Latest posts

Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
21 Sept, 11:42
📝 КАЛІ ПАЛІТЫКІ НЯ ЧУЮЦЬ ВЫБАРЦАЎсьпецыяльна для “Варты”4,9% для ХДС і 38,2% для АдГ: што адбываецца, калі палітыкі перастаюць чуць выбаршчыкаўВыбары ў Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі скончыліся для нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў вынікам, які яшчэ нядаўна цяжка было ўявіць. АдГ атрымала 38,2% галасоў і заняла першае месца, СДПГ — 35,5%, а ХДС канцлера Фрыдрыха Мерца набраў 4,9% і ўпершыню ў гісторыі ня трапіў у зямельны парлямэнт. Двума тыднямі раней у Саксоніі-Анхальт АдГ атрымала 43,8%, а ХДС — 17,2%.Гэта ўжо цяжка сьпісаць на адзін няўдалы рэгіянальны цыкл. У значнай частцы Захаду расьце незадаволенасьць тым, як традыцыйныя партыі адказваюць на праблемы, якія людзі лічаць паўсядзённымі і вельмі канкрэтнымі: іміграцыю, кошт жыцьця, злачыннасьць, жытло, энэргетыку, інтэграцыю новых мігрантаў і зьмены ў нацыянальнай і культурнай…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/0
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
11 Sept, 15:08
📝 НАЧАЛЬНІК СЛУЖБЫ WALTER, або НОВЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ НА СЛУЖБЕ КГБУчора ў нас адбылася сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнай Рады. Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады размаўлялі з украінскімі парлямэнтарамі пра працу новай Рабочай групы па супрацоўніцтве з Украінай. Сустрэча праходзіла ў Вярхоўнай Радзе, з удзелам людзей, якіх я ведаю асабіста, і ўвогуле выглядала менавіта так, як выглядаюць нармальныя палітычныя кантакты: людзі называюць сябе, сустракаюцца, фатаграфуюцца, размаўляюць і пасьля нават публічна пішуць, з кім размаўлялі.А сёньня раніцай мне ў Telegram напісаў чалавек пад імем Walter. І тут пачалася ўжо зусім іншая ўкраінская дыпляматыя.«Юрію, доброго дня. Пишу вам із братньої України. Дуже давно стежу за вашою опозиційною політичною діяльністю щодо Білорусі».Далей ён паведаміў, што я «успішний і компетентний…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/09/nacalnik-sluzby-walter-a
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
7 Sept, 22:02
📝 МАЦКЕВІЧ ПРАПАНАВАЎ ЗДАЦЦАУладзімер Мацкевіч напісаў важны і ў многіх месцах вельмі дакладны тэкст. Праблема ў тым, што з уласнага дакладнага дыягназу ён робіць выснову, якая з гэтага дыягназу зусім не вынікае.Пачынае ён з амаль бязьлітаснага прызнаньня: арганізацыйна-дзейнасная гульня 2026 году не выканала сваёй галоўнай задачы. Агульная стратэгія беларускіх палітычных сілаў у эміграцыі не была створаная. Больш за тое, паводле Мацкевіча, стварыць яе было немагчыма, бо няма палітычнага суб’екта, якому гэтая стратэгія належала б. Стратэгія патрабуе таго, хто здольны ставіць мэты, мабілізаваць рэсурсы, вызначаць саюзьнікаў і праціўнікаў, прымаць рашэньні і адказваць за вынік. Калі такога суб’екта няма, застаецца набор пажаданьняў, рэкамэндацыяў і дэклярацыяў.З гэтым цяжка спрачацца.Мацкевіч вельмі добра фіксуе хваробу цяперашняй беларускай…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
11 Aug, 12:36
