gram news
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі channel avatar

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

@torturesbelarus2020

Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. ▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact ▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org ▪️Сайт: https

ProjectsBE

252subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    22 Sept, 13:51

    «У мяне сэрца баліць за 60-гадовую Вольгу Маёраву. Я асабіста бачыла ў калоніі, у якім стане яна знаходзіцца»Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша нагадала пра цяжкае становішча Вольгі Маёравай, якая ў няволі рызыкуе цалкам страціць свой зрок.💔 Пра гэта яна распавяла праваабаронцам «Вясны».«Яна пастаянна хадзіла ў сонцаахоўных акулярах у любы час дня. Ёй дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне па зроку. Вольга звярнулася да начальніцы медчасткі па дапамогу, але тая яе проста выгнала з кабінета. Мала таго, што ніякая дапамога не аказваецца, дык яшчэ даюць зразумець, што яе стан здароўя нікога не цікавіць. У мяне была вялікая надзея, што яна зараз выйдзе на волю», — кажа Вікторыя.Яшчэ ў сярэдзіне лютага 2025 года з’явілася інфармацыя, што ў Вольгі Маёравай катаракта, рубцы і пагроза поўнай слепаты. У лячэнні ёй адмаўляюць, а праз статус «тэрарысткі» нават нельга перадаваць для яе лекі.
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    21 Sept, 14:55

    Як беларускі дыктатар замятае сляды і маскіруе злачынствы пад няшчасныя выпадкі?🎬 У новым true crime расследаванні на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» раскрываюцца страшныя падрабязнасці і фальсіфікацыі ў справах аб гібелі ўдзельнікаў пратэстаў — Аляксандра Будніцкага, Віталя Шышова і Паўла Сібілева. Відэа зробленае на падставе дадзеных, сабраных «Міжнародным Камітэтам».🔸 Інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму» можна паглядзець тут.
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    18 Sept, 13:58

    Дакументатар_кі «Міжнароднага камітэта» працягваюць працу і фіксуюць сведчанні людзей, якія перажылі катаванні ці жорсткае абыходжанне з боку сілавікоў.Жанчына, якая знаходзілася сярод затрыманых у ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце, распавяла, што чула і бачыла масавыя здзекі і брутальнае збіццё мужчын. І гэта адбываецца проста зараз у Беларусі.🔸 Для дакументавання фактаў катаванняў звяртайцеся да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact
    126211Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    18 Sept, 11:43

    forwarded from @legal_initiative

    Друзья, бывший политзаключённый Алексей Санчук просит о поддержке. 🫂За участие в протестах 2020 года его приговорили к шести годам колонии. Заключение стало причиной долгой разлуки с семьей — женой и дочерью. После освобождения Алексею установили два года превентивного надзора. Из-за угрозы дальнейшего преследования он был вынужден покинуть Беларусь.Сейчас мужчина проходит лечение и реабилитацию после колонии, ведь целых 6 лет он находился в жестких условиях и не имел доступа к медицине.🔸 Помочь семье Алексея можно несколькими способами: GoFundme | BYSOL | PayPal«Сейчас мы с женой Анной и нашей 13-летней дочерью находимся в Грузии. Мы снова вместе, и для меня это очень много значит. Но нам ещё предстоит восстановиться после пережитого и обустроить жизнь в эмиграции. У нашей семьи нет финансовой подушки. Поэтому я обращаюсь за поддержкой на время восстановления, переезда и
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    17 Sept, 11:55

    16 верасня не выйшлі на волю палітвязні, пра вызваленне якіх паведамлялі сваякам.Увечары 15 верасня сем’ям некаторых палітзняволеных тэлефанавалі з калоній і казалі, што іх блізкія будуць вызваленыя і што раніцай наступнага дня сваякі павінны быць гатовыя прыехаць і сустрэць іх. Аднак раніцай 16 верасня палітвязняў не выпусцілі, а прычын гэтага не патлумачылі. 🤬Пра гэта паведамляюць праваабаронцы Mayday Team і адзначаюць, што гаворка ідзе не пра тых 25 палітвязняў, якіх вызвалілі і вывезлі з Беларусі ў Літву.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    16 Sept, 14:12

    Сярод вызваленых 16 верасня палітзняволеных — генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна.За прафесійную дзейнасць яе асудзілі на 12 гадоў калоніі. Знаходзячыся ў няволі, Людміла страціла бацьку і не змагла з ім развітацца, а яе сын паспеў скончыць універсітэт, адслужыць у войску і вярнуцца дадому.Цяпер яна на волі. Паслухайце, што Людміла кажа пра свабоду і людзей у няволі.
    129video4Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    16 Sept, 13:31

    Падчас стрыму «Свабоды» ў вызваленага 16 верасня журналіста Андрэя Аляксандрава запыталіся, як ён перанёс зняволенне. На гэта ён бадзёра адказаў:«Ну вось паглядзіце, як перанёс. Троху пахудзеў. Пакінуў радзіме 30 кіло вагі. Але настрой добры. Вельмі рады, што гэтыя амаль 6 гадоў скончыліся».Страта 30 кілаграмаў вагі за час зняволення — яшчэ адно нагадванне пра ўмовы, у якіх утрымліваюць беларускіх палітзняволеных. Вызваленне вяртае чалавеку свабоду, але наступствы жорсткага і прыніжальнага абыходжання могуць заставацца з ім яшчэ доўгі час.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    12511Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    14 Sept, 15:15

