Latest posts

Навiны cуполкi
18 Sept, 17:38edited
17 кастрычніка Света Бень і Яўген Кучмейна (.K) прэзентуюць у Рызе новы альбом «Карова белая» – адзін з найбольш прыкметных беларускіх рэлізаў 2026 года.«Карова белая» – гэта 14 песень, дзе акустыка сустракаецца з электронікай, ствараючы адмысловы сусвет для кожнай кампазіцыі. У альбом увайшлі новыя трэкі, раней не выдадзены канцэртны матэрыял і запісы, народжаныя прама падчас працы ў перасоўнай студыі «Нёман-9» на Падляшшы.✨ «Сапраўдны твор мастацтва» – так ацаніла рэліз выданне Meduza.📍 Laska V21, Vagonu iela 21, Rīga 📅 17 кастрычніка 2026 года ⏰ Таймлайн: 👉 19:00 – Дзверы 👉 21:00 – Света Бень і .K🎟 Квіткі па спасылцы
Навiны cуполкi
16 Sept, 08:29
У Латвіі пражываюць 4 184 грамадзяніна Беларусі, па прытулак за апошнія 3 гады звярнуліся 70 чалавек (табл. 1), і колькасць зваротаў знізілася. У мінулым годзе былі пададзены 20 запытаў ад беларусаў пры агульнай колькасці 1 475 зваротаў ад грамадзян трэціх краін (табл. 2).Даныя Eurostat
Навiны cуполкi
16 Sept, 08:14edited
10 верасня ў Дэпартаменце спраў грамадзянства і міграцыі (PMLP) адбылася сустрэча Уладзіміра Астапенкі з прадстаўнікамі дэпартамента, у якой прымалі ўдзел прадстаўнікі Асацыяцыі беларусаў Латвіі «Supolka» і прадстаўнік Офіса Святланы Цiханоўскай.Вынікі сустрэчы:Пашпарты і дакументы: • Прызнанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў: Не плануецца і цалкам не вырашае праблему, бо для падарожжаў усё роўна патрабуецца праязны дакумент, якога Латвія не выдае. • Альтэрнатыўныя дакументы: Распрацоўка варыянту латвійскага праязнога дакумента не плануецца. Пашпарт Новай Беларусі можа быць разгледжаны толькі ў выпадку яго прызнання на ўзроўні Еўрапейскага Саюза. • Адзіным варыянтам пры небяспецы паездкі ў Беларусь для замены дакументаў застаецца падача заявы на атрыманне статусу ўцекача.Разгляд заяў на прытулак: • Кейс мусіць быць падрыхтаваны і змяшчаць доказы як наяўных, так і патэнцыйных
Навiны cуполкi
3 Sept, 11:45
Заўтра, 4 верасня 2026 года, у Міністэрстве замежных спраў Латвіі пройдзе Беларуская канферэнцыя. У ёй таксама прыме ўдзел Уладзімір Астапенка, кіраўнік дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, у якога пазней запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі латвійскіх улад. У адной з іх — у Дэпартаменце спраў грамадзянства і міграцыі (PMLP) — прыме ўдзел прадстаўнік «Суполкі», каб разам абмеркаваць праблемы з дакументамі і легалізацыяй, якія хвалююць беларусаў у Латвіі.📩 Да 8 верасня збіраем пытанні (у межах кампетэнцыі PMLP), якія неабходна падняць падчас сустрэчы. Пішыце на пошту асацыяцыі info.supolka@gmail.com або ў прыватныя паведамленні канала.Падзяліцеся, калі ласка, гэтай інфармацыяй з тымі, каго могуць датычацца гэтыя пытанні!Падпішыся на навіны! | Падтрымай нашу дзейнасць!
