gram news
Светлана Тихановская channel avatar

Светлана Тихановская

@tsikhanouskaya

Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya

ProjectsUKPoliticsVerified by Telegram

17,000subscribers

Open the Channel

Latest posts

  • Светлана Тихановская

    23 Sept, 07:56

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падвёў вынікі другога працоўнага дня на 81-ай Генасамблеі ААН
    1,2503915711Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    23 Sept, 06:55

    Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязнямНа палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам.Пасля сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сродкі будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням, вызваленым і іх сем’ям. Фонд працуе праз правераныя партнёрскія арганізацыі і забяспечвае фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.Гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў Міжнародны гуманітарны фонд. Новая дапамога асабліва важная на фоне новых вызваленняў: 16 верасня з беларускіх турмаў выйшлі 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву.Падчас сустрэч таксама абмеркавалі далейшыя намаганні па вызваленні палітвязняў, бяспековую сітуацыю ў Беларусі і рызыкі далейшага ўцягвання краіны ў расійскую вайну супраць Украіны. Асобна з дзяржаўным сакратаром Ціханоўская ўзняла праблемы беларусаў, якія жывуць у Фінляндыі, — пратэрмінаваныя пашпарты, дакументы і легалізацыя.«Дзякую Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,0009895211Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    22 Sept, 15:55

    «Любая здзелка з рэжымам вельмі рызыкоўная. Наша пазіцыя палягае ў тым, што цяпер не час гандляваць з рэжымам, пакуль усе даходы ад калію ідуць на рэпрэсіі і на падтрымку расійскай ваеннай машыны.Вызваляючы адных людзей, Лукашэнка адпраўляе за краты ўдвая больш. Мы павінны працягваць нашую цвёрдую, прынцыповую палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваць беларускі народ», – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю AFP пра рызыкі здзелак з рэжымам.
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    1,93050207Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    22 Sept, 13:04

    Першы дзень на Генасамблеі ААН: з кім сустрэлася на палях Ціханоўская?Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША, галоўнай часткай якога з’яўляецца 81-я Генеральная Асамблея ААН у Нью-Ёрку.Лідарка цягам першага дня на палях Генасамблеі правяла размовы з: – міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанен; – Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас - абмеркавалі вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсіяў, захаванне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці; – міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам; – прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі Петрам Паўлам; – міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам; – міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ; – міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім; – сенатаркай Джын Шахін — абмеркавалі будучыню амерыканскай
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,060video93137Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    22 Sept, 09:43

    Беларусь, вызваленні палітвязняў і бяспека ў рэгіёне: вынікі сайд-івэнту на палях Генасамблеі ААНГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра вынікі сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў больш за 30 краінаў. Абмяркоўвалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне, пагрозу страты Беларуссю суверэнітэту, вызваленне палітвязняў і падтрымку беларусаў.«Беларусь — гэта не толькі гуманітарны крызіс, гэта крызіс бяспекі. Беларусь імкліва губляе суверэнітэт, і ёсць рызыка яе паўнавартаснага ўцягвання ў вайну. Мы ўдзячныя ўсім краінам, якія далучыліся да гэтага івэнту. Мы ўдзячныя ўсім краінам, якія дапамагаюць беларусам і Беларусі вярнуцца да дэмакратыі і да свабоды».Падрабязней — у відэа.
    1,900video693111Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    22 Sept, 06:50

    На палях Генасамблеі ААН прайшла міністэрская сустрэча па Беларусі21 верасня ў Нью-Ёрку падчас Тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбыўся міністэрскі сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі і яе наступствам для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Мерапрыемства арганізавалі Латвія і Еўрапейскі саюз пры садзейнічанні Офіса Святланы Ціханоўскай. Удзел у арганізацыі таксама прынялі Украіна, Літва, Эстонія, Ірландыя, Швецыя і Чэхія. Афіцыйная праграма была сфакусаваная на сувязі паміж рэпрэсіямі ў Беларусі, гібрыднымі пагрозамі і падтрымкай расійскай вайны супраць Украіны.На івэнце выступілі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайса Олонгрэн, міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ, генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, міністр замежных
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,0809725511Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    21 Sept, 16:29

    Візіт на Генасамблею ААН пачаўся!Сёння на тэчцы Святланы Ціханоўскай — Уладзімір Цыгановіч.Сачыце, як праходзіць візіт на 81-ую Генасамблею ААН на афіцыйных пляцоўках Офіса Святланы Ціханоўскай.
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,2601194312711Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    21 Sept, 14:14

