Latest posts
Дзікая прырода побач pinned a photo
22 Sept, 17:14

Дзікая прырода побач
22 Sept, 17:14
Запрашаем на восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу!Сёлета ён пройдзе ў суботу 3 кастрычніка.🐦 Фотабёрдынг – гэта азартны квэст: бярэш любую фотакамеру (падыдзе нават тэлефон!) і адпраўляешся ў любое месца Беларусі, каб зняць як мага больш розных відаў птушак за сем гадзін. Цябе чакаюць птушкі, свежае паветра і мора ўражанняў.Восень – час вялікай міграцыі, таму ёсць шанец злавіць у кадр рэдкіх гасцей, якіх летам не сустрэнеш.Удзельнічаць можна аднаму або ў камандзе з сябрам, дзіцем ці партнёрам.✔️ Прафесійная камера не патрэбна – галоўнае, каб па здымку можна было вызначыць від.Чэмпіянат пройдзе з 8 да 15 гадзін. Не абавязкова ўдзельнічаць на працягу ўсяго часу спаборніцтваў – можна і менш.🏆 Прызёры атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы.Акрамя асноўнай ёсць і дадатковыя прызавыя намінацыі:🔹 “Найлепшае фота” – вызначаецца галасаваннем у Фэсбуку; 🔹 “Арол/Арліца і


Дзікая прырода побач
22 Sept, 09:55
Апошні шанец для палешукоў!🤗 Вы – рэдкія і непаўторныя, як само Палессе і яго жыхарка – белая сініца. Яна так прывязаная да Палесся, што жыве ў Беларусі толькі тут.🐦 Гэты выпуск адзення і шопераў з чырванакніжнай “паляшучкай” – спосаб прызнацца ў любові да сваёй радзімы.А калі вы маеце блізкага чалавека з Палесся – то гэта якраз той падарунак, які ён ацэніць і будзе ўдзячны вам усім сэрцам.Бо жыць на Палессі і не любіць гэты край немагчыма. Яго называюць еўрапейскай Амазоніяй – і нездарма: гэта самы вялікі на кантыненце некрануты поймавы абшар! 💚👉 23 верасня – апошні дзень, каб заказаць утульныя палескія худзі, світшот, футболку ці шопер у ДЗІКІМ МАРКЕЦЕДаход ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 🌿




Дзікая прырода побач
21 Sept, 17:01
🍁 Дзень настаўніка ўжо зусім хутка – 4 кастрычніка.Прапануем ідэі падарункаў для настаўніка – асабістых і ад усяго класа. Кожны падарунак – цёплы знак увагі, а таксама падтрымка дзікай прыроды Беларусі, бо даход ідзе на яе ахову. 💚Настаўніку будзе прыемна, а роднай прыродзе карысна.Выявы на кубках і бутэльках могуць быць розныя.🤗 Паглядзець поўны асартымент і заказаць можна ў ДЗІКІМ МАРКЕЦЕ




Дзікая прырода побач
19 Sept, 07:03
Як рыбачыць птушка года?Паглядзі на гэтыя рэдкія кадры: чорныя буслы жыруюць на сажалцы перад адлётам.🐟 У адрозненне ад чапляў, якія высочваюць рыбу і б’юць дакладна, чорныя буслы ўжываюць тактыльны пошук. Бусел апускае напалову раскрытую дзюбу ў ваду і павольна водзіць ёю з боку ў бок, намацваючы рыбу. Як толькі здабыча кранаецца ўнутранага боку дзюбы, тая імгненна закрываецца на рэфлексе. Таму ім патрэбна вялікая шчыльнасць рыбы. Птушка года: факт № 11 з 13.Мы будуем буслянкі для чорных буслоў, каб павысіць шансы на паспяховае размнажэнне гэтых рэдкіх птушак. 👇Хочаш іх падтрымаць? ПАДАРЫ “галінку” для буслянкі і атрымай значок з чорным буслом. Калі назбіраем 23 “галінкі” – пабудуем новае гняздо. А можаш заказаць адразу цэлую буслянку.#птушка2026года #чорныбусел10фактаў #Дзікіфакт
Дзікая прырода побач
18 Sept, 16:31
Вызначы птушку па яе воку!🦆 Хто вызначыць усіх – той сапраўдны птушкар. Пішы свае варыянты!Адказы 👇1. Шэрая кугакаўка 2. Вялікі голуб 3. Чорны бусел 4. Барадатая кугакаўка 5. Сойка 6. Чорная жаўна 7. Звычайны гогаль 8. Вялікі баклан


