Latest posts

"Вясна" назірае
4 Feb 2025, 12:26
Учора ў Шаркаўшчыне судзілі мясцовага журналіста Андрэя БукуСупраць Андрэя склалі пратакол паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне, здзейсненае паўторна цягам года), піша "Віцебская Вясна". Справу разглядала суддзя Аксана Табола. Вынік суда пакуль невядомы.За "несанкцыянаванае пікетаванне" Буку судзілі 28 кастрычніка мінулага года. Тады ён быў асуджаны да арышту на 5 сутак, але адбываць пакаранне адразу актывіста не забралі.У сакавіку 2023 года Буку судзілі паводле арт. 19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі). Тая ж суддзя Аксана Табола пакарала мужчыну штрафам памерам 30 базавых велічыняў (на той час 1 110 руб). Перад гэтым у яго правялі ператрус і забралі ноўтбук.15 траўня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" тэлеграм-канала Андрэя "Думкі ўслых".
"Вясна" назірае
3 Feb 2025, 07:25
Мінімум 42 чалавекі за мінулы тыдзень асудзілі па палітычных адміністрацыйных справах у Брэсцкай вобласціПа інфармацыі "Берасцейскай Вясны", кожны тыдзень у вобласці судзяць па некалькі дзясяткаў чалавек за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).У папярэднія тыдні было па 20-30 выпадкаў на тыдзень. Але, як вынікае з раскладу судоў, за 27-31 студзеня 2025 года ў вобласці за "экстрэмізм" асудзілі як мінімум 42 чалавекі. Толькі за адзін дзень, 28 і 31 студзеня, у судзе Брэсцкага раёна судзілі 2 сям'і: Васіля, Сцяпана, Людмілу і Паліну Кавальчукоў, а таксама Паўла, Аляксандра і Данііла Сцепанюкоў.🌿Калі вам вядомыя вынікі судоў — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
"Вясна" назірае
9 Jan 2025, 08:17
📍У Рэчыцы за “экстрэмізм”судзілі настаўніцу, якая раней уваходзіла ў склад выбарчай камісііУ судзе Рэчыцкага раёна 8 студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супрацаць Святланы Сашэнка, якую абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разгляаў суддзя Генадзь Шэвель. Вынік суда пакуль невядомы.Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" высветлілі, што Сашэнка да апошняга часу працавала настаўніцай гісторыі ў адной са школ Рэчыцкага раёна. У 2018 годзе падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў яна была ў складзе выбарчай камісіі.
"Вясна" назірае
5 Jan 2025, 10:21
forwarded from @viasna96
‼️Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2024 годзеМінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024.Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе.Па інфармацыі праваабаронцаў, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым годам раней.«Вясна» ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным
"Вясна" назірае
19 Nov 2024, 09:08edited
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову будуць судзіць за "распаўсюд экстрэмізму"Ірына — выхавальніца ў дзіцячым садку, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Яе асудзілі да 2 гадоў калоніі.Летась, па вызваленні з калоніі, жанчыну асудзілі паводле 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Тады ў судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў.Сёння, 19 лістапада, над жанчынай адбудзецца новы суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info. Справу разгледзяць у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Суддзя — Аляксей Макаранка.
"Вясна" назірае
31 Oct 2024, 10:16
📍Былога палітвязня Аляксея Федаркевіча ўчора судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"Нагадаем, жыхара Салігорска затрымалі студзені 2021 года на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы. Адразу пасля вызвалення мужчына захварэў на кавід у вельмі цяжкай форме — да складанай пнеўманіі. У лякарні ён прабыў з студзеня па сярэдзіну траўня. У ліпені 2021 года яго асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС.У верасні 2022 года палітвязню Аляксею Федаркевічу змянілі абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі. У сакавіку 2023 года палітвязень выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну.Цяпер стала вядома, што 30 кастрычніка ў судзе Салігораскага раёна разглядзелі справу Аляксея паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс вёў суддзя Юрый Блоцкі. Вынік суда пакуль
"Вясна" назірае
29 Oct 2024, 10:20edited
Блогера з Віцебска Андрэя Буку асудзілі за "пікетаванне ў інтэрнэце"Як паведаміла "Віцебская Вясна", У судзе Шаркоўшчынскага раёна 28 кастрычніка Андрэю Буку прызначылі пяць сутак арышту паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Як паведамілі знаёмыя актывіста, прычынай абвінавачвання стала выява ў Telegram-канале.З невядомай прычыны Андрэя Буку пакуль не адправілі за краты, а адпусцілі дадому.