Навiны cуполкi
26 Aug, 07:03

Навiны cуполкi
26 Aug, 07:01
Daydream Jazz Festival 2026: Частка IV Фестываль, які аб'яднае артыстаў, што робяць жывую музыку сапраўды асаблівай.John Carroll Kirby – унікальны сольны сэт. Намінант на «Грэмі» (аўтар хіта Стыва Лейсі «Bad Habit») і кінакампазітар, які працаваў з Frank Ocean, Solange і Harry Styles. Яго музыка – гэта псіхадэлічны мікс джазу, соулу і амбіенту.SOYUZ – беларускі інды-поп і джаз-калектыў, заснаваны ў Мінску, які цяпер базуецца ў Варшаве – адзін з найбольш захапляльных галасоў сучаснай еўрапейскай сцэны! Іх гучанне – гэта вінтажная магія: аналагавы сінці-поп, боса-нова, камерны поп і багатыя аранжыроўкі. За плячыма гурту – рэлізы на лейбле Mr Bongo, альбомы «Force Majeure» (2022) і «KROK» (2025), эфіры на KEXP і BBC 6, а таксама выступ на Primavera Sound.EKLEKTIKA – інструментальнае трыо з Рыгі (бубны, саксафон, кларнэт). Эклектычны мікс джазу, фанку і прагрэсіў-року з дэбютным
Навiны cуполкi
19 Aug, 13:19edited
17 жніўня VFS Global абнавіў сістэму запісу на візу ў Латвію. Зараз заяўнікаў спачатку ўключаюць у верыфікаваны ліст чакання, а пры з'яўленні свабодных месцаў дасылаюць запрашэнне і даюць 72 гадзіны на выбар даты і часу падачы дакументаў.Што важна ведаць: 📸 Пры рэгістрацыі трэба загрузіць фота старонкі пашпарта і прайсці відэа-верыфікацыю твару (непаўналетнія ад яе вызвалены; у сямейнай групе яе дастаткова прайсці аднаму даросламу). ⏳ Пакуль свабодных месцаў няма, ніякіх дзеянняў не патрабуецца — прыйдзе ліст, калі запіс стане даступным. ⚠️ На браніраванне даецца роўна 72 гадзіны: не паспелі — дадзеныя выдаляюцца з ліста чакання, і рэгістрацыю трэба праходзіць нанова. 🚫 Перанесці ўжо забраніраваныя дату і час нельга. 👤 Кожны заяўнік рэгіструецца індывідуальна (акрамя сямейных груп: муж і жонка ды непаўналетнія дзеці).ℹ️ Падрабязней — па спасылцы візавага цэнтра VFS Global.Падпіш
Навiны cуполкi
19 Aug, 10:26edited
Алена Мешчаракова – чалавек з вялікім сэрцам, якая з пачатку вайны ездзіла валанцёрыць у рэабілітацыйны цэнтр ва Украіне і клапацілася пра параненых байцоў. Падчас адной з паездак Алена атрымала цяжкую траўму спіны, і цяпер ёй патрэбна сур'ёзная аперацыя, каб проста жыць без болю. Яна вельмі доўга змагалася сама, але сёння ёй патрэбна наша супольная падтрымка – дапаможам ёй хутчэй аднавіцца!Прачытаць гісторыю Алены і падтрымаць збор можна па спасылцы: Спецыяльны збор для Алены Мешчараковай на BYSOL (BY)🇱🇻 Aļona Meščerjakova ir cilvēks ar lielu sirdi, kura kopš kara sākuma devās brīvprātīgajā darbā uz rehabilitācijas centru Ukrainā, lai rūpētos par ievainotajiem cīnītājiem. Vienā no šīm braucieniem Aļona guva smagu muguras traumu, un tagad viņai steidzami nepieciešama operācija, lai viņa varētu dzīvot bez nepanesamām sāpēm. Viņa ilgi centās tikt galā pati, bet šodien viņai irbysol.org«Супрацоўніца збівала мяне дубінкай за адмову зняць нацельны крыжык і бюстгальтар». 60-гадовай беларусцы, якая перажыла рэпрэсіі…Алена Мяшчэракава ледзь не памерла ад кавіду, перажыла рэпрэсіі сілавікоў і была вымушаная з’ехаць з краіны. Калі Расія напала на Украіну, яна стала валанцёркай, але цяпер дапамога патрэбная ёй самой.
Навiны cуполкi
19 Aug, 07:14
Сябры,да асноўнага спісу кніг маем для вас яшчэ адну цудоўную навіну! 🎲✨Калі вы шукаеце нешта для прыемных вечароў у коле блізкіх ці сяброў, у нас засталося некалькі класных настольных гульняў і пазл ад выдавецтва:Гульня «One, two, SING!» (па-англійску і па-беларуску) – 15 EUR Выдатны спосаб правесці час весела, паcпяваць і праверыць свае музычныя веды! Пазл «Дзень з жыцця спадчыны» (500 элементаў) – 18 EUR Душэўны і медытатыўны падарунак для тых, хто любіць занурыцца ў дэталі і прыгажосць нашай культуры. Гульня «Я ніколі не. Зразумеюць толькі беларусы» – 22 EUR Iдэальна для вясёлых успамінаў і супольных вечарын.Калі жадаеце набыць штосьці для сябе ці на падарунак, пішыце ў прыватныя паведамленні канала альбо на пошту: info.supolka@gmail.com.
