Latest posts

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 14:49
✊ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратаміКалі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых,


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 14:10
«Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу РагашчукуВячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе.«Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі».Нагадваем нашу размову з Вячаславам, які распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе.


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 13:30
Анкалогія, інсульты, страта зроку: гісторыі палітвязняў з цяжкімі захворванняміПадчас апошніх хваляў памілаванняў на волю выйшлі некалькі палітвязняў з цяжкімі захворваннямі. Аднак дзясяткі людзей з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем па-ранейшаму застаюцца за кратамі. За апошнія месяцы праваабаронцы даведаліся пра новыя выпадкі рэзкага пагаршэння здароўя палітвязняў і дыягнаставання ў іх анкалагічных захворванняў.Для некаторых палітвязняў далейшае знаходжанне ў няволі і адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі могуць ствараць сур’ёзную пагрозу для жыцця. Пры гэтым частка з іх пазбаўленая магчымасці падтрымліваць сувязь з роднымі, і блізкія не ведаюць, як змяняецца стан іх родных, ці атрымліваюць яны неабходнае лячэнне і што з імі адбываецца за кратамі."Вясна" сабрала гісторыі некаторых палітвязняў з сур’ёзнымі захворваннямі.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121248


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 12:50
❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт🔹 Пад парасонам чужога болю: як


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 12:10
«Я асабіста бачыла, у якім стане яна знаходзіцца». Вікторыя Кульша — пра палітзняволеную пенсіянерку Вольгу МаёравуБылая палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую памілавалі і выдварылі з Беларусі 13 снежня 2025 года, у размове з «Вясной» звярнула ўвагу на становішча палітвязняў, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем. На яе думку, тыя, каму неабходная тэрміновая медыцынская дапамога, а таксама людзі з інваліднасцю і пажылыя павінны быць вызваленыя як мага хутчэй.«У мяне сэрца баліць за 60-гадовую Вольгу Маёраву. Я асабіста бачыла ў калоніі, у якім стане яна знаходзіцца. Яшчэ пры мне яна пастаянна хадзіла ў сонцаахоўных акулярах у любы час дня. Цяпер у Вольгі вельмі моцна пагоршыўся зрок. Ёй дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне па зроку. Вольга звярнулася да начальніцы медыцынскай часткі па дапамогу, але тая яе проста выгнала з кабінета. Мала таго, што ніякая дапамога не аказваецца,


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 11:31
Начальніка ўстаноўкі Мазырскага НПЗ абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці""Гомельская Вясна" паведамляе пра пераслед начальніка ўстаноўкі каталітычнай вытворчасці бензінаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Яўгена Вяргея. Паводле звестак, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года.Спачатку ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА №3 у Гомелі. Там Яўген правёў больш за сем месяцаў. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).Як сцвярджаюць праваабаронцы, пераслед мог быць звязаны з тым, што мужчына атрымліваў і распаўсюджваў інфармацыю праз Telegram-канал "Беларускі Гаюн", які беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 верасня


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 11:04
Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў"У Савецкім Саюзе фармальна існавалі Канстытуцыя, крымінальны і грамадзянскі кодэксы, адвакаты, суды і пракуратура. Людзі разводзіліся, дзялілі спадчыну і нават выйгравалі справы супраць дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак савецкая судова-прававая сістэма была пабудавана так, каб абараняць не чалавека ад дзяржавы, а сацыялістычную дзяржаву ад чалавека.У гэтым выпуску мы падрабязна разбіраем гісторыю таго, як прававыя інстытуты працавалі ў розныя эпохі СССР і чаму яны паступова страцілі сваю галоўную функцыю.Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!👉 https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=Sf-t3kNKxes4ZHpU