📝 СЬВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ АЛЯКСАНДРУ МІЛІНКЕВІЧУСёньня ня стала Аляксандра Мілінкевіча.Для многіх ён назаўсёды застанецца адзіным кандыдатам дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, адным з найбольш вядомых беларускіх палітыкаў свайго пакаленьня. Для мяне ж ён быў яшчэ і чалавекам, зь якім я пазнаёміўся значна раней.Мы пазнаёміліся неўзабаве пасьля падзеяў 1996 году. Аляксандар тады сышоў з пасады намесьніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму і пайшоў у грамадзкую дзейнасьць. Гэта быў час, калі яшчэ далёка ня ўсе разумелі, наколькі надоўга Беларусь уваходзіць у новую эпоху.Я запомніў яго сьветлым чалавекам. Спакойным, інтэлігентным, вельмі чалавечным. Ён умеў нават у цяжкія часы знайсьці добрае слова і ўсьмешку. Побач зь ім не адчувалася таго цяжкага палітычнага паветра, калі кожны…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/08/svietl
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
8 Aug, 18:49
📝 КАЛІ СВАБОДА ПАЧЫНАЕ КАШТАВАЦЬ МАЁМАСЬЦІГісторыя вакол ZROBIM architects выглядае як яшчэ адзін эпізод таго, пра што беларускія прадпрымальнікі часта маўчаць услых: у Беларусі чалавека можна ня толькі арыштаваць. Яго можна паставіць у становішча, калі свабода пачынае каштаваць долі ў бізнэсе і ўсяго, што ён будаваў.Паводле апублікаваных зьвестак, сузаснавальнік ZROBIM architects Аляксей Караблёў, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе. Другі сузаснавальнік бюро, Андрэй Макоўскі, вядомы таксама як Андрусь Bezdar, нядаўна выйшаў з СІЗА.Сам па сабе продаж долі нічога не даказвае: партнэры разыходзяцца, актывы пераразьмяркоўваюцца, людзі мяняюць пляны. Але ў сёньняшняй Беларусі такія падзеі нельга разглядаць у вакуўме.Перасьлед кіраўніцтва і супрацоўнікаў ZROBIM architects пачаўся ў красавіку 2026 году. Паводле мэдыя, тады сілавікі…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
29 Jul, 21:21
🧾 Афіцыйны прэс-рэлізДата: July 29, 2026Справа: «Зянковіч супраць Wise»29.07.2026. У справе Зянковіч супраць Wise прызначанае фінальнае арбітражнае слуханьнеХ’юстан, Тэхас, 29 ліпеня 2026 году. У Амэрыканскай арбітражнай асацыяцыі адбылася папярэдняя працэсуальная канфэрэнцыя ў справе Youras Ziankovich v. Wise US Inc., AAA Case No. 01-26-0003-1278.Канфэрэнцыю правяла арбітар Jessica L. Crutcher. У ёй удзельнічалі пазоўнік Юрась Зянковіч, які прадстаўляе сябе самастойна, прадстаўнікі Wise US Inc. і мэнэджар справы AAA.Арбітар вызначыла асноўны графік далейшага разгляду. Фінальнае слуханьне па сутнасьці справы прызначанае на 14 студзеня 2027 году а 9:00 раніцы. Яно пройдзе ў віртуальным фармаце і разьлічанае на адзін дзень. Кожны бок атрымае прыкладна па чатыры гадзіны для прадстаўленьня сваёй пазыцыі, доказаў і сьведкаў.Пяцімесячны прамежак…👉 Чытаць цалкам:
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
28 Jul, 14:32