Дзікая прырода побач
18 Sept, 08:58
Проведи утро воскресенья с птицами!🍂 Осенняя миграция – отличное время, чтобы увидеть тех, кого в обычной жизни редко встретишь.Уже в это воскресенье Андрей Бородин проведёт птичинг на Чижовском водохранилище и вдоль реки Свислочь. Еще есть места!🐦 Есть все шансы встретить зимородка, крякв, хохлатую чернеть, лысуху, серую цаплю, ястреба-перепелятника, разные виды синиц, чаек и много других видов птиц. А также залётные редкости: чернозобую гагару, малую чайку, разные виды крачек.Андрей Бородин – опытный бёрдер, в топе Беларуси. Он неоднократно побеждал в птичерских чемпионатах и отлично знает голоса и виды птиц. Мимо интересного точно не пройдём!✅ Птичинг пройдет в это воскресенье, 20 сентября. Начало в 9:00, продолжительность прогулки около трёх часов.Бери с собой бинокль. Будет и подзорная труба для наблюдений.Стоимость – 35 рублей за взрослого. Детям до 16 лет –

Дзікая прырода побач pinned a photo
18 Sept, 08:13

Дзікая прырода побач
17 Sept, 16:31
Лімітаваны дроп з белай сініцай – рэдкім сімвалам ПалессяПаляціць у архіў 23 верасня!💙 Белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Для гнездавання ёй патрэбныя дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.Які прынт адгукаецца табе больш?🐦 Прынт №1 – вінтаж, які парадуе калекцыянераў, інтэлектуалаў і аматараў класікі, якім важная стрыманая эстэтыка. Ідэальна падарыць калегу або кіраўніку – нейтральна і з сэнсам.🐦 Прынт №2 – душэўная эмоцыя. Мяккая, але яркая акварэль і рукапісны надпіс працуюць як цёплы ліст з дому. Для тых, хто цэніць утульнасць і сумуе па малой радзіме. Ён падымае настрой нават у пахмурны дзень і выдатна выглядае на шпацыры або ў кафэ.Высокая якасць тканіны, швоў і нанясення: прынт сядзіць на тканіне як родны, не




Дзікая прырода побач
17 Sept, 07:01
Адкуль маладыя птушкі ведаюць, куды ляцець на зімоўку?Прыкладна 70 гадоў таму арнітолаг Альберт Пердэк з памочнікамі адлавіў у Нідэрландах больш за 14.000 шпакоў падчас восеньскай міграцыі і перавёз самалётам у Швейцарыю, прыкладна на тысячу кіламетраў на поўдзень, акальцаваў і выпусціў.🔹 Маладыя птушкі паляцелі ў кірунку, які быў закладзены ў іх генетычна – на паўднёвы захад. Яны не зразумелі, што іх перамясцілі, і таму зазімавалі не ў Брытаніі і паўночнай Францыі, а ў Іспані і Партугаліі.🔹Дарослыя птушкі зразумелі, куды іх перамясцілі. Яны скарэктавалі курс і паляцелі на паўночны захад, да звыклых месцаў зімоўкі.👉 Эксперымент даказаў: у маладых працуе вектарная навігацыя – прыроджаная праграма «ляцець у такім кірунку столькі часу». У дарослых жа ёсць сапраўдная навігацыя: уменне вызначыць сваё становішча і карэктаваць курс, як па карце з компасам.Зараз над Беларуссю ідзе

Дзікая прырода побач pinned a photo
15 Sept, 10:57

Дзікая прырода побач
15 Sept, 10:57
Птицы осенней миграции – приходи понаблюдать!🍂 Сейчас лучшее время, чтобы увидеть тех, кого в обычной жизни редко встретишь.Андрей Бородин проведёт птичинг на Чижовском водохранилище и вдоль реки Свислочь.🐦 Есть все шансы встретить зимородка, крякв, хохлатую чернеть, лысуху, серую цаплю, ястреба-перепелятника, разные виды синиц, чаек и много других видов птиц. А также залётные редкости: чернозобую гагару, малую чайку, разные виды крачек.Андрей Бородин – опытный бёрдер, в топе Беларуси. Он неоднократно побеждал в птичерских чемпионатах и отлично знает голоса и виды птиц. Мимо интересного точно не пройдём!✅ Птичинг пройдет в это воскресенье, 20 сентября. Начало в 9:00, продолжительность прогулки около трёх часов.Возьми с собой бинокль. Будет и подзорная труба для наблюдений.Стоимость – 35 рублей за взрослого. Детям до 16 лет – бесплатно. Членам “Дикого клуба-2026” – скидка.