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 10:29
🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім станеЗ верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата".Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага.За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 10:02
📌 Загад ішоў ад Лукашэнкі і Шэймана: у Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага22 верасня пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага, былога супрацоўніка САХРа. Паседжанне праходзіць у Кантанальным судзе з Палатай па крымінальных справах (гэта вышэйшы судовы орган кантона Санкт-Гален, Швейцарыя). "Вясна" распавядае, што вядома па гэтым працэсе.Судовы працэс пачаўся з вырашэння прымальнасці апеляцыі і высноў эксперта, якія далучылі да матэрыялаў справы. Сярод іх: ці разглядаць справу Захаранкі, Красоўскага і Ганчара асобна, бо няма скаргі ад сям'і Ганчара. У выніку Юрый Гараўскі застаецца апраўданым па знікненні Віктара Ганчара, бо па ім не было скаргаў ад сваякоў. Але падчас судовага разбіральніцтва будуць улічвацца і тыя доказы, якія звязаныя са справай Ганчара.Будзе дапоўнена.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121244🌿 Чытаць з


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 09:20
⚖️ Гродзенца асудзілі паводле шасці крымінальных артыкулаў за каментары ў інтэрнэце54-гадовага Валерыя Рынкевіча абвінавацілі ў "распальванні варожасці", "рэабілітацыі нацызму", "абразе і паклёпе на Лукашэнку", "здзекаванні з дзяржаўных сімвалаў", а таксама ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Прысуд яму вынес Гродзенскі абласны суд, але тэрмін пакарання пакуль невядомы, піша "Наша Ніва".Паводле даступнай інфармацыі, следства і суд звязалі гэтае абвінавачанне з каментарамі, якія Валерый Рынкевіч пакідаў у інтэрнэце. Якія менавіта каментары сталі падставай для абвінавачанняў — не вядома.Мужчына ўнесены беларускімі ўладамі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", а таксама ў спіс асобаў, "звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю".


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 08:47edited
Праваабаронцы і міжнародныя эксперты выказваюцца пра апеляцыйны суд па справе былыга байца САХРа Юрыя ГараўскагаФіліп Грант, заснавальнік і выканаўчы дырэктар TRIAL International:«Гэта першы выпадак у свеце, калі суд вынес рашэнне па злачынствах, учыненых у Беларусі. Там, дзе справядлівасць у Мінску немагчымая, універсальная юрысдыкцыя дазваляе ёй адбывацца ў іншым месцы. Нашы думкі з сем'ямі, якія чакалі праўды дваццаць сем гадоў».Джэральд Стаберок, эксперт па правах чалавека і міжнародным праве, вопытны глабальны абаронца, былы генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT):«Вельмі важная справа і прэцэдэнт. Нам трэба больш такіх спраў, каб разарваць заганнае кола беспакаранасці. Сітуацыя ў Беларусі сёння, на жаль, застаецца ў значнай ступені незаўважанай, а сістэматычныя катаванні і рэпрэсіі застаюцца без адказу».Павел Сапелка, юрыст ПЦ “Вясна”:«Сённяш


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 07:40edited
Старонку былога палітвязня і блогера Міколы Дзядка другі раз дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:📍 Facebook-акаўнты: Мікола Дзядок («Mikola Dziadok»), а таксама старонкі «Alexandr Boiko» і «Vitali Sodzel»; 📍 TikTok-акаўнт: «Pulse News».🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 верасня


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
22 Sept, 07:05
⚖️ У Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя ГараўскагаБылы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду.У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў паводле абвінавачанняў у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.Судовы працэс маніторыць праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка, а таксама TRIAL International і FIDH.



Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 15:32edited
💔 У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне48-гадовая мастачка Аксана Шаляпіна ўтрымліваецца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай. Ёй прызначылі тры гады калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у гомельскай калоніі № 4 у жанчыны выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер большую частку часу жанчына знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі. Ці аказваюць ёй належную медыцынскую дапамогу — невядома.Нагадаем, у ліпені гэтага года праваабаронцы таксама даведаліся пра анкалогію ў палітзняволенай Таццяны Колас. Жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121237🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 14:59
🤬 Палітзняволены Юрый Бялько пяты год утрымліваецца на турэмным рэжыме ў кепскім станеЗ верасня 2020 года за кратамі па справе тэлеграм-чата ўтрымліваюцца восем палітзняволеных, сярод якіх 43-гадовы палітзняволены Юрый Бялько. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў" і "знішчэння маёмасці", а таксама ў незаконным захоўванні зброі, і асудзілі да дзевяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які прызначылі па "справе чата".За кратамі на яго аказваўся ціск: неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, памяшканне камернага тыпу, узмацнялі рэжым, бо ён не прызнаў віну. Ужо пяты год палітзняволены ўтрымліваецца на турэмны рэжыме.Цяпер праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у палітзняволенага Юрыя Бялько.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121235🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 14:10
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў БеларусіУ Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 13:31
⚖️ «Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын». Юрыстка «Вясны» — пра новыя правілы ўтрымання ў СІЗА КДБУ верасні 2026 года набылі моц новыя Правілы ўнутранага распарадку ў СІЗА КДБ. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва прааналізавала абноўлены дакумент і выявіла ў ім нормы з прыкметамі дыскрымінацыі паводле гендарнай прыкметы, а таксама палажэнні, якія ўзмацняюць ізаляцыю людзей, што знаходзяцца пад вартай.У матэрыяле вы даведаецеся пра:— абмежаванні пры паступленні ў СІЗА; — знікненне забароны на агляд цела асобай супрацьлеглага полу; — прыналежнасці для галення — толькі мужчынам; — гігіенічныя прыналежнасці: новыя нормы, старыя праблемы; — што цяпер лічыцца забароненай прадукцыяй; — карцар: правілы ізаляцыі зняволенага замацаваныя афіцыйна; — абавязак паведамляць пра цяжкую хваробу або смерць; — выключэнне нормы пра вызваленне ад шпацыраў паводле медычных паказанняў.Чытац


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 12:55
❗️ На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак чалавекНа авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак афіцэраў, якіх падазраюць у сувязях з адстаўным падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарой. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».Паводле выдання, затрыманні пачаліся пасля арышту Зары, якога сілавікі палічылі аналітыкам былога прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Сахашчыка. Камунікацыю вайскоўцаў з Зарой сілавікі інтэрпрэтуюць як супрацоўніцтва з Кабінетам і Сахашчыкам.«Наша Ніва» піша, што затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары і асабіста з ім знаёмыя. У асноўным гэта пілоты з вялікай выслугай, сярод іх ёсць палкоўнікі. Паводле крыніц выдання, затрыманыя адмаўляюць, што наўмысна перадавалі інфармацыю.Дакладна невядома, якія абвінавачванні выстаўленыя затрыманым афіцэрам.✍️ Калі вам нешта вядома пра гэтыя затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 12:40
Дальнабойшчыка з Баранавічаў асудзілі за "падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў"33-гадовага Арцёма Меркеля асудзілі паводле артыкула аб "падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў". Пра абставіны справы вядома няшмат, паведамляе "Наша Ніва".Мужчыну затрымалі ў 2026 годзе. Яго справу разглядаў суд Маскоўскага раёна горада Брэста. Арцёма абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў). Паводле праваабаронцаў, у 2026 годзе яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён знаходзіцца ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", і ў "спісе тэрарыстаў".Падрабязнасці абвінавачання і тое, што менавіта следства палічыла "падрыхтоўкай да арганізацыі масавых беспарадкаў", не вядомыя.Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121232🌿 Чытаць з


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
21 Sept, 12:00
⚖️ На палітвязня Дзмітрыя Рожына завялі новую крымінальную справуПалітвязень Дзмітрый Рожын быў затрыманы ў траўні 2025 года. Яго асудзілі на тры гады калоніі і вялікі штраф за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У 2026 годзе стала вядома пра новую крымінальную справу супраць яго, паведамляе "Наша Ніва".Мужчыну затрымалі 12 траўня 2025 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай стала дапамога фонду, які падтрымлівае рэпрэсаваных беларусаў. У снежні палітвязня ўнеслі ў афіцыйны пералік асоб, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121229🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
