
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    88032141Open in Telegram
  • Спадчына

    19 Sept, 07:59

    Да 800-годдзя з дня смерці святога Францыска Асізскага запушчаны маштабны праект Preserving Assisi, прысвечаны лічбавай фіксацыі знакамітай базілікі ў Асізі (Італія). Платформа, распрацаваная кампаніяй Haltadefinizione сумесна з кляштарам Святога Францыска, аб'ядноўвае 3D-сканаванне, фотаграметрыю і здымку ў звышвысокім разрозненні для стварэння дэталёвага лічбавага двайніка помніка і яго роспісаў. Падчас даследаванняў зроблена больш за 27 000 фатаграфій, што склала 12 тэрабайт даных, і завершана 98 лічбавых аб'ектаў з 360-градуснымі панарамамі. Адным з галоўных дасягненняў стала адлічбоўка фрэскі «Укрыжаванне» П'етра Ларэнцэці з гіганцкім разрозненнем каля 8 мільярдаў пікселяў (101 627 × 78 170). Асаблівую важнасць прэвентыўнай фіксацыі для Асізі дыктуе вопыт.26 верасня 1997 года ў выніку землетрасення абрынуліся скляпенні Верхняй базілікі. Літаральна за некалькі гадзін да трагедыі ў
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    93414731Open in Telegram
  • Спадчына

    19 Sept, 07:32

    forwarded from @belarusscience

    Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30 гадоўНовы экспанат з Мікашэвічаў – плечавая костка маладога маманта – перададзены ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовым жыхаром. Уладзімір Міронаў расказаў СМІ, што знаходка належыць яго бацьку, які працаваў экскаватаршчыкам на прадпрыемстве «Граніт». Костка захоўвалася ў сям'і каля 30 гадоў.У Інстытуце гісторыі паведамілі, што костка ў добрым стане. Цяпер трэба вызначыць яе дакладны ўзрост. Нагадаем, што год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта.
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    8281131Open in Telegram
  • Спадчына

    18 Sept, 19:31

    У цэнтры Баранавічаў пачалі разбор чарговага пасляваеннага драўлянага двухпавярховіка па вуліцы Міцкевіча, 5.Гэты брусчаты 8-кватэрны дом уваходзіў у склад адзінага аўтэнтычнага квартала пасляваеннай драўлянай забудовы 1947–1949 гадоў, які гарадскія ўлады метадычна зачышчаюць пад інвестыцыйныя праекты.Квартал у межах вуліц Міцкевіча і Гагарына складаўся з пяці падобных двухпавярховых дамоў (Міцкевіча № 1, 3, 5, 7 і Гагарына, 55) з адзіным гаспадарчым дваром і драўлянымі пунямі для вугалю і дроваў. Сцены будынкаў ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў характэрны зялёны колер, фасады вылучаліся міжпавярховымі разьбянымі карнізамі, фігурнымі кранштэйнамі навесаў і выразнымі ліштвамі. Унутры захоўваліся шырокія двухмаршавыя лесвіцы з аўтэнтычнымі балясінамі і кафляныя печы.Паводле звестак краязнаўцаў, на будаўніцтве гэтага ведамаснага квартала пасля вайны выкарыстоўвалася праца нямецкіх
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    8622411332Open in Telegram
  • Спадчына

    18 Sept, 17:13

    У Крэўскім замку распачаўся новы этап археалагічных даследаванняў і рэстаўрацыйных прац.Сумесная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча і спецыялістаў «Белрэстаўрацыі» сканцэнтравалася на пошуку слядоў замкавага моста, лакалізацыі равоў і падрыхтоўцы да аднаўлення Княжацкай вежы.Паводле праекта рэстаўрацыі, плануецца аднавіць два масты і абвадніць равы з абодвух бакоў цвержы. Першыя зандажы паказалі, што абарончы роў праходзіў усяго за 4–4,5 метра ад муроў.Таксама навукоўцы дэталёва абследавалі ацалелую гатычную арку ў сцяне, праз якую вада звонку некалі падавалася ў сажалку на дзядзінцы: па шэрагу камянёў пад аркай удалося зафіксаваць дакладны гістарычны ўзровень прытоку вады. Пры раскопках за мурамі археолагі таксама натрапілі на бытавы сметнік часоў Першай сусветнай вайны — сярод знаходак аказаліся старадаўнія бутэлькі з кляймом фабрыкі
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    874171221Open in Telegram
  • Спадчына