Дзікая прырода побач
12 Sept, 07:04
Чаплі – пагроза рыбгасам?🐟 Паглядзі на гэтае відэа: чаплі стаяць па "калена" ў вадзе, а вакол плаваюць вялізныя карпы. Здаецца – вось-вось птушкі іх зловяць. Але чаплі іх проста ігнаруюць. Замест гэтага яны высочваюць дробную рыбу кшталту джгіроў (ершей).Паляванне на рыбгасах на два віды чапель адкрыта круглы год. Безумоўна, на сажалках з моладдзю карпа ўрон гаспадарцы будзе вялікім і іх трэба лепш бараніць, хаця, з другога боку, чаплі ловяць і драпежных насякомых, якія ядуць карпікаў.👉 Але на вялікіх сажалках шкоды ад чапель практычна няма. Шэрую чаплю праз такі таталітарны падыход з паляваннем хутка давядзецца заносіць у Чырвоную кнігу.🐦 Падтрымай птушак – набывай брошку-пін з малой белай чапляй, сваячкай вялікай чаплі, у ДЗІКІМ МАРКЕЦЕ.Даход накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. 🌿
Дзікая прырода побач
11 Sept, 17:31
Дзікія знаходкі: скарбы ў сэрцы “Вялікага лесу”Наш эксперт Юры Бакур знайшоў новыя месцы з дзвюма чырванакніжнымі раслінамі – архідэяй ядрушкай камарнікавай (кокушник комарниковый) і вялікую тэрыторыю з меданоснай чубаткай пустой (хохлатка полая) – вось ТУТ на відэа можна пабачыць, як шмат яе там.🌱 Ядрушка камарнікавая сваю назву атрымала за доўгую шпору кветкі, якая напамінае ротавы апарат камара. А яе водар напамінае гваздзік. Калі на лузе ці ўзлеску становіцца занадта суха, расліна можа там знікнуць.🌱 Чубатка пустая зацвітае адной з першых. Яшчэ не паспее сысці снег, а ўжо ў дубровах з’яўляюцца яе фіялетава-ружовыя суквецці. Назву “пустая” яна атрымала за клубень з поласцю ўнутры, які служыць запасам пажыўных рэчываў. Размнажаецца чубатка насеннем, якое разносяць мурашы. Гэта робіць яе ўразлівай да парушэння лясной падсцілкі.Усе новыя знойдзеныя месцы з чырванакніжнымі



Дзікая прырода побач
11 Sept, 13:00
Ты наўрад ці сустрэнеш рыся ў дзікай прыродзе. Але можаш бачыць яго штодзень на сваім кубку.🐾 Рысь – вельмі асцярожны і скрытны драпежнік. Ён бачыць і чуе чалавека задоўга да таго, як той яго заўважыць, і ціха сыходзіць.Убачыць рыся ў дзікай прыродзе – вялікая ўдача. Нават тыя, хто гадамі ходзіць па лесе, часта не сустракаюць яго ні разу за ўсё жыццё.🧡 Набывай свой кубак з рысем, каб любавацца ім штодзень – і няхай ён прыносіць табе добры настрой.Аб’ём 450 мл. Кераміка. Цана – 27 рублёў. Колькасць абмежаваная.Забірай у 🐾ДЗІКІМ МАРКЕЦЕ🐾💚 Даход накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі.


Дзікая прырода побач
10 Sept, 12:17
Зможаш вызначыць расліну, не падглядваючы ў пост?🍂 У верасні, калі многія расліны ўжо адцвілі, на лугах і ўзбочынах усё яшчэ жаўцее лаганец асенні (кульбаба осенняя). Расліна вельмі падобная да дзьмухаўца, але ёсць важнае адрозненне.🌼 У лаганца сцябло галінастае, і на адной расліне можа быць адразу некалькі кветкавых кошыкаў. У дзьмухаўца сцябло полае і ніколі не галінуецца. Прыгледзься наступным разам і не пераблытай.Лаганец асенні цвіце да позняй восені. Асобныя кветкі сустракаюцца нават у пачатку лістапада. Пчолы ахвотна збіраюць з яго кветак нектар і пылок перад зімоўкай.📗 Хочаш бліжэй пазнаёміцца з дзікімі раслінамі? Набывай наш «Атлас-вызначальнік 200 кветкавых раслін»: 410 арыгінальных фота, разбіўка па колерах кветак, інфармацыя ад аўтарытэтных беларускіх батанікаў.Забраць атлас можна ў 🌸ДЗІКІМ МАРКЕЦЕ 🌸Асобнікаў засталося няшмат – паспяшайся.Даход накіроўваем

Дзікая прырода побач pinned a photo
9 Sept, 18:27

Дзікая прырода побач
9 Sept, 17:31
Дай імя свайму арляцу!Вялікі арлец – адна з самых рэдкіх драпежных птушак Беларусі. Усяго 120-150 пар гняздуе ў нашай краіне, і гэта другая па велічыні папуляцыя ў свеце! Від на мяжы глабальнага знікнення і ўключаны ў Чырвоную кнігу.🦅 Ты можаш даць імя свайму вялікаму арляцу, які гэтым летам вылупіўся на Палессі і атрымаў GPS-перадатчык, па якім вучоныя будуць сачыць за яго перамяшчэннямі.Кожны квартал мы будзем публікаваць на сайце справаздачы аб перасоўваннях твайго арляца і дасылаць табе спасылку.Вытворца абяцае год бесперабойнай працы трэкера – але звычайна перадатчыкі працуюць даўжэй. Вялікія арляцы могуць пражыць 35 гадоў! Але дадзеных пакуль мала, і гэтая лічба яшчэ можа ўдакладняцца.Што ты атрымліваеш:🔹 відэалекцыю “Как мигрируют наши птицы” арнітолага Паўла Пінчука; 🔹 відэалекцыю пра ўнікальны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік заолага і адкрывальніка



Дзікая прырода побач
9 Sept, 14:13
BirdRace-2026: хто перамог?🐦 5 верасня прайшоў 23-ці адкрыты нацыянальны чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace.Сёлета спаборніцтвы прайшлі ў змешаным фармаце. Гэта значыць, што каманды маглі або фінішаваць у Тураве, дзе было арганізавана падвядзенне вынікаў, або ў любым іншым месцы.🥇 Перамога за камандай “ЛЮКС” (Сямён Левы, Анжэла Журавель, Яўгенія Лучык, Віталь Кашчэеў) – 111 відаў і 176 балаў.🥈 Другое месца: каманда “RARA AVIS” (Максім Каласкоў, Дзмітрый Жураўлёў, Данііл Жураўлёў) – 111 відаў і 173 балы.🥉 Трэцяе месца ў каманды “Ранние пташки” (Дзмітрый Гушча, Наталля Косар, Ірына Калеснікава, Кацярына Гушча) – 109 відаў і 166 балаў.🎉 Віншуем усіх удзельнікаў з выдатнымі вынікамі і дзякуем арганізатару Клуб200!Чакаем усіх на BirdRace-2027! Хто не ўдзельнічаў сёлета, абавязкова далучайцеся да спаборніцтваў у наступным годзе – не пашкадуеце. 🤗Пачытаць водгукі




Дзікая прырода побач
9 Sept, 08:32
А ты ведаеш, колькі ў Беларусі пазваночных жывёл? Больш за 450 відаў!🤗 Мы сабралі іх у адным месцы – на новым раздзеле сайта. Тут ты знойдзеш усіх, хто жыве ў нашых лясах, палях, рэках і азёрах. Ад зубра да землярыйкі, ад чорнага бусла да прыткай яшчаркі.🐰🦎 Зручная навігацыя па класах: млекакормячыя, птушкі, рэптыліі, амфібіі, рыбы і міногі. Усе назвы відаў прыведзены на трох мовах - рускай, беларускай і лацінскай. Асобна пазначаны чырванакніжныя і інвазіўныя віды.Будзе карысна настаўнікам, студэнтам, натуралістам і ўсім, хто цікавіцца дзікай прыродай Беларусі.👉 Пераходзь па спасылцы, вывучай, здзіўляйся! https://wilderness.by/pozvonochnye-belarusi/На фота Іны Субоцінай лясная соня.

Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