    UNGA 2026: навошта Святлана Ціханоўская прыехала ў Нью-Ёрк?21-25 верасня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у 81-ая Генеральнай Асамблеі ААН. У гэтыя дні ў адным месцы збяруцца сусветныя лідары, міністры і дыпламаты з усяго свету.Святлана Ціханоўская таксама возьме ўдзел у сустрэчах і мерапрыемствах на палях Асамблеі. З якімі мэтамі беларуская дэлегацыя едзе ў Нью-Ёрк? Пра што будуць размаўляць з міжнароднымі партнёрамі? І як насамрэч выглядае адзін з самых насычаных дыпламатычных тыдняў года?Сабралі галоўнае ў картках.
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,29099165311Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    21 Sept, 09:14

    «Поездка за новым паспортом в Беларусь — это игра в рулетку с вашей свободой». Почему не стоит ориентироваться на чужой опыт?В беларусских диаспоральных группах стали регулярно появляться истории людей, которые съездили в Беларусь, без проблем подали документы на новый паспорт и вернулись обратно. Кто-то пишет, что на границе всё прошло спокойно, а проверка телефона заняла несколько минут.Но такой опыт не означает, что поездка безопасна для других. У каждого человека своя ситуация, а последствия могут быть совершенно разными.Советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов: «Чужой положительный опыт поездки в Беларусь сегодня не может быть гарантией вашей безопасности. То, что кого-то быстро пропустили через границу, не означает, что с вами будет так же.И речь далеко не только о проверке телефона. Есть случаи допросов, многочасовых проверок, жёстких личных
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,540704022211Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    20 Sept, 11:53

    Святлана Ціханоўская па дарозе ў Нью-Ёрк на Тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН: «Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні, важных размоваў.Таму ў мяне наперадзе шмат сустрэч. Будзем гаварыць пра вызваленне палітвязняў, пра падтрымку беларусаў, пра бяспеку і незалежнасць Беларусі.Буду трымаць вас у курсе, як усё праходзіць. Да сустрэчы!»
    2,720video170343211Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    19 Sept, 10:13

    «Спадзяемся, што многія рэчы нарэшце можна будзе вырашыць»Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра Форум Астрожскіх, які праходзіць 18–19 верасня ў Кіеве, і перамовы з прадстаўнікамі ўкраінскай улады.Падчас форуму абмяркоўваюцца пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва: падтрымка беларускіх студэнтаў, развіццё культурніцкіх ініцыятываў, інфармацыйнае супрацоўніцтва і супрацьдзеянне «рускаму міру».Асобная ўвага — праблемам беларусаў ва Украіне з легалізацыяй і дакументамі. Франак Вячорка распавёў пра прапанову стварыць рабочую групу па вырашэнні гэтых пытанняў, а таксама пра перамовы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады наконт законапраектаў, якія могуць разблакаваць рахункі беларусаў і спрасціць працэдуру легалізацыі.Падрабязнасці — у відэа.
    9,960video113179422Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    19 Sept, 07:03

    19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская — пра тое, чаму гэтая дата і сёння застаецца важнай для беларусаў:«19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. А бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі яе дзяржаўнымі сімваламі.Проста ўявіце: бел-чырвона-белы сцяг лунаў на дзяржаўных установах, а «Пагоня» ўпрыгожвала афіцыйныя дакументы. З гэтымі сімваламі Беларусь уваходзіла ў новы перыяд сваёй гісторыі.Пазней рэжым пачаў прыбіраць літаральна адусюль: з дзяржаўных будынкаў, з вокнаў, адзення, машын, сацсетак. А цяпер за бел-чырвона-белыя колеры людзей затрымліваюць і судзяць.Некалькі дзён таму палітвязень Павел Белавус пасля вызвалення расказаў, што ў калоніі яго прымусілі пазбавіцца татуіроўкі з бел-чырвона-белым сцягам. Рэжым настолькі не
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,6001834211Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    18 Sept, 14:49

    Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтваСвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва і больш заўважную беларускую прысутнасць на Грунвальдскім полі.Сярод планаў — аўдыягід па-беларуску, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і гістарычных рэканструктараў у міжнародных мерапрыемствах музея.Таксама абмеркавалі магчымасць усталявання памятнага знака беларускім ваярам і флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці плануюць да гадавіны Грунвальдскай бітвы ў ліпені
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    8,340102105331Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    18 Sept, 10:45

    forwarded from @cabinetbelarus

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Цэнтр Беларускай Салідарнасці і ініцыятыва «Вольныя» інфармуюць, што прыблізны час прыбыцця ў Варшаву групы з 10 былых палітвязняў, якія былі вызвалены дзякуючы намаганням Злучаных Штатаў Амерыкі 16 верасня, — сёння каля 15:30.Прыбыццё плануецца ў Цэнтр Беларускай Салідарнасці па адрасе Oleandrów 6, 00-636 Warszawa.Групу суправаджае каардынатарка ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч.
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,110109131Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    18 Sept, 06:38

