Latest posts

Гомельская Вясна
22 Sept, 15:45
☝️ Адмірала з Рагачова падазраюць у злачынствах падчас МайдануВа Украіне пачалі завочнае дасудовае расследаванне супраць былога кіраўніка Генштабу Ўзброеных сілаў Украіны Юрыя Ільіна, які нарадзіўся ў Рагачове Гомельскай вобласці.Паводле ўкраінскага следства, падчас найбольш жорсткага супрацьстаяння на Майдане 19–20 лютага 2014 года Ільін аддаў загады вывесці на дапамогу міліцыі сама меней 1790 вайскоўцаў з баяздольных падраздзяленняў.Вайскоўцам таксама надалі паўнамоцтвы, якіх яны звычайна не мелі: затрымліваць людзей, правяраць дакументы, праводзіць надгляд, абмяжоўваць рух і ўваходзіць у жытло без рашэння суду. У выніку выкарыстання сілы ў тыя дні загінулі і атрымалі раненні дзясяткі людзей. Украінскія праваахоўнікі інкрымінуюць Ільіну чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу, у тым ліку стварэнне злачыннай арганізацыі, незаконнае чыненне перашкодаў мірным сходам, перавышэнне
Гомельская Вясна
22 Sept, 14:58
forwarded from @viasna96
❗️ Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды: цыкл матэрыялаў «Вясны»Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт🔹 Пад парасонам чужога болю: як
Гомельская Вясна
22 Sept, 09:57
😮 Супрацоўніка нафтаперапрацоўчага завода ў Мазыры абвінавацілі ў “садзейнічанні” “Беларускаму Гаюну”Гомельскім праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА № 3 у Гомелі некалькі месяцаў трымалі аднаго з найлепшых супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ праз палітычна матываванае абвінавачванне. Верагодна, ужо адбыўся суд.✅ Пачытайце!
Гомельская Вясна
22 Sept, 09:36
У Мазыры трымаюць палітзняволенага “за абразу "прэзідэнта”34-гадовы Аляксандр Ігаравіч Кармановіч быў затрыманы 15 траўня 2025 г. і абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (“абраза Лукашэнкі”). Ён мае вялікія праблемы са здароўем, да суда знаходзіўся пад хатнім арыштам.27 жніўня 2025 г. суд Маскоўскага раёна г. Берасця прыгаварыў яго да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – ПУАТ (суддзя Аліферук Марыя Віктараўна, дзяржаўны абвінаваўца – старшы памочнік пракурора г. Берасця Харавец Мікіта Сяргеевіч).✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
21 Sept, 15:20
☝️ Жыхара Рэчыцы зняволілі, відаць, у “справе “Гаюна”49-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Дзіка карнікі з Гомельскага абласнога суда абвясцілі вінаватым у так званым “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. Вынесены яму прысуд пакуль высвятляецца, але вядома, што ён звязаны са зняволеннем – гэта або абмежаванне волі з накіраваннем у карную ўстанову, або пазбаўленне волі ў калоніях.✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
21 Sept, 05:01
🚧 На Гомельшчыне працягваюць з'яўляцца блок-пастыКанструкцыі такая ж, як на двух выездах з Гомеля: бетонныя блокі, слупы, антыдронавая сетка зверху і супрацоўніцтва з МУС — з'явіліся таксама ў Светлагорску і Акцябрскім.Але не абышлося і без навізны: у Акцябрскім мясцовая тэрытарыяльная абарона пайшла далей — для абазначэння вайскоўцаў выкарысталі чырвоны скотч на руках і нагах, які паўтарае расейскую схему тактычных знакаў, што ўжывалася нападу на Украіну.Вучэбныя мерапрыемствы маюць працягнуцца да 22 верасня.