Навiны cуполкi
17 Aug, 15:44edited
Сябры, пакуль чакаем яшчэ фотаздымкі з беларускага стэнда на Дні Рыгі, ёсць прапанова да вас:На гэтым тыдні рыхтуем спіс нерэалізаваных кніг падчас свята для адпраўкі назад у выдавецтва. Таму каму цікава штосьці са спісу кніг, што засталіся, і вы жадаеце нешта набыць – замаўляйце праз прыватны чат канала альбо праз пошту: info.supolka@gmail.com.Галоўная памылка Афанасія. Югася Каляда - 10 EUR Libido. Ільля Сін - 10 EUR Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. Уладзімір Някляеў - 10 EUR ❌ Страшна і смешна. Алена Германовіч ❌ З Порту на Сант'яга. Стэфан Корф Я заплятаю косы. Зэйнаб Боладэл - 15 EUR Халодныя землі. Аляксандр Карнаўх - 15 EUR ❌ Пентаквантар. Арцём Шуканаў Беларускі народны соннік. Аліна Высоцкая - 20 EUR Соня, стой! Саша Гук - 10 EUR Два месяцы. Марыя Кунцэвічова - 10 EURАктуальны спіс кніг, што засталіся, на нашым тэлеграм-канале.
Навiны cуполкi
17 Aug, 15:37
Vērmanes dārzā kopā svinējām Rīga 825. dzimšanas dienu! Pasākumā “Rīgas draugi ciemos brauca” iepazinām pasaules kultūru daudzveidību un Rīgas sadraudzības pilsētas. Apmeklētāji varēja ļauties radošām aktivitātēm, viesoties Grāmatu ielā un baudīt daudzveidīgu svētku programmu. Uz estrādes skatuves par svētku noskaņu rūpējās ārvalstu mākslinieki, izskanēja dzimšanas dienas sveicieni, un kopā piedzīvojām patiesi īpašus un košus svētkus. Īpašs paldies Japānai, Vācijai, Ukrainai, Indijai, Zviedrijai, Ķīnai, Spānijai, Īrijai, Azerbaidžānai, Moldovai, Beļģijai, Apvienotajiem Arābu Emirātiem, Baltkrievu biedrībai Latvijā “Supolka”, Lietuvai, kā arī Tallinai, Tartu, Oulu, Brēmenei, Kurzemei un Liepāja 2027! Liels paldies ikvienam, kurš bija kopā ar mums un palīdzēja Rīgas 825. dzimšanas dienu aizvadīt tiešām krāšņās svinībās!FacebookRKTMC "MAZĀ ĢILDE"Vērmanes dārzā kopā svinējām Rīga 825. dzimšanas dienu! 🎉 Pasākumā “Rīgas draugi ciemos brauca” iepazinām pasaules kultūru daudzveidību un Rīgas sadraudzības pilsētas. Apmeklētāji varēja ļauties...
Навiны cуполкi
17 Aug, 15:37

Навiны cуполкi
13 Aug, 14:54
Вітанне, сябры!Сёлета споўнілася 145 гадоў з дня народзінаў Івана Луцкевіча — аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцыста, археолага і дзеяча, якога разам з братам Антонам называюць бацькамі беларускай незалежнасці.Запрашаем на лекцыю «Іване, ты жывеш!», прысвечаную Івану Луцкевічу. Лектарка — Валерыя Чарнаморцава, віленская экскурсаводка і магістарка культурнай спадчыны.Лекцыя адбудзецца ў нядзелю 16 жніўня а 16-00 па адрасе: Kurbada 2a. Код на ўваходзе 3580#, 3-ці паверх.Уваход вольны, але данаты вядоўцы вітаюцца!Назва лекцыі - фраза, выбітая на кенатафе Івана Луцкевіча на знакамітых віленскіх могілках Росы, належыць нарачонай Івана Юльяне Мэнке. Ён памёр літаральна ў яе на руках у Закапанэ ў жніўні 1919 года, але магіла там, на жаль, не захавалася. У гэтым юбілейным годзе ёсьць думка ўшанаваць памяць аднаго з аснавальнікаў беларускай нацыі, пра што мы
Навiны cуполкi
11 Aug, 10:59edited
🤍❤️🤍 Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка» запрашае на Дзень Рыгі! 🇱🇻 Latvijas baltkrievu asociācija “Supolka” aicina uz Rīgas svētkiem!Расклад актыўнасцей на нашым стэндзе: 12:00 – 14:00 — Майстар-клас з Вольгай Якубоўскай 15:00 – 17:00 — Майстар-клас з Вольгай Якубоўскай16:50 — Выступ беларускага гурта SHUMA на галоўнай сцэне!🗓 15 жніўня (субота) 🕖 12:00 – 18:00 📍 Верманскі садДалучайся да нас! | Падпішыся! | Падтрымай нашу дзейнасць!