    У Паўночнай Радзе створана дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі: як гэта стала магчымым і чаму гэта важна?Прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху атрымаюць афіцыйны голас у Паўночнай Радзе — міжпарламенцкай арганізацыі краінаў Паўночнай Еўропы, у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя.Гэта вынік сістэмнай працы па інстытуцыяналізацыі адносінаў, якую Офіс Святланы Ціханоўскай вядзе з паўночнымі партнёрамі. Нагадаем, раней дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Паўночнай Рады Віле Вяруненам, дзе адной з галоўных тэмаў абмеркавання было стварэнне механізму рэгулярнага ўдзелу беларусаў у працы арганізацыі. А 10 верасня пацвердзілі гэтую дамоўленасць падчас сустрэчы з дырэктарам Офіса Паўночнай Рады міністраў у Літве Оле Андэрсан Ліндэманам.Стварэнне дэлегацыі азначае фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    2,46095223321Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    17 Sept, 18:05

    Кароткі апдэйт ад дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага пра тое, як прайшоў дзень пасля вызвалення 25 палітзняволеных і што зараз адбываецца з іх рэлакацыяй і дакументамі.
    2,650941411Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    17 Sept, 18:05

    2,770639311Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    17 Sept, 07:23

    «Мэта павінна быць у тым, каб вызваліць усіх палітвязняў»У размове з Associated Press Святлана Ціханоўская распавяла пра вызваленне палітвязняў у выніку кантактаў ЗША з рэжымам Лукашэнкі і працяг рэпрэсій у краіне.Святлана Ціханоўская: «Я глыбока ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу і ўсёй адміністрацыі ЗША за тое, што яны зрабілі палітвязняў сваім прыярытэтам. Іх удзел ужо прынёс рэальныя вынікі — сотні людзей былі вызваленыя ў выніку дамоўленасцяў, дасягнутых пры пасярэдніцтве ЗША.Пры гэтым рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, а Лукашэнка працягвае падтрымліваць вайну Расіі. У краіне па-ранейшаму застаюцца сотні палітвязняў.Таму вызваленне часткі людзей не азначае спынення рэпрэсій — новыя палітычныя справы і затрыманні працягваюцца. Наша задача — дамагчыся поўнага спынення рэпрэсій і вызвалення ўсіх людзей, якія знаходзяцца ў турмах за свае палітычныя перакананні».
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    3,12012398321Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    16 Sept, 15:36

    forwarded from @volunteersost

    Вызваленыя і вывезеныя ў Літву 25 палітзняволеных! Як дапамагчы?Арганізацыі ўжо гатовыя аказаць палітзняволеным падтрымку ў аднаўленні пасля перажытых выпрабаванняў. Ніжэй — інфармацыя пра тое, як вы можаце дапамагчы.📎 Падтрымайце экстраны збор BYSOL Як і раней, мэта — выплаціць мінімум €1000 кожнаму і кожнай з вызваленых.👤 Далучайцеся да валанцёраў (-к) «Вольных» Валанцёрскія групы рэагавання «Вольных» дапамагаюць у моманты, калі патрэбная хуткая дапамога і каардынацыя. І калі патрэбная разавая дапамога ў Літве ці ў Польшчы.🏠 Дапамажыце шэлтару ў Вільні Фонд «Краіна для жыцця», які ўтрымлівае шэлтар у Вільні, просіць далучыцца да экстранага збору.🤝 Падтрымайце вызваленых у аднаўленні і рэсацыялізацыі У адаптацыі за мяжой палітзняволеным дапаможуць ініцыятывы «Вольныя» і «Dissidientby». Яны падтрымліваюць усіх былых палітзняволеных — таму данаты заўсёды актуальныя.📢 Калі
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    3,030112116621Open in Telegram
  • Светлана Тихановская

    16 Sept, 14:23

    Як сёння сустракалі вызваленых ў Вільні? Фотападборка
    Image from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана ТихановскаяImage from a post by Светлана Тихановская
    3,25019296521Open in Telegram