Гомельская Вясна
20 Sept, 10:59
☝️ Супрацоўніка цэнтру сацыяльнага абслугоўвання з Кармы засудзілі за “спрыянне экстрэмізму”У Гомельскім абласным судзе вінаватым у “садзейнічанні экстрэмізму” паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса абвясцілі 31-гадовага жыхара мястэчка Карма Уладзіслава Беднякова. Вынесены яму прысуд пакуль высвятляецца, але вядома, што пасля суда мужчыну пакінулі на волі.✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
19 Sept, 14:07edited
☝️ Былая палітзняволеная валанцёрка “Вясны” Святлана Якубовіч: за намі сачылі месяцаў дзесяцьСвятлана Якубовіч распавяла пра тое, як адбываўся пераслед яе і ейнага мужа – палітвязня, які ўсё яшчэ за кратамі, Станіслава Мачалава, а таксама пра тое, як яе вызвалалі.✅ Пачытайце гісторыю Святланы!
Гомельская Вясна
19 Sept, 10:49
🎂 У 8 палітзняволеных з Гомельскай вобласці – дні нараджэння ў кастрычнікуУ кастрычніку ў 8 палітычных зняволеных, якія жылі на Гомельшчыне, альбо былі асуджаны ў Гомельскай вобласці – дні нараджэння. Зняволеным можна напісаць паштоўку, ліст альбо тэлеграму.✅ Адрасы і імёны можна знайсці па спасылцы.
Гомельская Вясна
18 Sept, 14:16
☝️ Верагодна, у “справе “Гаюна” засудзілі намесніка дырэктара будаўнічага каледжа з МазыраУ Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 53-гадоваму жыхару Мазыра Васілю Купрацэвічу. Карнікі абвясцілі яго вінаватым у так званым “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса.✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
18 Sept, 13:03
😡 Беларусь зноў уключыла рэтрансьлятары для расейскіх дронаўУкраіна з канца мінулага тыдня фіксуе працу рэтрансьлятараў на тэрыторыі Беларусі, якія ўзмацняюць сыгнал для расейскіх бесьпілётнікаў.Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.Раней украінская выведка выявіла шэсьць такіх рэтрансьлятараў на поўдні Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай. Паводле ўкраінскага боку, іх праца выкарыстоўваецца падчас атакаў па заходніх рэгіёнах Украіны.
Гомельская Вясна
17 Sept, 16:11
Еўракамісія ўводзіць абмежаванні для дзяцей у карыстанні сацыяльнымі сеткаміЗаконапраект EU KIDS Act замацуе ўзроставыя абмежаванні і ўвядзе новыя патрабаванні да сацыяльных сетак і іншых платформ на этапе іх распрацоўкі. Аб гэтым паведамляе амерыканскае інфармацыйнае выданне “Палітыка” (Politico) са спасылкай на крыніцу і падрыхтоўчыя дакументы.✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
17 Sept, 15:15
🤔 Ваенкама Крываносава звольнілі з вайсковай службы. Хто яго замяніўУ Гомельскай вобласці змяніўся ваенны камісар. Андрэй Крываносаў, які шмат гадоў узначальваў абласны ваенкамат і стаў вядомым праўладным спікерам пасля 2020 года, звольнены з вайсковай службы.На яго месца прызначылі 48-гадовага палкоўніка Андрэя Ануфрыюка. 17 верасня яго прадставілі асабоваму складу ваенкамата і вайскоўцам Гомельскага гарнізона. Крываносаў звольнены «з правам нашэння вайсковай формы і знакаў адрознення».Крываносаў атрымаў вядомасць у 2020 годзе як актыўны ўдзельнік праўладных мерапрыемстваў і адзін з галоўных спікераў супраць пратэстаў. Пазней ён рэгулярна выступаў у дзяржаўных СМІ ў падтрымку Лукашэнкі. Сярод іншага, Крываносаў называў сябе «ябацькам».Пры гэтым з палітыкі ён не сыходзіць: Крываносаў застаецца членам Савета Рэспублікі.