    18 Sept, 12:20

    Працэс рэстаўрацыі сядзібы Патоцкіх у Бярэзіне. Сцены яшчэ ў рыштаваннях, але ўжо патынкавалі, завяршаецца таксама бакавая тэраса, з боку ракі аднаўляецца падпорная сцяна складзеная з бутавых камянёў. Сканчэнне прац запланавана на лістапад 2026 года.#сядзібы #Беразіно #рэстаўрацыя
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    92329411Open in Telegram
  • Спадчына

    17 Sept, 17:22

    forwarded from @pureminsk

    Сейчас, когда все советские постройки на территории бывшего СИЗО №1 снесены, площадка, на которой ведется реконструкция, стала хорошо просматриваться с лестницы фабрики-кухни. Там наверху панорамные окна и свободный доступ, так что иногда буду подниматься и наблюдать за изменениями.Интересно, как долго продлятся работы? Ощущение, что быстрых решений с таким сложным объектом нет || #стройкаминск🔸Мой канал о Беларуси и Instagram 🔸Реклама | спецпроекты | помощь блогерам 🔸Консультации для бизнеса по рекламе и PR
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    81394321Open in Telegram
  • Спадчына

    17 Sept, 07:12

    forwarded from @archiducatus

    У Смаленску падчас даследавання дамангольскага будынка XII — пачатку XIII стагоддзя на вуліцы Парыжскай камуны археолагі выявілі каляровую паліваную плітку для падлогі.Руіны невядомай раней пабудовы з плінфы былі выпадкова раскрытыя ў канцы жніўня падчас земляных прац па ўмацаванні схілу ўздоўж суседняй вуліцы Вялікай Савецкай.Спецыялісты Смаленскай экспедыцыі Інстытута археалогіі РАН ужо дэмантавалі гістарычнае пакрыццё з ацалелых руін будынка. Плануецца, што пасля ўдакладнення дакладнага ўзросту пліткі артэфакты будуць перададзеныя ў фонды Смаленскага музея-запаведніка.Паўнавартасна раскрыць і даследаваць увесь аб'ём выяўленага помніка на гэты момант тэхнічна немагчыма. Раскопкі будуць прыпыненыя, а самі руіны дамангольскага перыяду чакае супрацьаварыйная кансервацыя.Крыніца#Смаленск #археалогія #старажытнарускаедойлідства #дэталі #Расія
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    8881251111Open in Telegram
  • Спадчына

    16 Sept, 17:51

    «Ахоўны статус замінае захоўваць помнікі. Мясцовыя грамады лепш ведаюць, як зберагаць сваю спадчыну» — часта можна пачуць такое тупарылае меркаванне.Ну вось цудоўны прыклад, як статус не замінае, а мясцовая грамада лепш ведае:У індыйскім штаце Керала мясцовая каталіцкая супольнасць знесла дашчэнту ўласны храм, заснаваны ў 1627 годзе, каб узвесці на яго месцы больш сучасны і ўмяшчальны будынак.Як вынікае з афіцыйнага сайта епархіі Палаі, касцёл Святой Марыі ў Пейнгаламе (акруга Катаям) мае амаль 400-гадовую гісторыю. Дакладны ўзрост самога будынка не ясны, але дакладна старэйшы за сто гадоў, бо ўся гэтая гатычная ажурнасць у інтэр’ерах яўна спадчына еўрапейскага валадарства.Храм з'яўляўся архітэктурным і мемарыяльным цэнтрам паселішча, знаходзячыся пры гэтым у цалкам прыстойным стане.Нягледзячы на гэта, мясцовы прыход публікуе ў сацыяльных сетках відэа поўнага дэмантажу святыні
    Image from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by СпадчынаImage from a post by Спадчына
    941video2463331Open in Telegram