Навiны cуполкi
9 Aug, 12:38
Жнівень 2020-га — час надзеі, болю, барацьбы і яднання
Навiны cуполкi
6 Aug, 12:52
🤍❤️🤍 З нагоды беларускай рэвалюцыі 2020 года Асацыяцыя беларусаў Латвіі "Суполка" звярнулася да кіраўніцтва МЗС Латвіі, Рыжскай мэрыі і Нацыянальнай бібліятэкі:9 жніўня 2026 года спаўняецца шэсць гадоў з дня сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, услед за якімі адбыліся масавыя мірныя пратэсты і дзяржаўныя рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль.На працягу гэтых гадоў Латвія заставалася верным саюзнікам беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Сёння, калі пытанні рэгіянальнай бяспекі і вайна ва Украіне справядліва патрабуюць асаблівай міжнароднай увагі, рэпрэсіі ўнутры Беларусі, адышоўшы на другі план, не толькі не спыніліся, але і набылі трансгранічны характар.Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», на сёння ў няволі застаецца 880 палітвязняў. Памілаванне 250 чалавек 19 сакавіка 2026 года сітуацыю не змяніла: новыя прысуды выносяцца кожны
Навiны cуполкi
30 Jul, 17:47edited
🔥 Запіс онлайн-канцэрта ŠUMA – аднаго з самых яркіх беларускіх праектаў, што злучае сучасную электроніку з аўтэнтычнымі спевамі. Канцэрт прайшоў 30 ліпеня на Sepultura Alive.📺 Глядзець анлайн: https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU
Навiны cуполкi
30 Jul, 17:46edited
🔥Засталося ўсяго 2 тыдні да Дня Рыгі!15 жніўня ў Верманскім садзе наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам ужо трэці раз прадставіць дэмакратычную Беларусь побач з павільёнамі еўрапейскіх амбасад.У праграме — майстар-класы Вольгі Якубоўскай, інтэрактыўныя гульні, беларускія кнігі ад выдавецтва Gutenberg. Нашым госцем на свяце стане этна-электронны праект SHUMA, які выступіць на галоўнай сцэне.Дзякуючы вашым ахвяраванням мы ўжо сабралі 830 з 1200 еўра. Засталося зусім трохі, каб пакрыць прыём артыстаў ды падрыхтоўку стэнда, і кожны ўнёсак тут сапраўды мае значэнне.Асаблівая падзяка тым, хто аформіў штомесячную падпіску: менавіта сталыя патроны дапамаглі сабраць чвэрць усёй сумы. Гэта тая аснова, якая дазваляе нам планаваць наперад — таму гэта так важна.Далучайцеся адразовым унёскам: SUPOLKA ASOCIĀCIJA LV47HABA0551059544561 Swedbank Ziedojums (Rīgas svētku organizēšana)Стаць
Навiны cуполкi
24 Jul, 14:54
Шаноўнае спадарства, імпрэсарыё Алесь Чахоўскі разам з хормайстрам Паўлам Гонцай запрашаюць вас на унікальную імпрэзу LUX AETERNA з бізайнтыйскіх і грэгарыянскіх харалаў 26 ліпеня ў Рызе.📍26/07 — 18.00 📍Царква Святога Яна / Rīgas Svētā Jāņa Baznīca 📍Квіткі ТУТУ імпрэзе прагучаць літургічныя спевы II - XII стагоддзяў па-беларуску, па-грэцку, па-арамейску і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў. Бізантыйская монадыя і лацінская грэгарыянская традыцыя — гэта не проста музыка, гэта мова, на якой Еўропа стагоддзямі размаўляла з Богам. У праграме прагучаць у тым ліку сакральныя харалы беларускага паходжання - "Багародзіца" (гімн ВКЛ) і Жыровіцкі Ірмалой.Бізантыйскі хор “АРТОС” - адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора “УНІЯ”, які быў заснаваны ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе
Навiны cуполкi
14 Jul, 09:32edited
Сябры! Многія з вас у апытанні адзначалі, што жадаюць удзельнічаць у жыцці «Supolka» больш актыўна — распавядаем, як гэта зрабіць:• валанцёрства на мерапрыемствах (стэнды, майстар-класы, лагістыка); • свае ідэі і фарматы, якія хочацца ўвасобіць разам.Бліжэйшая нагода — Дзень Рыгі 15 жніўня. Ужо трэці раз па запрашэнні Рыжскай мэрыі мы прадстаўляем беларускую дыяспару — наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам будзе ў Верманскім садзе, побач з павільёнамі амбасад ЕС. У праграме — майстар-класы, варкшопы, гульні і выступ SHUMA на гарадской сцэне. Патрэбны валанцёры і свежыя ідэі!Запоўніце анкету — і мы зразумеем, што вам блізка: 👉 https://forms.gle/r36W9eUMGdvL3hwf8Ці проста напішыце нам у чат канала — і мы звяжамся. Дзякуем, што вы з намі! 🤍❤️🤍Google DocsДалучайся да нашай Суполкі!Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Supolka» створана ў 2020 годзе беларусамі, якія жывуць у Латвіі, і аб’ядноўвае і прадстаўнікоў гістарычнай меншасці, і нядаўніх палітычных уцекачоў і эмігрантаў з Беларусі.
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