Гомельская Вясна
17 Sept, 14:19
Нямеччына адмовіла Вользе Аношка ў міжнароднай абароне і патрабуе вярнуць 10 тысяч еўра. Гамяльчанка пайшла ў суд17 верасня ў Баварыі адбудзецца разгляд апеляцыі лекаркі з Гомеля Вольгі Аношка. Нямецкія ўлады двойчы адмовілі ёй у міжнароднай абароне. Цяпер жанчына спрабуе праз суд даказаць, што вяртанне ў Беларусь пагражае ёй пераследам і зняволеннем.✅ Чытаць болей
Гомельская Вясна
17 Sept, 09:26
26-гадовага гамельчука Мацвея Баранава асудзілі на 5,5 года калонііМацвея Баранава затрымалі 10 верасня 2025 года. Яго абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы», «паклёп» і «абразу» Лукашэнкі, садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі».Яму прызначылі 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дакладная дата вынясення прысуду невядомая. У жніўні 2026 года КДБ унёс Баранава ў спіс асобаў, якіх беларускія ўлады лічаць датычнымі да «тэрарыстычнай дзейнасці».Мацвей утрымліваўся ў гомельскім СІЗА-3. Ягоная апеляцыя не змяніла прысуд.
Гомельская Вясна
16 Sept, 16:06edited
А яшчэ мы радыя вітаць на волі гурт TOR BandВызваліліся трое ўдзельнікаў рэпрэсаванага ў поўным складзе музычнага гурта “Тоr band” з Рагачова – Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык. У 2023 годзе лукашэнкаў прызначэнец на пасаду суддзі Сяргей Салоўскі назваў іх вінаватымі ў распальванні варажнечы (арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК). Насамрэч, улады пакрыўдзіліся на музыкаў праз тое, што іхнія песні сталі аднымі з сімвалаў пратэстаў у 2020 годзе.У выніку Дзмітрыю Галавачу Салоўскі прысудзіў дзевяць гадоў зняволення, Яўгену Бурло – восем гадоў, а Андрэю Ярэмчыку – сем з паловай гадоў. Усіх трох Салоўскі закамандаваў трымаць ва ўзмоцненым рэжыме.
Гомельская Вясна
16 Sept, 16:03
Некалькі здымкаў вызваленых і выдвараных за межы Беларусі палітвязняў аўтарства Радыё Свабоды Сярод іх — музыкі гурта Tor Band Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык. Гамяльчук Ілля Верамееў, якога затрымалі ў лютым 2022 года за паведамленні ў тэлеграм-чатах
Гомельская Вясна
16 Sept, 15:13
forwarded from @flagshtok
Некалькі здымкаў вызваленых і выдвараных за межы Беларусі палітвязняў аўтарства Радыё СвабодыСярод іх — музыкі гурта Tor Band Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык.Гамяльчук Ілля Верамееў, якога затрымалі ў лютым 2022 года за паведамленні ў тэлеграм-чатах у адказ на пачатак вайны ва Украіне. На момант затрымання яму было 18 гадоў.Валанцёрка гомельскай «Вясны» Святлана Якубовіч. Яе затрымалі ў Гомелі і 26 лістапада 2025 года асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».t.me/flagshtok
Гомельская Вясна
16 Sept, 15:02
❗️Сваякам некаторых палітвязняў напярэдадні паведамілі пра іх вызваленне, але раніцай 16 верасня яны так і не выйшлі на волюПаводле MAYDAY TEAM, увечары 15 верасня сваякам палітвязняў з некалькіх калоній патэлефанавалі і папрасілі раніцай прыехаць да месцаў зняволення, каб сустрэць сваіх блізкіх. Аднак 16 верасня вызвалення не адбылося. Прычыны сваякам не патлумачылі.Пры гэтым гаворка не ідзе пра 25 палітвязняў, якіх 16 верасня вызвалілі і вывезлі з Беларусі ў Літву.
Гомельская Вясна
16 Sept, 13:44edited
Джон Коўл плануе зноў наведаць Беларусь праз месяц«Я спадзяюся, што будуць вызваленыя сотні. Не ведаю. Гэта мая надзея», — сказаў Коўл.Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў Reuters, што разлічвае вярнуцца ў Беларусь прыкладна праз месяц. Ён спадзяецца дамагчыся вызвалення яшчэ сотняў зняволеных.
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