"Вясна" назірае
24 Oct 2024, 12:29
Напачатку кастрычніка ў Горках судзілі ксёндза Андрэя КеўлічаПаводле інфармацыі @christianvision, 8 кастрычніка ў судзе Горацкага раёна адбыўся суд над святарам і дэканам Магілёўскага дэканата Андрэем Кеўлічам. Суддзя Віктар Ясковіч разглядоў справу Андрэя паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда пакуль невядомы.Нагадаем, ксёндза затрымалі 18 красавіка адразу пасля імшы ў касцёле ў Горках. Падставай для затрымання стаў рэпост з экстрэмісцкага канала. На Кеўліча тады склалі пратакол і потым выпусцілі з мясцовага РАУСа. Праз месяц яго асудзілі да 20 базавых велічыняў.
"Вясна" назірае
24 Oct 2024, 07:16
У Браславе за "экстрэмізм" 23 кастрычніка судзілі чатырох мясцовых жыхароўЯк піша @vitebsk_info, гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.Алег Сялях (першае фота) — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям'ёй ён трымае аграсядзібу "Беражжа", на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер'я.Анжаліка Пілат (другое фота) — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры "машэраўкі", якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.
"Вясна" назірае
10 Oct 2024, 12:31
Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутакПра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва стала вядома 7 кастрычніка. Пазней "Хрысціянская візія" паведаміла, што Каталіцкаму святару прызначылі 10 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).Адзначаецца, што Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.
"Вясна" назірае
10 Oct 2024, 08:01edited
📍Кіраўніка Віцебскага рыэлтарскага агенцтва судзілі за "экстрэмізм"У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 кастрычніка адбыўся суд над кіраўніком рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукава. Яго абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядомы, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.Аўлукаў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю і з'яўляецца дырэктарам віцебскага агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць».
"Вясна" назірае
1 Oct 2024, 07:13
⚖️Сёння ў Віцебску за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць былую лекарку, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну АтрашчонакПра гэта паведамляе @vicspring. У горадзе жанчыну ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамбля "Витебские девчата".Судзяць жанчыну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу разглядае суддзя Вольга Клімкова.
"Вясна" назірае
3 Sept 2024, 10:44
На Віцебшчыне ўчора па палітычных матывах асудзілі не менш за 8 чалавекАдміністрацыйныя справы паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) у раскладзе судоў заўважыў @vitebsk_info.Сярод асуджаных дальнабойнік з Полацку Дзяніс Анцэн, супрацоўнік "Нафтану" Уладзіслаў Калтуноў, а таксама старшыня першаснай арганізацыйнай структуры ДТСААФ мотаклуба "Эндура-Полацк" Дзмітрый Радзькоў.📸На фота: Уладзіслаў Калтуноў і Дзмітрый Радзькоў
"Вясна" назірае
30 Aug 2024, 11:09edited
За "экстрэмізм" асудзілі байкера з ОршыУ судзе Аршанскага раёна і Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе @vitebsk_info. Вынік суда пакуль невядомы.
"Вясна" назірае
28 Aug 2024, 10:02
⚖️Супрацоўніцу сенненскай ЦРБ учора асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"Вольга Васілёнак — кардыёлаг з Сянно. Яе імя да нядаўняга часу было пазначана ў раскладзе Сенненскай райбальніцы ў якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе "выконваючай абавязкі". Верагодна, жанчыну ўжо звольнілі з працы, піша @vicspring.Справу Вольгі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) 27 жніўня рзглядаў суд Віцебскага раёна. Вынік пакуль не вядомы.