    Трагедыі з палітзняволенымі ў Беларусі не заўсёды адбываюцца за турэмнымі кратамі. Часам дзяржаўная карная машына дзейнічае больш тонка і вытанчана, пазбаўляючы людзей магчымасці нармальна жыць нават без фізічных сцен.🎬 У новым відэа на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» распавядаюцца страшныя гісторыі, як пастаянны ціск, ізаляцыя і пераслед з боку сілавых ведамстваў даводзяць грамадзян да крайняй мяжы.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    5611Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    11 Sept, 13:47

    Дзякуючы працы дакументатараў мы можам распавядаць пра тое, што адбываецца за сценамі брэсцкага ізалятара, пакуль горад жыве сваім звычайным жыццём: людзі спяшаюцца па справах, а турысты гуляюць па вуліцах і захапляюцца атмасферай горада.🔸 Для дакументавання фактаў катаванняў звяртайцеся да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact
    170video11Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    8 Sept, 10:11

    Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы.🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    7 Sept, 14:07

    🎬 У новым відэа на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» агучваюцца яшчэ чатыры трагічныя гісторыі гібелі палітзняволеных беларуса_к неўзабаве пасля вызвалення з няволі.Інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму» можна паглядзець тут.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    3 Sept, 12:00

    3 верасня 2025 года ў магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Андрэй Паднябенны.У той дзень пра гэта ў сацсетках паведаміла яго маці. У сваім допісе жанчына напісала, што больш ніхто не зможа здзекавацца з яе сына. ❤️‍🩹 У Андрэя засталося трое дзяцей.Чарговая смерць палітзняволенага за кратамі сігналізуе грамадству пра страшную цану рэпрэсій і адказнасць дзяржавы за жыццё і здароўе людзей, якія знаходзяцца пад яе поўным кантролем. Кожная такая смерць патрабуе незалежнага і празрыстага расследавання.
    265video2Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    1 Sept, 14:34

    forwarded from @legal_initiative

    Независимая экспертка ООН по вопросу о правах человека и международной солидарности Сесилия М. Байе представила Генеральной Ассамблее ООН доклад «Женщины и международная солидарность».В нём рассматривается ведущая роль женщин в защите прав человека и поддержке международной солидарности, а также растущее давление, дискриминация и репрессии, с которыми они сталкиваются. Экспертка подчёркивает необходимость признания вклада женщин в борьбу за солидарность, обеспечения их равенства и защиты от дискриминации.В основу доклада в том числе легла информация, предоставленная правозащитниками «Правовой инициативы» и «Международного комитета по расследованию пыток в Беларуси». Продолжаем работу! 💪📌 Поддержать работу Правовой Инициативы: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    31 Aug, 12:48

    Палітык і былы палітзняволены Павел Севярынец падзяліўся ў сваім Telegram-канале асаблівасцямі гігіены падчас знаходжання ў турэмнай камеры і ШІЗА. Праз жорсткія абмежаванні даводзілася знаходзіць выйсце, часам даволі пакутлівае.«Калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур'ёзную рэч. Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення. Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го.Ведаю, ёсць людзі, якія пазногці абкусваюць. Але паспрабаваў — не маё. У карцэрах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві — затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок», — напісаў у пасце Павел.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN:
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    31 Aug, 12:11

    Міжнародны камітэт падрыхтаваў інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму», у якім таксама надаецца ўвага трагічным гісторыям палітзняволеных, якія памерлі неўзабаве пасля вызвалення.🔸 Азнаёміцца з дакументам можна тут.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    152video2Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    21 Aug, 10:32

    Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы.🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    20 Aug, 15:51

    Дзмітрыю Шлетгаўэру было ўсяго 22 гады. У 2024 годзе ён памёр у магілёўскай калоніі № 15, знаходзячыся пад поўным кантролем дзяржавы, якая была абавязаная забяспечыць яго бяспеку і права на жыццё.🔸 Інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыма» можна паглядзець тут.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    257video42Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    20 Aug, 14:57

    Сябры, нагадваем вам, што намі быў створаны зборнік вершаў палітвязняў у выглядзе самвыдата. Вы можаце прачытаць яго ці спампаваць тут і самастойна раздрукаваць, атрымаўшы цудоўную стылізаваную кнігу з вершамі. 💫Гэтыя вершы нарадзілася там, дзе ў чалавека спрабуюць адабраць голас, годнасць і нават жыццё — ў камерах, штрафных ізалятарах, турэмных шпіталях і на этапах. Яны нараджаліся ў свядомасці людзей у моманты, калі галоўнай мэтай было — вытрымаць хаця б яшчэ адзін дзень, не страціць унутраную апору і захаваць сябе.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    17431Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    16 Aug, 07:39

    16 жніўня — дзень стварэння Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. 🎉✊ Сёння адзначаем дзень народзінаў і працуем далей. Дзякуй усім, хто падтрымлівае і сочыць за нашай дзейнасцю.📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта: PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
    210video41Open in Telegram
  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

    14 Aug, 14:22

    На жаль, трагічная гісторыя гібелі ў няволі палітзняволенага Вадзіма Храсько не адзіная. Праваабаронцы працягваюць фіксаваць выпадкі смерцяў зняволеных у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі. Гэта адбываецца на фоне пагаршэння ўмоў утрымання і адсутнасці доступу да медыцынскай дапамогі.Пра гэта падрабязна гаворыцца ў другой частцы інфармацыйна-аналітычнага агляду «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму», падрыхтаванага «Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі».
    205video21Open in Telegram
Download the series as CSV
A feedback bot for your channel — free

Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.

How it works →
Create the bot