gram news
СТАРЫ ОЛЬСА channel avatar

СТАРЫ ОЛЬСА

@staryolsaofficial

Анонс канцэртаў, навіны гурта. Сцісла пра важнае і актуальнае. Слухаць: https://music.mediacube.network/StaryOlsa

ProjectsBE

154subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • СТАРЫ ОЛЬСА

    8 Sept 2022, 16:07edited

    Фан-відэа у гонар вялікай бітвы 8 верасня 1514 г. "Дзякуй Вам за вашыя цудоўныя песні, за выдатную музыку!🔥" https://youtu.be/An27ND2r8EU☝️У альбомах запісаны 2 песні пра аршанскую бітву. Абедзьве створаныя на аснове гістарычных тэкстаў і музыкі. Тэксты песняў і каментары да іх тут: https://staryolsa.com/be/lyrics
    2,1103384331Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    5 Jul 2022, 16:50

    ⚡Новае даследаванне Змітра Сасноўскага пра паходжанне сярэднявечнага духоўнага гімна “Багародзіца”Новыя звесткі і пераасэнсаванне інфармацыі з даследавання, апублікаванага раней. Прыводзім скарочаную версію ⬇️https://staryolsa.com/be/news/article/2022-06-22Поўны тэкст даследавання даступны на рускай і ангельскай мовах па спасылках унутры артыкула.
    2,09019321Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    6 May 2022, 11:01

    СЛУХАЦЬЗапіс, звядзенне, мастэрынг: Дзмітры Галадко, студыя Forz (BY) Вокладка: Алена Марцьянава Дызайн: Дзяніс Ліхалап Відэа: Антон РабцаўПлэйліст кавераў тут
    1,750961Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    29 Apr 2022, 15:55edited

    ⚡️https://youtu.be/MlQbeIpVRps
    YouTubeStary Olsa - Wake Me Up When September Ends (Green Day medieval cover)Medieval cover version of the Green Day's song "Wake Me Up When September Ends" by Stary Olsa. Stay tuned! Official studio video, single 2022 Listen, download, stream: https://band.link/SOwakemeup Alieś Čumakoŭ (vocal, gusli, rebec) Ilja Kublicki (lute…
    1,7309511Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    28 Apr 2022, 19:13

    1,27011Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    27 Apr 2022, 08:31

    🔔Пятніца, 20:00, ЮТ
    1,200101Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    21 Apr 2022, 11:03edited

    ❗️Кепскія навіны, сябры. Наш гусляр і вакаліст Алесь Чумакоў з ажогамі рук, яго майстэрня па вырабе гусляў згарэла цалкам. Алесь ужо дома, спадзяемся, маторыка пальцаў адновіцца, і ён зможа зноў граць і рабіць свае чароўныя інструменты.«Я хачу працягваць сваю працу - аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце.»Падрабязнасці пра тое, што здарылася.🔺Калі вы маеце магчымасць і жаданне дапамагчы ў аднаўленні, тут варыянты дапамогі і кантакты Алеся.🔸Калі вы з Беларусі, ці Расіі. Картка VISA 4639 0301 1047 7039 ALIAKSANDR CHUMAKOU 11/23 Калі ваш банк не працуе з пералікамі на карты VISA па нумары карты, можна пералічыць па нумары тэлефона. Нумар, прывязаны да карткі: +37529-7572423 (МТС)🔸ОАО «АСБ Беларусбанк» БІК: AKBBY2X УНП: AB7480283 рахунак BY42 AKBB 30140002202630070000 (BYN) Чумаков
    1,18031Open in Telegram
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    17 Apr 2022, 11:01

    ⚡️Навіна. Пятніца, 29.04, прэзентуем новы кавер ▶️Ютуб.
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    7 Jan 2022, 18:06edited

    ⭐️ Калядная праграма ад Старога Ольсы!✨Калядны кант ХVI ст. «Дзікова галава», які адзін свядомы беларускі студэнт знайшоў у аддзеле рэдкай кнігі Оксфардскага ўніверсітэта і выслаў нам. ГЛЯДЗЕЦЬ✨ «Падказкі». Фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Казкі чытаюць знакамітыя дыктары і акцёры пад музыку Стары Ольса. СЛУХАЦЬ✨Батлейка «Балада пра Цмока». Зараджэнне батлейкі ў Беларусі адносіцца да канца XVI-першай паловы XVII ст., а ўзнікненне звязана з каляднымі святамі. Сюжэт пра Цмока ўвасобіў дахрысціянскія вераванні і ўяўленні пра сусвет з хрысціянскімі. Тэма барацьбы цемры і святла, старога і новага, пра адвагу і веру. Самы час (пера)глядзець і запрасіць да прагляду іншых. ГЛЯДЗЕЦЬ✨А таксама згатаваць смачную страву і пацешыць душы блізкіх. Рэцэпты
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    4 Jan 2022, 10:59edited