"Вясна" назірае
16 Aug 2024, 12:30edited
📍У Светлагорску перадавіцу вытворчасці і шматдзетную маці судзілі за распаўсюд “экстрэмізму”Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", у судзе Светлагорскага раёна 16 жніўня разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Ірыны Субоцінай. Яе абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Працэс вяла суддзя Галіна Гулевіч. Вынік суда пакуль невядомы.Пра жанчыну летась пісала раённая газета "Светлагорскія навіны". Ірына – шматдзетная маці. У 2010 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Маці за выхоўванне пяцёх дзяцей. Таксама за добрую працу на "Светлагорскім цэлюлозна-кардоным камбінаце" яе ў 2013 годзе ўзнагародзілі ганаровай граматай таварыства, а ў 2021 года яна занесена на Дошку Гонару прадпрыемства за "добрасумленную працу і поспехі ў рабоце.”✍️Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра вынікі судовых пасяджэнняў і факты палітычнага пераследу 👉 @Viasnainfo,
"Вясна" назірае
30 Jul 2024, 06:55
⚖️У Гомелі за распаўсюд «экстрэмізму» судзілі шматдзетнага бацькуПра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».Учора, 29 ліпеня, у Навабеліцкім судзе Гомеля праходзіў суд над прадпрымальнікам і шматдзетным бацькам Марыянам Голубам. Справу разглядаў суддзя Генадзь Калацэй. Марыяна абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Абставіны справы невядомыя.Марыян — бацька шасцёх дзяцей, вывучаў псіхалогію ў каталіцкім універсітэце ў Польшчы. Працаваў у грамадскай арганізацыі «Добрая сям’я», апошнім часам яго дзейнасць была звязаная з IT-сферай.
"Вясна" назірае
28 Jun 2024, 15:00
🗣"Падчас месячных карысталася анучай". Былыя зняволеныя распавялі пра ўмовы ў беларускіх ІЧУ"Вясна" паразмаўляла з трыма былымі зняволенымі з Мінска, Віцебска і Гомеля пра тое, у якіх умовах утрымліваюць палітычных, пра медыцынскую дапамогу ў ізалятарах, пра стаўленне да замежных грамадзян, якія чакаюць дэпартацыі і пра тое, як людзей паўторна затрымліваюць пасля першага арышту."Праблема, вядома, для ўсіх дзяўчын была з пракладкамі. Іх можна прасіць толькі ў медыцынскага супрацоўніка. Адна дзяўчына, таксама асуджаная па палітычных матывах, баялася прасіць пракладкі. А яны ўвогуле могуць даць толькі адну на дзень. Бывае, што шанцуе і даюць больш, але звычайна па адной. Гэтай дзяўчыне не давалі, таму яна падчас месячных карысталася нейкай анучай, якую потым мыла ў халоднай вадзе і сушыла", — узгадвае былая арыштантка віцебскага ІЧУ.Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news
"Вясна" назірае
12 Jun 2024, 14:05
📍БЧБ-фіранкі, "Пагоня" на пашпарце, татуіроўка: за што беларусаў судзілі ў траўніПа ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.Так, у Мінску 17 траўня асудзілі бацьку непаўнагадовага дзіця за пікетаванне вокладкай пашпарту з Пагоняй, якую заўважылі супрацоўнікі суда Мінскага раёна. Паводле мінчука, калі 16 траўня а 9 раніцы ён праходзіў праз турнікет у будынку суда, супрацоўнікі заўважылі ў яго руках пашпарт з Пагоняй. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта "правапарушэнне" яго арыштавалі на 13 сутак.
"Вясна" назірае
10 Jun 2024, 11:58
⚖️Назіральніцу за выбарамі 2020-га году Гражыну Гетка адправілі на "суткі"Гражыну затрымалі ў Бярозаўцы яшчэ 5 чэрвеня. Па інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну арыштавалі на 10 сутак. Паводле якога артыкула яе судзілі — невядома.Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год — напрыканцы зімы ёй прызначылі 25 сутак арышту.
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