📝 ЯК ВЫЗВАЛЯЦЬ ЗАКЛАДНІКАЎ, НЕ АПЛОЧВАЮЧЫ ЧУЖУЮ ІМПЕРЫЮСьпецыяльна для “Варты”Паміж Вашынгтонам і Менскам ужо дзейнічае рэгулярны перамоўны канал. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў заявіў, што сустракаецца са спецпрадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам прыкладна раз на тыдзень або дзесяць дзён. Паводле яго, амэрыканскі бок перадаў Менску новыя прапановы, Лукашэнка даў даручэньні, а адказ будзе перададзены Коўлу ў Нью-Ёрку.Сам Лукашэнка адначасова заявіў, што амэрыканцы разумеюць, «што мы можам, а што не», і асобна падкрэсьліў нязьменнасьць адносінаў з Расеяй, Кітаем і Іранам.У гэтай фразе схаваная галоўная праблема ўсёй амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі. Вашынгтон вядзе перамовы з чалавекам, які кантралюе турмы, але не кантралюе стратэгічны курс краіны.Лукашэнка можа вызваляць палітвязьняў, адкрываць…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/07
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
26 Jul, 00:52edited
📝 ВАРТА ЧЫТАЦЬ “ВАРТУ”Жывеш у Амэрыцы, сочыш за Беларусьсю, але ня хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў?Мы запускаем «Варту» 🇺🇸Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзеяў у ЗША, Беларусі і сьвеце. Ня проста сьпіс навінаў, а тлумачэньне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амэрыцы.Асобна будзем сачыць за тым, што патрэбна ў штодзённым жыцьці: іміграцыйнымі зьменамі, рашэньнямі амэрыканскіх уладаў, эканомікай, падаткамі, дзяржаўнымі праграмамі і жыцьцём беларускай супольнасьці ў розных штатах.Акрамя ранішняга агляду, у «Варце» будуць выходзіць аўтарскія калёнкі Лізы Нарашэвіч:🇺🇸 па пятніцах — практычны разбор важных зьменаў у амэрыканскай іміграцыйнай палітыцы;🧭 па суботах — «Беларуская Амэрыка на выходных»: куды пайсьці, дзе сустрэцца зь беларусамі, што ёсьць для дзяцей і якія падзеі варта…👉 Чытаць: https://www.z
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
23 Jul, 17:16
📝 БЕЛАРУСЬ ПАД АКУПАЦЫЯЙ: ЧАМУ АДНЫХ СЛОВАЎ УЖО НЕДАСТАТКОВАУ эфіры Malanka Media абмеркавалі праект рэзалюцыі Каардынацыйнай Рады аб прызнаньні часовай расейскай акупацыі Беларусі.Беларусь не перастала быць дзяржавай. Але беларускі народ пазбаўлены магчымасьці свабодна вызначаць яе зьнешнюю, вайсковую і стратэгічную палітыку. Рэжым трымае ў закладніках беларусаў, а Крэмль трымае пры ўладзе рэжым.Пра акупацыю казалі і раней. Але рэзалюцыя без далейшай кампаніі, доказнай базы і міжнароднай працы становіцца толькі архіваваньнем сумленьня. Таму задача цяпер ня ў тым, каб яшчэ раз вымавіць гучнае слова, а ў тым, каб давесьці яго да палітычных наступстваў.У эфіры таксама гаварылі пра:▪️ чаму Лукашэнка страціў палітычную суб’ектнасьць;▪️ чым новая ініцыятыва адрозьніваецца ад ранейшай «рэзалюцыі Лахвіча» пра гібрыдную акупацыю;▪️ навошта…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
21 Jul, 21:04
forwarded from @acting_by
ХТО НАСАМРЭЧ БАІЦЦА ПРЫЗНАЦЬ, ШТО БЕЛАРУСЬ ПАД РАСЕЙСКІМ КАНТРОЛЕМ?21 ліпеня Каардынацыйная Рада абмеркавала праект рэзалюцыі фракцыі «Беларусы дзеяньня» аб прызнаньні часовай расейскай акупацыі і захаваньні беларускай дзяржаўнасьці.Нашая пазыцыя простая: Беларусь захоўвае дзяржаўнасьць, а беларускі народ застаецца носьбітам сувэрэнітэту. Але пасьля 2020 году апарат Лукашэнкі трапіў у вырашальную палітычную, вайсковую і стратэгічную залежнасьць ад Масквы, а тэрыторыя краіны была выкарыстаная Расеяй для агрэсіі супраць Украіны.Частка дэлегатаў прапанавала ўдакладніць фармулёўкі, атрымаць прававыя заключэньні і працягнуць кансультацыі з украінскімі партнэрамі. Мы гатовыя да такой прафэсійнай працы.Аднак прадстаўнікі фракцыі «Наступ» пайшлі значна далей. Прагучала, што «Лукашэнка ўсё яшчэ зьяўляецца фактычным кіраўніком дзяржавы», сам кантралюе армію і прымае ключавыя рашэньні.Інш
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
21 Jul, 15:26
📝 ЦІ МАЕ ПРАВА ЛУКАШЭНКА ГАВАРЫЦЬ АД ІМЯ БЕЛАРУСІ?Рэзалюцыя пра часовую расейскую акупацыю патрэбная ня дзеля яшчэ аднаго моцнага слова ў палітычным слоўніку. Яна патрэбная, каб пачаць мяняць міжнародны статус рэжыму Лукашэнкі і беларускіх дэмакратычных інстытутаў.Сёньня многія дзяржавы не прызнаюць Лукашэнку дэмакратычна абраным прэзыдэнтам. Але міжнародная інэрцыя ўсё яшчэ працуе на яго: падкантрольныя рэжыму міністэрствы, амбасады і чыноўнікі працягваюць выступаць ад імя Рэспублікі Беларусь.Гэтая інэрцыя сама не растане. Але Рэзалюцыя запускае два паралельныя працэсы.Першы з іх, міжнародная дэлегітымізацыя рэжыму. Краіна за краінай, парлямэнт за парлямэнтам, міжнародная арганізацыя за міжнароднай арганізацыяй павінны прыйсьці да высновы: фактычны кантроль над дзяржаўнымі будынкамі яшчэ не дае Лукашэнку права гаварыць ад…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/07/ci-maje-
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
16 Jul, 19:22
📝 МІЖНАРОДНЫЯ НАЗІРАЛЬНІКІ: ВЫБАРЫ КР БЫЛІ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІМіжнародная місія назіраньня за выбарамі ў Каардынацыйную Раду Беларусі на чале з дэпутатам Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пэці апублікавала фінальную справаздачу пра выбары 2026 году.Галоўная выснова місіі выразная: выбары былі арганізаваныя ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі прынцыпамі ва ўмовах, якія не маюць аналягаў. Нягледзячы на кібэратакі, пагрозы з боку беларускага рэжыму і вельмі складаную сытуацыю для беларусаў унутры краіны, выбарчы працэс адбыўся і захаваў сваю легітымнасьць.Назіральнікі адзначылі прафэсійную і незалежную працу Выбарчай камісіі, празрыстасьць працэдур і захаваньне тайны галасаваньня. Асобна падкрэсьліваецца, што другая выбарчая кампанія стала больш арганізаванай і інстытуцыйна сталай, чым выбары 2024 году.Разам з тым у справаздачы адзначаецца і…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
15 Jul, 14:30
📝 БЕЛАРУСЬ ПАД АКУПАЦЫЯЙ? Чаму гэта ўжо ня проста палітычны лозунгЧаму гэта ўжо ня проста палітычны лозунгКалі сказаць чалавеку, што Беларусь знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, ён часта адказвае: “Якая яшчэ акупацыя? Расейскіх танкаў на кожнай вуліцы няма. Лукашэнка ж нібыта кіруе сам.”Гэта натуральная рэакцыя.Бо многія ўяўляюць акупацыю толькі так, як яна выглядала падчас Другой сусьветнай вайны: чужая армія ўваходзіць у краіну, зьмяняе сьцягі і прызначае сваю адміністрацыю.Але сучасны сьвет значна складаней.Чаму Лукашэнка ўжо ня дзейнічае як кіраўнік незалежнай дзяржавы?Пасьля падзеяў 2020 году рэжым апынуўся перад пагрозай страты ўлады. Самастойна ён ужо ня мог утрымацца. Менавіта падтрымка Крамля дазволіла яму захаваць кантроль над краінай.З таго часу Расея атрымала магчымасьць вызначаць беларускую палітыку ў ключавых…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/07
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
14 Jul, 04:25
📝 Навіна дняРэжым, які практыкуе тэрарызм і закладніцтва, працягвае ўпэўнена рухацца да новых вяршыняў гэбэшнай статыстыкі.На сёньняшні дзень я ўжо:✅ чатырохкратны «экстрэміст»; ✅ аднакратны «тэрарыст»; ✅ палітычны зьняволены; ✅ «няправільны грамадзянін» паводле тэрарыстаў з вуліцы Камсамольскай у Менску.Калі так пойдзе далей, хутка давядзецца выпускаць юбілейную сэрыю: «Зянковіч. Калекцыйнае выданьне».Увогуле гэта вельмі паказальная палітыка: калі ня можаш нічога зрабіць, бо рукі замалыя, то хаця б «экстрэмістам» абвесьці праціўніка. Калі гэтага недастаткова, дадаюць «тэрарыста». Потым яшчэ раз «экстрэміста». Потым яшчэ. Потым яшчэ. Паўтарэньне, відаць, павінна замяніць сілу.Так што чакаю наступных дзяржаўных узнагародаў. Да «пяціразовага экстрэміста» засталося ўжо няшмат.Калекцыя папаўняецца.Зрэшты, колькі вяровачцы ні віцца, канец вядомы. На лаве…
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
4 Jul, 20:56
📝 З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, АМЭРЫКА!👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/07/з-днём-незалежнасьці-амэрыка/?utm_source=telegram&utm_medium=channel
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
30 Jun, 21:37
📝 КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА ДЗЕЯНЬНЯСёньня адбыўся перадвыбарчы выступ кандыдатаў на пасаду віцэ-сьпікера Каардынацыйнай Рады Беларусі. У сваім выступе я казаў ня столькі пра сябе, колькі пра тое, якой, на маю думку, павінна быць сама Каардынацыйная Рада.Я перакананы, што віцэ-сьпікер не павінен быць прадстаўніком сваёй фракцыі. Яго можа вылучыць фракцыя, але пасьля абраньня ён ужо працуе для ўсёй Каардынацыйнай Рады.Беларуская палітыка і без таго перажывае няпростыя часы. Таму нам патрэбныя моцныя інстытуты, якія будуць аб’ядноўваць людзей з рознымі поглядамі дзеля агульнай працы.Таксама я казаў пра тое, што Каардынацыйную Раду павінны ацэньваць не па колькасьці ўнутраных спрэчак, а па канкрэтных выніках.За апошнія тыдні разам з калегамі мы ўжо пачалі шэраг практычных праектаў: • стварылі працоўныя групы па супрацоўніцтве з Кангрэсам ЗША і…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/20
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
23 Jun, 01:01
🧾 Афіцыйны прэс-рэлізДата: June 22, 2026Справа: «Зянковіч супраць Wise»22 чэрвеня 2026 году. Справа супраць Wise перайшла ў арбітраж: што адбываецца цяпер і чаму гэта важна для беларусаўБЭЙТАЎН, ТЭХАС. Справа былога беларускага палітвязьня і амэрыканскага адваката Юрася Зянковіча супраць міжнароднай фінансавай кампаніі Wise US Inc. перайшла ў новую фазу. Пасьля некалькіх месяцаў разгляду ў федэральным судзе ЗША спрэчка цяпер разглядаецца ў рамках арбітражнага працэсу перад American Arbitration Association (AAA) — найбуйнейшай арбітражнай установай Паўночнай Амэрыкі.22 чэрвеня 2026 году Wise падала афіцыйны адказ на патрабаваньне Юрася Зянковіча, а таксама сустрэчныя патрабаваньні, у якіх просіць арбітра спагнаць з заяўніка адвакатскія выдаткі і іншыя выдаткі, зьвязаныя з гэтай справай.Пра што гэтая справаСпрэчка ўзьнікла пасьля…👉 Чытаць цалкам: https://by.bankingblocked.
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
22 Jun, 15:32
📝 ПА ІНІЦЫЯТЫВЕ «БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ» КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА ПРЫНЯЛА ЗАЯВУ ПРА БЯСЬПЕКУ БЕЛАРУСКІХ ДЗЯЦЕЙ19 чэрвеня 2026 году Каардынацыйная Рада Беларусі прыняла заяву, ініцыяваную фракцыяй «Беларусы дзеяньня», у сувязі з трагічным інцыдэнтам з аўтобусам, які перавозіў беларускіх дзяцей у Бранскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.У прынятай заяве Каардынацыйная Рада выказала спачуваньні сям’і загінулай жанчыны, а таксама ўсім пацярпелым. Дакумэнт утрымлівае заклік да ўсіх бакоў узброенага канфлікту строга выконваць нормы міжнароднага гуманітарнага права і пазьбягаць дзеяньняў, якія могуць прывесьці да гібелі або раненьня мірных жыхароў, асабліва дзяцей.Каардынацыйная Рада таксама адзначыла адказнасьць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які працягвае арганізоўваць паездкі беларускіх дзяцей у краіну, што вядзе…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/06/kr-pryniala-zajavu-belaruskija-dzeci-
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
16 Jun, 23:29
📝 «БЕЛАРУСЫ ДЗЕЯНЬНЯ» ХОЧУЦЬ ПАВЯЛІЧЭНЬНЯ ПАЎНАМОЦТВАЎ КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЫСёньня ад імя фракцыі «Беларусы дзеяньня» я афіцыйна ўнёс на разгляд першага паседжаньня Каардынацыйнай Рады 4-га скліканьня, якое адбудзецца 19 чэрвеня, пакет з трох праектаў, скіраваных на інстытуцыйнае ўмацаваньне КР.Гаворка ідзе ня проста пра тэхнічныя папраўкі да рэглямэнту. Гэта спроба адказаць на галоўнае пытаньне новага скліканьня: ці будзе Каардынацыйная Рада сапраўдным прадстаўнічым органам, здольным фармуляваць палітычную волю, кантраляваць дэмакратычныя інстытуты і браць адказнасьць за стратэгічныя рашэньні, ці застанецца пераважна дыскусійнай пляцоўкай.Першы праект прапануе замацаваць статус Каардынацыйнай Рады як прадстаўнічага органа беларускага народу, сфармаванага шляхам свабодных, роўных і дэмакратычных выбараў.…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/06/belarusy-dziejannia-hocuc-pavia
Юрась Зянковіч - афіцыйны канал
21 May, 16:20
📝 МАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ НА ЭЎРАРАДЫЁЧаму беларускае адраджэньне ўжо больш за сто гадоў зноў і зноў натыкаецца на адны і тыя ж праблемы?Чаму ў нас атрымалася стварыць незалежную дзяржаву, але не атрымалася зрабіць яе сапраўды беларускай?Ці можна пабудаваць беларускую нацыю не праз прымус і “ломку праз калена”, а праз справядлівасьць, павагу да чалавека і адказнасьць за сваю краіну?І чаму без уласнай дзяржавы, уласных інстытутаў, павагі да прыватнай уласнасьці і разуменьня нацыянальных інтарэсаў любая “беларусізацыя” застаецца толькі прыгожым энтузіязмам?Пра гэта мы доўга і вельмі шчыра гаварылі са Зьмітром Лукашуком у праграме «Ідэя».Закранулі: — беларускую нацыянальную ідэю; — памылкі БНР і 90-х; — ролю войска, сілавых структураў і дзяржавы; — чаму беларусы пастаянна спрачаюцца пра сваю ідэнтычнасьць; — што рабіць з падзелам…👉 Чытаць: https://www.ziankovich.info/2026/05/ma
Followers write to the bot, you answer by reply, your account stays hidden. Created in one tap.
How it works →Related Channels
Other channels in the same section of the catalogue.