    Чалавек, які адкрыў свету старадаўні нотны рукапіс "Полацкі сшытак" (навуковая назва “Астрамечаўскі рукапіс”), беларускі прафесар Адам Мальдзіс, пайшоў у іншы свет.Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі служэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў). У вокладку гэтага служэбніка быў уклеены нотны рукапіс, які ў 1962 г. знайшоў беларускі гісторык Адам Мальдзіс. Даследаваў рукапіс польскі музыказнаўца Ежы Голас. З таго часу Е.Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапіса. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Брэстчыне, але належаў полацкаму біскупу. У зборніку больш за 200 мелодый вакальнай і інструментальнай музыкі 16-17 стст.Мелодыі з "Полацкага сшытку" увайшлі ў некалькі альбомаў Старога Ольсы альбо склалі іх значную частку.🎧СЛУХАЦЬ «Полацкі сшытак»
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    25 Dec 2021, 09:56

    З Калядамі, сябры!Цмок ужо на музычных сэрвісах.СЛУХАЦЬ КЛІПХай усе багі спрыяюць ва ўсіх справах!
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    22 Dec 2021, 17:58

    Паглядзелі? ⬆️
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    20 Dec 2021, 17:13

    Серада, 22 снежня, 20:00 (па Мінску)https://youtu.be/hUXMMDrHMmw
    YouTubeStary Olsa - Balada pra Cmoka (official music video)🔔Балада пра Цмока, single 2021 LISTEN, download, stream: https://band.link/BaladaPraCmoka Спрадвечная тэма барацьбы цемры і святла, супрацьстаяння старога і новага, пра адвагу, сілу, мужнасць і веру. Словы і музыка народныя. Тэкст: https://staryolsa.com…
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    19 Dec 2021, 09:29

    Не без прыгодаў, але запісалі😉
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    17 Dec 2021, 11:15

    ⚡️22.12, Ютуб, прэм‘ера! Новы сінгл і кліп.
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    30 Nov 2021, 08:31

    Гэта фрагменты з аўтарскага фільма Ігара Таркана пра Стары Ольса. Рэдкія старыя кадры маладога Ольсы. Ігар быў адным з першых прадзюсараў гурта, кіроўцам, менеджарам, сябрам. Ён арганізаваў здымкі першага кліпа "У карчме", сам стаяў за камерай. Здымаў нашы канцэрты, выпусціў 2 DVD пра гурт. Ён вельмі шмат зрабіў для Старога Ольсы, гурт займаў у яго сэрцы асаблівае месца. Шмат шалёных гісторый, дарог, успамінаў... Бывай, дружа. Дзякуй табе за ўсё!!!ℹ️Развітанне з Ігарам адбудзецца заўтра, 1 снежня ў Міханавічах, у праваслаўнай царкве (вул. Савецкая, 10), 12:00.https://youtu.be/vwywFzB79Fo
    YouTubeStary Olsa in 2003-2004, archive video (official DVD, 2005)Excerpts from the film about Stary Olsa, backstage video of photoshoots (at Olsa river, 2003, Loshycki Park in Minsk, summer and winter 2004). The film was released by The Duet studio on DVD in 2005. It includes 'U Karchme' official video and some video materials…
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    24 Oct 2021, 18:26

    Ён вярнуўся!😉#forzstudio
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    17 Oct 2021, 11:00

    Цяпер і на "Кніжным возе"!Аўдыёспектакль "Ладдзя роспачы" паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча. Чытае: Зміцер Сасноўскі Музыка: Стары ОльсаСЛУХАЦЬДадатак Кніжны воз дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі ў беларускамоўным агучванні на ios i android (даступны і ў вэбверсіі).Выцінанка: Аляксей Кульбіцкі
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    30 Aug 2021, 08:22

    🎧Зміцер Сасноўскі запісаў сольны зборнік беларускіх песняў «Айчына і Каханне»«Айчына і Каханне – тое, што трымае і не дазваляе здавацца. Запісаў ва Украіне, у не лепшым стане пасля падвалу. Дзякуй Валянціне Трыгубовіч, Віталю Супрановічу, Паўлу Бераговічу, Патрыцыі Свіцінай і Алесю Чумакову. А таксама ўсім музыкам і аператарам, якія пажадалі застацца невядомымі»СЛУХАЦЬ
  • СТАРЫ ОЛЬСА

    11 Jul 2021, 20:06edited

    Дзень #7, апошні Тыдзень беларускай культурыВашай увазе дакументальны фільм Змітра Сасноўскага «Старыя інструменты Беларусі». Пяць старадаўніх інструментаў, пяць характараў, пяць гісторыяў.Дуда Лютня Колавая ліра Гуслі СурмаГЛЯДЗЕЦЬ (ёсць рускія субтытры) Англамоўная версія фільма тут
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot